Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Dapamozhnik po bel

.pdf
Скачиваний:
310
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.58 Mб
Скачать

 

рызуецца пэўнымі вытворчымі адносінамі і

 

адпаведнымі формамі будовы грамадства.

суверенитет

суверэнітэт (ням. Souveranitat, ад фр.

 

souverainete) – поўная незалежнасць дзяр-

 

жавы ў знешняй і ўнутранай палітыцы.

сфинкс

сфінкс (гр. sphinks) – 1) гіганцкая камен-

 

ная фігура ляжачага льва з чалавечай гала-

 

вой як увасабленне магутнасці фараона ў

 

Старажытным Егіпце; 2) крылатая істота з

 

тулавам льва і галавой жанчыны ў стара-

 

жытнагрэчаскай міфалогіі.

 

Т

теократия

тэакратыя (гр. theokratia, ад theos = бог +

 

kratos = сіла, улада) – форма дзяржаўнага

 

кіравання, пры якой палітычная ўлада на-

 

лежыць жрацам, духавенству.

тиран

тыран (гр. tyrannos) – 1) аднаасобны пра-

 

віцель у старажытнай Грэцыі і гарадах-рэс-

 

публіках Iталіі XIII – XVI стст.; 2) жорсткі

 

правіцель, дэспат.

товарищество

таварыства філаматаў – тайнае студэнц-

филоматов

кае таварыства «тых, хто імкнецца да ве-

 

даў», створанае ў 1817 г. у Віленскім уні-

 

версітэце.

талерантность

талерантнасть (ад лац. tolerantia = цяр-

 

пенне) – рэлігійная верацярпімасць, паваж-

 

лівае стаўленне да вернікаў розных кан-

 

фесій (кірункаў і плыняў).

трибунал

трыбунал (лац. tribunal = судзілішча) –

 

1) апеляцыйны суд, які існаваў з XVI ст.

 

у Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы;

 

2) надзвычайны судовы орган па разгля-

 

дзе ваенных злачынстваў, а таксама па-

триумф

сяджэнне гэтага органа.

трыумф (лац. triumphus) – урачыстае ўступ-

 

леннеўсталіцупалкаводца-пераможцыўСта-

 

226

Наша жывая мова страціла безліч слоў. Слоў, створаных па ўнутраных законах развіцця мовы, слоў, якія неслі колер і водар самой беларускай зямлі, беларускай прыроды. Мову пачалі адрываць ад зямлі, на якой яна ўзнікла, складвалася, набірала моцы і сілы, а зямлю – пазбаўляць мовы, рабіць бязмоўнай і безыменнай. І не бачна канца гэтаму варварскаму разрыву непарыўнага – разрыву адвечнага адзінства зямлі і мовы. Але ў мове не толькі аблічча, фарбы і гукі зямлі, а і філасофія і мараль народа, працоўнага чалавека. І гэта ўсё таксама разам з мовай нявечыцца і забываецца!

Так наступае ўсеагульнае абядненне і апусташэнне душы ча-

лавечай. (Н.Гілевіч)

Заданне 6. Прачытайце выказванні беларускіх пісьменнікаў і паэтаў пра багацце і прыгажосць роднай мовы. Паспрабуйце адзначыць грамадскую адказнасць пісьменнікаў на розных этапах гістарычнага развіцця за лёс роднага слова, іх ролю ў захаванні і ва ўдасканаленні мовы. Як звязаны паміж сабой паняцці «мова» і «народ»? Растлумачце сэнс выказвання

«мова – гарантыя гістарычнага існавання нацыі ў свеце»? Пра-

сачыце, якія функцыі выконвае мова ў наступных тэкставых фрагментах.

а) Роднае слова!

З малых дзён чуем мы цябе з матчыных вуснаў. Ты нам тлумачыш усе дзівы свету, якія дзіцячае вока бачыць навокал сябе першы раз. І табе выказваем мы свой дзіцячы жаль, крыўду, жаданне, радасць...

Поруч з любоўю да сваіх братоў патрэбна яшчэ нешта, што злучае людзей у суцэльны народ – родная мова.

Яна, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. Хто адрокся мовы бацькоў cвaix, хто ўздзеў чужую апратку – той адышоў ад народу далёка-далёка.

На вас – моладзі – ляжыць вялiкая павiннасць: развiваць далей родную мову, узбагачваць свой народ культурай. Вы здабываеце навуку для сябе, дык дзялiцеся ёю з тымi, хто для вас цяжкай працай здабывае кусок хлеба. Толькi не кiдайце роднай мовы: бо сапраўды для свайго народу тады вы ўмёрлі!

Мейце сілу і адвагу дзяржацца роднага слова. Мейце смеласць усюды голасна казаць па-свойму. (Цётка)

11

б) Не саромейся, беларус, размаўляць па-свойму на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Беражы сваю мову, беражы свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны здабытак.

Толькі тады цябе ўсе будуць паважаць як чалавека, калі сам сябе будзеш паважаць – калі не адмовішся ад свайго нацыянальнага здабытку. А першы нацыянальны здабытак – гэта родная мова.

Толькi ў роднай, добра зразумелай мове чалавечы розум развіваецца i ўзбагачае родную духоўную i эканамiчную культуру.

Быць беларусам – гэта значыць працаваць для свайго краю, для свайго народа i развiваць сваю культуру i мастацтва. Таксама паважаць i ўсе iншыя нацыi – свайго не цурайся i чужому вучыся.

Кожны з нас павінен помнiць i ведаць, што наша беларуская мова не горшая за iншыя мовы, толькі на нашай мове знарок было забаронена пicaць i друкаваць кнігі для таго, каб мы заставалiся цёмнымі людзьмі і каб былі работнікамі ў чужых, больш разумных людзей. Ведайце, што некалькi соцень гадоў таму назад на нашай мове пiсалiся законы ў гэтым краi i друкавалiся розныя свяшчэнныя і свецкія кнігі. (З.Бядуля)

в) Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё i акаляючы нас свет. Пагэтаму нам неабходна так старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць i любіць лепшыя творы беларускaй лiтаратуры. І перш за ўсё трэба ведаць свой народ, яго гiсторыю, яго багатую вусную творчасць. (Я.Колас)

г) Мова першай матчынай калыханкi i апошняга «бывай», мова старадаўнiх apxiваў i новых школ на Палессi, мова пажаўцелых статутаў i мова кахання... Мова, якая можа ўсё; можа сказаць словы незвычайнай пяшчоты i можа ўдарыць так, што не ўстанеш. Гнуткі, спявучы, адвечна новы iнструмент, без якога нельга ўявiць сабе сваё жьщцё, як без хлеба, без якога радасць не ў радасць, каханне не ў каханне, бяседа не ў бяседу, сяброўства не ў сяброўства, нянавiсць не ў нянавiсць.

Няма цябе – i вось няма суцяшэння ў горы. Няма цябе – i вось нямы язык, i нельга сказаць слоў радасцi. А калi ўбiць сабе ў галаву цалкам дурную думку, што ў нейкiм далёкiм будучым цябе не будзе, то... нашто нам тады такая будучыня?

Таму што ўсе мы – ад настаўніка да паэта – любiм цябе, таму што ты – самы важлiвы наш здабытак, i мы ў меру сiл нашых не дазваляем i не будзем дазваляць, каб нехта выказваў да цябе пагарду.

12

 

дзяржаўнай улады ў Старажытным Рыме

 

рэспубліканскага перыяду; 2) вышэйшая

 

судова-адміністрацыйная ўстанова ў цар-

 

скай Расіі; 3) верхняя заканадаўчая палата

 

парламента ў ЗША, Францыі і некаторых

 

іншых краінах.

синантроп

сінантроп (ад лац. Sinae = Кітай + грэч.

 

antropos = чалавек) – старажытны, блізкі

 

да пітэкантропа, тып выкапнёвага чалаве-

 

ка, рэшткі якога знойдзены ў Кітаі.

сионизм

сіянізм (ад яўр. Sion = назва гары ў

 

Iерусаліме) – яўрэйскі рэакцыйны буржу-

 

азна-нацыяналістычны рух, які вызначаец-

 

ца ваяўнічым шавінізмам, расізмам.

собирательство

збіральніцтва – занятак першабытных

 

людзей, якія збіралі тое, што давала пры-

 

рода: ядомыя карэнні, ягады, грыбы, рас-

 

ліны, яйкі і інш.

сословие

саслоўе – у феадальным грамадстве буй-

 

ная група насельніцтва, якая ў сілу зако-

 

наў або традыцыі мае пэўныя прывілеі і

 

абавязкі.

социальное

сацыяльная дзяржава – дзяржава, якая

государство

імкнецца да забеспячэння дастойных умоў

 

жыцця сваіх грамадзян.

средневековье

сярэднявечча – перыяд, наступны пасля

 

гісторыі старажытнага свету і які папярэд-

 

нічае новай гісторыі (к.V – сяр. XVII стст.).

статут

статут (польк. statut, ад лац. statutum) –

 

звод законаў феадальнага права ў некато-

 

рых краінах Еўропы XIV–XVIIIстст.(напр.,

 

статут Вялікага княства Літоўскага).

стоянка

стаянка – найстаражытнейшае неўмацава-

 

нае пасяленне першабытнага чалавека. Ад-

строй

носіцца да перыядаў палеаліту і неаліту.

лад грамадскі – сістэма грамадскіх ад-

общественный

носін, якая склалася гістарычна і характа-

 

225

 

вязей па мацярынскай альбо бацькоўскай

 

лініі і якія працавалі сумесна і мелі агуль-

 

ную маёмасць.

русификация

русіфікацыя – палітыка нацыянальнага

 

прыгнёту з боку царскага ўрада, забарона

 

беларускай мовы, адукацыі на беларускай

 

мове.

рыцарство

рыцарства (польск. rycerz, ад ням. der

 

Ritter = коннік) – ваеннае саслоўе сярэдніх

 

і дробнапамесных феадалаў у Заходняй

 

Еўропе ў сярэднія вякі.

 

 

С

 

 

самодержавие

 

самадзяржаўе – манархічная форма праў-

 

 

лення ў Расіі, якая існавала да лютага 1917 г.

сегрегация

 

сегрэгацыя (лац. segregatio = аддзяленне) –

 

 

від расавай дыскрымінацыі, палітыка ад-

 

 

дзялення неграў і іншага «каляровага» на-

 

 

сельніцтва ад «белых» (забарона жыць у ад-

 

 

ных раёнах горада, вучыцца ў адных шко-

 

 

лах з «белымі» і інш.).

 

 

сейм

 

сейм (сойм) (польск. sejm) – вышэйшы

 

 

шляхецкі саслоўна-прадстаўнічы орган ула-

 

 

ды ў Рэчы Паспалітай у другой палове XVI –

 

 

XVII стст.

 

 

сельская община

сельская абшчына – арганізацыя сель-

 

 

скага насельніцтва, якая склалася на пра-

 

 

цягу IХ – ХIII стст. Аб’ядноўвала насель-

 

 

ніцтва асобнай вёскі. З пачатку ХХ ст. у

 

 

ходзе Сталыпінскай аграрнай рэформы па-

 

 

ступова разбуралася – адбываўся пераход

 

 

сялян ад абшчыннага да падворнага зем-

 

 

леўладання.

 

 

сенат

 

сенат (лац. senatus) – 1) вышэйшы

о

р

г

а

н

 

 

224

 

 

... Нямы той чалавек, які забыў мову продкаў, i не можа ён спаўна вылiць сваю душу, выявiць сябе... (У.Караткевіч)

д) Мова – аснова, першаэлемент культуры. Калі яна выцясняецца з грамадскага ўжытку, адбываецца яе паступовае адміранне. Памерла мова – памёр народ. Без мовы няма народа. А гэта – непапраўная страта для чалавецтва.

Першаступенным па важнасці элементам нацыянальнай культуры заўсёды была, ёсць і будзе мова. Мова – сiла, якая аб’ядноўвае, цэментуе нацыю, арганізоўвае ўсё духоўнае жыццё народа, вызначае яго маральную самасвядомасць. У мове – голас душы чалавека i голас гісторыi грамадства...

У многіх народаў ёсць такая прыказка: колькi моў ты ведаеш, столькi разоў ты чалавек. Мудрасць гэта ўвабрала ў сябе вопыт многiх пакаленняў i наўрад цi мае патрэбу ў доказах. Чалавека, які пражыў некалькi гадоў у Беларусi i не авалодаў беларускай мовай, я магу толькi пашкадаваць, таму што ён добраахвотна адгароджвае сябе ад вялiкага духоўнага свету – ад беларускай нацыянальнай культуры. (Н.Гілевіч)

Тэма 2. БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЯЕ МЕСЦА Ў МОЎНАЙ СУПОЛЬНАСЦІСВЕТУ

Мова з крыўдай, са скарбамі ўласнымі, Што пранесла праз жудасны век, І сівая, і разам сучасная, Як харошы, жывы чалавек.

Новы час непатрэбнае крышыць, Наша ж мова, вечнасці ніць, З праславянскіх крыніц і узвышшаў

Красаваць будзе з намі і жыць. Ларыса Геніюш

2.1. Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў

Колькі памятае сябе чалавецтва, заўсёды існавала вялікая колькасць моў. Лічбавыя паказчыкі, у залежнасці ад падыходаў да самога паняцця мовы, значна адрозніваюцца. На сённяшні дзень найбольш вывучана да 3000 моў розных народаў Зямлі. Усяго ж навуцы вядома да 5600 жывых і мёртвых моў. Усе мовы свету паводле

13

генеалагічнай класіфікацыі аб’ядноўваюцца ў сем’і, а тыя ў залежнасці ад ступені блізкасці моў паміж сабою падзяляюцца на групы і падгрупы.

Мовазнаўства вылучае наступныя моўныя сем’і: індаеўрапейскую, фіна-угорскую, цюркскую, мангольскую, кітайска-тыбецкую і шэраг іншых. Вялікую цікавасць для нас уяўляе індаеўрапейская моўная сям’я, якая складаецца з наступных груп:

Індаеўрапейская моўная сям’я

 

Групы

Падгрупы

Мовы

1.

Германская

паўночная

шведская, дацкая, нарвежская,

 

 

 

ісландская, фарэрская

 

 

заходняя

англійская, нямецкая,

 

 

 

нідэрландская,

 

 

 

люксембургская, фрызская,

 

 

 

ідыш (новаяўрэйская)

 

 

усходняя

мёртвыя мовы ( гоцкая,

 

 

 

бургундская, вандальская і

 

 

 

інш.)

2.

Раманская

іспанская, партугальская

, каталанская, французская,

 

 

італьянская, румынская, малдаўская і інш., мёртвая –

 

 

лацінская

 

3.

Кельцкая

ірландская, гэльская, валейская, брэтонская і інш.,

 

 

мёртвыя — гальская, мэнская і інш.

4.

Балтыйская

літоўская, латышская, мёртвыя – пруская, яцвяжская

 

 

 

 

5.

Іранская

заходняя

курдская, белуджская,

 

 

 

талышская, таджыкская,

 

 

 

персідская, хазара і інш.

 

 

усходняя

асецінская, ягнобская,

 

 

 

афганская (пушту) і інш.

6.

Індыйская

хіндзі, урду, бенгалі,

пенджабі, сіндхі, сіндкальская,

 

 

непалі, цыганская і інш., мёртвыя – ведыйская,

 

 

санскрыт

 

7.

Анаталійская

вымерлая група

 

8.

Тахарская

тахарская А, тахарская Б (мёртвыя)

9.

Грэчаская

грэчаская, мёртвыя — старажытнагрэчаская і

 

 

візантыйская

 

10.

Італійская

мёртвыя мовы

 

 

 

 

 

14

 

якой ляжыць вера ў існаванне звышнату-

 

ральных сіл (багоў, духаў, анёлаў і інш.).

репарация

рэпарацыя (лац. reparatio = аднаўленне) –

 

поўная ці частковая кампенсацыя, аплата

 

матэрыяльных страт ад вайны дзяржавай,

 

якая здзейсніла агрэсію, той краіне, якая

 

падвяргалася агрэсіі.

репрессия

рэпрэсія (лац. repressio = стрымліванне) –

 

неабгрунтаванае прыцягненне да крымі-

 

нальнай адказнасці за неіснуючыя злачын-

 

ствы, а таксама высылка, ссылка, накіра-

 

ванне на спецпасяленні і г.д.

республика

рэспубліка (лац. respublika, ад res = справа +

 

publicus =агульны,усенародны) –формадзяр-

 

жаўнага кіравання, пры якой вярхоўная ўла-

 

даналежыцьвыбранымнапэўнытэрмінорга-

 

нам, а таксама краіна з такім дзяржаўным

 

ладам.

референдум

рэферэндум (лац. referendum = тое, што

 

павінна быць паведамлена) – усенароднае

 

галасаванне з мэтай высветліць грамад-

 

скую думку па якім-небудзь важным дзяр-

 

жаўным пытанні.

реформа

рэформа (фр. reforme, ад лац. reformare =

 

пераўтварыць) – паступовыя пераўтва-

 

рэнні ў грамадстве (гаспадарцы), якія не

 

звязаны са зменай існуючага ладу.

реформация

рэфармацыя (лац. reformatio = змяненне) –

 

рэлігійна-грамадскі рух за рэфармаванне ка-

 

таліцкай царквы ў Заходняй Еўропе ў XVI ст.

 

На тэрыторыі Беларусі распаўсюдзіўся пе-

 

раважна сярод магнатаў і шляхты. Най-

 

больш адметныя прадстаўнікі рэфарма-

 

цыйнага руху ў ВКЛ – Мікалай Радзівіл

 

Чорны,Сымон Будны, Васіль Цяпінскі і інш.

родовая община

родавая абшчына – пастаянны калектыў

 

людзей, створаны на аснове кроўных су-

 

223

 

яды ў Польшчы і Беларусі (напрыклад,

 

паны–рада Вялікага княства Літоўскага).

расизм

расізм (італ. razzismo) – антынавуковая

 

рэакцыйная тэорыя аб нераўнацэннасці

 

чалавечых рас і аб тым, што адна раса

 

павінна панаваць над іншымі.

ратификация

ратыфікацыя(лац.ratificatio) –зацвярджэн-

 

не органамі вярхоўнай дзяржаўнай улады

 

міжнароднага дагавору альбо пагаднення,

 

пасля чаго гэты дакумент набывае юрыдыч-

 

ную (прававую) сілу.

ратуша

ратуша (польск. ratusz, ад ням. Rathaus) –

 

орган гарадскога самакіравання на Бела-

 

русі ў XIV – XVII стст., а таксама будынак,

 

дзе ён размяшчаўся.

революция

рэвалюцыя (фр. revolution, ад лац. revolutio =

 

пераварот) – карэнны пераварот у грамад-

 

ска-палітычным ладзе, які азначае звяржэн-

 

не старога і ўстанаўленне новага дзяржаў-

 

нага ладу.

реваншизм

рэваншызм (франц. revanche = адплата,

 

пакаранне) – палітыка пераможанай у вай-

 

не дзяржавы або яе пэўных грамадскіх сіл,

 

накіраваная на падрыхтоўку новай вайны пад

 

маркай «адплаты» за атрыманае паражэнне.

реквизиция

рэквізіцыя (лац. requsitio = патрабаванне) –

 

прымусовае адчужэнне маёмасці (улас-

 

насці) на карысць іншых асоб або дзяржавы.

рекрут

рэкрут (ням. Rekrut) – салдат-навабранец

 

у некаторых еўрапейскіх арміях і ў дарэ-

 

форменнай царскай Расіі.

рекрутская

рэкруцкая павіннасць – служба ў войску

повинность

на працягу 25-ці гадоў (уведзена Пятром I).

религия

рэлігія (польск. religia, ад лац. religio)

 

форма грамадскай свядомасці, у аснове

 

222

працяг табліцы

11.

Армянская

армянская

 

12.

Фрыгійская

фрыгійская (мёртвая)

 

13.

Фракійская

фракійская (мёртвая)

 

14.

Албанская

албанская

 

15.

Венецкая

венецкая

 

16.

Славянская

усходняя

беларуская, руская, украінская

 

 

заходняя

польская, чэшская, славацкая,

 

 

 

сербалужыцкая, палабская

 

 

 

(мёртвая)

 

 

паўднёвая

балгарская, харвацкая,

 

 

 

сербская, македонская,

 

 

 

славенская, стараславянская

 

 

 

(мёртвая)

Падгрупы моў славянскай групы склаліся гістарычна, іх назвы адпавядаюць геаграфічнаму размяшчэнню славян. Блізкасць славянскіх моў тлумачыцца ў першую чаргу тым, што ў пэўны перыяд продкі сучасных славянскіх народаў жылі разам на параўнальна невялікай тэрыторыі, так званай прарадзіме славян. Гэта было прыкладна з IV тысячагоддзя да нашай эры па VI ст. нашай эры, тэрытарыяльныя межы ўключаюць прастору ад Дуная і Одэра да Дона і Волгі. Зразумела, што ў той час сувязь паміж імі была вельмі цесная, а падабенства, у тым ліку і моўнае, было значна большым, чым цяпер. Гэта дазваляе гаварыць аб так званай праславянскай мове, або агульнаславянскай мове-аснове, агульнай мове ўсіх славян, фрагменты якой можна ўзнавіць на падставе некаторых старажытных фактаў, што захаваліся ў асобных славянскіх мовах і дыялектах.

У сучасных славянскіх мовах захавалася з таго часу шмат агульнага ў лексіцы, фанетыцы, граматыцы. Пра агульнасць паходжання славянскіх моў сведчыць вялікая колькасць аднакаранёвых слоў (роднасных):

Бел.

Руск.

Укр.

Польск.

Чэшск.

Балг.

Зямля

Земля

Земля

Ziemia

Zeme

Земя

Ноч

Ночь

Ніч

Noc

Noc

Нощ

Новы

Новый

Новий

Nowy

Novy

Нов

Жыць

Жить

Жити

Ї ycґ

Ћiti

Живея

Хадзіць

Ходить

Ходити

Chodzicґ

Choditi

Ходя

Адзін

Один

Один

Jeden

Jeden

Един

15

ЗVI ст. у выніку паслаблення сувязей паміж славянскімі плямёнамі агульнаславянскае адзінства перастала існаваць, што прывяло да распаду мовы-асновы.

Згэтага часу пачалося вылучэнне славянскіх моўных груп, асобных славянскіх моў. З блізкіх паміж сабой племянных дыялектаў склалася агульнаўсходнеславянская мова, якую яшчэ называюць старажытнарускай, або ўсходнеславянскай. Агульнаўсходнеславянская мова была дзяржаўнай мовай Кіеўскай Русі.

Фарміраванне беларускай народнасці і яе мовы пачалося ў складзе ВКЛ, у якое ўвайшлі землі сучаснай Беларусі і Украіны. У межах Маскоўскай дзяржавы склаліся руская народнасць і яе мова. Самай вялікай па колькасці славян, што гавораць на яе мовах, з’яўляецца ўсходнеславянская падгрупа, хоць у яе склад уваходзяць усяго тры мовы.

Такім чынам, беларуская, руская і ўкраінская мовы блізкароднасныя: вытокі іх развіцця – агульнаўсходнеславянская мова-аснова.

Сучасныя беларускую, рускую і ўкраінскую мовы збліжаюць даўняя гісторыя і культура, фанетычныя рысы, вялікая колькасць слоў з адным і тым жа значэннем, напрыклад:

бел.

рус.

укр.

жаўранак

жаворонок

жайворонок

любоў

любовь

любов

галава

голова

галова

2.2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы

Мова – жывая грамадская з’ява. Шлях яе развіцця абумоўлены асаблівасцямі гісторыі, жыцця народа. Вылучаюцца тры асноўныя этапы развіцця беларускай мовы. Яны заснаваны на перыядызацыі гісторыі народа.

І этап. X – XIІІ стст. (агульнаўсходнеславянская мова):

а) Х – ХІІ стст. – час існавання Кіеўскай Русі. Адзіная ўсходнеславянская мова. «Слова аб палку Ігаравым», летапіс «Аповесць мінулых гадоў», «Жыціе Еўфрасініі Полацкай»;

б) ХІІІ – п. ХІV стст. – эпоха феадальнай раздробленасці, развіццё асобных усходнеславянскіх моў (аканне, дзеканне, цеканне, зацвярдзенне зычных і інш.).

ІІ этап. ХІV – ХVІІІ стст. (старажытная беларуская мова):

а) ХІV – ХVІ стст. – у складзе ВКЛ канчаткова аформіліся беларуская народнасць і яе мова. Старажытная беларуская мова з

16

 

лючныя правы ў карыстанні чым-небудзь.

приказы

прыказы – цэнтральныя органы дзяржаў-

 

нага кіравання ў Рускай дзяржаве ў XVI–пач.

 

XVIII ст., потым былі заменены калегіямі.

приписные

прыпісныя сяляне – сяляне, прыпісаныя

крестьяне

па ўказу Пятра I да мануфактур у мэтах за-

 

беспячэння іх рабочай сілай.

прообщина

праабшчына – першы калектыў людзей,

 

аб’яднаных кроўнай роднасцю і сумесным

 

гаспадараннем.

просветитель

асветнік – дзеяч, які садзейнічае пашырэн-

 

ню асветы і ведаў. У гісторыі Беларусі гэта

 

князь-кніжнік Iзяслаў, Еўфрасіння Полац-

 

кая, Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына,

 

Васіль Цяпінскі і інш.

протестантизм

пратэстантызм (ням. Protestantismus, ад

 

лац. protestans, –ntis = які публічна даказ-

 

вае) – агульная назва розных напрамкаў у

 

хрысціянстве, якія адкалоліся ад каталіц-

 

кай царквы ў ходзе Рэфармацыі ХVI ст.

путч

путч (ням. Putsch) – авантурыстычная

 

спроба групы змоўшчыкаў зрабіць дзяр-

 

жаўны пераварот.

 

Р

рабовладельческий

рабаўладальніцкі лад – першая класавая

строй

грамадска-эканамічная фармацыя, асноў-

 

нымі класамі з’яўляюцца рабы і рабаўла-

 

дальнікі.

рабство

рабства – першая гістарычная форма

 

эксплуатацыі чалавека чалавекам, пры

 

якой рабы з’яўляюцца поўнай уласнасцю

 

рабаўладальнікаў.

рада

рада (польск. rada, ад ням. Rath) – савет

 

прадстаўнікоў у розныя гістарычныя перы-

 

221

 

90-я гады ХIII ст. і першапачаткова нале-

 

жаў, як лічыцца, князям Вялікага княства

 

Літоўскага.

подданный

падданы – цяпер асоба, якая з’яўляецца

 

грамадзянінам якой-небудзь дзяржавы. У

 

Старажытнай Русі падданымі называліся

 

падначаленыя князю жыхары, якія плацілі

 

яму даніну (адсюль і тэрмін).

половинщина

палавіншчына – від здольшчыны – форма

 

арэнды зямлі, калі арандатар аддае ўласні-

 

ку зямлі толькі палавіну ўраджаю.

полюдье

палюддзе – збор даніны князем у стара-

 

жытнай Русі. Князі збіралі даніну з насель-

 

ніцтва, са «сваіх» людзей (адсюль тэрмін) –

 

футра, мёд, воск і іншыя прадукты сель-

 

скай гаспадаркі.

поместье

памесце – зямельны надзел, які даваўся

 

феадалам па месцы і на час службы ў князя.

посад

пасад (прадмесце) – на Русі пасяленне

 

гандлёва-прамысловых людзей («пасадскіх

 

людзей»). Пазней пасадам называлі невялі-

 

кае пасяленне гарадскога тыпу.

посадник

пасаднік – у Кіеўскай Русі намеснік князя,

 

які кіраваў вобласцю, збіраў даніну.

правовое

прававая дзяржава – дзяржава, у якой

государство

існуе прынцып падзелу ўлады на закана-

 

даўчую, выканаўчую, судовую, а таксама

 

роўнасць усіх людзей перад законам.

православие

праваслаўе – адзін з асноўных кірункаў у

 

хрысціянстве (разам з каталіцызмам і пра-

 

тэстантызмам). Аформіўся ў 1054 г., пасля

 

падзелу на заходнюю (каталіцкую) і ўсход-

привилея

нюю (праваслаўную) цэрквы.

прывілея (польск. przywilej, ад лац.

 

privilegium) –грамата,якая ў XIV–XVIIстст.

 

выдавалася асобам, класам, гарадам на вык-

 

220

ХIV ст. з’яўлялася дзяржаўнай мовай у ВКЛ i выкарыстоўвалася ва ўcix сферах гаспадарчага i грамадскага жыцця, ва ўрадавых установах, судзе, школе, дыпламатычнай перапiсцы. На працягу ХV – ХVII стст. на ёй створана i да нашага часу захавалася багатая пiсьмовая спадчына.

Збераглася вялiкая колькасць справавых дакументаў. Сярод ix найбольш каштоўныя – Лiтоўская метрыка (apxiў урадавай канцылярыi ВКЛ, каля 600 тамоў); кнігі судовых i iншых запiсаў найбуйнейшых гарадоў Беларусi (Гродна, Мiнска, Брэста, Магiлёва, Полацка i г.д.); мастацкая перакладная i арыгiнальная лiтаратура; вершаскладаннi Андрэя Рымшы i Сiмяона Полацкага; Xроніка Быхаўца; Баркулабаўскі летапiс i iнш. Сведчаннем развiцця юрыдычнай думкі эпохi феадалiзму з’яўляецца створаны на старажытнай беларускай мове Статут Вялiкага княства Лiтоўскага, Рускага i Жамойцкага (1529, 1566, 1588 гг.) – адзiны ў Еўропе ХVI ст. збор законаў. Прыклaдамі вучэбнай лiтаратуры могуць cлужыць «Граматика словенска» Лаўрэнція Зізанія (1556), «Граматыка» Мялеція Сматрыцкага (1619), слоўнікі Лаўрэнція Зізанія, Памвы Бярынды.

З’яўленне ўпершыню ў гісторыі ўсходніх славян кнігадрукавання (Ф.Скарына, С.Будны, М.Сматрыцкі, С.Полацкі і інш.).

ХV – XVI стст. – «залаты век» у гісторыі культуры, літаратуры і мовы;

б) канец ХVI – ХVIII стст. ВКЛ аб’ядноўваецца з Польскім каралеўствам у Рэч Паспалітую. Забарона беларускай мовы як афіцыйнай.

ІІІ этап. ХІХ – пачатак ХХІ ст. (новая беларуская літаратурная мова):

а) ХІХ ст. У 1840 г. Мікалай І выдае загад аб увядзенні рускага заканадаўства, забараняецца назва «Беларусь», ужываецца назва «Северо-Западный край».

Беларускае нацыянальнае адраджэнне (Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, В.Дунін-Марцінкевіч, К.Каліноўскі, Ф.Багушэвіч і інш.);

б) пачатак ХХ ст. Нашаніўскі перыяд:

1905 г. – прыняты закон аб свабодзе друку. Першыя чытанкі і буквары. 1906 г. – беларуская легальная прэса («Наша Доля», «Наша Ніва» – сімвалы нацыянальна-вызваленчага руху).

1912 г. – Я.Ф.Карскі выдае працу «Беларусы».

1918 г. – «Беларуская граматыка для школ» Б.Тарашкевіча; в) 20-я гады ХХ ст. Беларуская мова набывае статус дзяржаў-

най. Беларускамоўныя падручнікі, шматлікія перакладныя і галіновыя слоўнікі;

17

г) 30-я гады ХХ ст. Сталінскі таталітарны рэжым. Палітычныя рэпрэсіі.

1938 г. – пастанова СНК і ЦК ВКП(б) «Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей»; д) 40 – 80-я гады ХХ ст. Руская мова становіцца дзяржаўнай мовай рэспублікі. На беларускай мове ствараюцца мастацкая літа-

ратура, публіцыстыка і інш; е) канец 80-х гадоў ХХ ст. – пачатак ХХІ ст. Дэмакратызацыя

грамадства. Адраджэнне беларускай мовы. 1990 г. – прыняты Закон аб мовах, дзе беларускай мове нададзены статус дзяржаўнай. 1995 г. – агульнарэспубліканскі рэферэндум, узаконена дзяржаўнае двухмоўе.

2.3. Нацыянальная мова і духоўная культура народа

Мова ёсць сродак і форма тварэння нацыянальнай гісторыі і культуры народа. На працягу некалькіх стагоддзяў родная мова прайшла шлях нацыянальнага станаўлення і дасягнула высокай ступені развіцця. Беларуская мова была і застаецца на нашай зямлі роднай моваю беларусаў. Яна трымае нас разам, цэментуе беларускую нацыю. Тэрмін родная мова, выкарыстаны ў час перапісу насельніцтва Беларусі 1999 года, даў такія вынікі: 81,2 % прызналі сябе беларусамі; 85,6 % з гэтай колькасці прызналі беларускую мову роднаю; болей за 40 % ад гэтай колькасці сцвердзілі, што карыстаюцца беларускаю моваю як формаю зносін штодзённа. Родная мова – гэта сістэма, якую пэўны народ самаідэнтыфікуе як сваю ўласную, надзвычай дарагую і каштоўную самому сабе, неад’емную ад гісторыі краю, адметную ад суседніх ці іншых моў. «Родная мова ў дакладным значэнні ёсць самая любімая спадчына нацыі: праз яе найлягчэй пранікнуць у душу нацыі, закрануць пачуцці, праясніць розум, падштурхнуць адпаведную думку, заклікаць да дзеяння, змагацца са страсцямі, ствараць дабрачыннасці» (Аляксандр Ельскі, беларускі этнограф, пісьменнік, эканаміст ХІХ ст.).

Нацыянальнай мове ўдалося захаваць у сабе тыя славянскія рысы, якія па розных прычынах былі страчаны іншымі мовамі. Адзначым найбольш адметныя, самабытныя рысы роднай мовы як формы культуры беларускага народа:

1) беларуская асімілятыўная мяккасць ([м’ас’ц’іна], [с’н’э-

жан’], [дос’л’эт]); 2) наяўнасць сэнсава і эмацыянальна ёмістых слоў як даў-

няга, так і новага часу (вяселле, жнівень, палетак, кнігарня, садавіна);

18

 

рактэрна панаванне мужчын у гаспадар-

 

чым і грамадскім жыцці.

патриций

патрыцый (лац. patricius, ад грэч. pater =

 

бацька) – родавая арыстакратыя ў стара-

 

жытным Рыме. Патомкі найстаражытней-

 

шых жыхароў Рыма, якія ганарыліся тым,

 

што іх бацькі былі заснавальнікамі горада.

первобытно-

першабытнаабшчынны лад – першая

общинный строй

грамадска-эканамічная фармацыя ў гісто-

 

рыі чалавецтва, якая характарызуецца

 

вельмі прымітыўнымі прыладамі, калек-

 

тыўнай працай і калектыўнай уласнасцю.

пергамент

пергамент (ням. Pergament, ад гр.

 

Pergamenos = які паходзіць з г.Пергама ў

 

Малой Азіі, дзе ў II ст. да н.э. пачалі вы-

 

рабляць высокаякасны пергамент) – спе-

 

цыяльна апрацаваная скура жывёлы, якая

 

служыла матэрыялам для пісьма.

питекантроп

пітэкантрап (ад гр. pitheros = малпа +

 

antropos = чалавек) – від старажытнага ча-

 

лавека, які захоўваў у сваім фізічным абліч-

 

чы многія рысы малпы.

плебей

плебей (лац. plebeius = просты народ) –

 

1) палітычна бяспраўны чалавек з ніжэй-

 

шых класаў у Старажытным Рыме; 2) ча-

 

лавек недваранскага паходжання, выха-

 

дзец з простага народа (у буржуазна-два-

 

ранскім асяроддзі).

племя

племя – трывалае аб’яднанне некалькіх

 

родаў, якія звязаны агульнасцю паходжання.

плюрализм

плюралізм (англ. pluralism, ад лац. pluralis =

 

множны) – прызнанне мноства поглядаў, ду-

 

мак, меркаванняў па пытанні аб шляхах

 

развіцця дзяржавы і грамадства.

«Погоня»

«Пагоня» – герб-выява конніка з занесе-

 

ным над галавой мячом. Iснуе некалькі

 

версій паходжання герба, які ўзнік у 70 –

 

219

 

чык аддаваў ім частку сваёй зямлі ў арэн-

 

ду, за што сяляне павінны былі адрабляць

 

(адсюль тэрмін) на панскай зямлі сваім

 

інвентаром.

отрезки

адрэзкі – землі, адрэзаныя памешчыкамі ў

 

сялян у выніку рэформы 1861 г.

 

П

Палата

Палата прадстаўнікоў – палата Нацыя-

представителей

нальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпу-

 

татаў якой выбірае насельніцтва. Рыхтуе

 

праекты законаў і прымае іх.

палеография

палеаграфія (грэч. palaios = старажытны +

 

grapho = пішу) – дапаможная гістарычная

 

дысцыпліна, якая вывучае гісторыю пісьма і

 

даследуе заканамернасціразвіццяягографіч-

 

ных формаў.

палеолит

палеаліт (грэч. palaios = старажытны +

 

lithos = камень) – старажытны, першы пе-

 

рыяд каменнага веку. Пачатак палеаліту

 

супадае са з’яўленнем на Зямлі найстара-

 

жытнейшых людзей тыпу пітэкантрапаў.

папирус

папірус (лац. papyrus, ад гр. papyros) – назва

 

трыснягу і матэрыялу для пісьма, што з яго

 

вырабляўся. Папірус – непасрэдны папя-

 

рэднік паперы, а скруткі папірусу – папя-

 

рэднікі кніг.

парламент

парламент (англ. parliament < фр. parlement,

 

ад parler = гаварыць) – у новы і найноўшы

 

час вышэйшы заканадаўчы орган улады, які

 

распрацоўвае і прымае законы.

патриархат

патрыярхат (ад гр. pater, tris = бацька +

 

arche = улада) – апошні перыяд першабыт-

 

наабшчыннага радавога ладу, для якога ха-

 

218

3)выкарыстанне пры звароце да знаёмых і незнаёмых людзей даўніх назоўнікавых форм (Іване, браце, дружа, сынку);

4)ужыванне пытальнай часціцы ці (Ці паедзем? Ці зразумела?);

5)ужыванне прыналежных прыметнікаў (бацькава хата, мат-

чына слова, настаўнікава парада);

6)ужыванне ўстойлівых словазлучэнняў (дзіва дзіўнае, бачыў на свае вочы, чуў на свае вушы) і інш.

Сёння беларускую мову вывучаюць ва ўсіх буйных універсітэтах свету: у ЗША, Англіі, Германіі, Італіі, Японіі, Аўстрыі і іншых. У многіх краінах створаны спецыяльныя інстытуты і кафедры, дзе даследуюцца мова і культура беларускага народа. Напрыклад, у ЗША – Інстытут беларускай культуры і навукі, у Берлінскім універсітэце імя Гумбальта – беларускамоўная спецыялізацыя, у Варшаўскім і Беластоцкім універсітэтах – кафедры беларускай філалогіі.

У згаданых і іншых краінах выдаюцца беларускія кнігі, часопісы, газеты.

І нездарма ў аспекце духоўнай культуры народа народны паэт Беларусі Пімен Панчанка так цёпла, душэўна і трапна ахарактарызаваў родную мову:

Ільняная і жытнёвая, Сялянская, Баравая ў казачнай красе,

Старажытнейшая, самая Славянская, Светлая, як травы ў расе,

Вобразная, вольная, пявучая Мова беларуская мая!

М І Н І П Р А К Т Ы К У М

Заданне 1. У 1-м параграфе 4-га раздзела Статута ВКЛ 1588 г. быў зафіксаваны спецыяльны закон аб абавязковым ужыванні ў справаводстве беларускай (ці, па тагачаснай тэрмі-

налогіі, рускай) мовы: «А писар земский маеть по-руску литерами и словы рускими все листы, выписы и позвы писати, а не ин-

шым языком и словы». Паразважайце, якому гістарычнаму эта-

пу фарміравання беларускай мовы прысвечаны гэтыя радкі.

Заданне 2. Загадам цара Мікалая І у 1840 годзе на Беларусі ў якасці афіцыйнай уводзіцца руская мова: «Все дела, как

19

по правительственной, так и по судебной части, не исключая и дел дворянских, депутатских собраний и предводителей проводить на русском языке». Ахарактарызуйце коратка гэты гістарычны

перыяд. Успомніце, як называлася Беларусь пасля афіцыйнай забароны царскім урадам ужываць назву «Беларусь».

Заданне 3. Як вядома, «Слова аб палку Ігаравым» з’яўляецца агульным помнікам усіх трох братніх усходнеславянскіх народаў: рускага, украінскага і беларускага, вытокам развіцця якіх была ў свой час Кіеўская Русь. Прачытайце ўважліва і дайце моўны аналіз урыўка арыгінала і яго перакладу Я.Купалам на беларускую мову. Пра якія гістарычныя падзеі распавядаецца ў «Слове...»?

А

половци

неготовами

А

полаўцы

нецярэбленымі

дорогами побъгоша к Дону великому:

шляхамі к Дону пабеглі вялікаму;

крычат тълъгы полунощы, рци –

толькі калёсы скрыпяць іх апоўначы,

лебеди роспужени.

 

маўляў тыя лебедзі спуджаны.

 

Игорь к Дону вои ведет. Уже

 

Ігар к Дону войска вядзе. А

бо бъды его пасет птиць по дубию,

ўжо бяда яго пасець птаха па дзераву;

влъци грозу въсрожать по яругам;

ваўкі па ярах нядобрае варожаць;

орли клектом на кости

звъри зовут;

арлы клекатам

звяр’ё

завуць

косці

лисици брешут на чръленыя щиты.

збіраць;

лісіцы

брэшуць на

шчыты

ОРуская земле, уже за бліскучыя.

шеломянем еси!

 

 

О зямля Руская, ты ўжо за

Длъго

ночь

мръкнет.

рубеж перасягнула!

 

Зарясвът запала. Мъгла поля

Доўга ноч танула ў мроку.

покрыла. Щекот славий успе; говор

Зараніца досвіт набліжала; імгла поле

галичь убудися. Русичи великая поля

засланіла; заснуў свергат салавейчы;

чрълеными

щиты

прегородиша,

гоман галічы ўзбудзіўся. Русіны поле

ищучи себъ чти, а князю славы.

шырокае

загарадзілі

шчытамі

 

 

 

бліскучымі, шукаючы чэсці сабе, а

 

 

 

князю славы.

 

 

Заданне 4. Прачытайце «Прадмову» да зборніка Ф.Багушэвіча «Дудка беларуская», выдадзенага ў Кракаве ў 1891 г. Якія думкі беларускага пісьменніка ХІХ ст. з’яўляюцца вельмі актуальнымі, надзённымі і ў наш час? Абгрунтуйце свае меркаванні.

Братцы мілыя, дзеці Зямлі-маткі маёй! Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб долі-нядолі, аб нашай

20

 

 

га капіталу.

 

опричнина

 

апрычніна – сістэма надзвычайных

м

е

р

,

 

 

ажыццёўленая царом Iванам Грозным для

 

 

разгрому баярска-княжаскай апазіцыі і

 

 

ўмацавання самадзяржаўя; 2) спецыяльнае

 

 

войска для правядзення палітыкі цара.

 

оппозиция

 

апазіцыя – (лац. oppositio) – 1) супраць-

 

 

дзеянне, супраціўленне, выкліканае ня-

 

 

згодай з чыімі-н. поглядамі, палітыкай, ра-

 

 

шэннямі; 2) палітычна арганізаваная гру-

 

 

па асоб, якая змагаецца за ўладу ў краіне.

Организация

 

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый (ААН) –

Объединенных

 

міжнародная арганізацыя, заснаваная ў

Наций (ООН)

 

1945 г. у мэтах падтрымання і ўмацавання

 

 

міру, бяспекі і развіцця супрацоўніцтва

 

 

паміж дзяржавамі.

 

орда

 

арда – (цюрк. ordu) – 1) дзяржава, саюз пля-

 

 

мён у старажытных царскіх народаў (напр.,

 

 

Залатая арда); 2) царскае войска, якое ўры-

 

 

валася ў межы Старажытнай Русі.

 

осадничество

 

асадніцтва – засяленне былымі польскімі

 

 

вайскоўцамі заходнебеларускіх зямель у

 

 

час іх знаходжання ў складзе Польшчы

 

 

(1921 – 1939 гг.).

 

остракизм

 

астракізм (гр. ostrakismos) – выгнанне ў

 

 

Старажытнай Грэцыі грамадзян, небяспеч-

 

 

ных для дзяржавы. Тэрмін паходзіць ад

 

 

грэчаскай назвы чарапка (астраком). Выг-

 

 

нанне ажыццяўлялася шляхам тайнага га-

 

 

ласавання чарапкамі, на якіх пісалі імёны

 

 

выганяемых.

 

отработки

 

адработкі – кабальная сістэма найму ся-

л

 

я

н

 

 

памешчыкамі пасля рэформы 1861 г. Ка-

 

 

рыстаючыся малазямеллем сялян, памеш-

 

 

217

 

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]