Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi_BNTU_posl_variant.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.12 Mб
Скачать

4.5. Першая сусветная вайна і Беларусь. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. На Беларусі

У пачатку ХХ ст. абвастрыліся супярэчнасці з-за калоній, рынкаў збыту і сфер уплыву паміж еўрапейскімі дзяржавамі і, перш за ўсё, паміж каланіяльнай дзяржавай Англіяй і хутка набіраючай эканамічную і ваенную моц Германіяй. Гэта прывяло да ўтварэння дзвюх ваенна-палітычных блокаў дзяржаў: Германія, Аўстра-Венг­рыя, з аднаго боку, Францыя, Англія і Расія, з другога, і пачатку 19 ліпеня (1 жніўня) 1914 г. вайны паміж імі. Гэта вайна з цягам часу перарасла ў сусветную, у якой прынялі ўдзел 33 краіны з насельніцтвам звыш 1,5 млрд. чалавек. Першапачаткова германскі блок імкнуўся шляхам “бліцкрыга“ разграміць Францыю, каб пазбегнуць вайны на два фронты. Расійскія войскі, каб аблегчыць становішча саюзнікаў, пачалі актыўныя дзеянні ў Галіцыі і Усходняй Прусіі. Паступова пасля перадыслакацыі нямецкіх войск Усходні фронт стаў галоўным: тут к 1915 г. была сканцэнтравана большая частка аўстра-германскіх дывізій. Пасля некалькіх паражэнняў расійская армія пакінула тэрыторыю Польшчы, частку заходняй Беларусі і толькі ў кастрычніку 1915 г. фронт стабілі­заваўся па лініі Дзвінск–Паставы–Смаргонь–Баранавічы–Пінск. Прыкладна 25 % тэрыторыі Беларусі аказалася ў нямецкай акупа­цыйнай зоне. Тут быў устаноўлены акупацыйны рэжым, які суправаджаўся рэквізіцыямі, увядзеннем прымусовых работ, розных падаткаў і інш. Але і ў гэтых умовах беларускія палітычныя дзеячы спрабавалі разгарнуць нацыянальна-вызваленчы рух. У 1915 г. быў утвораны Беларускі народны камітэт (БНК) на чале з А. Луцкевічам. Пад яго кіраўніцтвам пачала выпускацца газета “Гоман”, працавалі таварыствы “Золак”, ”Навуковае таварыства”, ”Беларускі вучыцельскі саюз” і інш. У снежні 1915 г. быў вы­пушчаны “Універсал Вялікага княства Літоўскага”, у якім адзна­чалася аб намеры ўтварыць канфедэратыўную дзяржаву. Але немцы аддалі перавагу літоўцам і згадзіліся на ўтварэнне ў пачатку 1917 г. літоўскай Рады (Тарыбы), кіруючага органа літоўскай дзяржаўнасці пад пратэктаратам Германіі.

На неакупіраванай немцамі тэрыторыі Беларусі склалася скла­данае сацыяльна-эканамічнае становішча. У расійскую армію было мабілізавана каля паловы мужчын. 1,5 млн. чалавек эвакуіраваліся ўглыб Расіі, адначасова ў Беларусі аказалася каля 1,7 млн. бежанцаў з заходніх рэгіёнаў Расійскай імперыі. Большая частка прамы­словасці, звыш 400 прадпрыемстваў, таксама была эвакуіравана, астатняя пераведзена на выпуск ваеннай прадукцыі. На 70% скара­ціліся пасяўныя плошчы. Адпаведна пачаў адчувацца востры дэ­фіцыт прадуктаў харчавання, прамысловых тавараў, у некалькі разоў узраслі цэны на іх, што выклікала нездавальненне насель­ніцтва. Гэта праявілася ў ажыўленні рабочага руху, захопу сялянамі памешчыцкай маёмасці. Пачаліся хваляванні сярод салдат, най­больш буйным з якіх стала выступленне 4 тыс ваеннаслужачых на Гомельскім размеркавальным пункце ў кастрычніку 1916 г. Нара­стала нездавальненне і ў цэнтральных рэгіёнах Расіі.

23 лютага (8 сакавіка) 1917 г. у Петраградзе пачаліся стыхійныя хваляванні, якія да 27 лютага перараслі ва ўзброенае паўстанне. 2 сакавіка 1917 г. цар Мікалай II адрокся ад прастола. З ліку дэпутатаў Дзяржаўнай думы быў створаны часовы ўрад, які спачатку ўзначаліў князь Г. Львоў, затым А. Керэнскі. У ходзе паў­стання быў сфарміраваны таксама Петраградскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які меў рэальную ўладу ў сталіцы. Такім чынам, утварылася двоеўладдзе. Савет, дзе пераважалі меньшавікі і эсэры, падтрымаў Часовы ўрад, але аставіў за сабой права кантроля за яго дзейнасцю. Канчатковае рашэнне аб будучым дзяржаўным ладзе, як і пытанне аб зямлі, былі адкладзены да Устаноўчага схода.

Пасля атрымання звестак аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе ў Мінску 7 сакавіка 1917 г. быў утвораны Камітэт грамадскай бяспекі як орган мясцовага кіравання Часовага ўрада. Падобныя камітэты ўзніклі і ў другіх буйных гарадах Беларусі. Часовы ўрад скасаваў пасады губернатараў і павятовых спраўнікаў, а іх функцыі перадаў урадавым і павятовым камісарам, імі сталі, як правіла, старшыні губернскіх і павятовых земскіх упраў. Адначасова з Камітэтам грамадскай бяспекі быў створаны і Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Такія ж Саветы пачалі ўтварацца і ў другіх гарадах. Усяго ў Беларусі ўзнікла каля 150 Саветаў розных назваў, у іх, за выключэннем Мінскага, пераважалі меншавікі, бундаўцы, эсэры. Такім чынам, у Беларусі таксама назіралася двоеўладдзе, але асаблівасцю было тое, што ў гэтым рэгіёне знаходзілася стаўка вярхоўнага камандавання і дыслацыраваліся вайсковыя часці. Ваенныя сталі трэцяй рэальнай сілай, якая аказвала свой уплыў на далейшае развіццё падзей. Але і ў арміі таксама пачалася дэмакратызацыя, ва ўсіх вайсковых падраздзяленнях былі створаны вайсковыя камітэты. Хаця яны і прызналі Часовы ўрад, але часта не падпарадкоўваліся камандаванню і нават бралі дзейнасць камандзіраў пад свой кантроль. Паступова вызначалася і чацвёртая сіла – нацыянальныя арганізацыі, якія выпрацавалі праграмы нацыянальнага адраджэння.

Пасля рэвалюцыі пачалі аднаўляцца і пашыраць сваю дзейнасць палітычныя партыі: кадэты, эсэры, бундаўцы, сацыял-дэмакраты. Аднавіла сваю дзейнасць і Беларуская Сацыялістычная Грамада (БСГ), якая летам 1917 г. ужо налічвала каля 5 тысяч членаў. Акра­мя яе, узніклі яшчэ 23 нацыянальныя арганізацыі, найбольш буй­нымі з іх з’яўляліся Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС), Беларуская народная грамада, Хрысціянска-дэмакратычная злучнасць беларусаў і іншыя. 25–27 сакавіка 1917 г. яны правялі ў Мінску свой з’езд і выбралі Беларускі нацыянальны камітэт на чале з буйным памешчыкам Р. Скірмунтам для падрыхтоўкі выбараў у Беларускую краявую раду. Рада падтрымала Часовы ўрад, але дабівалася аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэрацыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]