Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi_BNTU_posl_variant.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.12 Mб
Скачать

Тэма 8.Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945–1991 гг.)

8.1. Міжнародныя адносіны пасля Другой сусветнай вайны. БССР на міжнароднай арэне.

8.2. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі. Гра­мадска-палітычнае жыццё і спробы рэфармавання эканомікі ў 1950–1960-я гг.

8.3. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё БССР у 1970–1980-я гг.

8.4. Культура Беларусі ў 1945–1980 х гг.

8.1. Міжнародныя адносіны пасля Другой сусветнай вайны. Бсср на міжнароднай арэне

Пасля Другой сусветнай вайны Германія і яе саюзнікі страцілі свае пазіцыі ў сусветнай палітыцы. На роль сусветнага лідэра ўсё актыўней пачалі прэтэндаваць ЗША. За гады вайны ЗША скан­цэнтравалі больш за тры чацвёртых залатога запасу свету і 60 % аб’ёмаў сусветнай прамысловай прадукцыі. Іх людскія страты за гады Другой сусветнай вайны склалі толькі сотую частку ад страт, якія панёс Савецкі Саюз, затое валавы нацыянальны прадукт павялі­чыўся за гэты час у два разы. Авалоданне ядзернай зброяй дазва­ляла ЗША дзейнічаць з пазіцыі сілы, аб чым сведчыць бязсэнсавае з ваеннага пункту погляду выкарыстанне ў жніўні 1945 г. ядзерных бомб пры бамбардыроўцы японскіх гарадоў Хірасіма і Нагасакі.

У той жа час, нягледзячы на вялікія страты ў вайне, другой звышдзяржавай станавіўся СССР. Яго аўтарытэт як пераможцы на­цысцкай дзяржавы значна вырас у свеце. Савецкі Саюз меў самую магутную на той час армію. Ён таксама значна ўзмацніў свае па­зіцыі ў Еўропе за кошт краін т.зв. сацыялістычнага лагеру. Пачалася барацьба за сусветнае лідэрства паміж гэтымі звышдзяржавамі.

На аснове Ялцінска-Патсдамскай сістэмы міжнародных адносін пачалася ўладкаванне свету. Гэта адносілася як да змен у геапа­літычным уплыве розных краін ў цэлым, так і канкрэтна ў тэрыта­рыяльных зменах. Гэты працэс закрануў і Беларусь, дзе Беластоцкая вобласць і некалькі раёнаў Брэсцкай вобласці былі перададзены Польшчы.

Змянілася і палітычная сітуацыя. Да вайны толькі СССР прадстаўляў сацыялістычную краіну. Пасля вайны пры ваеннай, фінансавай, дыпламатычнай падтрымцы СССР на шлях сацыялізму сталі Албанія, Балгарыя, Венгрыя, Польшча, Румынія, Чэхаславакія, Югаславія, ГДР – усяго 8 краін. Пазней на шлях сацыялізму пры падтрымцы СССР сталі Паўночная Карэя, Кітай, В’етнам, Куба. Усяго ў краінах прасавецкага блока пражывала трэцяя частка насельніцтва свету. Яны атрымалі назву “сусветная сістэма сацыялізма”. Еўрапейскія прасавецкія краіны для каардынацыі эканамічнай і ваеннай палітыкі стварылі ў 1949 г. Савет эканаміч­най узаемадапамогі, у 1955 г. – Арганізацыю Варшаўскага дагавора.

Ім супрацьстаялі заходнія капіталістычныя краіны на чале з ЗША. У 1949 г. яны аб’ядналіся ў ваенны саюз–Арганізацыю Паў­ночнаатлантычнага дагавора (НАТО). Пачалося ваеннае, эканаміч­нае, ідэалагічнае супрацьстаянне дзвюх сістэм, якое атрымала назву “халодная вайна”. Пачатак яе быў пакладзены ў 1946 г., калі ў г. Фултане ў прысутнасці прэзідэнта ЗША Г. Трумэна былы прэм’ер-міністр Англіі У. Чэрчыль абвінаваціў СССР у пагрозе Захаду і прапанаваў аб’яднацца супраць СССР і распаўсюджвання ім камунізму. Годам пазней, у сакавіку 1947 г. прэзідэнт ЗША Г. Трумэн сфармуляваў праграму падтрымкі “свабодных народаў” і стрымлівання камунізма. Яна заключалася ў тым, што ЗША бралі на сябе права прама або ўскосна ўмешвацца ва ўнутраныя справы дзяржаў. Пачалася гонка ўзбраенняў, у адказ на распрацоўку ЗША ядзернай зброі СССР у 1949 г. таксама выпрабаваў атамную бомбу.

Узмацнілася эканамічная інтэграцыя сярод краін Заходняй Еўро­пы. Каб павысіць свой уплыў у Еўропе, ЗША пачалі правядзенне ў жыццё “плана Маршала”. Ён заключаўся ў выдзяленні еўрапейскім краінам каля 17 млрд. долараў для аднаўлення эканомікі, але пры ўмове выканання пэўных палітычных патрабаванняў. Гэты план прынялі 18 еўрапейскіх краін. Для практычнай рэалізацыі плана (размеркаванне дапамогі) у 1948 г. была створана Арганізацыя Еўрапейскага Эканамічнага супрацоўніцтва (АЕЭС). 5 мая 1949 г. у Лондане 10 краін стварылі Савет Еўропы, а яшчэ пазней, у 1957 г. 6 заходнееўрапейскіх дзяржаў стварылі Еўрапейскае эканамічнае супольніцтва (ЕЭС), унутры якога былі зняты ўсе мытныя бар’еры.

Пачаўся распад каланіяльнай сістэмы. Першымі ў 1940– 1950-я гг. атрымалі незалежнасць у Азіі Інданэзія, В’етнам, Індыя, у Афрыцы – Лівія, Егіпет, Туніс, Марока, Судан, Гана, Гвінея. Паз­ней, у 1960-я гг. яшчэ 17 дзяржаў Афрыкі атрымалі незалежнасць. У выніку незалежнымі сталі каля 40 дзяржаў з насельніцтвам 1,5 млрд. чалавек.

Пасля Другой сусветнай вайны змяніўся міжнародны статус і БССР. Яна атрымала магчымасць згодна з прынятым Вярхоўным Саветам СССР 1 лютага 1944 г. Законам непасрэдна ўступаць у дыпламатычныя адносіны з іншымі краінамі. У сакавіку 1944 г. быў створаны народны камісарыят замежных спраў БССР, які ў 1946 г. быў перайменаваны ў адпаведнае міністэрства. 27 красавіка 1945 г. рэспубліка разам з іншымі краінамі выступіла ў якасці стваральніцы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. 26 чэрвеня 1945 г. міністр замеж­ных спраў Беларусі К.В. Кісялёў ад імя ўрада БССР падпісаў Статут ААН. Удзел у рабоце ААН даў магчымасць БССР, па першае, выка­рыстоўваць яе трыбуну для выступленняў з рознымі ініцыятывамі, напрыклад, “Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў” і інш., па другое, больш актыўна ўдзельнічаць у міжнародных арганізацыях, у тым ліку, такіх уплывовых, як Сусветны Савет міру, ЮНЭСКО (арганізацыя па пытаннях адукацыі, навукі і культуры), МАГАТЭ (Міжнароднае агенства па атамнай энергіі) і інш., па-трэцяе, удзельнічаць у падрыхтоўцы і прыняцці канвенцый (за першае пасляваеннае дзесяцігоддзе БССР падпісала больш за 30 міжнарод­ных дагавораў, канвенцый па розных пытаннях), па-чацвёртае, вы­карыстоўваць ААН для рашэння ўнутраных праблем. Напрыклад, праз ААН Беларусь атрымала значную матэрыяльную дапамогу як краіна, якая найбольш пацярпела ў гады нацысцкай акупацыі. Хаця ў пасляваенныя гады Беларусь дзейнічала у рэчышчы знешняй палітыкі СССР, але, тым не менш, адмаўляць самастойныя дзеянні БССР на міжнароднай арэне таксама нельга.

У другой палове 1950-х гг., пасля пашырэння правоў саюзных рэспублік, у Беларусі з’явіліся больш шырокія магчымасці для між­народнага супрацоўніцтва. Канкрэтнай праявай гэтага стала адкрыццё ў 1958 г. прадстаўніцтва БССР пры ААН. У наступныя гады Беларусь паслядоўна выступала за забарону ядзернай зброі, яе выпрабаванняў, патрабавала ўсеагульнага і поўнага раззбраення, знішчэння хімічнай зброі. Пры ўдзеле БССР ААН прыняла такія важныя рашэнні, як “Дэкларацыя аб наданні незалежнасці каланіяльным краінам і народам”, “Дагавор аб абмежаваннях выпрабаванняў ядзернай зброі” і інш. У цэлым, да сярэдзіны 1980-х гг. Беларусь падпісала больш за 160 міжнародных дагавораў і пагадненняў, у 1974–1975 гг. яна выбіралася пастаянным членам Савета бяспекі ААН.

Акрамя ААН, другім важным напрамкам удзелу Беларусі ў між­народным жыцці ў пасляваенныя гады стала развіццё гандлёва-эка­намічных зносін з заходнімі краінамі. Гэтаму спрыяла і геапа­літычнае становішча Беларусі. Яна знаходзіцца ў непасрэднай блізасці ад Захаду, тут маецца развітая сетка аўтадарог і чыгунак, на тэрыторыі Беларусі дзейнічаў рад прадпрыемстваў агульнасаюзнага падпарадкавання, якія выпускалі высокаякасную прадукцыю. Вя­лікім попытам карысталася прадукцыя такіх прадпрыемстваў, як МАЗ, МТЗ, Гомсельмаш, станкабудаўнічых заводаў Мінска, Ві­цебска і інш. Ужо ў 1950-я гг. на экспарт пастаўлялася прадукцыя 120 прадпрыемстваў рэспублікі. У 1952 г. у Мінску было створана аддзяленне Усесаюзнай гандлёвай палаты, якое ў 1972 г. было пера­ўтворана ў Гандлёва-прамысловую палату БССР. Рэспубліка, такім чынам, атрымала магчымасць удзельнічаць у міжнародных кір­машах, праводзіць такія кірмашы ў сябе. Толькі ў 1960-я гг. у Мінску было праведзена больш за 30 міжнародных выставак. У 1950–1980-я гг. 80% гандлёва-эканамічных сувязяў Беларусі пры­падала на краіны сацыялістычнага лагера, на долю капіталістычных краін у 1970–1980 гг. прыпадала 20,2% экспартных паставак.

Значнае месца ў супрацоўніцтве Беларусі з замежнымі краінамі ў пасляваенныя гады займалі культурныя сувязі. З 1958 г. пачало дзейнічаць Беларускае таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі, да 1970 г. ў рэспубліцы былі створаны каля 100 падобных мясцовых таварыстваў, якія падтрымлівалі сувязі з 400 арганізацыямі амаль 70 краін свету. Але прыярытэт аддаваўся перш за ўсё краінам сацыялістычнага лагера. Шырыліся кантакты па лініі прафсаюзаў, створанага ў 1958 г. Камітэта маладзёжных арганізацый рэспублікі.

Дзейснай формай развіцця міжнародных культурных зносін з’яўлялася супрацоўніцтва ў галіне літаратуры. За 1946–1985 гг. за мяжой вышлі ў свет 342 творы 55 беларускіх пісьменнікаў. За гэты ж час колькасць перакладзеных кніг замежнай літаратуры склала каля 500 выданняў агульным накладам звыш 4 млн. экзэмпляраў.

Адным з важных накірункаў пашырэння культурных сувязяў стала таксама супрацоўніцтва ў галіне адукацыі У гэтым плане нараду з іншымі вядучымі вузамі рэспублікі значнае месца займаў і займае палітэхнічны інстытут (БНТУ). Падрыхтоўка замежных спецыялістаў ў БПІ пачалася з 1960 г. У 1965 г. колькасць замежных студэнтаў у ім дасягнула 100 чалавек, а ў 1980-я гг. ў БПІ ужо кожны год навучалася да 1000 замежных студэнтаў, а ўсяго па рэспубліцы – да 10 тыс. Праўда, пасля распаду СССР іх колькасць скарацілася.

Такім чынам, у 1950–1980-я гг. пашырыліся міжнародныя сувязі Беларусі, разнастайнымі сталі іх формы і змест, хаця самастойнасць БССР была абмежавана рамкамі агульнасаюзнай палітыкі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]