Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Dapamozhnik po bel

.pdf
Скачиваний:
312
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.58 Mб
Скачать

формы, паказаць, як яна ўплывала на фармаванне культурнай ciтyaцыi ў рэгiёне.

Метадалагiчная аснова дысертацыi вызначана прадметам i мэтай даследавання. Гэта абумовiла выкарыстанне комплекснага падыходу пpы выбары канкрэтных месцаў яго правядзення. Былi выкарыстаны метады культуралогii: сiстэмны, аксiялагiчны; гiсторыi: гiсторыка-генетычны, гiсторыка-параўнальны, гiсторыка-тыпалагiчны; агульнанавуковыя метады: гiстарычны i лагiчны, iндуктыўны і дэдуктыўны. Абраная метадалогiя базуецца на прынцыпах гiстарызму i аб’ектыўнасцi, узаемаабумоўленасцi культурнага тэксту і кантэксту.

Навуковая навiзна даследавання. У дысертацыi ўпершыню комплексна прааналізавана і раскрыта дзейнасць БХД у 20-30 гг. ХХ ст., вызначаны яе асноўныя механiзмы i крытэрыi, яе ўплыў на фармаванне культурнай ciтyaцыi ў рэгiёне. Навiзна працы i ў тым, што яе высновы абвяргаюць сфармаваныя ў ранейшай гiстарыяграфii стэрэатыпы трактоўкі беларускага нацыяналь- на-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусi, месца i ролi ў ім беларускiх дэмакратычных аргaнізацый. У працы ўпершыню дзейнасць БХД i iншых партый трактуецца як важны фактар кансалiдацыi беларускага этнасу, як чыннiк фармавання, захавання i трансляцыi яго культурных каштоўнасцей.

Атрыманыя вынiкi могуць быць выкарыстаны пры напiсаннi абагульняючыx навуковых прац, навучальных дапаможнiкаў, падручнiкаў па гiсторыi i культуры Беларуci, пры выкладаннi курсаў гicтopыi i гicтopыi культуры Беларусi, спецкурсаў па Заходняй Беларусi.

Заданне 14. У нашым горадзе ёсць прыгожы парк, які носіць імя першага беларускага прыродазнаўцы, выдатнага французскага вучонага-натураліста Жана Эмануэля Жылібера. Прапанаваныя ніжэй тэксты змяшчаюць сціслыя звесткі пра гэтага знакамітага чалавека. Вызначце стылі, падстылі, жанры, тэму і мэту тэкстаў. Назавіце моўныя сродкі, якія абумоўліваюць сціслы навуковы выклад. Якія ўмоўныя скарачэнні характэрны для артыкулаў энцыклапедычнага характару? У чым спецыфіка падачы матэрыялу ў газетнай нататцы? Абгрунтуйце свой адказ. Якая дадатковая інфармацыя пра дзейнасць Жылібера вам вядома? Выкарыстайце матэрыял на- вукова-папулярнага выдання «Памяць: Гіст. – дакум. хроніка горада Гродна» (Мн., 1999. – С. 116 – 119) і інш. Складзіце

136

обмен – мена, памена;

соотечественник – адназемец;

оброк – чынш;

сословие – стан;

общественно-политический строй –

среда – асяродзішча;

грамадзка-палітычны лад;

 

общество феодальное – грамадзтва

столетие – сталецьце, век;

фэўдальное;

 

оппозиция – опозыцыя;

туземец – тубылец;

оружие огнестрельное – пальнае

феодал – фэўдал;

аружжа;

 

осада – аблога;

флот – флёта;

палата лордов, сенаторов – палата

хлебопашец – рольнік;

лёрдаў, сэнатараў;

 

парламент – парлямэнт;

храм – сьвятыня;

первобытное земледелие – перша-

хронология – хронолёгія;

бытнае ральніцтва;

 

побег – уцёкі;

язычник – паганец;

подмастерье – чаляднік;

ярмарка – кірмаш.

Заданне 2. Прачытайце ўрывак з Бібліі ў перакладзе Францыска Скарыны. Паспрабуйце вызначыць усе тагачасныя моўныя адметнасці. Успомніце пра асаблівасці фарміравання беларускай тэрміналогіі ў тую далёкую гістарычную эпоху і адзначце ролю беларускага першадрукара. Знайдзіце ў тэксце тэрміны, паразважайце над спецыфікай выкладу прапанаванага тэксту.

Вси речи имають, и своимъ замеренным бегомъ миняются вси речи под солнцемъ. Часъ нарожению, часъ смерти, часъ насадити и часъ выкопати насаженное, часъ убити и часъ уздравити, часъ разрушити и часъ сооружити, часъ плачу и часъ веселия, часъ тужения и часъ сканания, часъ розметывати камение и часъ собирати е (их), часъ обнимания и часъ отдалятися от обнимания, часъ изыскати и часъ истратити, часъ соблюсти и часъ покинути, часъ розодрания а часъ исшития, часъ молчания и часъ молвения, часъ милости и часъ ненависти, часъ войны и часъ миру (Ф.Скарына, «Библия руска»).

Заданне 3. У тэксце знойдзенай у 1959 годзе ў Віцебску бе-

101

расцяной граматы (грамата захоўваецца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі), якая адносіцца да ХІІІ – ХІV стагоддзяў, вылучце і запішыце словы, што ўвайшлі ў склад тэрміналагічнай лексікі старабеларускай мовы. Паразважайце, да якой галіны гаспадарчай дзейнасці можна аднесці гэтыя словы і ці сталі яны асновай для стварэння асобных тэрмінаў? Паспрабуйце назваць тэрміны. Параўнайце старабеларускі тэкст і яго сучасны пераклад на беларускую мову.

От Степана къ Нежилови. Оже еси продалъ порты, а купи ми жита за 6 гривенъ. А ми цего еси не продалъ, а посли ми нищемъ. А ли еси продалъ, а добро сътворя у купи ми жита.

Ад Сцяпана к Няжылу. Калі ты прадаў адзенне, то купі мне жыта за 6 грыўняў. А калі чаго не прадаў, то прышлі мне ў наяўнасці. Калі ж прадаў, то, дабрадзей мой, купі мне жыта.

Заданне 4. Прааналізуйце з пункту гледжання адпаведнасці сучаснай унармаванай беларускай тэрміналогіі наступныя лексічныя найменні «Беларуска-расійскага слоўніка» М.Байкова і С.Некрашэвіча (1926 г.). Удакладніце беларускія адпаведнікі па слоўніку.

Адзінка – единица, аднаўляць – возобновлять, аднімнік – вычитаемое, адхіл – отклон, отворот, отгиб, будоўны – строительный, гарбавіна – выпуклость, запалін – забвение, збройня – арсенал, клубкаваты– шаровой, крывяны– кровавый, крэйда– мел, моц– сила, крепость, мута – муть, осадок, мыта – пошлина, мытня – таможня.

Заданне 5. Як вядома, плённае фарміраванне беларускай тэрміналогіі адбывалася ў межах Вялікага княства Літоўскага, дзе беларуская мова была афіцыйнай, пра што сведчаць пісьмовыя помнікі таго часу – рэдакцыі Статута ВКЛ (1529, 1566, 1588 гг.), летапіс Быхаўца, Баркулабаўскі летапіс, Слуцкі летапіс, перакладная Александрыя і інш. Пазнаёмцеся ў бібліятэцы з адной-дзвюма названымі вышэй крыніцамі і складзіце міні-слоўнік гістарычных тэрмінаў (10 – 15 найменняў).

Заданне 6. Многія гістарычныя намінацыі, якія адлюстраваны ў даўніх беларускіх граматах, звузілі, пашырылі або змянілі свой семантычны аб’ём. Пазнаёмцеся з гэтымі словамі і паспрабуйце прывесці 5-6 сваіх прыкладаў паводле запісанага ўзору:

102

ный обелиск у магистрали Москва – Минск свидетельствовал только о массовой гибели там советских граждан. Это место было в числе обязательных мероприятий, пpоводимых к каждой годовщине победы над Германией. Сюда приводили тысячи школьников и студентов, рабочих и служащих, но никто и никогда не вспо-минал там о евреях. В д.Большой Тростенец был установлен памятник жертвам фашистского террора, а в Малом Тростенце – памятный знак, на которых упоминались только анонимные советские граждане, погибшие от рук нацистов и их пособников в 1941-1944 гг. Атрибуты убийства – носилки для переноски трупов, бочка для смолы, сгоревшие кости и пепел, фотоматериалы ЧГК СССР – до сих пор демонстрируются в Белорусском государст-венном музее истории Великой Отечественной войны без всякого упомина-

ния о евреях. (Л.Смиловицкий)

Заданне 13. Прачытайце рэзюмэ, прааналізуйце яго структуру, лексічны склад, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці.

РЭЗЮМЭ

Мазько Эдуард Аляксандравiч

Уплыў Беларускай Хрысцiянскай Дэмакратыi на фармаванне культурнай сiтуацыi ў Заходняй Беларусi

ў 20-30 гады ХХ стагоддзя

Ключавыя словы: Беларуская Хрысцiянская Дэмакратыя, Беларускi Iнстытут Гаспадаркі i Культуры, Заходняя Беларусь, культурная сiтуацыя, культурна-асветнiцкая дзейнасць, беларускi нацыянальна-вызваленчы рух, хрысцiянска-дэмакратычная iдэалогiя, культурная iнфраструктура.

Аб’ект даследавання – сацыякультурнае становiшча беларусаў у Заходняй Беларусi ў 20-30 гг. ХХ ст.

Прадмет даследавання – дзейнасць БХД, яе структура, вiды, формы i метады, уплыў дзейнасцi хадэцыi на фармаванне культурнай сiтуацыi ў рэгiёне.

Мэта работы– даследаваць дзейнасць Беларускай Хрысцiянскай Дэмакратыi ў Заходняй Беларусi, раскрыць яе асноўныя метады i

135

из гетто и вход в него, но в октябре 1941 г. всем евреям, найденным вне пределов гетто, грозила смертная казнь. В конце того же года подсудность евреев обыкновенным судам была отменена, и они были отданы полностью на произвол гестапо и СС. Евреи были фактически объявлены вне закона. Всякого рода издевательства и преступные акты по отношению к ним – от срезания бород и пейсов, впрягания в телеги и вплоть до побоев поощрялись нацистскими властя-

ми. (Ш.Эттингер, из книги «История еврейского народа»)

в) Анализ многочисленных источников даёт основание сделать вывод, что в Тростенецком лагере смерти погибло не менее 60 тысяч евреев Беларуси и не менее 80 тысяч иностранных евреев.

В этом лагере погибли десятки тысяч белорусов, русских, поляков, украинцев, граждан СССР других национальностей. Давно настала пора на месте Тростенецкого лагеря смерти воздвигнуть Международный мемориал памяти жертв нацизма и фашизма. Память о жертвах этого лагеря смерти должна жить вечно. (Э.Иоффе)

г) Во время облавы на немцев я (Илья Эренбург – Н.Ш.) попал в Большой Тростенец. Там лежали люди из колхозов, которые были убиты немцами. Последних евреев убили, но не успели сжечь, поэтому сотни трупов лежали там, сложенные штабелями, как дрова, и были узнаваемы. Среди них были женщины и дети. Были огромные горы человеческих останков, выкопанные для сожжения. В течение всего последнего времени немцы сжигали закопанных раньше людей. Это была вторичная работа, когда обозначилась мыслимость их отступления. Всё производило страшное, фантастическое впечатление. Большое количество черепов, измеряемое тысячами, было свалено в поле. В противоположнойсторонележалиаккуратносложенные, ноне сожжённые тела. Я писал в Красной звезде, что здесь увидел элемент справедливости, который благословил в своём сердце. (Из доклада Ильи Эренбурга на заседании Еврейского Антифашистского Комитета в Москве 26 июля 1944 года. См..: ГАРФ, Ф.8114.

Оп. 1. Д. 1053. Л. 63-75)

д) Почти пятьдесят лет после окончания второй мировой войны умалчивалось, что в Тростенце убивали евреев. Стандарт-

134

а) агароднік (абазначае не селяніна з пэўнымі павіннасцямі, а асобу, што займаецца агародніцтвам);

б) барэц (не мае значэння ’зборшчык падаткаў’, а ўжываецца ў якасці спартыўнага тэрміна);

в) выступ (змяніла значэнне ’злачынства, ліхадзейства’на значэнне ’частка прадмета, якая выступае ўперад’);

г) старац (не мае адносін да сялянскага самакіравання, а абазначае старога чалавека або жабрака, манаха);

д) яздок (не мае адносін да раз’ездаў па судовых справах).

Заданне 7. Звярніце ўвагу, што словы гаспадар у значэнні ’вялікі князь’, мешчанін у значэнні ’гараджанін’ і ратуша не маюць у слоўніках паметы ’гіст.’. Паразважайце і выкажыце сваё меркаванне. Праверце па тлумачальным слоўніку, як зафіксаваны з пункту гледжання актыўнага і пасіўнага складу наступныя гістарычныя тэрміны, удакладніце іх сэнс.

Баярын, бурмістр, ваявода, войт, воласць, гараднічы, гетман, канюшы, лоўчы, маршалак, павет, падчашы, стараста, халоп, харунжы, цівун, цяглец, чэлядзь, чалабіццё, вырак, радца, цяжба, чэрнь, ураднік.

Заданне 8. Паразважайце, з якой мэтай у прапанаваным урыўку трылогіі Я.Коласа «На ростанях» пісьменнік ужывае ў якасці мастацкага сродку тэрміналагічную лексіку. Які гістарычны перыяд жыцця беларускага народа адлюстраваны ў названай трылогіі? Дайце з гістарычнага пункту гледжання сціслую характарыстыку вобраза паліцэйскага чыноўніка.

(Маршалак): – «Г р а м а д з я н і н» ...звярніце ўвагу – «г р а-

ма д з я н і н!» Няма, бачыце, больш мужыка, а ёсць толькі «г р а-

ма д з я н е», якіх крыўдзіць, эксплуатуе ... і ... якая там яшчэ ў іх тэрміналогія? «Г р а м а д з я н і н» Скірмунт!... Га? Як вам падабаецца?... Такая нагласць! (Я.Колас)

Заданне 9. Пазнаёмцеся з тэкстам айчыннага лінгвіста Л.Антанюк. Удакладніце па тлумачальным слоўніку і запішыце тлумачэнні тэрмінаў глоса, гласарый, лексікон. Складзіце з імі сказы.

Для намінацыі слоўнікаў у розныя гістарычныя перыяды вы-

103

карыстоўваліся тэрміны глосы, гласарыі, азбукоўнікі, вакабуля-

рыі, лексіконы. Зараз гэтыя тэрміны выкарыстоўваюцца ў беларускім мовазнаўстве як назвы слоўнікаў пэўнай гістарычнай эпохі. Аднак некаторыя з іх атрымалі развіццё ў сучаснай тэрміналогіі: тэрмін вакабулярый сустракаецца як назва слоўнікаў-дадаткаў да хрэстаматый ці асобных частак падручнікаў, а лексікон – для абазначэння запасу слоў, выразаў якога-небудзь чалавека ці галіны ведаў. (Л.Антанюк)

Тэма 10. ТЭРМІНАЛАГІЧНАЯ ЛЕКСІКА

Агульнавядома, што перш за ўсё слова выконвае намінатыўную, ці дэфінікатыўную, функцыю, гэта значыць альбо з’яўляецца сродкам дакладнага абазначэння, і тады яно – просты знак, альбо сродкам лагічнага вызначэння, тады яно – навуковы тэрмін.

В.Вінаградаў

10.1. Тэрміны і іх асаблівасці

Сучасны прагрэс навукі спрыяе ўзнікненню новых прадметаў, аб’ектаў, паняццяў, з’яў, што ў сваю чаргу знаходзіць сваё адлюстраванне ва ўзбагачэнні спецыяльнай лексікі новымі адзінкамі. У кожнай прафесіі часцей ужываецца адметная група слоў, неабходных для абслугоўвання пэўнай спецыяльнасці. У мовазнаўстве такую лексіку называюць спецыяльнай і традыцыйна ў ёй вызначаюць дзве групы: прафесіяналізмы і тэрміны. Шэраг даследчыкаў у самастойную групу спецыяльнай лексікі адносяць і наменклатурныя назвы. Наменклатура (ад лацін. nomenclatura = пералік, роспіс імён) – сукупнасць уласных імён і назваў, прысвоеных разнастайным рэаліям і аб’ектам навукі і тэхнікі. Кожная галіновая тэрміналогія змяшчае сваю сістэму номенаў, г.зн. асобных элементаў наменклатуры. «Номен – гэта проста назва канкрэтнага аб’екта, прадмета, у нязначнай ступені звязаная з паняційным бокам. Такім чынам, адметнай рысай номена з’яўляецца яго назыўная функцыя»

[4, c.19]. Напрыклад, катэр «Волга», цукеркі «Кара-кум», абутак «Белвест», ЭВМ «Мінск-32», пшаніца «Адэская-51» і інш.

Прафесіяналізмы – гэта словы і словазлучэнні, распаўсюджаныя пераважна ў гутарковай мове сярод людзей пэўнай прафесіі,

спецыяльнасці. Напрыклад, «шапка» – агульны загаловак для некалькіх газетных заметак, «дворнік» – шклоачышчальнік, «халас-

104

сольства фон Рата, желая таким образом отомстить за зло, причинённое нацистами его родителям. Гитлеровцы воспользовались этим случаем, чтобы устроить массовый еврейский погром. В ночь на 10 ноября, вошедшую в историю нацистских злодеяний под названием «Хрустальная ночь», отряды эсэсовцев и толпы нацистов совершали нападения на еврейские дома, грабили, увечили и убивали. Сотни синагог были сожжены; 7500 еврейских предприятий было разгромлено; много евреев было убито. Вслед за этим 20000 человек, в большинстве своём принадлежавших к состоятельным кругам, были отправлены в концентрационные лагеря. Несколько сот из них погибло уже в дороге в результате зверских издевательств эсэсовцев. На всё немецкое еврейство была возложена контрибуция в размере одного миллиарда марок. Кроме того, евреев обязали возместить все убытки, причинённые погромщиками предприятиям и жилым домам. Евреи были удалены от всех значительных позиций в экономическом секторе. Их дети были исключены из учебных заведений. Евреям было запрещено посещать театры и другие культурные учреждения. Еврейские организации были распущены и их печатные издания запрещены. По существу, вся культурная и экономическая жизнь евреев была совершенно парализована. (Ш.Эттингер, из книги «История еврейского народа»)

б) В концe октября 1939 г. всем евреям, находившимся на захваченных немцами территориях, было приказано носить опознавательный знак, белую или желтую заплату с изображением шестиконечной звезды – «щита Давида». 12 декабря 1939 г. всех евреев мужского пола от 14 до 60 лет обязали исполнять принудительные работы «в течение двух лет... периода, который можно будет продлить, если воспитательные цели не будут достигнуты». Так, за несколько недель польские евреи оказались под тем же свирепым режимом, в котором жили немецкие евреи. Вскоре их положение стало еще хуже. В конце 1939 г. было объявлено, что все польские евреи обязаны перейти в гетто – отведённые для их принудительного поселения кварталы. Первое гетто было устроено в Лодзи в феврале 1940 г.; варшавское гетто – в ноябре 1940 г.; в 1941г. гетто существовали и во многих других польских городах. Большинство их было обнесено глухой стеной. Вначале немцы выдавали многочисленные разрешения на выход

133

дельные факты и детали, чтобы воссоздать хотя бы приблизительную картину того, что произошло в Куропатах в 1937 – 1941 годах.

...Согласно заключению комплексной судебно-медицинской и криминалистической экспертизы, человеческие останки, найденные в шести захоронениях, принадлежат не менее чем 391 человеку. 144 из них – мужского пола, 21 – женского, по другим останкам пол установить не удалось. Возраст людей – от 20 до 60 лет. В захоронениях обнаружены 164 гильзы и 21 пуля от револьвера «наган» и одна гильза от автоматического оружия типа «ТТ».

...Из 213 в 192 случаях выстрелы производились в затылок. Остальные – в височно-теменную область головы. В 182 черепах имеется по одному входному отверстию, в 29 – по два входных отверстия, в 5 черепах – по три входных отверстия... «Установить причины смерти по сохранившимся костным останкам не представляется возможным. Однако огнестрельные повреждения как причина смерти не исключаются...». Простим экспертам чрезмерную щепетильность их выводов. Профессия вынуждает их быть «буквоедами».

Криминалистической экспертизой исследовалась обувь и предметы, найденные в захоронениях... Сорок пять единиц обуви изготовлены в СССР, в том числе на московской фабрике «Красный богатырь», двадцать восемь – на ленинградской фабрике «Красный треугольник». Двадцать пять единиц – кустарного производства – самодельные сапоги, галоши из автомобильных камер. В кошельках обнаружены 78 монет, по 2, 3, 5, 10, 15, 20 и 50 копеек. Все монеты выпущены в СССР в 1925 – 1936 годах. (Н. Матуковский. Куропаты: Тайное становится явным)

Заданне 12. Перакладзіце вусна тэксты на беларускую мову. Назавіце тэму, якая аб’ядноўвае дадзеныя тэксты. Працягніце развагі ў аспекце абазначанай тэмы ўласнай інфармацыяй і разважаннямі. Адзначце спосабы выкладу тэкставай інфармацыі. Якія сінтаксічныя канструкцыі пераважаюць у тэкстах? Прааналізуйце камунікатыўныя якасці тэксту.

а) 7 ноября 1938 г. молодой еврей Гершель-Гриншпан совершил в Париже покушение на жизнь советника германского по-

132

цяк» – парожні рэйс, «балванка» – кампактны дыск і інш.

Тэрмін (ад лацін. terminus = канец, мяжа) – гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, якое дакладна абазначае пэўнае паняцце з галіны навукі, тэхнікі, культуры, вытворчасці. Асаблівасць тэрмінаў заключаецца ў тым, што значэнне звычайнага слова можа быць растлумачана, а значэнне, сутнасць тэрміна павінна быць вызначана.

«Тэрміны і прафесіяналізмы адрозніваюцца паміж сабой цэлым шэрагам прыкмет:

а) часам і шляхамі свайго фармавання (прафесіяналізмы ўтвараюцца значна раней і стыхійна, а ўтварэнне тэрмінаў адбываецца пазней і носіць мэтанакіраваны характар);

б) нарматыўным статусам (тэрмін з’яўляецца афіцыйна ўзаконенай назвай навуковага паняцця, а прафесіяналізм – гэта слова, уласцівае гаворцы якой-небудзь групы асоб, аб’яднаных агульнай прафесіяй);

в) адносінамі да экспрэсіўнасці (прафесіяналізмы амаль заўсёды экспрэсіўныя, а тэрміны стылістычна нейтральныя);

г) выкарыстаннем у розных тыпах тэкстаў (тэрміны пераважаюць у пісьмовых тэкстах, а прафесіяналізмы – у вусных);

д) пашыранасцю ў межах агульнанацыянальнай мовы (тэрміны маюць агульнанацыянальны і часам інтэрнацыянальны характар, а прафесіяналізмы нярэдка носяць мясцовы характар);

е) функцыянальнай нагрузкай (у шэрагу выпадкаў прафесіяналізмы з’яўляюцца функцыянальна другаснымі сінонімамі размоў- на-экспрэсіўнага характару ў адносінах да эквівалентных ім па значэнні тэрмінаў)» [7, с.31]. Слова «тэрміналогія» («тэрмінасістэма») мае два асноўныя значэнні: 1) сістэма тэрмінаў адной галіны навукі, тэхнікі, мастацтва; 2) сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы. Існуе тэрміналогія грамадска-палітычная, юрыдычная, лінгвістычная, эканамічная, тэхнічная, гандлёвая, ваенная і інш.

Тэрмін павінен адпавядаць наступным патрабаванням: 1) Дакладнасць.

2)Наяўнасць дэфініцыі (азначэння), г.зн., што сутнасць тэрміна павінна быць вызначана, а не растлумачана, як значэнне звычайнага слова.

3)Стылістычная нейтральнасць.

4)Адсутнасць экспрэсіі. Нават тэрміны, якія ўзнікаюць на аснове вобразнага пераасэнсавання паняцця, губляюць экспрэсіўна-

эмацыянальную афарбоўку: рукаў (рукі), падол (гары), нос (мыс), калена, гняздо (металургія) і інш.

5)Кароткасць, г.зн. імкненне да максімальнага скарачэння тэр-

105

міна: ілжэсведчанне, саўдзельніцтва.

6)Адназначнасць, г.зн. кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце. Аднак гэта патрабаванне да тэрмінаў не заўсёды вытрымліваецца, і мнагазначнасць знаходзіць пашырэнне ў тэрміналогіі (напрыклад, словаўтварэнне – ’працэс утварэння новых слоў’ і ’раздзел мовазнаўства, які вывучае марфемную структуру і спосабы ўтварэння слоў’, абзац – ’адступленне ўправа ў пачатку радка’ і ’частка тэксту паміж такімі адступленнямі’).

7)Сістэмнасць, г.зн. што кожны тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы. Па-за межамі тэрміналагічнай сістэмы адбываецца дэтэрміналагізацыя тэрміна – страта тэрмінам спецыяльнага значэння: рэакцыя як хімічны тэрмін і дзеянне, амплітуда, раман і інш. Напрыклад, адназначнасць тэрмінаў падкрэсліваецца менавіта праз іх прыналежнасць адпаведнай тэрміналагічнай сістэме. Параўнайце: слова эліпс у мовазнаўстве – ’пропуск у маўленні слоў ці словазлучэнняў, зразумелых з кантэксту’, а эліпс у матэматыцы – ’разамкнёная крывая, якая мае такую ўласцівасць, што сума адлегласцей кожнай яе кропкі ад дзвюх дадзеных кропак застаецца пастаяннай’.

Паводле ўжывання тэрміналагічная лексіка бывае агульнаўжывальнай (кісларод, жанр, аэробіка, атам) і вузкаспецыяльнай

(інтэрфейс, элятыў, субморф, інварыянт).

10.2. Паходжанне тэрмінаў

Паводле паходжання тэрміны дзеляцца на ўласнабеларускія

(баяры, веча, спадчына, найміт, маёмасць і інш.) і запазычаныя з іншых моў (гл. вышэй асн. прыкметы запазычанай лексікі). «Генетычны аналіз тэрмінаў, зроблены на матэрыяле «Руска-беларуска- га слоўніка грамадска-палітычнай тэрміналогіі», паказвае, што характэрнай асаблівасцю беларускай грамадска-палітычнай тэрміналогіі з’яўляецца высокая ўдзельная вага тэрмінаў, утвораных шляхам злучэння інтэрнацыянальных разам з беларускімі элементамі:

бюджэтнае кіраванне, ведамаснае кіраванне, канстытуцыйнае кіраванне, рэспубліканскае кіраванне, самадзяржаўнае кіраванне, фінансавае кіраванне, цэнтралізаванае кіраванне. Гэтыя тэрміны складаюць найбольш шматлікую генетычную групу (каля 46 %). Другую па велічыні групу тэрмінаў складаюць беларускія словы і словазлучэнні, якія займаюць 34 % ад усяго матэрыялу аналізуе-

мага слоўніка: кіраванне, кіраўніцтва справамі, кіраванне вытвор-

106

пicьмовых крынiцах трапляюцца толькi розныя iмёны адных i тых жа плямёнаў на розных этапах ix развiцця. Шкодны ўплыў падобных уяўленняў адчуваўся вельмi працяглы час; не пазбавiлася яшчэ ад яго i сyчасная навука. (С.Рассадзін)

в) Старажытныя рымляне лiчылi зямлю канчаткова заваяванай зусiм не тады, кaлi iмi быў пераможаны апошнi ўзброены вораг. А тады, кaлi на ёй, разаранай i засеянай pукамi рымлянiна, удавалася нарэшце сабраць першы ўраджай. Колькi ж ураджаяў знялi з беларускiх палеткаў усе згаданыя ў нас тутэйшыя «барбары» – безлiч! У пэўным сэнсе ўciм iм мы прамыя нашчадкi. Падзякуем археолагам, што руплiва вяртаюць з нябыту матэрыяльныя сведчаннi аб вашых папярэднiках. Падзякуем этнографам, якiя ў розных частках планеты ўжо здабылi i яшчэ здабудуць шмат звестак, што часам вельмi дапамагаюць нам зразумець уласнае мiнулае. Апрача сучасных даследчыкаў, нам трэба, канешне, выказаць падзяку i старажытным географам, што адводзiлi месца на картах Зямлi таксама для той краіны, якую потым назавуць Беларуссю.

Няхай сабе i не знойдзеш дакладныя яе прыкметы нi на Гекацеевым дыску, абкружаным ракой Акiян, нi на Эратасфенавай «македонскай хламiдзе» сярод сусветнага мора, нi на Кратэсавым глобусе. Наша ж зямля лiчылася ўсё ж часткай Айкумены, хай сабе i крайняй, аддаленай. Антычныя гісторыкі напicaлi першыя paдкi ў шматтомным летапicе беларускай зямлi... Углядзiцеся ў твары антычных партрэтаў, бюстаў, статуй. Ад гэтых людзей засталiся, па вялiкiм рахунку, не чарапкi бiтага посуду цi pyiны дамоў i храмаў. І не зброя – яе даўно з’ела ipжа. Ад ix застaлiся мы з вамi, усе нашы сучаснiкi, і нiчога яшчэ не скончана i, па Божай лiтасцi, не скончыцца. (С.Рассадзін)

Заданне 11. Перакладзіце наступны тэкст на беларускую мову, прааналізуйце яго стылістычныя асаблівасці і абгрунтуйце іх мэтазгоднасць у перакладзеным тэксце. Назавіце паказчыкі ступені аб’ектыўнасці навуковай інфармацыі. Вызначце тэму і мэтанакіраванасць тэксту. Падрыхтуйце рэфератыпаведамленні на тэму палітычных рэпрэсій.

А теперь пусть говорят документы и свидетели. Естественно, всё процитировать невозможно, можно выбрать лишь от-

131

адказ. Адзначце лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці кожнага з тэкстаў. Выпішыце тэрміны, утвораныя сінтаксічным спосабам. Дайце поўную характарыстыку тэрмінам паводле ўжывання, будовы і спосабу ўтварэння.

а) Гicторыя яшчэ не ведала такога варварства i бесчалавечнасцi, якія тварылi на нашай зямлi гiтлераўцы. У гады Вялiкай Айчыннай вайны на тэрыторыi Беларусi нямецка-фа- шысцкімі захопнікамі праводзілася мэтанакiраваная палітыка генацыду i «выпаленай зямлі», якая нанесла Беларусi нябачныя да таго страты насельнiцтва, матэрыяльных і культурных набыткаў. У вынiку яе ажыццяўлення гітлераўцы рознымi спосабамi вынiшчылi 1547 тысяч чалавек мірных жыхароў, акрамя таго больш 186 тысяч загiнулi на прымусовай пpацы ў Гepмaнii.

Праблема нацысцкага генацыду, пытанні ажыццяўлення гітлераўскай акупацыйнай палiтыкi на тэрыторыі Беларусі патрабуюць далейшага вывучэння. Неабходны паглыблены пошук і аналіз дакументаў і матэрыялаў аб ycix яе баках i перш за ўсё аб людскіх, матэрыяльных і культурных стратах, якія панесла Беларусь падчас вайны. (А.Літвін)

б) Натуральна, навукоўцы славянскіх краін заўсёды імкнуліся знайсці ў старажытных крыніцах згадкі аб непасрэдных продках сваіх народаў. Іншая справа, што ў ХІХ ст. бракавала ведаў. Таму з тагачаснымі доказамі славянства неўраў ці будзінаў, напрыклад, змешчанымі ў Шафарыкавых «Славянскіх старажытнасцях», зараз пагадзіцца немагчыма. У ХХ ст. савецкім даследчыкам вельмі бракавала творчай свабоды. У гады сталіншчыны афіцыйным доўгі час з’яўлялася так званае марксісцкае вучэнне аб мове, распрацаванае М.Я.Марам. Згодна тэорыi Мара, мова мае класавую прыроду i ператвараецца са зменай класавых aднociн. Напрыклад, першабытнаабшчыннаму ладу адпавядае фiнская стадыя развiцця мовы, рабаўладальнiцкаму – скiфская, феадальнаму – славянская i інш. На практыцы даследчыкi, каб пазбегнуць небяспекi, мусiлi не аб’ектыўна даследаваць крынiцы, а шукаць доказы на карысць гэтай «тэорыi». Адны народы мусiлi «ператварацца» ў зусiм iншыя, i славянамi рабiлiся нават Гамеравы кiмерыйцы. Падчас барацьбы супраць «касмапалiтызму» ўвогуле было небяспечна вылучаць у славянскіх землях старажытных неславян. Лiчылася, што славяне жылi тут спрадвеку, а ў

130

часцю, выдаткі на кіраўніцтва; адносны ўзровень развіцця, жыццёвы ўзровень выдаткаў вытворчасці; ураўнаванне грамадзян у правах, ураўняльнае землекарыстанне; умовы пра-

цы. Інтэрнацыянальныя тэрміны складаюць у слоўніку каля 20 %» [3, с.53]. Пры запазычванні слоў-тэрмінаў адбываецца частковая адаптацыя, падпарадкаванне іх законам беларускай мовы:

а) гукі [ж], [дж], [р], [ч], [ш] вымаўляюцца цвёрда (джунглі,

чынш, рэферэндум); б) фрыкатыўны гук [г] (генеалогія, гісторыя, гіпотэза);

в) аканне (аўстралапітэк, алігархія, арда, апазіцыя); г) дзеканне-цеканне (дзюбель, траверцін, гандзізм).

У складзе гістарычнай тэрмінасістэмы беларускай мовы ёсць запазычанні з лацінскай (абдыкацыя, консул, цэнзура, фракцыя, трыбунал, рэпрэсія і інш.), грэчаскай (этнас, эпоха, фараон, тыран, неаліт і інш.), англійскай (парламент, блакада, сэрвіс, стандарт і інш.), нямецкай (цэх, путч, гетман, неандэрталец, на-

цызм і інш.), польскай (крыжакі, касцёл, каморнік і інш.), фран-

Структурныя тыпы тэрмінаў

цузскай (урбанізацыя, рэваншызм, жандарм і інш.) і іншых моў.

10.3. Структурная і лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў

Усе тэрміны паводле сваёй будовы групуюцца ў тры асноў-

тэрміны-словы тэрміны- тэрміны-сімвалы

ныя структурныя тыпы. словазлучэнні

невытворныя

свабодныя,

 

 

 

(князь, сойм, шляхта,

дзе

у склад

тэрмінала-

рэформа);

кожны

асобны

гічнага

спалучэння

вытворныя

кампанент з’яўля-

побач са

слоўнымі

(славянства,

ецца тэрмінам (па-

знакамі

ўваходзяць

антынацыянальны,

літычныя рэпрэсіі,

сімвалы (літары, ліч-

беларусізацыя,

заканадаўчая

ўла-

бы, графічныя знакі):

феадалізм);

да, парламенцкая

уран-235,

Ј-часціцы,

складаныя (заходне-

апазіцыя);

 

ХІ-ае стагоддзе, 1905

русізм,

кнігадрука-

несвабодныя, калі

— 1907 гг.; 63 %

ванне,

двоеўладдзе,

пры

ізаляваным

яўрэяў;

П-падобная

этнагенез);

ужыванні могуць і

кампазіцыя

абрэвіятуры (ЭВМ,

не быць тэрмінамі

будаўніцтва.

ЕШКА ЕЭС, ВКЛ,

(каменны

век,

 

 

ГУЛАГ, СНД, нэп)

часовы

 

ўрад,

 

 

 

 

абшчыннае

поле,

 

 

 

 

жнівеньскі путч).

 

 

107

Навуковая тэрміналогія прадстаўлена такімі часцінамі мовы, як назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, прыслоўі.

Асноўную колькасць слоў-тэрмінаў складаюць: а) агульныя назоўнікі: перабудова, нацыя, генацыд, асаднікі, паланізацыя, шлях-

та і інш.; б) уласныя назоўнікі выкарыстоўваюцца ў назвах вучэн-

няў, напрамкаў: марксізм, гандзізм, кальвінізм, сталыпіншчына і інш.; в) дзеясловы: эксплуатаваць, прыгнятаць, русіфікаваць, рэ-

фармаваць і інш.; г) рэдкасныя прыслоўі: адзінагалосна і інш.

У тэрмінах-словазлучэннях вылучаюць наступныя мадэлі:

а) прыметнік + назоўнік (ПН): магдэбургскае права, палітычныя рэпрэсіі, феадальная раздробленасць, Грунвальдская бітва, сталыпінская рэформа, акупацыйны рэжым і інш.; б) прыметнік + прыметнік + назоўнік (ППН): Брэсцкая царкоўная унія, Міжнародны ваенны трыбунал, новая эканамічная палітыка і інш.; в) назоўнік

+прыметнік + назоўнік у Р.склоне (НПН): князі славянскага пахо-

джання, рух славянскіх перасяленцаў і інш.; г) прыметнік + назоўнік

+прыметнік + назоўнік у Р.склоне (ПНПН): духоўная культура бе-

ларускай народнасці, палітычная моц беларускіх княстваў і інш.;

д) назоўнік + назоўнік у Р.склоне + прыметнік + назоўнік у Р.скло-

не (ННПН): рэалібітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій, працэс утварэння беларускай народнасці і інш.

10.4. Утварэнне тэрмінаў

Тэрміны могуць адносіцца да розных тэрмінасістэм і ўтвараюцца рознымі спосабамі, але перш-наперш іх аб’ядноўваюць спецыфічныя асаблівасці ўзнікнення.

Тэрмiны стварaюцца як найменнi паняццяў, звязаных з вузкай галiной і прызначаюцца служыць сродкам зносiн прафесiяналаў (у спецыяльнай лiтаратуры), у той час як агульнаўжывальныя словы ствараюцца для патрэб усяго грамадства.

Тэрмiны ўтвараюцца заўсёды свядома: яны не «з’яўляюц-

108

256 с.: ил.

Книга И.Масленицыной и Н.Богодзяжа – вторая из цикла о несвижских князьях Радзивиллах. Авторы продолжают серию исторических миниатюр, охватывая время войн, бескоролевья, двукоролевья – эпоху интриг, авантюр, любви, поэзии, подвигов.

Книга будет интересна не только историкам, но и широкому кругу читателей.

Заданне 7. Знайдзіце навуковы артыкул гістарычнай тэматыкі і адкажыце на наступныя пытанні:

Якія часціны мовы выкарыстоўваюцца ў дадзеным навуковым тэксце часцей, якія – не выкарыстоўваюцца?

Якія формы дзеясловаў (час, трыванне, лад) і назоўнікаў (склон, лік) пераважаюць?

Якія асаблівасці пабудовы сказаў (простыя – складаныя (злучнікавыя (складаназлучнікавыя, складаназалежныя), бяззлучнікавыя), двухсастаўныя – аднасастаўныя, развітыя – неразвітыя, ускладненыя – няўскладненыя)?

Што агульнага мае навуковы стыль з публіцыстычным

іафіцыйна-справавым?

Знайдзіце ў тэксце і ахарактарызуйце тэрміны паводле ўжывання, спосабу ўтварэння і структурнага тыпу.

Заданне 8. Напішыце рэцэнзію ці водгук на тэкст па вашай спецыяльнасці.

Заданне 9. Зрабіце кампазіцыйна-структурны і лексікаграматычны аналіз аднаго з тэкстаў навуковага стылю (гл. Дадатак 2) па дадзенай схеме:

1. Стыль (падстыль), тып тэксту.

2.Кампазіцыя (структурна-семантычныя часткі; тэма – падтэма – мікратэма).

3.План тэксту.

4.Лексічныя сродкі.

5.Марфалагічныя асаблівасці.

6.Сінтаксічныя асаблівасці.

Заданне 10. Вызначце, да якога стылю і тыпу маўлення можна аднесці прыведзеныя тэксты. Пракаменціруйце свой

129

як дзевяць стагoддзяў таму. Ix звычаi дагэтуль выклiкаюць неразуменне. Яны вядомыя сваёй музычнасцю, лекарскiм майстэрствам, варажбою, канальствам i гандлем коньмі. Яны зазналi рабства, пераслед i генацыд. Але насуперак yciм выпрабаванням выжылi, захаваўшы сваю адметную культуру.

Для шырокага кола чытачоў.

б) Генацыд у Другой сусветнай вайне: праблемы даследавання (у памяць ахвяр Трасцянца): Матэрыялы Мiжнар. навук.

канф., 25-27 крас. 2002 г., Miнcк / Адк. рэд. К.І. Козак, А. М. Лiтвiн, У.Н. Сiдарцоў. – Мн.: Выд. цэнтр БДУ, 2003. – 279 с.

ЗборнiкматэрыялаўМiжнароднайнавуковайканферэнцыi характарызуе з’яву генацыду ў Другой сусветнай вайне, асноўныя праблемы яе даследавання на прыкладзе лагера смерцi Трасцянец. Айчыннымi i замежнымi aўтapaмi на аснове сучасных метадалагiчных падыходаў прадстаўлены новыя звесткi па пытаннях германскай акупацыi Беларусi. Удадаткахзмешчаныматэрыялыкруглагастала«Псiхалогiя вайны i яе праявы ў Беларусi». Выданне будзе карысным для навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў i acпipaнтaў ВНУ, а таксама для ўcix, хто цiкавiцца падзеямi Другой сусветнай вайны.

в) Семёнова М.

Быт и верования древних славян – СПб.: Азбука, 2000. – 560 с.

Вэтой книге известная писательница Мария Семёнова открывает перед читателями удивительный мир Древней Руси. Увлекательно и доступно рассказывает она о жизни древних славян, их верованиях, обрядах, быте. Автора интересует всё: кому поклонялись наши далёкие предки, кого любили и ненавидели, как умели постоять за себя и свой род на поле брани. Немало страниц посвящено оружию славян, их одежде, украшениям, устройству жилищ. Без преувеличения книгу Марии Семёновой можно назвать малой энциклопедией древних славян. И хотя издание это нельзя поставить в ряд научных исследований, создавалось оно на сугубо документальных и весьма авторитетных источниках.

Втексте более 300 иллюстраций, выполненных на основе этнографического материала.

г) Масленицына И.

Радзивиллы в эпоху интриг и авантюр: (Ист. миниатюры) / Ирина Масленицына, Николай Богодзяж. – Мн.: Триоль, 2003. –

128

ца», а «прыдумваюцца», «ствараюцца» па меры ўсведамлення ix неабходнасцi. Так, у 1869 г., калi Дз.I.Мендзялееў склаў таблiцу хiмiчных элементаў, яна налiчвала 63 элементы, а зараз ix колькасць пераўзыходзіць за 100.

Тэрмiны ўтвараюцца ў адпаведнасцi з характэрнымi мадэлямi тэрмiнаўтварэння (напрыклад, хiмiчныя элементы – па мадэлi «ўтваральная аснова + суфiкс -iй/-ый»). Акрамя гэтага, для значнай колькасцi тэрмiнаў можна дакладна назваць iмя аўтара, якi ўпершыню выкарыстаў гэты тэрмiн, агульнаўжывальныя ж словы аўтарствам адзначаюцца рэдка.

Кожны новы тэрмiн, якi ствараецца, можна пракантраляваць, адзначыць, наколькi ён фіксуецца ў навуковых працах, спецыяльных слоўніках. Так, пры Мiнiстэрстве адукацыі Рэспyблiкi Беларусь працуе Тэрмiналагiчная камiсiя, мэта якой – стварэнне, стабiлiзацыя тэрмiналогii ўвогуле i пэўных тэрмiнасiстэм у прыватнасцi.

Існуюць наступныя спосабы ўтварэння тэрмінаў

I. Сінтаксічны спосаб – утварэнне тэрмінаў шляхам рознага тыпу спалучэнняў. Гэта самы прадуктыўны спосаб утварэння тэрмінаў амаль ва ўсіх галінах навукі. Найбольшая колькасць тэрмінаў утворана па мадэлях: прыметнік + назоўнік (маскоўская пат-

рыярхія, этнічная самасвядомасць, натуральная гаспадарка і інш.);

назоўнік + прыметнік + назоўнік (палітыка ваеннага камунізму,

князі славянскага паходжання і інш.), але пашыраны і шматкампанентныя словазлучэнні (рэпрэсіўная палітыка сталінскага ўрада, рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій і інш.).

ІІ. Марфемны спосаб

1)суфіксальны: а) ад уласн. імён пры дапамозе суфіксаў -ізм

(-ызм-), -іянств (-ыянств-), -ск: Гандзі – гандзізм, Маркс – марксізм, Хрыстос – хрысціянства, Брайль – брайлеўскі (шрыфт) і інш.;

б) ад дзеясловаў пры дапамозе суфіксаў -нн, -енн,(-энн-) для абаз-

начэння працэсаў (даследаванне, вылічэнне, акругленне і інш.), су-

фікса – для абазначэння прадметнасці (насадка, наладка і інш.); в) ад дзеясловаў пры дапамозе нулявога суфікса для ўтварэння аддзеяслоўных назоўнікаў (накіп, абмер, напуск і інш.); г) пры дапамозе іншамоўных суфіксаў -ізм (-ызм-), -ацый, -іст (-ыст-) (гіста-

рызм, паланізацыя, камуніст і інш.);

2)прэфіксальны: а) пры дапамозе інтэрнацыянальных прэфі-

ксаў (антысеміт, ультраімперыялізм і інш.); б) пры дапамозе ўласнабеларускіх прэфіксаў (звышпрыбытак, бескантрольны);

109

3) прэфіксальна-суфіксальны (антыгістарызм, міжусобныя

(войны) і інш.).

ІІІ. Аснова- і словаскладанне 1) шляхам спалучэння грэка-лацінскіх і інтэрнацыянальных

элементаў (археалогія, відэазапіс, гісторыяграфія, аўтограф); 2) пры дапамозе ўласнабеларускіх асноў (землеўладальнік,

архівасховішча).

IV. Cкладана-суфіксальны (шматразовы, аднатыпна).

V. Абрэвіятурны (ГУЛАГ (галоўнае ўпраўленне лагерамі), АДСС (адзіная дзяржаўная сістэма справаводства), ВКЛ (Вялікае княства Літоўскае і інш).

VI. Лексіка-семантычны спосаб звязаны з так званай тэрміналагізацыяй агульнаўжывальных слоў, якія шляхам пераасэнсавання набываюць новае тэрміналагічнае значэнне: кулак – ’сціснутая кісць рукі’ і кулак – ’заможны селянін’.

М І Н І П Р А К Т Ы К У М

Заданне 1. З прапанаваных тэрмінаў выпішыце ўласнабеларускія тэрміны, што бытавалі спрадвеку.

Скарбнік, аўдытар, завяшчанне, выдаткі, аўкцыён, даведка, маёмасць, баніфікацыя, бартэр, найміт, брокер, спадчына, клірынг, талака, холдзінг, сертыфікат.

Заданне 2. Прачытайце тэкст, выпішыце з яго тэрміны і дайце ім характарыстыку паводле ўжывання і паходжання. Назавіце структурныя тыпы тэрмінаў. Параўнайце тэрміны часоў Вялікага княства Літоўскага і сучасныя. Ці ўсе яны ўжываюцца сёння? Чаму?

Паны-рада – гэта найвышэйшы орган дзяржаўнага кiравання Вялiкага княства Лiтоўскага, які вырашаў галоўныя пытаннi ўнутранай і замежнай палiтыкi гаспадарства, адыгрываў значную ролю ў абраннi вялiкага князя, абароне дзяржавы, падрыхтоўцы законапраектаў.

У склад Рады ўваходзiлi: ваяводы (кіраўнікі адміністрацыі тэрытарыяльных адзінак-ваяводстваў), кашталяны (каменданты замкаў i адначасова адміністратары зямельных уладанняў вялiкага князя), маршалак земскi (старшыня на паседжаннях Рады i Сой-

110

воінскаму абавязку i iдэi інтэрнацыяналiзму, вернасць сваёй Айчыне, свайму народу.

Спадзяёмся, што кніга Памяцi абудзiць пачуццё глыбокай павагi да тых, хто загiнуў, выклiча роздум i адчуванне ўласнае віны за вайну, якую мы не прадухiлiлi, якой далi магчымасць расцягнуцца на доўгiя дзесяць гадоў.

Вечная памяць усім салдатам, сяржантам, прапаршчыкам i афiцэрам, што загiнулi на гэтай асуджанай сёння вайне! Няхай гэта кніга будзе напамiнкам народу, наказам нам, жывым, надалей быць больш мудрымі, абачлiвымi i ашчаднымi да жыццяў cвaix

сыноў. (З прадмовы да кнігі «Памяць. Афганістан»)

Заданне 4. Падрыхтуйце рэцэнзію на навукова-папуляр- ную прачытаную кнігу. Для сувязі паміж часткамі рэцэнзіі выкарыстайце наступныя словы.

а) тэма, пытанне, праблема, задача, мэта, сцвярджэнне, думка, ідэя; б) пункт погляду, пазіцыя, тэорыя, канцэпцыя; в) з’ява, заканамернасць, працэс, тэндэнцыя; г) асаблівасць, спецыфіка, адметнасць, уласцівасць, рыса; д) аргумент, доказ; е) сітуацыя, становішча, абставіны, умовы; ё) вывад, вынік, выснова, заключэнне.

Заданне 5. Выкарыстаўшы адно з апошніх беларускіх гістарычных выданняў, падрыхтуйце рэферат па наступнай схеме (вызначце від рэферата):

1. Аўтар, назва, месца і год выдання, тыраж.

2.Тэма крыніцы.

3.Кампазіцыя.

4.Асноўны змест кожнага раздзела.

5.Наяўнасць ілюстрацыйнага матэрыялу.

6.Адрасат.

Заданне 6. Прачытайце анатацыі. Зрабіце іх структурнасемантычны аналіз. Перакладзіце анатацыі (в, г) на беларускую мову.

а) Фрэйзер А.

Цыганы / Ангус Фрэйзер; Пер. з анг. А.Кузьмич. – Мн.: Тэхна-

логія, 2003. – 272 с.

Гэтая кніга прa асаблівы народ, якi з’явiўся ў Еўропе больш

127

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]