Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi_BNTU_posl_variant.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.12 Mб
Скачать

Тэма 7. Беларусь у гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны

7.1. Міжнародныя адносіны напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны.

7.2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэры­торыі Беларусі.

7.3. Акупацыйны рэжым. Партызанскі і падпольны рух.

7.4. Вызваленне Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў. Завяршэнне Другой сусветнай вайны.

7.1. Міжнародныя адносіны напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны

У 1930-я гг. міжнароднае становішча ў свеце ўскладнілася. На Далёкім Усходзе Японія пачала агрэсію супраць Кітая. Утварыўшы на захопленай частцы кітайскай тэрыторыі марыянетачную дзяржаву – Манчжоу-го, яна пачала з гэтага плацдарма варожыя дзеянні на ўсходняй мяжы СССР. На еўрапейскім плацдарме ў Германіі і Італіі былі ўсталяваны фашысцкія рэжымы і гэтыя краіны пачалі хутка нарошчваць ваенную моц з мэтай перагляду межаў, сфер уплыву і міжнародных адносін, якія ўсталяваліся пасля Першай сусветнай вайны. Ім супрацьстаялі у першую чаргу Францыя і Англія – пераможцы Першай сусветнай вайны, якія не хацелі страціць свае калоніі і іншыя набытыя тэрыторыі, а таксама свой уплыў у Еўропе. У парушэнне ўмоў Версальскага дагавора ў Германіі была ўведзена ўсеагульная воінская павіннасць, разгар­нуліся падрыхтоўка магутнай рэгулярнай арміі, выпуск цяжкага ўзбраення, хуткімі тэмпамі ствараліся ваенна-паветраныя і ваенна-марскія сілы. Савецкі Саюз у гэтых умовах імкнуўся не ўмешвацца ў канфлікты еўрапейскіх дзяржаў. Адначасова савецкі ўрад спраба­ваў стварыць сістэму еўрапейскай бяспекі з мэтай стрымлівання агрэсараў, але безпаспяхова.

З другога боку, у 1936 г. Германія, Італія і Японія заключылі “Антыкамінтэрнаўскі пакт”, накіраваны ў першую чаргу супраць СССР. З гэтага ж года Германія і Італія пачалі тэрытарыяльныя захопы: Італія захапіла Абісінію (Эфіопію), Германія ўвяла войскі ў дэмілітарызаваную рэйнскую зону, пазней, у 1938 г. – у Аўстрыю. У 1939 г. Італія акупіравала Албанію. У гэты час японскія групіроўкі войск пачалі ваенныя дзеянні супраць СССР спачатку ў раёне возера Хасан, пазней, у 1939 г., на рацэ Халхін-Гол, дзе былі разгромлены савецкімі і мангольскімі вайсковымі падраздзяленнямі. Але для СССР міжнародная абстаноўка за­ставалася вельмі напружанай. Японія працягвала займаць варожую пазіцыю. У Еўропе кіраўнікі Францыі і Англіі імкнуліся нейкім чынам улагодзіць Германію, таму ў верасні 1938 г. у Мюнхене згадзіліся на ўступку Германіі часткі Чэхаславакіі, што прывяло пазней да поўнай анексіі гітлераўцамі гэтай краіны. Перагаворы, якія ў 1939 г. пачалі СССР, Англія і Францыя, закончыліся безвынікова.

Ва ўмовах узрастання міжнароднай напружанасці і з’яўлення небяспекі супрацьстаяння кааліцыі дзяржаў на Усходзе і Захадзе СССР прыняў прапанову Германіі заключыць пакт аб ненападзенні. Гэты дагавор з сакрэтным дадаткам быў падпісаны 23 жніўня 1939 г.

1 верасня 1939 г., у адпаведнасці з прынятым яшчэ ў красавіку планам “Вайс”, Германія пачала ваенныя дзеянні супраць Польшчы. Польская армія значна ўступала нямецкай ў колькасных і якасных адносінах, таму на працягу некалькі тыдняў ваенныя дзеянні былі фактычна скончаны разгромам гэтай краіны.

3 верасня 1939 г., згодна з заключанымі з Польшчай дамоў­ленасцямі, Англія і Францыя аб’явілі вайну Германіі. Неўзабаве ў вайну ўступілі Аўстралія, Новая Зеландыя, Індыя. Лакальны ваенны канфлікт, такім чынам, перарастаў у сусветную вайну

Ва ўмовах, калі польская дзяржава фактычна спыніла сваё існа­ванне, 17 верасня 1939 г. войскі Чырвонай Арміі перайшлі савецка-польскую мяжу і да 25 верасня Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна ўз’ядналіся з Усходняй Беларуссю і Украінай. 28 верасня 1939 г. быў заключаны дадатковы дагавор з Германіяй, які замацоў­ваў новыя дзяржаўныя межы.

Вільня і Віленскі край, якія таксама былі вызвалены Чырвонай Арміяй ад улады Польшчы, згодна з дагаворам, заключаным 10 кастрычніка 1939 г. паміж СССР і ўрадам Літвы, адышлі да Лі­тоўскай рэспублікі.

На працягу 1939 і 1940 гг. Германія праводзіла актыўныя дзеянні па далучэнню новых тэрыторый. Вайна з Англіяй і Францыяй, якая спачатку атрымала назву “дзіўнай” з-за пасіўнасці бакоў, абярнулася актывізацыяй дзейнасці Германіі, якая захапіла Бельгію, Галандыю і ў чэрвені 1940 г. прымусіла капітуліраваць Францыю. Былі захоплены таксама Данія, Нарвегія, а ў красавіку 1941 г. – Югаславія. Такім чынам, да лета 1941 г. амаль уся Еўропа была акупіравана Германіяй.

СССР таксама пачаў умацоўваць свае заходнія межы. 29 ліста­пада 1939 г., пасля няўдалых перагавораў з фінскім урадам аб пера­дачы ў арэнду паўвострава Ханка і пераносу дзяржаўнай мяжы ўглыб Карэльскага перашэйка савецкі ўрад парваў дыпламатычныя адносіны з Фінляндыяй і 30 лістапада пачаў вайну. Пасля цяжкіх баёў і значных страт да сакавіка 1940 г. абарона праціўніка была прорвана і 12 сакавіка быў падпісаны мір, згодна з якім да СССР адыходзіла тэрыторыя на Карэльскім перашэйку і ў раёне Мурманска. У ліпені 1940 г. у выніку змены ўрадаў у Літве, Латвіі і Эстоніі была аб’яўлена савецкая ўлада і прыбалтыйскія рэспублікі ўвайшлі ў склад СССР.У жніўні 1940 г.савецкі ўрад запатрабаваў ад Румыніі перадачы СССР Бесарабіі і Паўночнай Букавіны, у выніку была ўтворана Малдаўская ССР.

Пасля акупацыі амаль усёй Еўропы Германія пачала рыхтавацца да інтэрвенцыі на Англію, але няўдачы ў паветраным супраць­стаянні, цяжкасці пры фарсіраванні праліва Ла-Манш, а таксама супярэчнасці на перагаворах паміж Германіяй і СССР у Берліне ў лістападзе 1940 г. прывялі да таго, што 18 снежня 1940 г. Гітлер вярнуўся да свайго ранейшага стратэгічнага курса на пашырэнне тэрыторыі на ўсходзе і зацвердзіў дырэктыву № 21 – план “Барба­роса”. Германія пачала рыхтавацца да вайны з СССР.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]