- •Тэма 1. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі”
- •1.1. Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі
- •1.2. Крыніцы і гістарыяграфія
- •Тэма 2. Фарміраванне беларускага этнасу (VI ст. – пачатак хх ст.)
- •2.1. Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі беларускіх зямель. Славянскі этап засялення Беларусі.
- •2.2. Фарміраванне беларускага этнасу ў XIV – XVIII стст.
- •2.3. Далейшае развіццё беларускага этнасу ва ўмовах складвання рынкавых адносін у XIX ст.
- •2.4. Духоўная і матэрыяльная культура жыхароў беларускіх зямель у IX – XIX стст.
- •Тэма 3. Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях у IX–XVIII стст.
- •3.1. Зараджэнне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам
- •3.2. Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (другая палова XIII – першая палова хvi стст.)
- •3.3. Цывілізацыйныя працэсы Новага часу. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай (другая палова XVI – XVIII стст.)
- •Тэма 4. Становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай дзяржавы (канец XVIII ст. – кастрычнік 1917 г.)
- •4.1. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі пасля ўваходжання ў склад Расійскай дзяржавы
- •4.2. Палітыка расійскай улады на беларускіх землях у першай палове хix ст.
- •4.3. Вайна 1812 г. І Беларусь. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў канцы хviii – пачатку хx стст.
- •4.4. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы хix–пачатку хх стст. Асаблівасці іх правядзення на Беларусі
- •4.5. Першая сусветная вайна і Беларусь. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. На Беларусі
- •Тэма 5. Фарміраванне і ўмацаванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў Беларусі (кастрычнік 1917 – 1941 гг.)
- •5.1. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці
- •5.2. Асаблівасці пераходу бсср да мірнага жыцця. Новая эканамічная палітыка. Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі
- •5.3. Культурнае развіццё Беларусі ў 1917–1941 гг.
- •Тэма 6. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
- •6.1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель у 1920-я – 1930-я гг.
- •6.1. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча заходнебеларускіх зямель у 1920-я – 1930-я гг.
- •6.2. Грамадска-палітычны рух ў Заходняй Беларусі. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •6.3. Культура Заходняй Беларусі ў 1920-я – 1930-я гг.
- •Тэма 7. Беларусь у гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны
- •7.1. Міжнародныя адносіны напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
- •7.2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі
- •7.3. Акупацыйны рэжым, партызанскі і падпольны рух
- •7.4. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Завяршэнне Другой сусветнай вайны
- •Тэма 8.Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945–1991 гг.)
- •8.1. Міжнародныя адносіны пасля Другой сусветнай вайны. Бсср на міжнароднай арэне
- •8.2. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфармавання эканомікі ў 1950–1960-я гг.
- •8.3. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае жыццё Беларусі ў 1970–1980-я гг.
- •8.4. Культура Беларусі ў 1945–1980-х гг
- •Тэма 9. Суверэнная Рэспубліка Беларусь у канцы хх – пачатку XXI стст.
- •9.1. Распад ссср і абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь
- •9.2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Беларусі на сучасным этапе
- •9.3. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •Важнейшыя даты гісторыі Беларусі
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
- •Гісторыя беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі
Тэма 9. Суверэнная Рэспубліка Беларусь у канцы хх – пачатку XXI стст.
9.1. Распад СССР і абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
9.2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Беларусі на сучасным этапе.
9.3. Культура Беларусі на сучасным этапе.
9.1. Распад ссср і абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Эканамічныя рэформы другой паловы 1980-х гг., палітыка дэмакратызацыі палітычнага жыцця, памылкі ў кіраванні краінай прывялі ў канцы 1980-х гг. да эканамічнага і палітычнага крызісу ў СССР, які адбіўся таксама на эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў краінах Усходняй Еўропы. Сацыялістычны лагер распаўся. Польшча, Венгрыя, Чэхаславакія, Балгарыя, Румынія, Югаславія, ГДР, якія ўваходзілі ў яго склад, змянілі эканамічны і палітычны курс, але гэта абярнулася рэзкім спадам у іх эканоміцы ў пачатку 1990-х гг.
Прыкладна ў гэты ж час адбыліся масавыя акцыі пратэсту ў асобных саюзных рэспубліках СССР, якія ў красавіку 1989 г. у Тбілісі, студзені 1990 г. у Баку, пазней у Вільнюсе былі падаўлены з дапамогай сілавых структур. Пачаўся так званы “парад суверэнітэтаў”: у 1988 г. аб дзяржаўным суверэнітэце аб’явіла Эстонія, у 1989 г. – Літва, у 1990 г. аналагічнае рашэнне прынялі Вярхоўныя Саветы Грузіі, Расійскай Федэрацыі, Украіны. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР таксама прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Згодна з ёй, у Беларусі ўстанаўлівалася вяршынства законаў БССР, дэкларавалася перадача ва ўласнасць рэспублікі ўсіх матэрыяльных каштоўнасцяў, якія меліся на яе тэрыторыі.
У сярэдзіне 1990 г., урад СССР распрацаваў праграму выхаду эканомікі з крызісу і пераходу да рыначных адносін, што фактычна азначала згортванне сацыялістычнай мадэлі эканомікі і палітычнай сістэмы і пераход да капіталізму. Аналагічную пастанову «Аб пераходзе Беларускай ССР да рыначнай эканомікі» прыняў 13 кастрычніка 1990 г. і Вярхоўны Савет БССР. Згодна з ёй, прадпрыемствы пераводзіліся на поўную самастойнасць, пачалі масава стварацца розныя кааператывы, камерцыйныя ўстановы, банкі і г.д., куды перапампоўваліся сродкі з дзяржаўнай маёмасці. Адначасова ва ўмовах гіперінфляцыі пад сімвалічныя працэнты крэдытаў палітыка-эканамічныя групы, якія стаялі ва ўладзе, пачалі прыватызацыю ў асабістых мэтах дзяржаўныя фінансавыя сродкі, ствараць розныя прыватныя фірмы і г.д., што атрымала ў народзе назву “прыхватызацыя”. Актывізавала дзейнасць па развалу палітычнай сістэмы апазіцыя.
Пагаршэнне эканамічнага становішча людзей у спалучэнні з дзейнасцю апазіцыі прывяло да масавых акцый пратэсту, якія адбыліся ў другой палове 1990 г. і пачатку 1991 г. Паўстала рэальная пагроза існавання СССР як адзінай дзяржавы. У гэтых умовах 17 сакавіка 1991 г. быў праведзены рэферэндум па пытанню аб лёсе СССР. 76,4 % удзельнікаў рэферэндума выказаліся за захаванне Савецкага Саюза, у Беларусі – 82,7% ад колькасці выбаршчыкаў. У чэрвені 1991 г. быў падрыхтаваны, а 15 жніўня апублікаваны ў прэсе праект Дагавора аб Саюзе Суверэнных Дзяржаў (ССД), які меў супярэчлівы характар. Яго падпісанне была намечана на 20 жніўня 1991 г. Лічачы, што гэты дагавор можа прывесці да дэзінтэграцыі краіны, група кіраўнікоў дзяржавы зрабіла спробу адхіліць Прэзідэнта СССР М.С. Гарбачова ад пасады, для чаго 19 жніўня быў створаны Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу і аб'яўлена аб перадачы яму ўсёй паўнаты ўлады. Але супраць выступіў Прэзідэнт РСФСР Б.М.Ельцын, які аб'явіў захоп улады ДКНС незаконным, а членаў – дзяржаўнымі злачынцамі. Члены ДКНС, з аднаго боку, і Прэзідэнт СССР М. Гарбачоў, з другога, праявілі нерашучасць, што дазволіла Б. Ельцыну ўстанавіць кантроль над сітуацыяй. 23 жніўня была прыпынена, а затым часова забаронена дзейнасць КПСС і адпаведна КПБ. Такім чынам, была знішчана сіла, якая з'яўлялася стрыжнем палітычнай і эканамічнай сацыялістычнай сістэмы.
Няўдача дзяржаўнага перавароту і адхіленне ад улады сіл, якія стаялі за захаванне адзінай дзяржавы, перамога Б. Ельцына і фактычны выхад з Саюза Расіі падштурхнулі працэс распаду СССР. Да канца жніўня саюзныя рэспублікі прынялі пастановы, у якіх падтрымалі ідэю нацыянальна-дэмакратычных сіл аб абвяшчэнні незалежнасці. 25 жніўня 1991 г. нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон « Аб наданні статусу канстытуцыйнага Закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». Па патрабаванню апазіцыі старшыня Вярхоўнага Савета БССР М.І. Дземянцей падаў у адстаўку і на гэтую пасаду быў выбраны яго намеснік С.С. Шушкевіч.
На працягу верасня 1991 г. быў прыняты шэраг законаў, замацоўваючых палітычную і эканамічную самастойнасць Беларусі: аб змене назвы, новай сімволіцы, стварэнні асабістых сілавых структур, войска, дзяржаўнай уласнасці і іншых. Да канца года была зроблена спроба стварыць замест СССР канфедэрацыю дзяржаў, але супраць гэтага выступіла Украіна. 5 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Украіны прыняў адозву «Да парламентарыяў і народаў свету», у якой адзначалася, што Дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР Украіна лічыць адносна сябе несапраўдным і нядзеючым. 7 снежня 1991 г. без ведама Прэзідэнта СССР М.С. Гарбачова кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны С. Шушкевіч, Б. Ельцын і Л. Краўчук сустрэліся ў Віскулях (Белавежская пушча) і 8 снежня падпісалі Пагадненне аб дэнансацыі Дагавора аб стварэнні СССР 1922 г., затым было зацверджана Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 10 снежня 1991 г. ратыфікаваў гэтае Пагадненне. 21 снежня 1991 г. у г. Алма-Ата прадстаўнікамі 11 былых саюзных рэспублік было прынята рашэнне аб стварэнні замест Савецкага Саюза даволі няпэўнага дзяржаўнага ўтварэння – СНД. 25 снежня 1991 г. М.С. Гарбачоў афіцыйна зняў з сябе паўнамоцтвы Прэзідэнта СССР. Савецкі Саюз перастаў існаваць.
