- •Тэма 1. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі”
- •1.1. Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі
- •1.2. Крыніцы і гістарыяграфія
- •Тэма 2. Фарміраванне беларускага этнасу (VI ст. – пачатак хх ст.)
- •2.1. Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі беларускіх зямель. Славянскі этап засялення Беларусі.
- •2.2. Фарміраванне беларускага этнасу ў XIV – XVIII стст.
- •2.3. Далейшае развіццё беларускага этнасу ва ўмовах складвання рынкавых адносін у XIX ст.
- •2.4. Духоўная і матэрыяльная культура жыхароў беларускіх зямель у IX – XIX стст.
- •Тэма 3. Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях у IX–XVIII стст.
- •3.1. Зараджэнне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам
- •3.2. Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (другая палова XIII – першая палова хvi стст.)
- •3.3. Цывілізацыйныя працэсы Новага часу. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай (другая палова XVI – XVIII стст.)
- •Тэма 4. Становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай дзяржавы (канец XVIII ст. – кастрычнік 1917 г.)
- •4.1. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі пасля ўваходжання ў склад Расійскай дзяржавы
- •4.2. Палітыка расійскай улады на беларускіх землях у першай палове хix ст.
- •4.3. Вайна 1812 г. І Беларусь. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў канцы хviii – пачатку хx стст.
- •4.4. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы хix–пачатку хх стст. Асаблівасці іх правядзення на Беларусі
- •4.5. Першая сусветная вайна і Беларусь. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. На Беларусі
- •Тэма 5. Фарміраванне і ўмацаванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў Беларусі (кастрычнік 1917 – 1941 гг.)
- •5.1. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці
- •5.2. Асаблівасці пераходу бсср да мірнага жыцця. Новая эканамічная палітыка. Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі
- •5.3. Культурнае развіццё Беларусі ў 1917–1941 гг.
- •Тэма 6. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
- •6.1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель у 1920-я – 1930-я гг.
- •6.1. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча заходнебеларускіх зямель у 1920-я – 1930-я гг.
- •6.2. Грамадска-палітычны рух ў Заходняй Беларусі. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •6.3. Культура Заходняй Беларусі ў 1920-я – 1930-я гг.
- •Тэма 7. Беларусь у гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны
- •7.1. Міжнародныя адносіны напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
- •7.2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі
- •7.3. Акупацыйны рэжым, партызанскі і падпольны рух
- •7.4. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Завяршэнне Другой сусветнай вайны
- •Тэма 8.Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945–1991 гг.)
- •8.1. Міжнародныя адносіны пасля Другой сусветнай вайны. Бсср на міжнароднай арэне
- •8.2. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфармавання эканомікі ў 1950–1960-я гг.
- •8.3. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае жыццё Беларусі ў 1970–1980-я гг.
- •8.4. Культура Беларусі ў 1945–1980-х гг
- •Тэма 9. Суверэнная Рэспубліка Беларусь у канцы хх – пачатку XXI стст.
- •9.1. Распад ссср і абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь
- •9.2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Беларусі на сучасным этапе
- •9.3. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •Важнейшыя даты гісторыі Беларусі
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
- •Гісторыя беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі
2.2. Фарміраванне беларускага этнасу ў XIV – XVIII стст.
Паўстае пытанне: якім чынам і калі са славянскіх і іншых плямён, пражываўшых у старажытнасці, узнік беларускі этнас? На гэта дакладнага адказу няма. Ёсць розныя версіі, але прыняць адназначна адну з іх нельга з-за адсутнасці дакладных аргументаў.
Л. Галембоўскі, А. Рыпінскі і іншыя прыхільнікі польскай канцэпцыі яшчэ ў XIX ст. прыйшлі да высновы, што беларусы з’яўляюцца часткай польскага этнасу.
Аўтары вялікарускай тэорыі А. Сабалеўскі, М. Каяловіч і іншыя вучоныя XIX ст. сцвярджалі, што беларускі этнас не існаваў, а беларуская мова – гэта дыялект рускай мовы. Беларусь жа не што іншае, як паўночна – заходні край Расійскай імперыі. Доўгі час вялікаруская тэорыя з’яўлялася асновай афіцыйнай ідэалогіі расійскіх улад.
Крывічскую тэорыю абгрунтаваў В Ластоўскі, якія лічыў продкамі беларусаў толькі крывічоў.
Крывіцка-радзіміцка-дрыгавіцкую канцэпцыю, якая з’явілася ў пачатку ХХ ст., сфармуліравалі беларускія гісторыкі Я. Карскі, У. Пічэта, М. Доўнар-Запольскі. Яны зыходзілі з таго, што аснову беларускай народнасці паклалі не толькі крывічы, але і радзімічы, дрыгавічы.
Расійскі даследчык В. Сядоў лічыў, што субстратам для паступовага фарміравання беларускага этнасу былі балты і славяне.
Аўтар фінскай тэорыі І. Ласкоў на аснове фінаўгорскага паходжання некаторых гідронімаў на тэрыторыі Беларусі прыйшоў да высновы, што пэўны ўклад у стварэнне беларускай народнасці ўнеслі фінаўгорскія плямёны, якія пазней былі асіміліраваны балтамі, а яшчэ пазней змяшаліся са славянамі.
Беларускі вучоны М.Ф. Піліпенка у пачатку 1990-х гг. абгрунтаваў сваю канцэпцыю паходжання беларускага народа. Піліпенка лічыць, што ў выніку змешвання славянскіх плямён з балтамі да Х ст. утварылася першапачатковая этнічная супольнасць на славянскай аснове, свайго роду протанароднасць, якая, ў сваю чаргу, у Х–XI стст. разам з іншымі ўсходнеславянскімі супольнасцямі кансалідавалася ў новую агульнаславянскую старажытную супольнасць з агульнай этнічнай тэрыторыяй, якая атрымала назву Русь. Пры гэтым на тэрыторыі сучаснай Беларусі па асаблівасцях мовы і культуры выдзяляліся дзве этнаграфічныя зоны – Палессе, з аднаго боку, і падзвінска-падняпроўская частка, якая пазней, у сярэднявеччы атрымала назву Белая Русь. Пасля распаду Кіеўскай Русі на аснове ўзаемадзеяння гэтых дзвюх зон з заходнеславянскім (польскім) і балцкім этнасамі на тэрыторыі паміж Дняпром і Нёманам паступова сфарміравалася беларуская народнасць і замацавалася назва “Белая Русь”.
Паходжанне назвы “Белая Русь” тлумачыцца па-рознаму. А. Кіркор, Я. Карскі і інш. выводзілі назву ад прыгажосці зямлі, зімовай заснежанасці, колеру традыцыйнага адзення, антрапалагічных рысаў мясцовых жыхароў і г.д. Больш абгрунтаванымі, відавочна, з’яўляюцца наступныя версіі: М. Любаўскага – незалежнасць ад татара-манголаў, М. Доўнар–Запольскага – адносная свабода не толькі ад татара-манголаў, але і ад крыжаносцаў і літвы, Я. Юхо – больш ранняе прыняцце хрысціянства ў параўнанні з Чорнай Руссю (заходняй часткай сучаснай Беларусі), дзе яшчэ доўгі час заставалася паганская вера, П. Крапівіна – шырокае распаўсюджванне ў тапаніміцы назваў са словам “белая”.
Упершыню тэрмін “Белая Русь” успамінаецца ў гістарычных дакументах XII ст. і датычыцца Уладзімірска-Суздальскага княства. Пазней, у XIII–XIV стст. ён сустракаецца ў сувязі з Маскоўскімі, Смаленскімі, Пскоўскімі, Наўгародскімі, Кіеўскімі, Чарнігаўскімі землямі. У адносінах да падзвінска-падняпроўскага рэгіёна тэрмін “Белая Русь” лакалізуецца ў XV–XVI стст. а пазней распаўсюджваецца і на поўдзень і захад – да Прыпяці і Нёмана. Ад назвы тэрыторыі “Белая Русь” паходзіць і назва жыхароў – спачатку “беларусцы”, затым “беларусы”. Прыкладна у гэты перыяд – XIV–XVI стст. – фарміруецца і старабеларуская мова. Паўночна-Заходні край, Віцебская і Магілёўская губерні ў перыяд уваходжання ў склад Расійскай дзяржавы атрымалі назву “Беларускае генерал-губернатарства” ці ва ўжытку “Белоруссия”.
Развіццё Беларусі перыяду знаходжання яе ў складзе Вялікага княства Літоўскага супала з еўрапейскім Адраджэннем, асноўнай рысай якога быў творчы зварот да антычных традыцый. Рэлігійная па форме, культура Адраджэння была свецкай па зместу, гуманістычнай па светапогляду. Росквіт Рэнесанса ў Еўропе, галоўным чынам, прыйшоўся на XV–ХVI стст., калі ў Італіі хуткімі тэмпамі развіваліся культавая і свецкая архітэктура, навука, літаратура, ствараліся шэдэўры выяўленчага мастацтва. Адраджэнне знайшло свой водгук і на беларускіх землях. Гэтаму садзейнічалі больш цесныя сувязі пасля Крэўскай уніі з Польшчай, якая стала свайго рода мастом паміж заходнееўрапейскай культурай і культурай усходніх княстваў і дзяржаў.
Рэнесанс знайшоў адлюстраванне ў развіцці адукацыі, беларускім кнігадрукаванні, творчасці беларускіх асветнікаў-гуманістаў, у архітэктуры і выяўленчым мастацтве, іншых напрамках культуры.
Хаця беларускі народ быў і ўцягнуты ў агульнаеўрапейскі працэс, але Адраджэнне на Беларусі мела свае адрозненні ў параўнанні з заходнееўрапейскім рэнесансам. ВКЛ тэрытарыяльна знаходзілася на перыферыі Еўропы, у свой час тут менш адчуваўся непасрэдны ўплыў антычных традыцый. Беларускае Адраджэнне было больш духоўным па сваёй сутнасці, у адрозненне ад еўрапейскай, больш свецкай культуры. Развіццё рэнесанснай культуры ў ВКЛ супала па часу з фарміраваннем беларускай народнасці, з’явілася адным з галоўнаўтваральных фактараў ў гэтым працэсе. Менавіта ў перыяд уваходжання у ВКЛ культура насельніцтва беларускіх зямель пачала набываць свае, самабытныя рысы.
Як вядома, характэрнымі прыкметамі любой народнасці з’яўляюцца наяўнасць адзінай тэрыторыі, адметнасці мовы, культуры, народных традыцый, а таксама этнічная самасвядомасць і саманазва (этнонім).
У перыяд уваходжання ў Кіеўскую Русь у Полацкім і Тураўскім княствах ужо пачалі праяўляцца прыкметы этнічнай кансалідацыі, але гэты працэс ішоў запаволена. Феадальная раздробленасць прывяла да з’яўлення шматлікіх зямляцкіх супольнасцяў – удзельных княстваў і ў той жа час садзейнічала адмежаванню насельніцтва беларускіх зямель ад агульнай культурнай, эканамічнай, этнатэрытарыяльнай прасторы былой Кіеўскай Русі. Заснаванне ВКЛ паскорыла працэс этнагенезу беларусаў.
Вялікае княства Літоўскае прадстаўляла сабой палітэтнічнае і шматканфесійнае ўтварэнне. Тут назіралася ўзаемадзеянне і ўзаемаўплыў розных этнасаў. На думку Г.Я. Галенчанкі, І.П. Крэня, У.Я. Казлякова і іншых даследчыкаў Вялікае Княства Літоўскае было біэтнічнай, было славяна-балцкай дзяржавай з дамінаваннем усходнеславянскага элемента, якая пазней трансфармавалася ў паліэтнічную. У XIV–ХVI стст. па розных прычынах прыток на беларускія землі іншаземцаў не спыніўся, а нават узрос. Гэта праявілася ў пашырэнні іншаэтнічных элементаў ў народнай гаворцы, абрадах, адзенні і г.д. Важным было тое, што на тэрыторыі ВКЛ не было вострых міжэтнічных і міжканфесійных канфліктаў. Людзі розных этнасаў і вераванняў мірна суіснавалі, узаемна духоўна абагачаліся.
Этнічная стракатасць, безумоўна, мела свой ўплыў, але дамініруючае палажэнне ў стварэнні этнакультурнай прасторы заставалася за ўсходнімі славянамі або “русінамі”, як іх называлі, паколькі яны пераважалі па колькасці, культурнаму ўзроўню. У аснову ВКЛ былі закладзены прынцыпы дзяржаўнага кіравання, якія склаліся ў рускіх княствах, “руская” (старабеларуская) мова справаводства, на ёй жа рыхтаваліся большасць дакументаў, літаратурныя выданні. На працягу ўсёй гісторыі ВКЛ адчувалася ідэнтыфікацыя насельніцтва на дзве групы: “ліцвінаў” і “русінаў”, хаця усе яны па ўваходжанню ў адну дзяржаву называліся “ліцвінамі”. “Агульныя этнакультурныя карані ўсходніх славян, падабенства ў мове, культуры замаруджвалі працэс самаідэнтыфікацыі беларусаў. Але ў XIV–ХVI стст., калі паняцце “Русь” усё менш і менш адлюстроўвала этнакультурныя адметнасці пэўных рэгіёнаў, паступова “русіны” , перш за ўсё, жыхары сучаснай цэнтральнай і ўсходняй Беларусі, пачалі называць сваю тэрыторыю Белай Руссю, а сябе “беларусцамі”. У гэты перыяд з развіццём эканомікі ўзмацняліся сувязі паміж асобнымі рэгіёнамі ВКЛ, што таксама садзейнічала этнакультурнай, эканамічнай, моўнай інтэграцыі і самаідэнтыфікацыі. Паступова фарміравалася этнічная самасвядомасць насельніцтва пэўных рэгіёнаў. Ядро этнічнай тэрыторыі беларускай народнасці ў асноўных рысах адпавядала арэалам рассялення крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Даволі дакладна прасочвалася этнічная мяжа паміж імі і балцкім насельніцтвам, якая пралягала прыкладна каля Ашмян і Браслава і ў наступныя тры стагоддзі амаль не змянілася, менш выразна з другімі славянскімі этнасамі, будучымі рускімі і ўкраінцамі. Кампактныя групы этнасаў, якія жылі побач са славянамі, з’явіліся дадатковым кампанентам фарміравання беларускай народнасці, але ўвогуле не парушалі цэласнасці этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Асобнай і важнай праявай этнасу з’яўляецца мова. Старажытная пісьменнасць на беларускіх землях была заснавана на стараславянскай мове. Але ўжо ў пісьмовых крыніцах XIII ст., у час існавання Полацкага і Тураўскага княстваў, зафіксаваны першыя праявы мясцовых дыялектаў. Менавіта сярэднебеларускія гаворкі выступілі ў якасці асноўнага элемента пры складванні агульнабеларускай мовы. Фарміраванне асноўных фанетычных, граматычных і лексічных адметнасцяў, уласцівых беларускай мове, працягвалася да ХVI ст. Менавіта ў адзначаны час праявіліся такія яе асаблівасці, як цвёрдае “р”, “дзэканне” і “цэканне”, “аканне” і “яканне”, фрыкатыўны гук “г”, прыстаўны гук “в”. Пэўны ўплыў на станаўленне гэтых адметнасцяў і пашырэнне слоўнікавага запасу старабеларускай мовы аказалі запазычанні з моў іншых этнасаў, якія пражывалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, або з якімі існавалі цесныя кантакты: палякаў, ліцвінаў, татараў, з агульнаеўрапейскай лацінскай мовы, а таксама царкоўнаславянізмы.
Развіццю старабеларускіх моўных асаблівасцяў спрыяла тое, што дзяржаўнай мовай у ВКЛ была “руская”, а папярэднікі жыхароў сучаснай Літвы доўгі час зусім не мелі сваёй пісьменнасці. Таму пры ўтварэнні ВКЛ у вядзенні справаводства часцей за ўсё ужывалася мова справаводства “рускіх” княстваў. А паколькі ядро ВКЛ складалі, акрамя літоўцаў, княствы, існаваўшыя на тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы, то ў літаратуру і справаводства праніклі перш за ўсё асаблівасці гаворак мясцовага насельніцтва. Назіраўся ўзаемадапаўняльны працэс: з аднаго боку, мясцовыя дыялекты ляглі ў аснову дзяржаўнай мовы, з другога боку, у ходзе развіцця ВКЛ гэта мова з пашырэннем уплыву розных этнасаў і развіццём мясцовых асаблівасцяў усё больш набывала рысы мовы менавіта старабеларускай народнасці. Пачынаючы з 1696 г., старабеларуская мова паступова губляла свой дзяржаўны стату, замяняючыся ў справаводстве польскай, але захавалася ў народнай гаворцы.
