Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi_BNTU_posl_variant.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.12 Mб
Скачать

7.2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі

Згодна з планам “Барбароса” супраць СССР было сканцэнтра­вана 190 дывізій, у тым ліку 19 танкавых і 14 матарызаваных, 4 паветраных флоты, у складзе якіх налічвалася каля 5,5 млн. салдат і афіцэраў, каля 4,3 тыс. танкаў, 47 тыс. гармат, каля 5,5 тысяч самалётаў. Чырвоная Армія к чэрвеню 1941 г. налічвала каля 5 млн. чалавек, з іх на заходніх межах знаходзілася каля паловы яе складу. Але па колькасці танкаў і самалётаў Чырвоная Армія не ўступала нямецкай.

22 чэрвеня 1941 г. Германія без аб’явы вайны пачала ваенныя дзеянні супраць СССР. На яе баку выступілі таксама Італія, Фінлян­дыя, Венгрыя і Румынія. Гітлер і ваеннае камандаванне разлічвалі на ўнутраную слабасць савецкай ўлады, міжнацыянальныя канф­лікты і, галоўным чынам, на ваенную магутнасць германскай арміі, што дазволіць, на іх думку, правесці “бліцкрыг”, разграміць СССР за некалькі тыдняў.

Наступленне вялося сіламі трох груп армій – “Поўнач”, ”Цэнтр” і “Поўдзень”, пры гэтым значная частка бронетанкавых сіл і авіяцыі была сканцэнтравана ў цэнтры. Войскі Заходняй асобнай вайсковай акругі, якія дыслацыраваліся ў Беларусі, на напрамку галоўнага ўдара вермахта, мелі прыкладна аднолькавую колькасць танкаў і самалётаў, але ўступалі праціўніку ў жывой сіле і лёгкім узбраенні.

Стварыўшы 3–4-кратную перавагу ў сілах на напрамках галоў­ных удараў, нямецкія арміі хутка прарвалі абарону савецкіх войск у раёнах Брэста і Гродна і пачалі хутка рухацца ў напрамку Мінска. Спробы правесці контрудары з боку Беластока і ў раёне Камянца–Жабінкі значных вынікаў не далі. Жорсткія баі разгарнуліся ў раёне Мінска, дзе было знішчана 100 і падбіта больш за 200 танкаў праціўніка, але 28 чэрвеня горад быў захоплены і ў акружэнне трапілі значныя сілы савецкіх войск.

Каля месяца гераічна змагаліся з ворагам абаронцы Брэсцкай крэпасці.

У канцы чэрвеня напружаныя баі шлі на Бабруйскім і Барысаў­скім напрамках. У раёне Бабруйска мужна абараняліся байцы 4-га паветрана-дэсантнага корпуса. На р. Бярэзіна каля Барысава амаль тры дні стрымлівалі праціўніка часці 1-й Маскоўскай пралетарскай дывізіі і курсанты танкавага вучылішча. Яны нанеслі значны ўрон нямецкім войскам, але вымушаны былі адступіць.

Няўдачай закончылася спроба савецкага камандавання стварыць новую лінію абароны па р. Днепр–Заходняя Дзвіна. Гераічна абара­няла г. Віцебск 153-я стралковая дывізія. Жорсткія баі разгарнуліся ў раёне г. Лепеля, тут 6–10 ліпеня сіламі двух мехкарпусоў у напрамку Сянно быў праведзены контрудар. З двух бакоў у баях удзельнічалі да 1500 танкаў. У ходзе баёў была знішчана матарыза­ваная дывізія праціўніка, значная колькасць гармат, транспартных сродкаў, жывой сілы, зніжаны тэмп прасоўвання войск вермахта. Але з дапамогай рэзерваў і авіяцыі немцы спынілі контрнаступ­ленне савецкіх войск, якія са стратамі адышлі да г. Оршы. У г. Оршы 14 ліпеня ўпершыню былі ўведзены ў дзеянне рэактыўныя ўстаноўкі, якія затым атрымалі назву “Кацюшы”.

23 дні працягвалася абарона г. Магілёва. Не здолеўшы захапіць горад лабавым ударам, гітлераўцы фарсіравалі Днепр на флангах каля гарадоў Шклоў, Быхаў, Чавусы і такім чынам акружылі горад. Але і ў акружэнні байцы 172-й стралковай дывізіі і народнага апалчэння 10 дзён стрымлівалі націск 6 пяхотных і танкавых дывізій праціўніка. Толькі 12 ліпеня 1941 г. у 12-гадзінным баю на Буйнічскім полі вораг страціў каля 30 танкаў. У ноч з 25 на 26 ліпеня абаронцы Магілёва зрабілі спробу прарвацца з акружэння, частцы гэта ўдалося, але многія загінулі.

На гомельскім напрамку быў нанесены контрудар у напрамку Бабруйска, у выніку часова былі вызвалены Жлобін і Рагачоў. Кавалерыйская група ў складзе 3 дывізій пад камандаваннем генерала А. Гарадавікова ў ходзе кавалерыйскага рэйда вызваліла Глуск, Старыя Дарогі. Нягледзячы на частковыя поспехі, гэтыя контрудары не змянілі агульны ход ваенных дзеянняў, але адцягнулі буйныя сілы праціўніка, нанеслі яму значныя страты. У цэлым жа Чырвоная Армія панесла ў Беларусі вялікія страты і павінна была адступаць. Але і гітлераўскае камандаванне, сутык­нуўшыся з жорсткай абаронай на цэнтральным напрамку, павінна было змяніць свае планы. Гітлер аддаў загад часова прыпыніць наступленне ў цэнтры, каб умацаваць флангі групы армій “Цэнтр”. Такім чынам, быў выйграны час для арганізацыі рубяжоў абароны на маскоўскім напрамку.

Згодна з атрыманай дырэктывай, 25 дывізій вермахта, галоўным чынам, танкавых і матарызаваных, павярнулі на гомельскі напра­мак, дзе абараняліся 13-я і 21-я арміі. 19 жніўня Гомель быў захоп­лены ворагам і да канца жніўня ўся тэрыторыя Беларусі аказалася ў зоне акупацыі.

Такім чынам, з аднаго боку, план “Барбароса”, які прадугледж­ваў заканчэнне вайны за 3–4 тыдні, з-за супраціўлення савецкіх войск быў правалены. Вораг панёс значныя страты і Беларусь была захоплена толькі ў выніку 2-месячных баёў.

З другога боку, Чырвоная Армія ў пачатковы перыяд вайны атрымала вельмі вялікія страты ў салдатах, афіцэрах, ваеннай тэхніцы. Гітлер і яго акружэнне ў канцы ліпеня былі ўпэўнены, што вайна супраць СССР ужо выйграна. Якія ж прычыны няўдач ў пачатковы перыяд вайны?

Вызначыць дакладную дату нападу Германіі на СССР, калі яна неаднаразова пераносілася, а звесткі разведорганаў былі вельмі супярэчлівымі, было практычна нельга. Таму адмоўную роль сыграў фактар нечаканасці і парушэння міжнародных норм. Войны звычайна пачыналіся з фармальнага аб’яўлення, што давала хаця б мінімум часу для прывядзення войск у баявую гатоўнасць. З прычыны нечаканасці нападу трэцяя частка самалётаў была знішчана прама на аэрадромах, што забяспечыла люфтваффе панаванне ў паветры і, як вынік, эфектыўнае знішчэнне жывой сілы і тэхнікі праціўніка ў час бамбардзіровак. Тут сыгралі сваю роль і палітычны пралік І.Сталіна, пралікі, нераспарадлівасць і неарганізаванасць савецкага камандавання, якія часам мяжуюць са злачынствам, калі, напрыклад, неразгрупаваныя і амаль не замаскіраваныя самалёты на пагранічных аэрадромах фактычна ператварыліся ў мішэні, а зенітная артылерыя 4-й арміі перад самым нападзеннем была вывезена за 400 км на ўсход для вучэнняў.

Нягледзячы на значныя поспехі ў індустрыялізацыі, за адносна кароткі час савецкая прамысловасць, у тым ліку і ваенна-прамысловы комплекс, не маглі пераадолець адставанне ад заходніх краін у тэхнічным прагрэсе.У выніку ў пачатку вайны нямецкія войскі не толькі пераўзыходзілі савецкія колькасна, але і па агнявой моцы, мабільнасці. Нямецкія пяхотныя дывізіі ў асноўным былі ўзброены аўтаматычнай зброяй, механізаваны, добра забяспечаны радыёсу­вяззю. Адсутнасць жа радыёсувязі і залежнасць ад правадной сувязі фактычна паралізавалі кіраванне савецкімі войскамі ў пачатковы перыяд вайны, не давалі магчымасці аператыўна кіраваць падраз­дзяленнямі ў часы боя або пры манеўраванні. Гітлераўцы выка­рысталі такія часовыя перавагі, як мілітарызацыя эканомікі, пра­цяглая падрыхтоўка да вайны, адмабілізаванасць і якасць узброенасці войск, загадзя сканцэнтраваных у пагранічнай паласе. На патрэбы вермахта працавала эканоміка амаль усёй Еўропы. Камандаванне мела ўжо накоплены двухгадовы практычны вопыт вядзення ваенных дзеянняў, выпрацаваную і апрабіраваную тактыку стварэння ўдарных бронетанкавых групіровак для прарыва абароны праціўніка.

У адрозненне ад адмабілізаванай нямецкай арміі, Чырвоная Армія і яе камандаванне дзейнічалі ва ўмовах маральна-псіхалагічных абставін мірнага часу, што дапускала і фармалізм у баявой падрых­тоўцы, і часам грэбаванне якасцю ў ажыццяўленні неабходных мер падрыхтоўкі да абароны, у першыя дні і нават месяцы вайны камандаванне часам праяўляла разгубленасць. Нягледзячы на ўрокі савецка-фінляндскай вайны, арганізацыя баявой вучобы заставалася адарванай ад рэальных умоў магчымага ваеннага становішча, мелі месца прыпіскі ў справаздачнасці, простая расхлябанасць. Чырвоная Армія не была падрыхтавана да вядзення сучаснай вайны, вучылася ваяваць ужо ва ўмовах супрацьстаяння рэальнаму праціўніку, ад­ступлення пад націскам пераўзыходзячых сіл вермахта.

Негатыўную ролю ў няўдачах першых месяцаў вайны сыгралі і рэпрэсіі сярод каманднага саставу Чырвонай Арміі, хаця, напры­клад, камандны састаў Заходняга фронта на дзень пачатку вайны меў дастатковы вопыт і падрыхтоўку, каб ажыццяўляць неабходнае кіраўніцтва баявымі аперацыямі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]