Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Dapamozhnik po bel

.pdf
Скачиваний:
312
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.58 Mб
Скачать

диктат

дыктат (ням. Diktat, ад лац. dictatum = тое, што

 

прадыктавана) – палітыка навязвання сваіх умоў,

 

патрабаванняў моцнай краінай больш слабой

 

краіне.

династия

дынастыя (фр. dynastie, ад гр. dynasteia = ула-

 

да) – манархі з аднаго і таго ж роду, якія пасля-

 

доўна змянялі адзін аднаго на троне.

дружина

дружына – узброенае войска князя ў старажыт-

 

нарускай дзяржаве.

 

Е

Евангелие

Евангелле (гр. euangelion = добрая вестка) –

 

агульная назва першых гістарычных кніг Новага

 

Запавету (Бібліі) пра зямное жыццё і вучэнне

 

Iсуса Хрыста. На Беларусі найстарэйшае – рука-

 

піснае Тураўскае Евангелле (XI ст.).

единовластие

адзінаўладдзе – асабістае кіраванне.

епархия

епархія (гр. eparchia) – царкоўна-адміністрацый-

 

ная тэрытарыяльная адзінка ў праваслаўнай, ка-

 

таліцкай і англіканскай царквах.

епископ

епіскап (гр. episkopos), біскуп – вышэйшы духоў-

 

ны сан у хрысціянскай царкве.

ереси

ерасі (гр. hairesis = асобае веравучэнне) – 1) рэлі-

 

гійныя плыні, якія адхіляюцца ад веравучэння па-

 

нуючай рэлігіі; 2) перан. адступленне ад агульна-

 

прынятых правіл, палажэнняў; 3) перан. бязглуз-

 

дзіца, лухта (несці).

 

Ж

жандармерия

жандармерыя (фр. gendarmerie) – спецы-

 

яльнае паліцэйскае войска ў многіх еўра-

 

пейскіх краінах XIX – пач.XX ст., выкон-

 

валафункцыівышукнайіпалітычнайпаліцыі.

железный век

жалезны век – гістарычны перыяд, які ха-

 

рактарызуецца распаўсюджваннем вытвор-

 

часці і прымяненнем жалезных прылад.

 

206

Рус. – Бел.

Рус. – Бел.

за голову –за галаву;

за нос – за нос;

за зиму – за зіму;

по лесу – па лесе;

за гору – за гару;

по морю – па моры;

на стену – на сцяну;

из лесу – з лесу.

Заданне 6. Карыстаючыся беларуска-рускім слоўнікам, знайдзіце і запішыце 15 слоў розных часцін мовы, у якіх націск у беларускай і рускай мовах розны. Запішыце іх, абазначце націск, вызначце часціну мовы.

Узор: Маладусць – мулодость (назоўнік); малыґ – мблый (прыметнік); нйсці – нестъ (дзеяслоў); шырука – широку (прыслоўе).

Заданне 7. Вызначце від інтэрферэнцыі ў наступных словах і словазлучэннях. Выпраўце моўныя памылкі. Запішыце свае прыклады на кожны від інтэрферэнцыі.

Міравая вайна, гасударства, гарбата лімонны, каўбаса абыкнавенная, кропка погляду, аўгуст, то есць, рэзультат, расліннае масла, пад началам, узятка, пабудзіць да дзеяння, некалькі часоў, старшы сын, гаварыць тым жа языком.

Заданне 8. Адрэдагуйце сказы, выпраўляючы памылкі, звязаныя з уплывам інтэрферэнцыі. Запішыце сказы і перакладзіце іх на беларускую мову.

а) Вы повинны это сделать. б) На торжество запросили гостей из БГУ. в) Мимоволи подумалось про дочь. г) Наша страна очень разнообразна по природе. д) Всё это было бы залишне.

Заданне 9. Да наступных беларускіх назоўнікаў падбярыце і запішыце рускія адпаведнікі, а да рускіх – беларускія адпаведнікі. Вызначце іх род.

а) Сведка, абаронца, мурашка, сяўба, мясціна, прадмова, назва, помста, рамонак, півоня, вяргіня, хлапчанё, асяроддзе, шчупак, ярына, лекі;

б) Лакомка, плакса, ябеда, тополь, дробь, рожь, собака, тень, утёнок, творчество, валериана, хлопоты, равнодушие, озимые.

31

Заданне 10. Звярніце ўвагу на ілюстрацыю «трасянкавай» мовы ў эсэ А.Чобата. Адрэдагуйце тэкст, назавіце яго асноўную думку і дайце ацэначную характарыстыку «нацыянальнай пазіцыі» галоўнага героя.

Сын Мані, загадчык раённага аддзела народнай адукацыі Іван Іванавіч Казяўка, жнівень ненавідзеў. Кожны год у канцы лета да яго цягаліся патрыёты і даставалі за беларускую школу. А следам, ужо ў верасні, урываліся маёршы і падпалкоўнічыхі і пагражалі, што напішуць Руцкому і Хасбулатаву, што ён нацыяналіст. А Казяўка быў проста ні рыба, ні мяса, а чалавек – і хацеў жыць, як усе.

Гаварыце ж, как людзі! І ні будзіт нікакіх праблем! – ушчуваў ён нацыяналістаў. – Вот я тожа беларус і тожа магу размаўляць на роднай мове, еслі нада... Калі ласка!

Ну што вы так сразу?! – адбіваўся ён ад афіцэршаў. – Ну сагласян, сагласян я: ня нада спяшыць! Но вы жа пайміця, гдзе жывёця... Да я сам за саюз! Но ня ўсё жа сразу...

Заданне 11. Супастаўце наступныя тэксты (а) «бессмяротныя раздуміны» Мікіты Зносака з трагікамедыі Я.Купалы «Тутэйшыя» і б) развагі сучаснага драматурга А.Петрашкевіча) з пункту гледжання стаўлення да нацыянальнай мовы, «тутэйшасці», уплыву інтэрферэнцыі і валодання іншымі мовамі. Выкажыце ўласныя меркаванні і абгрунтуйце іх як пазіцыю будучага гісторыка. Адрэдагуйце купалаўскі тэкст адносна несупадзення граматычных норм у беларускай і рускай мовах.

а) Мікіта Зносак: «Завёў бы я ад Азіі да Аўстраліі і ад Афрыкі да Амэрыкі і ад Смаленску да Берліну адзін непадзельны рускі язык і жыў бы сабе тады прыпяваючы. А то круці галавой над языкамі, як баран над студняй...

Не маючы што рабіць, інтэрнацыянальная інтэлігенцыя выдумала гэты нейкі нацыянальны беларускі язык, а вы хацелі б заставіць нас, руска-ісцінную тутэйшую, меджду протчым, інтэлігенцыю сушыць над ім свае апошнія мазгі». (Я.Купала)

б) Радзівілы і іншыя годныя і самастойныя грамадзяне Бела- руска-Літоўскага гаспадарства, якое ўвайшло ў гісторыю як Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, не адказвалі каралям Польшчы – Рэчы Паспалітай на іх пасланні, калі яны былі напісаны не па-беларуску, хоць, не ў крыўду будзе сказана нашым сённяшнім

32

 

бой або з драпежнымі звярамі.

гласность

галоснасць – магчымасць атрымання поўнай,

 

усебаковай і аб’ектыўнай інфармацыі праз не-

 

залежныя сродкі масавай інфармацыі.

городище

гарадзішча – рэшткі (месца) старажытнага па-

 

селішча або горада, умацаванага валам і ровам.

городничий

гараднічы – службовая асоба, якая назірала за

 

станам гарадскога замка, будаўніцтвам і рамон-

 

там абарончых збудаванняў, забеспячэннем яго.

ГУЛАГ

ГУЛАГ (галоўнае ўпраўленне лагерамі) – абрэ-

 

віятура, якая ўжываецца як сімвалічная назва ста-

 

лінскага рэпрэсіўнага рэжыму.

 

Д

дань

даніна – збор з падуладных тэрыторый мёду,

 

воску, футра і інш.

дворянство

дваранства – прывілеяванае саслоўе ў эпоху

 

феадалізму, частка класа феадалаў, «слугі пры

 

дворскім» (адсюль тэрмін).

декларация

дэкларацыя (лац. declaratio = заява, аб’ява) –

 

урачыстая праграмная ўрадавая заява, абвяшчэн-

 

не ўрадам або арганізацыяй якіх-н. палітычных

 

прынцыпаў, а таксама дакумент, у якім яны вык-

 

ладзены.

декрет

дэкрэт (фр. decret, ад лац. decretum) – пастанова

демократия

ўрада, якая мае сілу закону; указ, закон.

дэмакратыя (гр. demokratia) – форма дзяржавы,

 

заснаваная на прызнанні народа крыніцай улады.

демос

дэмас (гр. demos) – народ, непрывілеяваныя слаі

 

насельніцтва ў класавым грамадстве.

десятина

дзесяціна – 1) адзінка вымярэння зямельнай

 

плошчы ў Расійскай імперыі (крыху больш за 1 га);

 

2)дзесятаячастка даходаў, якая збіралася з насель-

 

ніцтва на ўтрыманне царквы і духавенства.

 

205

волость

воласць – тэрыторыя, падначаленая князю.

вотчина

вотчына – форма феадальнай зямельнай улас-

 

насці; землі, якія перайшлі ў спадчыну ад бацькі

 

(«отчэ» – адсюль «вотчына») да сына.

Временное

Часовы ўрад – орган улады ў Расіі між Лютаў-

правительство

скай і Кастрычніцкай рэвалюцыямі.

выход

выхад сялянскі – права селяніна ў Расіі на пе-

крестьянский

раход ад аднаго феадала да другога; пазней было

 

адменена прыгонным правам.

 

Г

генеалогия

генеалогія (гр. genealogia) – 1) дапаможная

 

гістарычная дысцыпліна, якая вывучае паходжанне

 

і сваяцкія сувязі гістарычных асоб, родаў; 2) гісто-

 

рыя чыйго-н. роду, родавод.

геноцид

генацыд (гр. genos = род, паходжанне + лац.

 

caedo = забіваю) – знішчэнне асобных груп на-

 

сельніцтва па расавых, нацыянальных, этычных,

 

палітычных або рэлігійных матывах.

геральдика

геральдыка (фр. heraldique, ад с. – лац. heraldus =

 

вяшчальнік) – дапаможная гістарычная дысцып-

 

ліна, якая займаецца вывучэннем гербаў.

герб

герб (польск. herb, ад ням. Erbe = спадчына) –

 

распазнавальны знак дзяржавы, горада, дваран-

 

скага роду, які змяшчаецца на сценах, манетах,

гетман

пячатках і г.д.

гетман (ням. hauptman) – 1) камандуючы войскамі

 

ў ВКЛ і Польшчы (XVI – XVIII стст.) 2) начальнік

 

казацкага войска на Украіне (XVI – XVII стст.)

гетто

гета (іт. ghetto) – гарадскія кварталы ў сярэдня-

 

вечнай Еўропе і ў некаторых сучасных краінах,

 

адведзеныя для прымусовага пасялення людзей

 

пэўнай расы, нацыі, рэлігіі.

гладиаторы

гладыятары (лац. gladiator) – рабы, спецыяль-

 

на падрыхтаваныя для крывавай бойкі паміж са-

 

204

«радзівілам» і іншым «годным» грамадзянам Рэспублікі Беларусь, акрамя польскай і сваёй тыя Радзівілы ведалі яшчэ і французскую, і нямецкую, і ангельскую, і італьянскую, і латынь, і мову старажытных грэкаў, і мовы, як бы цяпер сказалі, народаў бліжэйшага замежжа. Тэлевізараў у ХІV – ХІХ стагоддзях, вядома ж, не было, дык кіраўнічыя кадры дзяржавы і паны-рада і члены сойма БеларускаЛітоўскага гаспадарства самі, прытым без прымусу і без Закону аб мовах, чыталі ў арыгінале і Арыстоцеля, і Сакрата, і Пятрарку, і Бакачыо, і Лютэра з Вітэнберга, і Эразма з Ратэрдама, і Томаса Мора з астравоў Альбіёна, і многіх іншых разумнікаў як старажытнай, так і сучаснай ім Еўропы. Кіраўнічая эліта сярэднявечча і яе «актыў» – шляхта, як сведчаць дакументы, і да сваёй і да чужых моў адносіліся з розумам, мелі ўласны гонар, годнасць і вучыліся, вучыліся і яшчэ раз вучыліся, хоць запаветаў Ільіча, натуральна, не ведалі... Словам, кіраўнічыя продкі нашы дэфіцыту на кандыдатуры на паслоў у замежныя дзяржавы не мелі. (А.Петрашкевіч)

Тэма 4. ФАНЕТЫЧНАЯ, МАРФАЛАГІЧНАЯ, CІНТАКСІЧНАЯСПЕЦЫФІКАБЕЛАРУСКАЙМОВЫ

4.1. Фанетычныя асаблівасці беларускай мовы

1. Наяўнасць гука [ў]: даўгі, няўмелы, цэркаўка (рус. долги, неумелый, церковка).

2.Наяўнасць афрыкат [дз], [дз’] і [дж] як самастойных гукаў:

нэндза, дзень, хаджу, дажджы.

3.Наяўнасць зацвярдзелых гукаў [ж], [ч], [ш], [дж], [р]: жа-

леза, чорны, шоўк, ураджай, рака.

4.Фрыкатыўны гук [г]: горад, галава, нага.

5.Дзеканне і цеканне (мяккае вымаўленне афрыкат [дз’] і [ц’]):

дзеці, падзяка, на дроце, цяпер.

6.Наяўнасць якання: лес – лясны, зелень – зялёны, цёмны – цямнець.

7.Наяўнасць акання: стол – сталы, кватэра – кватарант, рэкі – рачны.

8.Прыстаўныя зычныя [в], [г], [j] і прыстаўныя галосныя [і], [а]: вуліца, гэты, іншы, ільготны, аржаны.

9.Падаўжэнне зычных гукаў [з’], [л’], [н’], [с’], [дз’], [ц’], [ж], [ч], [ш] паміж галоснымі: рыззё, зелле, насенне, калоссе, суддзя, жыццё, збожжа, ноччу, мышшу.

33

4.2. Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы

1. Назоўнікі 2-га скланення ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку і назоўнікі 1-га скланення ў М. склоне адзіночнага ліку маюць пас-

ля мяккіх асноў канчатак і: зямлі, пожні; у зямлі, на трамваі (па-

раўн. руск: земле, в земле, на трамвае). У адзначаных склонах гэтай жа групы назоўнікаў з асновай на заднеязычныя, калі націск падае не на канчатак, гукі [г], [к], [х] чаргуюцца са свісцячымі [з], [ц], [с]: кніга – кнізе, эканоміка – эканоміцы, эпоха – эпосе (параўн. руск: книге, экономике, эпохе).

2.Назоўнікі мужчынскага роду на –а (-я) (з націскам на аснове) у Т. склоне адзіночнага ліку маюць канчатак –ам (-ем): са ста-

растам, з дзядзькам, з Колем, Сярожам, а ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку канчатак у (): аб Васілю, дзядзьку, дацэнту.

3.У Н. склоне множнага ліку назоўнікі 2-га скланення маюць канчаткі –ы, –і: гарады, палі, лясы, азёры, вокны.

4.Адсутнасць чаргаванняў на канцы асноў назоўнікаў 2-га скланення ў адзіночным і множным ліку: брат – браты, сын – сыны

(параўн. руск: брат братья, сын – сыновья).

5.Адсутнасць й у формах Н. склону адзіночнага ліку прыметнікаў і слоў, якія скланяюцца, як прыметнікі: сіні, вялікі, напісаны,

некаторы, самы, шосты (параўн. руск: синий, большой, написанный, самый, шестой).

6.Утварэнне формы вышэйшай ступені параўнання якасных прыметнікаў з дапамогай суфіксаў эйш (ейш), –ш: вышэйшы,

важнейшы, слабейшы, большы (параўн. руск: выше, важнее, сла-

бее, больше). Непрадуктыўнасць кароткіх формаў прыметнікаў і абмежаванае ўжыванне кароткіх дзеепрыметнікаў, адсутнасць зваротных дзеепрыметнікаў. Параўн. бел. План выкананы, руск.: План выполнен;. руск. «занимающийся», «изменившийся» ў беларускай мове адпавядае «які займаецца», «які змяніўся» ці іншы варыянт.

7.У формах мужчынскага і ніякага роду займеннікаў мой, твой, свой, чый у Р. і Д. склонах адзіночнага ліку адсутнічае літа-

ра е ў канчатках: майму, твайму, свайму, майго, твайго, свайго.

8.Лічэбнікі паўтара, паўтары, паўтараста нескланяльныя.

9.Лічэбнікі два, дзве маюць асобныя формы ва ўсіх склонах:

двух – дзвюх, двум – дзвюм, двума – дзвюма.

10.Лічэбнік дзевяноста мае адну нязменную форму (параўн.

руск.: девяносто, девяноста).

34

былины

быліны – велічныя песні (паэмы) народа стара-

 

жытнай Русі аб сваім мінулым.

 

В

вандализм

вандалізм (фр. vandalisme, ад лац. Vandali = ста-

 

ражытнагерманскія плямёны, якія ў 455 г. разра-

 

бавалі Рым) – няшчаднае разбурэнне, знішчэнне

 

помнікаў культуры, мастацтва.

варяги

варагі – (ад швед. vaerinjar = воін-найміт) – назва

 

выхадцаў з краін Скандынавіі, якія наведвалі ў

 

VІІІ – ХІ стст. Усходнюю Еўропу, актыўна зай-

 

маліся гандлем, служылі ў дружынах мясцовых

 

князёў.

Великое

Вялікае перасяленне народаў – умоўная назва

переселение

сукупнасці этнічных перамяшчэнняў у Еўропе ў

народов

IV – VII стст. германскіх, славянскіх плямёнаў на

 

тэрыторыю Рымскай імперыі.

верительные

даверчыя граматы (лісты) – дакументы, якія

грамоты

пацвярджалі акрэдытацыю і афіцыйны статус

 

паслоў у іншай краіне.

вече

веча – агульны сход мужчынскага насельніцтва,

 

якое мела нерухомую маёмасць у гэтым горадзе,

 

для вырашэння рознабаковых пытанняў. Па-

 

ходзіць ад слова «велічаць» – гаварыць.

вещун

вяшчун – старажытнаруская назва жрацоў і ча-

воевода

раўнікоў, служыцеляў язычніцкага культу.

ваявода – намеснік вялікага князя ў асобнай воб-

 

ласці (ваяводстве) Вялікага княства Літоўскага.

Возрождение

Адраджэнне – перыяд росквіту мастацтва, ста-

 

наўлення навук, узнікнення кнігадрукавання.

войт

войт (ням. vogt) – галава мясцовага кіравання або

 

самакіравання на тэрыторыі Германіі, Польшчы,

 

Вялікага княства Літоўскага ў XV – VIII стст.;

 

2) асоба, якая наглядала за працай прыгонных ся-

 

лян і выкананнем імі павіннасцей.

 

203

 

ных краінах.

батрак

батрак, парабак – наёмны рабочы ў капіталі-

 

стычнай сельскай гаспадарцы.

белорусоведение

беларусазнаўства – навука, якая вывучае адмет-

 

насць і агульнасць беларусаў, іх нацыянальны

 

рух, узаемаадносіны з суседзямі.

берестяные

берасцяныя граматы – пісьмы і дакументы на

грамоты

бярозавай кары, знойдзеныя археолагамі ў час

 

раскопак старажытнарускіх гарадоў. Пісаліся ў

 

XI – XV стст.

Библия

Біблія (лац. biblia, ад грэч. biblia = кніга) –

 

зборнік твораў старажытнага пісьменства, свя-

 

тая кніга іудзейскай (Стары Запавет) і хрысціян-

 

скай (Стары і Новы Запавет) рэлігій.

блокада

блакада (англ. blockade) – акружэнне войск пра-

 

ціўніка (горада, крэпасці) для знішчэння ці па-

 

ланення.

бортничество

бортніцтва – промысел па зборы мёду дзікіх

 

пчол.

бояре

баяры – служылыя людзі, феадалы, якія перша-

 

пачаткова атрымлівалі зямлю па месцы вайско-

 

вай службы (памесце) толькі пры ўмове яе выка-

 

нання. Пачынаючы з XV ст. сталі выслужваць або

 

выкупляць зямлю ў асабістую ўласнасць. З кан-

 

ца XV ст. вайскова-служылых людзей у ВКЛ сталі

братство

называць шляхтай.

брацтва – рэлігійна-палітычная арганізацыя пра-

 

васлаўнага насельніцтва ў Вялікім княстве

 

Літоўскім у ХVІ – ХVІІІ стст.

бронзовый век

бронзавы век (фр. bronze) – перыяд у гісторыі

 

чалавецтва, калі з’явіліся і распаўсюдзіліся мед-

 

ныярэчы,затымібронзавыя(ІІтысячагоддзедан.э.).

буржуазия

буржуазія (фр. bourgeoisie, ад лац. burgus = ума-

 

цаваны горад) – 1) саслоўе гараджан у феадаль-

 

ным грамадстве; 2) пануючы клас капіталістычнага

 

грамадства, які валодае сродкамі вытворчасці.

 

202

11. Чаргаванне заднеязычных г, к з шыпячымі ж, ч пры спражэнні дзеясловаў загаднага ладу: лягу – ляж – ляжце, пяку – пячы – пячыце (параўн. руск.: лягу – ляг – лягте, пеку – пеки – пеките).

12. Дзеепрыслоўі незакончанагa трывання ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў –учы (-ючы), –ачы (-ячы) ад асноў дзеяслова ця-

перашняга часу: лятаючы, аплачваючы, забягаючы, просячы, сушачы, пішучы (параўн. руск.: летая, оплачивая, забегая, прося) і інш.

4.3. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы

1. У беларускай мове больш пашыраны аднасастаўныя няпэў- на-асабовыя сказы. Напрыклад: бел. Дом пабудавалі – рус. Дом построен.

2.Значэнне прыналежнасці ў беларускай мове выражаецца значна часцей, чым у рускай мове, прыналежнымі прыметнікамі:

мужаў аўтамабіль, дырэктараў дом (параўн. руск.: автомобиль мужа, дом директора).

3.Нямала разыходжанняў у дзеяслоўным кіраванні:

Расійскія канструкцыі

Беларускія адпаведнікі

Выбрать по своему вкусу

Выбраць на свой густ

Пойду за водой

Пайду па ваду

Создан по образцу

Створаны на ўзор

Стрелять по бандиту

Страляць у бандыта

Заболеть гриппом

Захварэць на грып

Читать про себя

Чытаць самому сабе

Благодарить соседа

Дзякаваць суседу

Заведующий кафедрой

Загадчык кафедры

Два раза в неделю

Два разы на тыдзень

Говорить о погоде

Гаварыць пра надвор’е

Жениться на Тане

Ажаніцца з Таняю

Быстрее всех

Хутчэй за ўсіх

Шутить над другом

Жартаваць з сябра

М І Н І П Р А К Т Ы К У М

Заданне 1. Назавіце асноўныя віды гаспадарчай дзейнасці ўсходніх славян у 1 тысячагоддзі н.э. (напрыклад, земляробства, бортніцтва і г.д.). Затранскрыбіруйце прыведзеныя словы і адзначце фанетычныя асаблівасці беларускай мовы.

35

Заданне 2. Запішыце ў алфавітным парадку прозвішчы вядомых вам дзеячаў беларускай навукі, гісторыі, культуры. Сцісла (да 10 сказаў) раскажыце пра аднаго з іх.

Заданне 3. Прачытайце ўрывак з артыкула У.Караткевіча «Родная мова» і ахарактарызуйце фанетычныя асаблівасці бе-

ларускай мовы, якія адрозніваюць яе ад рускай мовы. На падставе чаго У.Караткевіч сцвярджае, што беларуская мова падобная на наш характар? Растлумачце значэнне падкрэсленых слоў, складзіце і запішыце з імі сказы.

...Старая хроніка данесла да нас жудасную і горкую гісторыю. Тэўтоны захапілі землі прусаў, і старая пруская мова паступова знікла. І вось на турнір мейстэрзінгераў прыйшоў апошні прускі спявак і паэт – вайдэлот. Ён спяваў дзівосныя песні пра подзвігі продкаў, пра каханне і смеласць, пра вернасць і дружбу. Ён апяваў прыгажосць сваёй зямлі, але ніхто яго не разумеў. Яму не далі скончыць, бо рыцары рагаталі, як ашалелыя. І паднеслі старому вайдэлоту прыз ... сто гарэхаў свістуноў.

...У новы час скон немагчымы для кожнай больш-менш развітай мовы...Мова неўміручая...Бо мова – душа народа, і толькі на ёй можа народ найбольш поўна выказаць сябе.

...Яна вечная, бо ўся яна як наш характар. Здаецца, кволая ад пяшчотнай мяккасці, яна раптам кідае наверх схаваную ад усіх жалезную мужнасць і сілу. І, як быццам дамогшыся свайго, б’е, як перапёлка ў жытах – мякка, а за тры вярсты чуваць. «Эль» – як салодкае віно, «дзе» – як шкляной палачкай па крышталю, мяккае «с», як соннае ціўканне сінічкі ў гняздзе. І побач «р», як гарошына ў свістку, і доўга, пявуча, адкрыта гучаць галосныя. А «г» прыдыхае так ласкава, як маці на лобік дзецку, каб перастаў сніць дрэнны сон.

Дык што ж лепей за цябе, мова мая, мова наша? За цябе, даўняя, за цябе, вечна жывая, за цябе, неўміручая?!

Заданне 4. Прачытайце ўважліва тэкст гістарычнай тэматыкі «Леў Сапега» і адзначце ў ім усе спецыфічныя для су-

часнай беларускай мовы фанетычныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асaблівасці. Перакладзіце другі абзац тэксту на рускую мову. Запішыце апошні абзац тэксту ў фанетычнай транскрыпцыі.

36

акрополь

акропаль (гр. akropolis) – узвышаная, умацава-

 

ная частка старажытнагрэчаскага горада.

амнистия

амністыя (гр. amnestia = дараванне) – адмена ці

 

змякчэнне судовага пакарання па рашэнні вярхоў-

 

най улады.

анархия

анархія (гр. anarchia) – адсутнасць кіраўніцтва,

 

безуладдзе.

аннексия

анексія (лац. annexio = далучэнне) – захоп, гвал-

 

тоўнае далучэнне да краіны чужой тэрыторыі.

античность

антычнасць (ад лац. antiquitas = даўніна) – ста-

 

ражытнагрэчаскі, старажытнарымскі свет, яго

 

культура.

аристократия

арыстакратыя (гр. aristokratia) – 1) найвышэй-

 

шае саслоўе пануючага класа, дваранства, рада-

 

вітая знаць; 2) перан. прывілеяваная частка якой-

 

небудзь сацыяльнай групы.

археология

археалогія (ад гр. archaios = даўні + логія) – на-

 

вука, якая вывучае быт і культуру даўніх часоў

 

па знойдзеных пры раскопках рэчавых помніках.

атеизм

атэізм (фр. atheisme, ад гр. a- = не + theos = бог) –

 

нявер’е ў існаванне бога і іншых звышнатураль-

 

ных сіл, адмаўленне рэлігіі.

аутодафе

аўтадафэ (парт. auto da fe = акт веры) – публіч-

 

нае спальванне ерэтыкоў і ерэтычных кніг па

 

прысудзе інквізіцыі ў сярэднія вякі.

 

Б

барон

барон (фр. baron) – дваранскі тытул, ніжэйшы за

 

графскі.

барщина

паншчына – від сялянскай павіннасці, дармавая

 

прымусовая праца сялян уласнымі прыладамі

 

працы ў гаспадарцы феадала (на яго землях) пэў-

 

ную колькасць дзён у тыдзень.

баскак

баскак (цюрк. baskak) – чыноўнік мангола-татар-

 

скага хана, які кіраваў зборам даніны ў заваява-

 

201

аббат

абат (лац. abbas, ад араб. abba = бацька) – 1) на-

 

стаяцель каталіцкага мужчынскага манастыра;

 

2) каталіцкі святар у Францыі.

аббатство

абацтва (ад абат) – каталіцкі манастыр з належ-

 

нымі яму ўладаннямі, якім кіруе абат або абатыса.

абдикация

абдыкацыя (лац. abdicatio) – адрачэнне ад пра-

 

столу, адмаўленне ад улады, пасады або сану.

аболиционизм

абаліцыянізм (англ. abolition, ад лац. abolitio =

 

знішчэнне, скасаванне) – 1) грамадскі рух за ад-

 

мену якога-небудзь закону; 2) рух за адмену раб-

 

ства неграў у ЗША ў XVIII – XIX стст.

абсолютизм

абсалютызм (фр. absolutisme, ад лац. absolutus =

 

поўны, неабмежаваны) – форма дзяржаўнага

 

кіравання, пры якой вярхоўная ўлада цалкам на-

 

лежыць манарху –імператару,каралю,султану і г.д.

авгиевы

аўгіевы стайні – у старажытнагрэчаскай міфа-

конюшни

логіі стайні легендарнага цара Аўгія, якія не чыс-

 

ціліся шмат гадоў і былі ачышчаны ў адзін дзень

 

Гераклам з дапамогай вады адведзенай ракі.

австралопитек

аўстралапітэк (ад лац. australis = паўднёвы +

 

-пітэк) – вымерлая чалавекападобная малпа, якая

 

жыла ў пачатку чацвярцічнага перыяду.

агора

агора (гр. agora) – гандлёвы пляц і месца народ-

 

ных сходаў у старажытнагрэчаскіх гарадах.

аграрный

аграрнае пытанне – пытанне аб зямельных ад-

вопрос

носінах і класавай барацьбе ў вёсцы.

агрессия

агрэсія (лац. aggressio = напад) – узброены на-

 

пад адной ці некалькіх дзяржаў на іншыя з мэ-

 

тай захопу чужых зямель і насільнага падпарад-

 

кавання сваёй уладзе.

агро-

агра- (гр. agros = поле) – першая састаўная ча-

 

стка складаных слоў, якая адпавядае паняццю

 

«агранамічны».

 

200

ЛЕЎ САПЕГА

Старажытны род беларускіх магнатаў Сапегаў, што паходзіў ад полацкіх баяр і лічыўся другім па значнасці (пасля Радзівілаў) родам на Беларусі, даў Бацькаўшчыне шмат вядомых людзей. Але найбольш праславіў яго Леў Сапега, які нарадзіўся 4 красавіка 1557 года ў вёсцы Астроўна цяперашняга Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці.

Выключныя здольнасці, адукаванасць, глыбокі патрыятызм вывелі Льва Сапегу ў шэраг славутых еўрапейскіх палітыкаў, юрыстаў і дыпламатаў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі. На працягу свайго доўгага жыцця (памёр 7.7.1633) ён займаў самыя высокія пасады ў Вялікім княстве Літоўскім, ядром якога былі беларускія землі, а дзяржаўнаю моваю – беларуская. Больш за трэць стагоддзя Сапега быў канцлерам вялікім літоўскім, вызначаючы сваёй дзейнасцю ўнутраную і знешнюю палітыку дзяржавы.

Ён стаў адным з арганізатараў Галоўнага трыбунала Літоўскага, найвышэйшага апеляцыйнага суда княства, пастановы якога мелі сілу пастаноў сейма. Вялікі даробак належыць Льву Сапегу ў падрыхтоўцы і выданні Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года – самага перадавога на той час зводу феадальнага права ў Еўропе. Новы кодэкс абвяшчаў ідэю верацярпімасці, прадугледжваў крымінальную адказнасць шляхты за забойства простага чалавека, уключаў шэраг артыкулаў, накіраваных на ахову прыродных багаццяў краіны. Статут замацоўваў самастойнасць княства ў складзе федэратыўнай Рэчы Паспалітай, забараняў польскім феадалам атрымліваць тут зямлю і пасады. Рупнасцю Льва Сапегі і на яго сродкі Статут быў выдадзены на старабеларускай мове з дзвюма яго прадмовамі. Пазней гэты звод законаў быў перакладзены на шэраг еўрапейскіх моў. На Беларусі ён дзейнічаў да 1840 года. (У.Арлоў)

Заданне 5. Раскажыце пра свайго сябра, выкарыстайце наступныя дзеясловы і падумайце, у чым іх спецыфіка ў беларускім маўленні.

Вучыцца, займацца, нарадзіцца, цікавіцца, сустракацца, марыць, імкнуцца, працаваць, бываць, мець.

Заданне 6. Перакладзіце словазлучэнні з рускай мовы на беларускую. Адзначце несупадзенне граматычных норм у беларускай і рускай мовах.

37

Необъяснимая дрожь, красные чернила, вкусное яблоко, уверенная поступь, аппетитный чай, по извилистым дорогам (идти), замечательное поведение, крупная черника, думать о встрече, слышать своими ушами, рассказать о родителях, метрах в пяти от здания, не спать по ночам.

Заданне 7. Дайце моўны аналіз тэксту: а) ахарактарызуйце словы першага абзаца паводле суаднесенасці з часцінамі мовы; б) дайце сінтаксічную характарыстыку сказаў другога і трэцяга абзацаў і пабудуйце іх схемы; в) затранскрыбіруйце апошні абзац і адзначце фанетычныя асаблівасці беларускай мовы; г) занатуйце пісьмова свае меркаванні на тэму нацыянальнага адраджэння, адзначаную аўтарам прапанаванага тэксту.

Лёс Беларусi вылучаецца сваёй велiччу i трагiзмам. Стагоддзi амаль няспынных войнаў, неабходнасць пастаянна адваёўваць у прыроды яе даброты, не выпускаючы з рук мяча, сфармiравалi ў беларуса адметны характар, якi выклiкае захапленне i здзiўленне адначасова. Суседзi адзначаюць, што беларусы – народ мяккасардэчны, гасцінны, працавiты, кемлiвы, набожны, вясёлы, цярплiвы, прывязаны да ўсяго, што звязана з гаспадараннем. Народ наш вызначаецца патэнцыяльнай здатнасцю да культуры i далiкатнасцю, ахайнасцю i тактоўнасцю. Дэмакратычныя традыцыі беларускай дзяржаўнасцi выпрацавалi ў беларускага люду рэлiгiйную талерантнасць i павагу да iншых поглядаў, i разам з тым iмкненне захаваць сваю незалежнасць. Прага асабiстай аўтаномнасці i самастойнага гаспадарання спрадвеку пераважалi ў беларуса над калектывiсцкiмi iдэямi, што не выключала ўзаемадапамогi ў выпадку патрэбы. Спробы пранiкнуць у свой унутраны свет беларус дапускае вельмi рэдка.

Як iмунiтэт на пастаянныя намаганні «дабрадзеяў» з усходу i захаду падпарадкаваць сабе беларуса i навязаць яму свае прынцыпы i погляды, фармiравалася беларуская скрытнасць i недаверлiвасць. Нягледзячы на сваю гасцiннасць i мяккасць, беларус скептычна ставiцца да чужых людзей, а тым больш iдэй, затое за iдэi, якiя ўспрымае як свае, змагаецца з выключнай мэтанакiраванасцю i ўпартасцю.

Замкнёны i часам схiльны да адзiноты i роздуму, беларус – натура надзвычай паэтычная. Багацце фантазii дазволiла беларускаму люду стварыць цудоўны фальклор i выпрацаваць мову, якую А. Мiцкевiч назваў самай дасканалай i найбольш захаванай з ycix славянскiх моў.

38

свая» (Р.Барадулін).

61. Каралева кахання Барбара Радзівіл.

62.«Наўчыўся я слоў беларускіх ад маці...» (Я.Купала).

63.«Відаць, страшней, страшней за ўсё на свеце – пакінутым усімі быць» (М.Рудкоўскі).

64.Беларускі этнас сягоння.

65.«На ўсё, што будзе, што было, адкажа час без нашай спешкі» (Р.Барадулін).

66.«Працу маю лепш ацэняць нашчадкі» (С.Будны).

67.Мова – душа народа.

68.Новае ў пошуках Радзівілаўскай скарбніцы.

69.«А можа быць, каб бачыць добрых, дык варта й помніць пра благіх? «(П.Броўка).

70.«Мінулае жыве, яно за намі назірае» (А.Разанаў).

71. Чорная дама Нясвіжскага замка.

72.«І часта судзім аднабока другіх, саміх, падзеі, свет» (Я.Купала).

73.«Кім ты б не стаў – адной рукой гайдай калыску сына, другой магілу дзедаву папраў...» (М.Рудкоўскі).

74.«Ах, людзі, людзі... Мы ў адказе за невялічкую Зямлю» (П.Броўка).

75.Слаўныя старонкі беларускай гісторыі.

76.«Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе, хто забыў сваю мову – усё згубіў» (У.Караткевіч).

77.«Быць чалавекам – цяжкае прызванне, не ўсім, не кожнаму ўтрымаць яго» (Т.Бондар).

78.«Мне сняцца сны аб Беларусі...» (Я.Купала).

79.Без мінулага няма сучаснага і будучага.

80.«Вякоў гісторыю нам пішуць дні» (П.Трус).

Дадатак 4

КАРОТКI РУСКА-БЕЛАРУСКI ІТЛУМАЧАЛЬНЫСЛОЎНIК ГIСТАРЫЧНЫХТЭРМІНАЎ1

А

1 Сцісласць тлумачэння асобных тэрмінаў выклікана мэтамі міні-слоўніка як дадатковага дапаможнага матэрыялу пры перакладзе на беларускую мову, а таксама абмежаваным аб’ёмам дапаможніка.

199

34. «Людской нядбайнасці Чарнобыль махнуў і тут сваім крылом»

Дзiўны наш народ. Дужы i сумны. Меў герояў – i ніхто ix не

 

(І.Кірэйчык).

ведае... Стварыў багацце культуры – i сам яе не ведае... Аднак не

35.

«Хай беларус беларуса будзе любіць як брата» (Р.Барадулін).

ўсё яшчэ страчана. Ёсць пакуль шанц, можа быць, апошнi,

36.

Беларусь у еўрапейскім супольніцтве.

усвядомiць сябе людзьмi, народам з Вялiкай гiсторыяй i культу-

37. «Жыву, не трацячы надзей, бо верыцца ў дабро людзей» (С.Гра-

рай, аднавiць тое, што амаль згублена, каб паказаць, што жывы

 

хоўскі).

яшчэ наш народ, i жыць ён хоча, i жыць ён можа, i жыць ён бу-

38.

У краязнаўчым музеі.

дзе! (У.Амяльянчык i iнш. «Забытая слава»)

39.

Славутасці Беларусі: Усяслаў Полацкі, Давыд Гарадзенскі,

Заданне 8. Прачытайце ўрывак з прадмовы Ф.Скарыны

 

Вітаўт і інш.

40.

Памяць і боль перажытага.

да кнігі «Юдзіф». Якія характэрныя для беларускай мовы рысы

41. «Людскі наш лёс – былінка поля» (Я.Колас).

можна заўважыць у гэтым урыўку? Звярніце ўвагу на яго пе-

42.

«Хто гэта знае: чаму на чужыне вецер у вочы дзьме пылам заў-

раклад на сучасную беларускую мову. Адзначце фанетычныя,

 

сёды» (М.Танк).

марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.

43. «О, як радасна мову рабіць на багата стагоддзяў славутай!» (Р.Ба-

Паразважайце, якія пачуцці праслаўляе Ф.Скарына ў сваёй

 

радулін).

прадмове і каму яна адрасавана? Растлумачце сэнс радкоў

44.

Еўфрасіння Полацкая – слаўная дачка Беларусі.

«...так і людзі, дзе нарадзіліся і выраслі з ласкі Божай, да таго

45.

«Родны край ніхто не выбірае, выбірае родны край цябе» (Р.Ба-

месца вялікую маюць любоў».

 

 

радулін).

Понеже от прирожения

…Як ад нараджэння

46.

Старажытныя помнікі маёй малой радзімы.

47.

«Бярэ і сына любага, і кбта адна ўсёдаравальная зямля» (Р.Ба-

звери, ходящие в пустыни,

звяры, што блукаюць у пустэчах,

 

радулін).

знають ямы своя;

помняць бярлогі свае;

 

птицы, летающие по возъдуху,

як птушкі, што лунаюць у паднябессі,

48. Як беларусы называлі сябе і сваю мову ў розныя гістарычныя

ведають гнезда своя;

ведаюць гнёзды свае;

 

часы.

49.

рибы, плывающие по морю и в реках,

як рыбы, што плаваюць у моры і

Радзівілы ХХ стагоддзя.

чують виры своя;

рэках,

50.

«Народа няма напалову – ён ёсць ці яго няма» (В.Зуёнак).

пчелы и им подобная

чуюць віры свае;

51. «Застаецца вечнай памяць толькі той зямлі, дзе нарадзіўся ты»

боронять ульев своих, –

як пчолы бароняць вуллі свае, –

52.

(М.Рудкоўскі).

тако ж и люди,

так і людзі,

Францыск Скарына і яго роля ў развіцці культуры і асветы

игде зродилися и ускормлены суть по

дзе нарадзіліся і выраслі з ласкі Божай,

 

ўсходніх славян.

Бозе,

да таго месца вялікую маюць любоў.

53.

Найкаштоўнейшая нацыянальная рэліквія беларусаў.

к тому месту великую ласку имають.

 

54.

Пра багоў язычніцкіх: паданні з мінулага.

Заданне 9. Складзіце пісьмова два-тры анекдоты на тэму

55.

«Прыйшлі і адыйшлі ў нябыт манархі – народы застаюцца на-

заўжды» (В.Зуёнак).

студэнцкага жыцця. Выкарыстайце словы розных часцін мовы,

56.

«І калі нават мова мая замаўчыць, то не зробіцца мёртвай ла-

назавіце іх і ўкажыце лексіка-граматычны разрад. Дайце

тынню» (Р.Барадулін).

сінтаксічную характарыстыку аднаго сказа (на выбар).

57. «Каралева польскай прозы і пакутлівай праўды» (Ф.Багушэвіч).

Заданне 10. Напішыце невялікае сачыненне-паведамлен-

58.

Герб роду Радзівілаў.

59.

«...Хто не знае роднай мовы, не годзен называцца Сынам Наро-

не на тэму «У краязнаўчым музеі» і выкарыстайце розныя

да» (В.Зуёнак).

ўскладняльнікі простых сказаў (адасабленне, аднародныя чле-

60. «З радзімак тых складаецца Радзіма, але радзімка ў кожнага –

ны сказа, параўнальны зварот, зваротак, пабочныя і ўстаўныя

 

 

канструкцыі).

 

 

198

 

39

Заданне 11. Дайце свае варыянты сказаў з выкарыстаннем усіх магчымых паралельных канструкцый.

Узор: Пісьменнік прачытаў рукапіс і напісаў рабочую рэцэнзію. а) Пісьменнік, прачытаўшы рукапіс, напісаў рабочую рэцэнзію. б) Прачытаўшы рукапіс, пісьменнік напісаў рабочую рэцэнзію. в) Пісьменнік закончыў чытанне рукапісу і прыступіў да напісання рабочай рэцэнзіі. г) Калі пісьменнік прачытаў рукапіс, ён змог напісаць рабочую рэцэнзію. д) Пасля прачытання рукапісу пісьменнік напісаў рабочую рэцэнзію. е) Напісанне рабочай рэцэнзіі пісьменнікам стала магчымым пасля прачытання рукапісу.

1. Карэспандэнт пабываў на месцы здарэння і ўзяў інтэрв’ю. 2. Журналіст вывучыў праблему і напісаў артыкул. 3. Гістарычны форум праходзіў у Швейцарыі і прыцягнуў увагу ўсёй сусветнай грамадскасці.

Тэма 5. МАЎЛЕННЕ. КАМУНІКАЦЫЯ. ТЭКСТ

5.1. Мова і маўленне

Мова і маўленне – паняцці блізкія, узаемазвязаныя, але адначасова і розныя. Мова ўяўляе сабой набор унармаваных адзінак і правілы іх арганізацыі. Мова не звязваецца ні з сітуацыяй зносін, ні з вызначанай мэтай ужывання, таму што яна служыць сродкам для фарміравання маўленчых выказванняў. Мова як сродак зносін рэалізуе свае магчымасці ў працэсе функцыянавання, г.зн. у маўленні. Маўленне – працэс зносін, канкрэтная рэалізацыя моўнай сістэмы з мэтай перадачы зместу, думкі, волевыяўлення, пачуцця і інш.

У адрозненне ад мовы, маўленне з’яўляецца матэрыяльным (успрымаецца слыхам, зрокам), сітуацыйна абумоўленым, больш актыўным, дынамічным, мэтанакіраваным, індывідуальным і суб’ектыўным. Маўленне – гэта «двухбаковая з’ява: гэта працэс (маўленчая дзейнасць) і вынік гэтага працэсу, рэалізацыя (тэкст)» [8, с.11].

40

6.«Гродна – казка-паданне, Гродна – дарог скрыжаванне» (Я.Петрашкевіч).

7.«Чалавеку пачціваму нічога не мае быць даражэйшага за вольнасць» (Л.Сапега).

8.«Нам, часамі, здаецца мінулае сном» (М.Танк).

9.«Людзьмі звацца...» (Я.Купала).

10. «Ідзём на пушчу» (з гісторыі герба Гродна). 11. Сцены і вежы старадаўняга замка.

12. «Наша мова беларуская для нас святая, бо яна нам ад Бога даная» (Ф.Багушэвіч).

13. Антоній Тызенгаўз – знакамітая асоба нашага горада і краю. 14. Непераможны князь Давыд Гарадзенскі – шчыт зямлі гара-

дзенскай.

15. «Трэба дома бываць часцей, трэба дома бываць не госцем...» (Р.Барадулін).

16. Першадрукар Беларускай зямлі.

17. «Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына» (Я.Купала).

18. «Здрадзіў мове – здрадзіў продкам, будзеш век ваўком хадзіць» (К.Турко).

19. «Звалі Рагнедаю людзі, зваў Гарыславаю лёс» (Т.Бондар). 20. «Стаў род Радзівілаў у свеце прызнаным...» (Ян Чачот). 21. «Курганы шмат чаго нам гавораць...» (Я. Купала).

22.«Матчынай зямлі карэнні ніколі не адпусцяць нас» (П.Панчанка).

23.«Народ пранясе цябе, родная мова...» (М.Танк).

24.Боль Чарнобыля.

25.«За добрым князем народ спявае? Не, князь славуты сваім народам...» (Т.Бондар)

26.Таямніцы нясвіжскіх саркафагаў.

27.«Старадаўняй Літоўскай Пагоні не разбіць, не спыніць, не стрымаць» (М.Багдановіч).

28. ...Чарнобыльскага пылу панаванне.

29.«Божа, пашлі Беларусі ласку з Тваімі вачамі...» (Р.Барадулін).

30.«Жыццё даецца, каб жыццё тварыць» (А.Вярцінскі).

31. «Унукі Скарыны, дзе ваш гонар, моц і краса?» (У.Караткевіч).

32.«Кожны народ не без роду і племя мае летапіс свой і гісторыі след на старонках» (М.Гусоўскі).

33.«Той дзень прапаў і страчаны навекі, калі ты не зрабіў таго, што мог...» (П.Панчанка).

197

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]