Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Dapamozhnik po bel

.pdf
Скачиваний:
312
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.58 Mб
Скачать

дзённа трэба пагаварыць, а гэтыя розныя забароны, затрымкi, фармалiзмы штодзённа таксама яшчэ адзiн шып у сэрца забiваюць». У дом Нагорскага, дзе жыла спачатку Ажэшка, кожную хвiлiну хто-небудзь заходзiў, каб ёй паскардзiцца, нешта папрасiць, расказаць пра бяду сваю цi суседа. Часам Ажэшка выходзiла на ганак дому i выслухоўвала cкapгi i просьбы, запiсвала адрасы, заспакойвала. <...>

Акрамя грошаў, Ажэшка дапамагала людзям прадуктамi харчавання i рэчамi. Праз яе пасрэднiцтва, па дадзеных справаздачы камiтэта, паступiла 88 мяхоў хлеба, 17 – мукi, 2 – крупы, 1 – сала, 3 фунты чаю, скрыня i 66 штук вопраткi i бялiзны, з Ковенскага камiтэта – 84 пуды вопраткi i бялiзны, прысылалi матэрыял (сiцец, бавоўну, холст). Асабiста ад сябе Ажэшка дала 216 штук бялiзны i 5 пар чаравiкаў. Купец Вартман з Варшавы прыслаў праз яе 40 пудоў цукру, адтуль жа Майзнер 3 цюкi вопраткі, 1 скрыню чаю, па аднаму мяху мукі і сахарнага пяску.

Вельмi турбавалася Ажэшка аб гiмназiстах – з надыходам халадоў iм будзе патрэбна вопратка. У лiстах да Пілца ад 13 i 16 верасня яна прасiла, каб ён у лiсце да камiтэта напiсаў, што грошы дасылае дамскаму камітэту на патрэбы гімназістаў: на набыццё 150 ложкаў, кніг, вопраткі. «Гэтыя дзеці, за якіх заплаціць трэба, – пісала Ажэшка, – цяпер – мой жах».

Фельетанiст Biктap Гамулiцкi, якi бачыў Ажэшку пасля пажару, пiсаў пра яе: «Смела можна сказаць, што Ажэшка была душою выратавальнай акцыi, якая разгарнулася для няшчаснага Гродна ў цэлай правiнцыi i ў кpai. Паблiзу ўрадавага камiтэта (якi таксама залiчваў яе да дзейных сяброў) яна найбольш для пагарэльцаў зрабіла як iнiцыятар, пасрэднiк, сястра мiласэрнасцi i лекарка душ, голад якiх i галiзна цяжэй бывае, чым ад голаду i галiзны цела. Дапамагала, суцяшала i з упадку падымала, не пытаючы нiкога аб веравызнанні, народнасцi i сацыяльным стане. А выконвала справу мiласэрнасці так цiха, што амаль нiколi па-за гарадскiя paгaткі (межы) звесткi аб ёй не вышлi...».

Але гродзенцы не забылiся пра Ажэшку. На пахаванне ў 1910 г. сабралiся прыблiзна 15 тысяч чалавек. Мы, сучасныя жыхары Гродна, памятаем пра яе таксама – сцежка да могілак не зарастае, і кветкі свежыя ляжаць заўсёды. (В.Швед. З кнігі «Губернскі Гродна»)

Тэкст 20

166

лення з наватарствам тагачаснай еўрап. кніжнай гравюры, былі разлічаны на ўсіх адукаваных суайчыннікаў («к научению людем посполитым»), выходзілі невялікімі кніжкамі практычнага фар-

мату. (БелСЭ)

б) Францыск Скарына нарадзіўся ў сям’і полацкага купца Лукаша, які вёў гандаль у многіх гарадах, у тым ліку ў Рызе, Познані, Гданьску, Вільні. Але зычлівасць сучаснікаў мела свае формы і межы: для даты нараджэння будучага першадрукара не знайшлося ні паперы, ні чатырох літарак шрыфту. Ля калыскі Скарынавай стаяла яшчэ суровае сярэдневякоўе, калі вартай памяці была дата смерці, а не нараджэння: нябожчык мог за век заслужыць на памяць. Мяркуюць, што першапачатковую адукацыю Скарына мог атрымаць у доме бацькоў, там вучыўся чытаць па «Псалтыру» і пісаць кірылаўскімі літарамі.

Каб заняцца навукай, Скарыне спатрэбілася вывучыць латынь, вучоную мову тагачаснай Еўропы. Наўрад ці можна было зрабіць гэта ў дамашніх умовах.

У 1504 годзе дапытлівы і смелы палачанін у ліку васьмі юнакоў з полацкага біскупства апынаецца ў сценах Кракаўскага універсітэта, дзе штудзіруе філасофію і праз два гады атрымлівае першую вучоную ступень бакалаўра. Але на гэтым не заканчваюцца яго захады. Скарына абыйшоў многія універсітэцкія гарады Еўропы, здабыў тытул доктара свабодных навук.

Глыбокі і смелы мысліцель, вучоны-перакладчык, арыгінальны пісьменнік і дзелавіты арганізатар, Скарына роўны па шматграннасці, адукаванасці і яркасці характару найвыдатнейшым людзям свайго часу. (У.Калеснік «Пчала Скарыны»)

в) Ведаючы такія пажыткі ад гэтае кнігі, я, Францішак, Скарынін сын з Полацка, у лекарскіх навуках доктар, загадаў «Псалтыр» ціснуці рускімі словамі славянскае мовы. Найперш – для ўшанавання і хвалы Бога ў тройцы адзінага і прачыстай маці яго Марыі, і ўсіх нябесных чыноў, і святых Божых. А таксама – для карысці паспалітага люду. І асабліва з тае прычыны, што мяне літасцівы Бог з гэтае прамовы на свет пусціў... (З прадмовы Ф.Скары-

ны да ўсёй «Бібліі»)

г) Імя Францішка Скарыны свяціла нашаму народу надзеяй і вераю ў самыя цяжкія часіны беларускай гісторыі. Бо на працягу стагоддзяў небывалы здзек трывала Беларусь: быць радзімаю ўсходнеславянскага кнігадрукавання і не мець права выдаваць кнігі

71

на роднай мове. Яе слова не раз заганялі ў рукапіс то польскае панства, то царскае самадзяржаўе.

Нашу мову не проста прыгняталі, як, скажам, грузінскую, армянскую і іншую, а зусім адмаўлялі. На ёй было забаронена друка- ваць усякія літаратурныя творы, за выключэннем хіба толькі фальклорных запісаў. Толькі ў рускую рэвалюцыю 1905 года, калі народы выйшлі на змаганне з самадзяржаўем, была знята забарона беларускага слова. А пасля прыйшоў час, калі збылася мара Францішка Скарыны: беларуская кніга дайшла ў самыя глухія куткі роднага краю.

Нашы людзі – удзячныя нашчадкі Скарыны – помняць вялікі подзвіг свайго славутага першадрукара. І штогод, калі з дрэў злятае першы восеньскі ліст, на радзіме асветніка праводзіцца скарынаўскае свята – свята кнігі. Імя нашага земляка можна ўбачыць сёння і ў назве вуліцы, бібліятэкі, друкарні, навучальнай установы.

Цудоўны помнік узняўся яму на прыгожай плошчы ў родным Полацку. Задуменна стаіць натхнёны Скарына, як бы вярнуўшыся з далёкіх дарог чужыны на Бацькаўшчыну. Стаіць у задуме, трымаючы ў руках кнігу, з якой прыйшоў да кожнага з нас. (Паводле А.Клышкі)

д) Сусветную славу яму здабылі Кнігі, якія жывуць у стагоддзях. Першадрукар Беларускай зямлі

Іслова народнага першапраходзец. Роднае слова адчуў ён душой, Яно асвяціла і думкі, і сэрца. Маладзіком над зямлёй узышоў, Якая спрадвек Беларуссю завецца. Схіляўся над кнігамі, як чарадзей, Іх выдаў у Вільні і Празе нямала.

Кніжную мудрасць ён нёс для людзей, Каб мудрасці гэтай святло не згасала. Слава Францыска не ведае меж, Птушкай яна абляцела краіны.

Новую кнігу ты ў рукі бярэш –

Іадгукаецца рэхам: Скарына. (Ю.Свірка)

Заданне 6. Складзіце міні-тэксты ў розных стылях на тэму, звязаную з вашай будучай прафесійнай дзейнасцю (гл. папя-

72

уласцiвых iм шляхоў жыцця, адбiраючы ў ix нават надзею на лепшую будучыню».

Вогненная катастрофа закранула i Ажэшку. Рэчы з хаты дапамаглi вынесцi мурары на чале з Янам Чарняўскiм, рыбакi, шаўцы, рамiзнiкi, але потым складалi ix у чатырох месцах чатыры разы без коней і павозак – уцякалi ад агню. Таму вузлы развязвалiся, шкляныя i фарфоравыя рэчы бiлiся, iншыя гублялiся, псавалiся, кнiжкi сыпалiся пад нoгi натоўпу. З вялiкай бiблiятэкi захавалася толькi некалькi сот кнiг. Загублены таксама два рукапiсы: закончаная напярэдаднi навэла «Германiя» («Germania») i напалову напiсаная аповесць «Ардэлiон» («Ardelion»). Даследчык жыцця i творчасцi Ажэшкi Эдмунд Янкоўскі пiсаў, што яна страцiла 5 тысяч руб. за спалены дом, якi не быў застрахаваны; 575 руб., выплачаных за кватэру, якая згарэла; 100 руб. каштавала выратаванне рэчаў; 525 руб. было выдаткавана на набыццё новай кватэры.

Нягледзячы на тое, што амаль усё страцiла сама, Ажэшка думала i турбавалася не за сябе, а займалася «выключна лёсам cвaix саграмадзян». Аляксандр Cвентахоўскі ў той час пicaў у «Праўдзе»: «Hixто не радзiць, нiхто не думае аб бедных пагарэльцах Гродна, акрамя адной вялiкага сэрца жанчыны Элiзы Ажэшкi. Колькi яна моцы, нятомных намаганняў i слёз вылiла на раны свайго любiмага горада! Так, слёз! Плакала раней над ягоным няшчасцем, а цяпер плача над неспраўджанай надзеяй выратавання».

Працоўны дзень Ажэшкі быў вельмi напружаным. Зранку яна i Марыя Сямашка раз’язджалi па cвaiм раёне Гродна – Падолу, ад касцёла i кляштара Бернардынцаў да Нёмана, шукаючы па дамах, доміках і хатках пагарэльцаў, выслухоўвалi ix просьбы i cкapгi, запiсвалi ix патрэбы. Варшаўскiм выдаўцам Роберту Вольфу i Густаву Гебэтнеру Ажэшка пiсала 14 кастрычнiка 1885 г.: «Я ў сваёй частцы горада маю cвaix бедных да 200 сямей, а i ў iншыя раёны часта прыходзiцца заглядаць, бо ў гэтым Гродне ўсе знаёмыя, часта блiзка i здаўна». І гэтыя паходы ажыццяўлялiся, нягледзячы на тое, што ў пiсьменнiцы былi хворыя ногі. Усе сабраныя звесткi заносiлiся ў рэестры, якiя прадстаўлялi ў «мужчынскi» камiтэт, каб атрымаць грошы, а ў «дамскi» – на выдачу бялiзны, вопраткi, чаю, лякарства i ўрача. Кожны трэцi дзень адбывалася сесiя «дамскага» камiтэта на некалькi гадзiн, iшоў падзел неабходных рэчаў i харчу, якiя потым кожны сам развозiў па свайму раёну.

Размовы з людзьмi адбывалiся таксама ў доме Ажэшкi. 19 чэрвеня 1885 г. яна скардзiлася Пілцу: «Са ста гаруючымi што-

165

гiмназii, Брыгiцкi касцёл, у якiм згарэлi толькi драўляныя купалы вежаў і абгарэла званіца.

Ад пажару пацярпела 2 392 сямействы з колькасцю душ 7 105 чалавек. Памерла, вiдаць, усяго 3 чалавекi, бо, па справаздачы камітэта, выдадзена на пахаванне 52 рублi 98 кап. Вiльгельмiне Бандзiнi, Разалii Вейс i Брадоўскай. Было спалена 139 каменных i 380 драўляных дамоў, 34 каменныя i 331 драўляны халодных будынкаў – усяго, такім чынам, 884 пабудовы. Маёмасныя страты ўcix пагарэльцаў склалi: у рухомасцi – 1 083 428 руб. 70 кап. i ў нерухомасцi – 1 857 130 руб. – усяго 2 940 558 руб. 70 кап.

Становiшча гродзенцаў абцяжарвалася i тым, што на працягу яшчэ некалькiх тыдняў адбываліся невялікiя пажары. «Гродненские губернские ведомости» паведамлялi: «Так, праз тыдзень пасля 29 мая гарэлi яўрэйскiя халупы каля мяснога рынку, дні тры таму быў пажар на гарадскiм беразе Нёмана, каля завода Кунца, учора палала занёманскae прадмесце горада; акрамя таго, учора ў горадзе бачна было зарава адначасова двух пажараў: ляснога па гэты бок Нёмана, вярстах у 8-мi ад горада, i нейкага маёнтка па той бок ракi». Далей аўтар пiсаў: «Учора быў моцны вецер: абгарэлы наш горад уяўляў у гэты час пыльную, нагрэтую афрыканскую пустыню. Страшна жыць у спустошаным горадзе: днём жыхары ацалелых дамоў i кватэр не адыходзяць далёка ад дому, баючыся раптоўнага пажару, а ноччу, кладучыся спаць, не ведаюць, цi будуць яшчэ спаць, а трымаюць усё напагатове. У многiх сямействах члены сям’i арганiзоўваюць начныя дзяжурствы. Нават малы шум i мiтусня на вулiцы прыцягваюць агульную ўвагу – цi не пажар?» (В.Швед. З кнігі «Губернскі Гродна»)

Тэкст 19

ГРОДЗЕНСКІЯ ПАГАРЭЛЬЦЫ 1885 ГОДА І ЭЛІЗА АЖЭШКА

<...> 18 чэрвеня Ажэшка напiсала адозву i паслала яе пецярбургскаму выдаўцу часопiса «Край» («Кraj») Эразму Пiлцу. Надрукаваць яе з прычыны цэнзурнай забароны аказалася немагчымым. Працытуем пачатак адозвы: «Некалькi дзён таму мой родны горад стаўся здабычаю полымя. Не была гэта такая вогненная бяда, якая нярэдка наведвае людскiя пасяленнi i пасля нанясення пэўных шкод хутка ў icнaваннi людзей i месцаў пройдзе. Была гэта адна з тых катастрофаў, якая ў некалькі гадзiн шматтысячную грамаду пазбавiла жылля i хлеба, маёмасцi i спакою, выкiдваючы з

164

рэдняе заданне).

Заданне 7. Складзіце пісьмова фрагмент тэксту публіцыстычнага стылю на адну з прапанаваных тэм. Падкрэсліце словы і моўныя прыёмы, характэрныя для гэтага стылю. Да якога тыпу маўлення належыць ваш тэкст і каму ён можа быць адрасаваны? Якія моўныя сродкі і спосабы сувязі паміж сказамі выкарыстаны ў тэксце?

а) Жыццё пражыць – не поле перайсці, а трэба і жыццё прайсці як поле. (С.Грахоўскі);

б) Нацыянальная бібліятэка Беларусі; в) Гродна – казка-паданне, Гродна – дарог скрыжаванне.

(Я.Петрашкевіч).

Заданне 8. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Прааналізуйце моўныя асаблівасці тэкстаў і вызначце іх стыль, тып і адрасата. Аргументуйце свой адказ. Знайдзіце сродкі выражэння ацэначных адносін аўтара да ўзнятых праблем. Ці згодны вы з думкай аўтара? Выкажыце сваё меркаванне.

а) Недавно, когда работал над сценарием для фильма, перечитал и «Плач перепёлки», и «Оправдание крови», и «Свои и чужие». Приступил к чтению с боязнью. Читал, естественно, как бы отстранённо – ведь и времени прошло уже немало после публикации. Не сочтите нескромностью, но, оказывается, был я всё же честен по отношению ко времени, по отношению к героям, по отношению к читателям. Потому что уважал историю подлинную, а не придуманную. Ведь писатель именно из прошлого прокладывает путь в сегодняшний день. Война выдвинула на повестку дня огромный спрос с человека. Но ведь этот спрос не уменьшается.

А что касается белых пятен, то в нашей истории, вы правы, их надо начинать смывать с древнейших времён. И посредством исторической науки, и при помощи литературы. Дело это многотрудное. Можно его сравнить с подъёмом давно затонувшего корабля, который сотни лет пролежал на дне морском. Поднимаешь – цепи скрипят, обшивка рушится.

К тому же мы ленивы и нелюбопытны. Приведу пример. В 1990 году исполняется 300 лет со дня рождения Василия Ващилы, предводителя крестьянского восстания на Могuлёвщине, равного

73

по своему значению восстанию Болотникова и Разина. В Энциклопедuи несколько строк: год рожденuя и год смерти неuзвестен...

Мне захотелось поднять из неведения великого земляка. Оказалось, что следственное дело Ващилы пролежало в архивах более 200 лет... невостребованным. 0но и легло в основу драмы, которая опубликована в журнале «Полымя». (И.Чигринов. Из книги

«Всё в газетной строке отразилось: Белоруссия глазами собкоров» )

б) Нынче с нашими театрами, к сожалению, что-то творится неладное. Там теперь падки, простите, либо на политический, либо на натуральный стриптиз!.. А тут история, да ещё вон какая далёкая. Приговор: зритель не пойдёт. У меня же иная точка зрения на этот счёт. Потому взял да и написал ещё одну историческую драму. Это пьеса о Рогнеде, княжне Полоцкой, княгине Киевской, её сынe Изяславе, основателе древнего города 3аславля, что неподалёку от Минска, и его отце Владимире-крестителе...

Что побуждает заниматься этим, как видите, не сильнo поощряемым делом? Во-первых, то, что на исторической теме непременно решаются современные эстетические и идейные задачи. Во-вторых, без знания истории нет народа. Народ и его история – это одно нераздельное. Как и без национального языка нет народа.(И.Чигринов. Из книги «Всё в газетной строке отразилось: Белоруссия глазами собкоров»)

в) Последствия Чернобыля мы начинаем осознавать лишь сейчас, да и то, думаю, не в полной мере. Сегодня мы жестоко расплачиваемся за ту «зону замалчивания», которая окружила трагедию сразу после взрыва на АЭС. Да и после, признаемся, долго не принято было говорить о случившемся с полной мерой правды, которой требовала обстановка. Моя родная деревня Великий Бор, что на Могилёвщuне, откуда ведут «родословную» герои моих романов, тоже поражена радиацией, и светлые воды Беседи замутились от неё. Заболела земля.

Эта большая беда моего народа, поэтому и моя личная беда. Недавно у меня скончалась мать, Xaдocкa Игнатьевна. Прожила она жизнь большую и трудную. Вырастила в лихолетье шестерых детей. Завещала похоронить её в родной деревне, на сельском кладбище. А мы не выполнили её волю, не решились, не смогли предать больной, заражённой земле...

74

абароны, бяспекi. Мае старажытнаўсходняе паходжанне. Шырока распаўсюджана ў сусветнай геральдыцы. Акрамя ўсяго, яшчэ сведчыць аб iмкненнi беларускага народа жыць у міры і дружбе з усімі.

На беларускiм сцягу зверху ўнiз iдзе ромбападобны арнамент. Якi сакральны сэнс занатаваны ў iм? Ромбападобны ўзор з’яўляецца як бы аберагам, заклiнаннем ад зла. Акрамя таго, ён сiмвалiзуе зварот да добрых сiл прыроды памнажаць вынiкi чалавечай працы.

Што тычыцца колеру сцягу, то... ў гэтым колерным спалучэннi iшло фармiраванне беларускай нацыi... Галасуючы на рэферэндуме за новую дзяржаўную сiмволiку, наш народ праявiў сваю гiстарычную сталасць, мудрасць, глыбокае веданне трады-

цый i надзею на шчаслiвы лёс. («Быццам сама прырода саткала сiмвалы дзяржавы беларускай». – «Рэспублiка», 6 лicт. 1996 г.)

Тэкст 18

Дваццаць дзевятага мая (па новаму стылю 10 чэрвеня) 1885 г. у Гродне адбыўся моцны пажар. Каля 9 гадзiн ранiцы загарэўся драўляны дом мешчанiна Кейхмана Бiшковiча па Малай Траецкай вулiцы, у мясцовасцi званай Школьны двор, густа забудаванай драўлянымі дамамi, крытымі цёсам. Моцны вецер i сухое надвор’е дазволiлi агню хутка перакiнуцца на суседнiя будынкi i распаўсюдзiцца на ўсе цэнтральныя i лепшыя часткi горада. «З гэтай хвiлiны, – пiша вiдавочца, – пачаўся сапраўдны ад: дом за домам, квартал за кварталам ахоплiвалiся агнём i нiшчылiся ў iм, падобна картачным домiкам, нягледзячы на тое, што менавіта гэтыя вулiцы ў пажарных аднociнax здавалiся найбольш трывалымi, бо яны складалiся амаль з суцэльнай лiнii вялiкiх каменных дамоў, зрэдку перарываемай невялiкiмi цянiстымі садамi».

Пажар бушаваў да чацвёртай гадзiны ночы. Згарэлi нашчэнт вулiцы Купецкая, Палiцэйская, Гарохавая, Брыгiцкая, Пясочная, Дваранская, Жандарская, Дамiнiканская, Палявая, Падвальная, Валадарская, Калажанская, Банiфратэрская, Сенная (дзе ў завулку быў дом Разэнбаўма, у якiм жыла Ажэшка) і іншыя. Спалены былi ўсе гасцiнiцы, некалькi яўрэйскiх малiтвеных дамоў i дзiцячы яўрэйскi прытулак, дэпо земляробчых машын i майстэрня фабрыкi Лiльполь і Раў з Варшавы, паперы дэпутацкага дваранскага сходу і апякунскага ўпраўлення. Захавалiся будынкi мясцовага аддзялення дзяржаўнага банка на Гарохавай, турма, размеркаваная ў езуiцкiм кляштары, Фарны касцёл (бо былi хутка замураваны вокны i iншыя адтулiны), мужчынская i галоўны корпус жаночай

163

Тэкст 17

<...> Сiмволiку, прапанаваную Прэзiдэнтам РБ на рэферэндум, многiя падтрымалi iнтуiтыўна. І не памылiлiся. У ёй вельмi трапна, ёмка адлюстраваны менталiтэт народа, старажытныя славянскiя кapaнi, традыцыi. Яны бездакорна адпавядаюць законам геральдыкi.

...Герб Беларусi багаты па колькасцi закладзеных у iм прадметаў...

Што тычыцца сэнсавай нагрузкi кожнага з элементаў, то сонца ўвасабляе свет, багацце, дабрабыт. Яга промнi вельмi ўдала накладваюцца на абрысы рэспублiкi. Яны звязваюць яе з контурамі зямнога шара. У гэтым падкрэслiваецца адметнасць герба – тое, што ён беларускi. Адначасова, такім чынам, Беларусь выдзяляецца з сусветнай супольнасцi. Але у той жа момант не ўзвышаецца над астатнімі дзяржавамi – арганiчна ўпісваецца ў зямны шар, захоўваючы свой суверэнiтэт, самастойнасць. Дарэчы, промнi сонца маюць яшчэ адзiн сэнс – яны падкрэслiваюць мiралюбiвы характар нашага народа. Тое, што ён нясе ў сусветную супольнасць iдэі дабра, самых высокix чалавечых пачуццяў.

Зямны шар таксама не выпадковы элемент герба. Як вядома, зямля родзiць жыта, на ёй вырастаюць сiнявокi лён, канюшына. Снапы жыта ахiнаюць з абодвух бакоў сонца, сiмвалiзуючы адзінства. Адначасова сведчаць, што беларусы спрадвеку займаюцца земляробствам, жывёлагадоўляй. Заўважце, якiя прымаўкi бытуюць у народзе: «Хлеб – усяму галава», «Памiраеш, а жыта сей». Лён – сiмвал сiнявокай Беларусi i адначасова ён адлюстроўвае паэтычную, песенную, творчую душу беларускага народа. Так, адносна канюшыны прыгадаем вядомую песню «Kaciў Ясь канюшыну», якую славутыя «Песняры» разнеслi па ўсім свеце. Прычым, заўважце, вянок з калоссяў пераплецены чырвона-зялёнай стужкай, чым нагадвае беларускi зажыначны сноп. І гэта яшчэ раз пацвярджае народнасць традыцый, закладзеных у сiмволiцы герба. Дарэчы, яго колеры таксама не выпадковыя. Яны вельмi гарманiчна стасуюцца адзiн з адным, ствараючы настрой урачыстасцi, спакойнай радасцi, узнёсласцi. Залаты колер у сусветнай геральдыцы азначае велiч, павагу, багацце; чырвоны – справядлiвасць, сiлу, мужнасць, храбрасць; блакiтны – славу, вернасць, шчырасць; зялёны – свабоду, надзею, здароўе.

І, нарэшце, пяцiканцовая зорка, якая вянчае герб. Яна – сiмвал

162

Сейчас многое делается для ликвидации последствий аварии, но многое уже упущено из-за преступного отношения к этому событию – авось пронесёт! Из-за того, что долго и упорно вдалбливали людям в сознание, что АЭС – самый чистый, самый безопасный источник энергии. Помнится, как академик Александров уверял, что АЭС настолько безопасны, что их можно ставить под кровать. Повезло уважаемомy академику, что Чернобыльская АЭС находилась далеко от его кровати. Зато от наших кpoвaтeй она была – увы! – слишком близко!..

Однако, без сомнения, экологическая культура общества растёт. Люди не хотят мириться с загрязнением природной среды, с той опасностью, которая нависла над здоровьем нынешнего и последующих поколений. <...>Остановлены изыскательные работы в Витебской области, где предполагалось возводить очередную АЭС, перепрограммируется станция, которая должна была работать буквально в нескольких километрах от полуторамиллионного Минска. (И.Чигринов. Из книги «Всё в газетной строке отразилось: Белоруссия глазами собкоров»)

Заданне 9. Звярніце ўвагу, што наступныя тэксты прысвечаны адной гістарычнай асобе – Вітаўту Вялікаму. Што аб’ядноўвае і што адрознівае гэтыя тэксты адносна стылістычнага выкладу, тыпу, мэтанакіраванасці, адрасата і ўвогуле гістарычнай ацэнкі дзейнасці вялікага князя, дадзенай графам Конрадам Кібургам і сучасным даследчыкам Вітаўтам Чаропкам. Складзіце і запішыце невялікі тэкст-разважанне на тэму «Слаўны па ўсіх землях Вітаўт Вялікі». Вызначце стыль ва-

шага тэксту, асноўную думку і падкрэсліце ключавыя словы, якія адлюстроўваюць тэму тэксту.

а) Граф Конрад Кібург у сваім дзённіку станоўча ацаніў Вітаўта: «... Твар вялікага князя маладжавы, вясёлы і спакойны. Вітаўт амаль не змяніўся з тых часоў, як я бачыў яго ў Інстэрбургу, толькі тады ён не быў такім рухавым. Пры ўсёй сваёй мажнасці ён здаецца хворым. Позірк ягоны зачароўвае, што вабіць да яго сэрца кожнага; кажуць, што ён атрымаў гэтую рысу ад маці: любіць абавязваць болей добразычлівасцю і ласкай, чым дарамі, адносна апошніх іншы раз праз меру шчодры. У адносінах з людзьмі ён строга выконвае ўмоўнасці, і прыдворныя ягоныя вызначаюцца спрытнасцю і пачцівасцю. Ніколі праз меру не п’е моцных напояў, нават у ежы ведае меру. Вялікі

75

князь шмат працуе, сам займаецца кіраваннем краю і жадае ведаць пра ўсё; мы часта самі бачылі яго дзівосную дзейнасць і, размаўляючы з намі пра справы, што патрабавалі поўнай увагі, ён у той жа час слухаў чытанне розных дакладаў і прымаў рашэнні. Народ мае свабодны доступ да яго...<...> Пагрозлівы ён толькі ў вайсковы час, але ўвогуле поўны дабраты і справядлівасці, умее караць і мілаваць. Мала спіць, мала смяецца, болей халодны і разважлівы, чым гарачы; добрую ці дурную навіну атрымае ён, твар яго без пачуццяў...» (С.Ба-

рыс)

б) Даследчык В.Чаропка піша: «Часта простыя чалавечыя пачуцці: гнеў, любоў, нянавісць, зайздрасць, пахвальба, фанабэрыя – перамагаюць у ім разважлівасць і дасціпнасць. Але ад чалавека, які надзелены вялікай уладай, залежыць лёс людзей, і калі ён больш падначальваецца сваім адчуванням, чым розуму, гэта можа стаць не толькі ягонай трагедыяй, але і бядой для яго падданых. А бедаў і няшчасцяў нямала хлябнулі людзі па Вітаўтавай віне. Карону вялікакняжацкую ён атрымаў, а вось расплаціліся за гэта сваімі галовамі, або няволяй, або спаленымі дамамі тысячы людзей. Расплаціліся сваім жыццём і ягоныя сыны». (С.Барыс)

Заданне 10. Прачытайце наступныя тэксты і паразважайце, ці ёсць паміж імі адрозненне ў стылістычных адносінах, у тыпах маўлення. Абгрунтуйце сваё меркаванне. Выпішыце з тэкстаў і прааналізуйце моўныя сродкі, уласцівыя пэўнаму стылю і тыпу маўлення.

а) Гэты горад заўсёды чакае кожнага, хто захоча з ім пазнаёміцца. Ён ласкава прымае ў свае абдымкі і не адпускае, пакуль не пастаіш у маўклівым захапленні ля Каложы, не пройдзешся некалькі разоў каля Фарнага касцёла, не паглядзіш са стромы Замкавай гары на імклівы Нёман. Пасля ён, канешне, адпусціць, а ісці ўжо нікуды не захочаш, бо па старых вуліцах Гародні блукае яшчэ дух таго амаль забытага сягоння пачуцця, якое завецца нацыянальнай гордасцю, і пачуццё гэта тут вельмі лёгка злавіць і ўспомніць... (А.Ляўковіч)

б) Гародня, Горадна (сучаснае Гродна, цэнтр Гродзенскай вобл., Рэспубліка Беларусь), горад, цэнтр Гарадзенскага павета

76

Нам трэба нарэшце зразумець, якая блiзкая для чалавецтва небяспека татальнага вынiшчэння. Многiя ўлады ў свеце працягваюць трацiць трыльёны долараў ў год на распрацоўку, выраб і выпрабаванне ядзернай зброi ў новых мадыфiкацыях. Атамная смерць тайна распаўзаецца па ўсёй планеце. Па краiнах трэцяга свету за вялiкiя грошы распаўсюджваецца таксама збройны плутонiй крымiнальнымi гандлярамi, што нажываюць на гэтым страшным бiзнесе незлiчоныя грошы. Хацелася б нагадаць, што, паводле даных вядучых вучоных, 36 тон плутонiю дастаткова для таго, каб ператварыць усю Паўночную Амерыку i Еўропу ў тэрыторыi, непрыгодныя для жыцця на некалькі дзесяткаў тысяч год.

Развiтыя краіны свету, разумеючы, наколькi вялiкая смяротная небяспека ix дзеянняў, лiхаманкава шукаюць выйсце для ратавання сваiх нацый, рыхтуюць супрацьракетныя сiстэмы абароны i iншыя дасканалыя тэхнiчныя меры. А ці задавалi яны сабе пытанне: як быць з астатняй часткай чалавецтва на Зямлi? Ядзерная вайна не пакiне нiчога жывога на планеце. Нават буйныя вучоныя iншы раз канчалi жыццё самагубствам, усвядомiўшы ўвесь жах, якi неслi народу ix адкрыццi. <...>

У дадзены момант дзяржава Беларусь нясе каласальныя страты, выдзяляючы 10 працэнтаў свайго гадавога бюджэту на лiквiдацыю наступстваў чарнобыльскай трагедыi – гэта 200 млн. долараў. У той час як для поўнай абароны насельнiцтва, што пражывае пад пастаянным уздзеяннем радыеактыўнага апраменьвання, штогод на працягу стагоддзя неабходна трацiць 2 мiльярды долараў у сувязi з тым, што ўрон, нанесены Беларусi чарнобыльскай катастрофай, складае каля 240 млрд. долараў, i гэта не ўлiчваючы генетычныя вынікі для нацыi.

Cусветнае грамадства не ўсведамляе ўсёй небяспекi наступстваў найвялiкшай катастрофы на Зямлі. Навука пад цiскам атамнага лобi вядучых краін самаўхiлiлася. Meнавіта таму сусветнае грамадства не валодае рэальнай сiтуацыяй i рызыкуе нiколi не даведацца ўсёй праўды аб жудаснай трагедыi мiнулага стагоддзя, а кожная дзяржава не зробiць для сябе вывадаў аб тым, што не толькi атамная зброя, але i так названы мірны атам можа прывесцi да гiбелi ўсяго жывога на Зямлi. Прыйдзе час, калi ўся жахлiвая праўда аб Чарнобылi адкрыецца свету, i свет уздрыгне, зразумеўшы, што ён вінаваты ў злачынным бяздзеяннi, вінаваты ў тым, што пакiнуў беларускi народ адзiн на адзiн з гэтай страш-

най бядой. (А.Волкаў. З кнігі «Чарнобыльская рана»)

161

ПАСЛАННЕ ЦЯПЕРАШНЯМУ I БУДУЧЫМ ПАКАЛЕННЯМ

Мы не станем высвятляць сёння, ці была ядзерная трагедыя 26 caкaвiкa 1986 года на Чарнобыльскай атамнай станцыi вынікам памылкi канструктараў, безадказных адносiн да будаўнiцтва АЭС, альбо вынікам дывepcii, а можа быць, няшчаснага выпадку. Вiнаватыя пазбягаюць гаварыць аб cвaix памылках i пралiках. Чарнобыльская трагедыя захоўвае нямала таямнiц i загадак. З’явiлiся нават меркаванні вiдавочцаў адносна таго, што ўдзел у катастрофе маглi прымаць iншапланецяне. Як бачым, легендаў ходзiць мноства, але праўду ведаюць адзiнкi. Ды i каму патрэбна зараз гэтая праўда! Сёння яна ўжо больш нікога не хвалюе. Трагедыi мы не разгадаем нiколi, паколькi галоўнымi віноўнікамі былi прызнаны «сiлы прыроды».

Аб Чарнобылi пiсалi шмат, iншы раз добрасумленна i праўду, але ў вывадах аўтараў не гаварылася аб галоўным – аб таямнiцы ўзнiкнення трагедыi i яе выніках, а таксама аб тым, хто вінаваты i якiя ўрокі з гэтай трагедыi ўзялi не толькi людзi, але i дзяр-

жавы. <...>

У зонах пахавалі сотні вёсак i пасёлкаў, зараслi мохам i хмызам шасейныя дарогi. Гаспадарчыя будынкi i жыллё – тварэнне рук чалавечых – парахнеюць i гнiюць. Усё жывое, што засталося там пасля катастрофы, будзе вечна апраменьвацца i муцiраваць. Такога ўнiкальнага спалучэння прыгажосцi прыроды i кашмарнага жаху свет яшчэ не бачыў. Чалавек у тыя месцы нiколi не вернецца, туды вернуцца толькi мёртвыя па перадсмяротным жаданнi «могiлкавага спакою», каб быць побач з продкамi i знаходзiцца ў адных руках гаспадара неба i Зямлi. Зараз гэтыя радыеактыўныя тэрыторыi – «загублены свет». <...>

А навука разбурэння i вынішчэння iдзе далей. Невыпадкова сумленныя вучоныя адзначаюць, што атамныя электрастанцыi, цесна звязаныя з вытворчасцю атамнай зброi, вырабляюць у першую чаргу не электраэнергiю, а небяспечнейшыя для чaлавека i ўсяго жывога на Зямлi радыеактыўныя адыходы, смяротнае дзеянне якiх будзе цягнуцца сотні і тысячы гадоў.

Дагэтуль ні ў адной дзяржаве пытаннi захавання радыеактыўных адыходаў i размяшчэння адпрацаванага ядзернага палiва не вырашаны, праблема заснавання рэгiянальных радыясховiшчаў для мiжнароднага выкарыстання не рэалiзавана з прычыны фактараў палiтычнага парадку i супрацьдзеяння грамадскасцi. <...>

160

Троцкага ваяв., на р.Нёман. Вядомы з 1127 як цэнтр удзельнага княства. З сярэдзіны 13 ст. ў складзе ВКЛ. Быў важным гар. асяродкам краіны, адным з цэнтраў паліт. жыцця. У сярэдневякоўі горад складаўся з замка ў сутоках Нёмана і яго прытока Гараднічанкі, вакольнага горада і шэрагу пасадаў (каля Барыса-Глебскай, Малой, Прачысценскай цэркваў, на Падоле). З 1280-х да пач. 15 ст. на Г. і яе наваколлі зрабілі каля 20 нападаў крыжакі. У пач. 14 ст. асаблівая роля ў арганізацыі гар. жыцця і абароны належала кашталяну замка Давыду Гарадзенскаму. <...> Г. была сядзібай вял. князёў літоўскіх і каралёў польскіх. У 1386–1430 вял. князь Вітаўт наведаў Г. 31 раз. Шмат часу ў Гарадзенскім замку праводзілі Казімір Ягайлавіч, Аляксандр, Стафан Баторый, які тут памёр у 1586. У 1437, 1445, 1463, 1473 і 1486 у Г. збіраліся паны-рада. Горад быў адным з традыцыйных месц, дзе адбываліся пасяджэнні сойма ВКЛ (1501, 1506, 1522, 1566–67, 1568). У 1496 вял. князь Аляксандр даў Г. магдэбургскае права. (З энцыклапедыі «Вялі-

кае княства Літоўскае»)

Заданне 11. Уявіце сябе ў ролі палітычнага каментатара і падрыхтуйце пісьмовае выступленне, адлюстраваўшы свае погляды на пытанні вайны і міру, стану асобы ў грамадстве, адносін паміж людзьмі. Зрабіце падрабязны аналіз уласнага тэксту (гл. тэму 5).

Тэма 8. БЕЛАРУСКАЯ ЛЕКСІКАЛОГІЯ І ФРАЗЕАЛОГІЯ. ЛЕКСІКАГРАФІЯ

Слова ўсемагутнае, бо закранае самыя тонкія струны душы чалавечай – здольна суцешыць гора, выклікаць весялосць, натхніць на подзвіг, спыніць злы намер, абудзіць да дзеяння цэлыя народы.

У.Юрэвіч

8.1. Слова як аб’ект вывучэння лексікалогіі

Лексіка (ад грэч. lexikos = які адносіццца да слова) – гэта сукупнасць усіх слоў пэўнай мовы, яе слоўнікавы склад. Лексікало-

77

гія (грэч. lexikos = слоўнікавы, logos = навука, вучэнне) гэта на-

вука пра слоўнікавы склад мовы, яе лексіку. Лексікалогія даследуе

Cлова

функцыянаванне слоў як асобных адзінак мовы: вывучае значэнні слова, сістэмныя сувязі, паходжанне, сферу ўжывання і інш. Аб’- ект вывучэння лексікалогіі – слова.

 

Лексічнае значэнне

 

 

 

 

Граматычнае значэнне

 

(унутраны змест

 

 

 

 

(комплекс грамат.

 

слова, канкрэтны

 

 

 

 

паказчыкаў: род, лік,

 

сэнс)

 

 

 

 

склон і г.д.)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

адназначныя

 

мнагазначныя

 

 

 

словы

 

словы

 

 

 

 

 

(толькі прамое

 

 

 

 

 

 

 

значэнне слова)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

прамое значэнне

 

пераноснае значэнне

 

 

 

(зыходнае значэнне

 

(перанос назвы з адной з’явы

 

 

 

слова)

 

 

рэчаіснасці на другую на аснове

 

 

 

 

 

 

 

падабенства іх прыкмет)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

а) метафара – перанос назвы з

 

 

 

 

 

 

 

аднаго прадмета на іншыя на

 

 

 

 

 

 

 

аснове аналогіі формы, колеру,

 

 

 

 

 

 

 

функцыі і г.д.

 

 

 

 

 

 

 

Зноў смяецца сонца. Зямля

 

 

 

 

 

 

 

адпачывае. Шэрыя думкі.

 

 

 

 

 

 

 

б) метанімія – перанос назвы па

 

 

 

 

 

 

 

сумежнасці з’яў.

 

 

 

 

 

 

 

Мінск едзе па грыбы. Школа

 

 

 

 

 

 

 

выйшла на суботнік. Мы

 

 

 

 

 

 

 

чытаем Пушкіна.

 

 

 

 

 

 

 

в) сінекдаха – замена назвы

 

 

 

 

 

 

 

цэлага назвай яго часткі.

 

 

 

 

 

 

 

Зарабіў сваю капейку.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

78

 

 

 

Тэкст 15

Вiдaць, адразу пайсцi на адкрытыя формы масавага знiшчэння гітлераўцы не маглi з шэрагу прычын. <...>

Таму на канвеер смерці былі пacтаўлены такія сродкі, як голад і галодная смерць, хваробы i адсутнасць мeдыцынскага абслугоўвання, кепская вопратка i невыносныя ўмовы ўтрымання, знясiльваючая пpаца, збiеннi i расстрэлы, вымушаныя самазабойствы i г.д.

Адзiн з першых лагераў на тэрыторыi Беларусi быў cтвopaны па загаду камандуючага 4 пaлявой армiяй генерал-фельдмаршала Ганса фон Клюге ў в.Дразды каля Мiнскa, дзе ўтрымлiвaлiся ваеннапалонныя i грамадзянскiя асобы ва ўзросце ад 15 да 60 гaдoў. «У лагеры для ваеннапалонных у Miнску, памерам з плошчу Вiльгельплац,– паведамляў мiнiстэрыяльны саветнік Дорш рэйхсляйтэру Розенбергy 10 лiпеня 1941 года, – знаходзiцца пpыблiзна 100 тысяч ваеннапалонных i 40 тысяч грамадзянскiх палонных. Палонныя, загнаныя ў гэтую цесную пpастору, ледзьве маюць магчымасць варушыцца i вымушаны адпpаўляць натypальныя патрэбы тaм, дзе стаяць... Ваеннапалонныя, пpаблема харчавання якiх наўрад цi будзе вырашана, жывуць па 6-8 дзён без стравы, у становiшчы жывёльнай aпaтыi, выклiканай голадам, i ў ix адно iмкненне – набыць нешта харчовае. У aднociнax да палонных адзiна магчымая мова квёлай аховы, cyткaмi нясучай нязменную службу, – гэта агнястрэльная зброя, якую яна бязлiтасна пpымяняе». Прыкладна такая сiтyaцыя была i ў iншых лагерах ваеннапалонных i лагерах пpымусовага ўтрымання людзей, якiя iснавалі фактычна ўсюды на тэрыторыi Беларуci. «Зняволеных забiвaлi без разбору... успрыскванне яду, расстрэлы ў затылaк, эпiдэмii тыфусу, якому давaлi магчымаць дзейнiчаць, служылi сродкам знiшчэння зняволеных. Чалавечае жыццё ў гэтых лагерах нiчога не каштавала. Забойства было звычайнай спpавай, звычайнай настолькi, што няшчасныя ахвяры проста вiтaлi смерць, калі яна xyткa наступала», – адзначалася ў пpысудзе Мiжнароднага Ваеннага трыбуналу ў Нюрнбергy.

На карце трагiчнай гiсторыі асобнымi знакамi пазначаны больш за 260 месцаў – лагераў прымусовага ўтрымання насельнiцтва, цi як ix справядлiва называе беларуская гiстарыяграфiя – лагераў смерцi, ix фiлiялaў i аддзяленняў. (А.Літвін)

Тэкст 16

159

дзе ён захоўваўся разам з iншымi нацыянальнымi рэлiквiямi. 3 таго часу аб iм нiчога невядома. Усім, хто звязаў сваю работу, а часам i жыццё з пошукам крыжа, цяпер прыходзiцца задавальняцца толькi версiямi. Тым не менш яшчэ тлее надзея, што крыж не прапаў i яго можна адшукаць, каб вярнуць народу.

Свае намаганні да вырашэння гэтай тайны прыкладаюць i супрацоўнiкi Камiтэтадзяржаўнайбяспекi Магiлёўскайвобласцi. <...> Храналогія падзей дазваляе меркаваць, што хутчэй за ўсё каштоўнасцi маглi знiкнуць са сховiшча ў днi, калi праходзiла эвакуацыя маёмасцi абкома пapтыі – з 1 па 12 лiпеня. Да разгадкi знiкнення крыжа Ефрасінні Полацкай, магчыма, зможа нас наблiзiць жыхар Магiлёва Пётр Паддубскi, якi не выключае магчымасцi, што менавіта ён на сваёй машыне вывозiў

каштоўнасцi з абкома ў глыбокi тыл.

Летам 1941 года пасля заканчэння сельскагаспадарчага тэхнiкума П.Паддубскi быў прызваны ў армiю i служыў у якасцi вадзiцеля. Паводле яго слоў, у разгар баёў на подступах да горада ён быў выклiканы да начальнiка Магiлёускага гарнiзона, якi i даручыў забраць каштоўны груз з будынка абкома. Ранiцай 13 лiпеня П.Паддубскi падагнаў аўтамабiль па ўказанаму aдрасу. Некалькi чалавек у цывiльным пачалi загружаць у кузаў мяшкi i пакеты. У акаваную жалезам асобную скрыню ўпакоўвалiся найбольш каштоўныя рэчы. Стоячы ля машыны, П.Паддубскi пачуў, як адзiн з людзей у цывiльным усклiкнуў: «Які крыж прыгожы!..» Калi пагрузка закончылася, шэсць супрацоўнiкаў НКДБ на чале з маёрам узялi машыну пад ахову. Было загадана ехаць у бок банка. Там дзве машыны загружалiся мяшкамi з грашыма.

Вадзiцель расказаў, што наступнай ранiцай калона з трох машын знаходзiлася на ўскраіне горада. Там у кабiну да Паддубскага сеў першы сакратар ЦК КПБ П.Панамарэнка. Ён i загадаў рухацца. Машыны пайшлi па маршруту Магілёў – Горкі –Смаленск – Мажайск – Масква. Па шляху руху фашысцкiя самалёты не раз бамбілі калону, аднак страт удалося пазбегнуць. «Каштоўнасцi нам трэба давезцi чаго б гэта нi каштавала», – паўтараў П.Панамарэнка.

Праз двое сутак машыны прыбылi ў Маскву i спынiлiся ля будынка Упраўлення кадраў Чырвонай Арміі, што размяшчалася на Ленiнскіх гарах. Здаўшы груз, вадзiцелi раз’ехалiся па часцях.

Taкім чынам, з вялiкай доляй упэўненасцi можна сказаць, каштоўнасцi з пакоя-сейфа Магілёўскага абкома знайшлi ў пачатку вайны прытулак у Macквe. (С.Багдановіч, «Звязда», 7 сак. 1997 г.)

158

8.2. Сістэмныя сувязі ў лексіцы

Амонімы (грэч. homos = аднолькавы і onyma = імя) – словы з аднолькавым гучаннем, але розным значэннем.

Сярод амонімаў вылучаюць наступныя тыпы:

1) лексічныя амонімы – словы, якія адносяцца да адной часціны мовы, супадаюць напісаннем і гучаннем ва ўсіх формах поўнасцю (лава – ‘вулканічная маса’ і лава – ‘від мэблі’) або часткова (кар’ер – ‘бег каня’ і кар’ер – ‘месца здабычы карысных выкапняў адкрытым спосабам’; у родным склоне гэтыя словы маюць розныя канчаткі);

2)марфалагічныя амонімы, або амаформы, – словы, якія адносяцца да розных часцін мовы, супадаюць гучаннем і напісаннем

уадной ці некалькіх формах (вусны як назоўнік са значэннем ‘губы’ і ‘вусны’ як прыметнік са значэннем ‘непісьмовы’);

3)фанетычныяґ амонімы, або амафоны – гэта словы, якія супадаюць у гучанні і адрозніваюцца ў напісанні (казка –каска, плод і плот, везці – весці, колас – Колас);

4)графічныя амонімы, або амографы – словы, якія супадаюць у напісанні, але адрозніваюцца ў вымаўленні месцам націску

(прыклбд – прыклад, карб – кбра, капбць – кбпаць).

Існуюць таксама і міжмоўныя амонімы – словы розных моў, аднолькавыя ці блізкія па гучанні, але розныя па значэнні. Прывядзём некалькі прыкладаў беларуска-рускіх міжмоўных амонімаў: бел. маніць – ‘хлусіць, абманваць’і рус. манить – ‘клікаць, зваць’; бел. адказаць – ‘сказаць, адазвацца’ і рус. отказать – ‘адмовіць’, бел. краска – ‘кветка’ і рус. краска – ‘фарба’.

Сінонімы (грэч. synonimos = аднайменны) – словы, якія парознаму гучаць, але поўнасцю ці часткова супадаюць па значэнні.

Група сінонімаў утварае сінанімічны рад, у якім першае месца займае асноўнае, апорнае, найбольш ужывальнае слова – дамі-

нанта (у сінанімічным радзе балота, багна, дрыгва, твань, алёс,

імшара дамінантнае слова балота).

Паводле спосабу ўтварэння і ўжывання сінонімы падзяляюцца на семантычныя (адрозніваюцца дадатковымі семантычнымі адценнямі): бяда, няшчасце, ліха, гора; стылістычныя (адрозніва-

79

юцца стылістычнай афарбоўкай): волат (кніжн.), здаравяк (разм.), бугай (разм. – груб.) і кантэкстуальныя (сінанімічнымі бываюць у пэўным кантэксце): бурліць, кіпіць (жыццё).

Антонімы (грэч. anti = супраць, onyma = імя) – пары слоў з супрацьлеглым значэннем.

Паводле структуры антонімы бываюць аднакаранёвыя (праў-

да – няпраўда, згода нязгода) і рознакаранёвыя (сіла – слабасць,

радасць – гора). У мастацкіх і публіцыстычных творах часам выкарыстоўваюцца кантэкстуальныя антонімы, супрацьлегласць якіх выяўляецца толькі ў кантэксце: Ты да чалавека з душой, а ён да цябе спіной (прыказка).

Паронімы (грэч. para = каля і onyma = імя) – блізкія па гучанні і марфемнай структуры словы, значэнні якіх розныя ці часткова супадаюць: адрасант – ‘той, хто пасылае паштовае адпраўленне’ і адрасат – ‘той, каму адрасавана паштовае адпраўленне’; нататка – ‘кароткі запіс для памяці’ і натацыя – ‘настаўленне, павучанне’. Паранімічнымі парамі могуць быць як спрадвечна беларускія словы (сыты – сытны), так і запазычаныя (абанент – абанемент).

8.3. Безэквівалентная лексіка

Безэквівалентную лексіку складаюць словы, што называюць адмысловыя рэаліі пэўнай краіны, самабытныя паняцці яе жыхароў. Падобныя рэаліі і паняцці або адсутнічаюць у іншамоўных краінах, або аднаслоўна не лексікалізуюцца там (параўн. беларус-

кія словы: лявоніха, вырай, дзядзінец, замчышча, знічка, кажан,

покут, сёлета і г.д., што аднаслоўна не перакладаюцца на суседнюю рускую мову). Адпаведнае беларускае безэквівалентнае слова перакладаецца неадналексемнымі адпаведнікамі іншых моў, у прыватнасці, рускай:

1) словазлучэннямі (параўн.: жаўцяк – жёлтый песок, жвірынка – крупинка гравия, кнігарня – книжный магазин і г.д.);

2) апісальнай сінтаксічнай канструкцыяй (параўн.: вырай – тёплые страны, куда летят зимовать перелётные птицы; брама – главный вход в виде двухстворчатых крытых сверху ворот і г.д.).

Тэматычны спектр беларускай безэквівалентнай лексікі з’яўляецца даволі шырокім:

1) намінацыі прадметаў матэрыяльнай культуры:

а) назвы разнастайных прылад працы, інструментаў, прыста-

80

гэтыя татары стварылi нават свае паселiшчы ў наваколлi Клецка. Некаторыя з такіх паселішчаў маюць назвы, у асновах якiх цюркскiя кapaнi: Арда, Карацк, Бабаевiчы i iнш. Паводле перапісу 1989 г. на Беларусi пражывае 12 тысяч 436 татараў, а на канец XIX ст. у Паўночна-Заходнiм кpai ix было больш за 14 тысяч. Змяншэнне колькасцi татараў у наш час тлумачыцца некалькімi прычынамi. Так, у часы сталiншчыны многiя беларускiя татары вымушаны былi пaкiнуць Беларусь – сваю радзiму, баючыся рэпрэсiй, якiя пракацiлiся шырокай хваляй сярод асобных «малыx народаў» i асаблiва крымскiх татараў. Цяпер, як i раней, найбольш кампактна татары пражываюць у паўночна-заходняй частцы Беларусі: зараз ёсць чатыры татарскiя мячэці – у г.п. Іўе, у в. Доўбучы на Смаргоншчыне, у Навагрудку і ў в.Лоўчыцы Навагрудскага раёна.<...>

Сталася так, што на пачатку пражывання на Беларусі ў татараў было мала жанчын свайго веравызнання. I яны ўступалі ў шлюб з мясцовымі жанчынамi, бо іслам такое дазваляў. Жанчы- не-мусульманцы выходзiць замуж за немусульманiна не дазвалялася. На пачатку ў царкве і ў касцёле духавенства на гэта глядзела неахвотна, аднак князь Вітаўт, а пазней Свідрыгайла, жадаючы ўтрымаць татараў як добрых воінаў у сваёй краіне, санкцыянiравалi падобныя шлюбы, якiя, дарэчы, былi ў модзе сярод шляхты i магнатаў аж да уніі Польшчы з Літвою. <...>

Татары бралі сабе прозвішчы ад назваў тых маёнткаў, дзе жылі. Так, князь Найман-Бег уступіў у шлюб з дачкою баярына Алешкі, пасагам якой быў беларускі маёнтак Крышын (Клетчына). Таму і ўзяў сабе прозвішча Крышынскі. Другія бралі прозвішчы ад сваіх жонак, адсюль, мабыць, і адна з прычын, што большасць беларускіх татараў мае беларускія прозвішчы ... (В.Шур, «Наст.

газета» 25 ліст. 1992 г.)

Тэкст 14

«ЖЫВАТВОРНЫ КРЫЖ ЕФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ ТРЭБА ШУКАЦЬ У РАСІІ»

<...> Гісторыя крыжа Ефрасінні Полацкай напэўна знаёмая многім са школы. Пачатак яна бярэ ў XII стагоддзi.

Тайна знiкнення святынi звязана з першымi днямi Вялiкай Айчыннай вайны. У ходзе эвакуацыi крыж Ефрасiннi Полацкай бясследна знiк з пакоя-сейфа былога Магiлёўскага абкома партыі,

157

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]