Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory_gos_pechat11111.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
352.48 Кб
Скачать

9. Пазакласнае чытанне, яго мэты і задачы. Змест пазакласнага чытання. Пазакласная праца па літаратурным чытанні.

Пазакласнае чытанне – важная частка ў сістэме пачатковага навучання.

Мэта П.ч. – узброіць вучняў сумай пэўных ВУН, пазнаёміць іх з дзіцячай літаратурай, сфарміраваць інтарэс да кніг як крыніцы ведаў, развіць жаданне і прывычку чытаць кнігі і па заданні настаўніка і па ўласнай ініцыятыве.

Настаўніку трэба выхаваць актыўнага чытача, які зможа самастойна выбраць патрэбную кнігу на пэўную тэму, які будзе сістэматычна чытаць не толькі мастацкую, але і навукова – папулярную літаратуру, часопісы, газеты.

З першых дзён навучання тэба ставіць задачы: сістэматычна знаёміць школьнікаў з даступнай літаратурай і яе відамі; вучыць арыентавацца ў кнізе і сярод кніг выбіраць для сябе патрэбныя; развіваць жаданне і ўменне вучыцца.

Прынцыпы, на якія настаўнік абапіраецца пры адборы кніг:

  1. Кіравацца выхаваўчымі задачамі (Радзіма, гераізм, дружба, сям’я, школа)

  2. Падбіраць розныя жанры і тэмы (вершаваныя і празаічныя, навукова – папулярныя артыкулы, творы ВНТ, часопісы, газеты)

  3. Улічваць узроставыя асаблівасці дзяцей

  4. Прынцып адбору кніг-індывідуальнай зацікалеўнасці, самастойнасці вучняў.

  5. Трэба дзецям раіць толькі сапраўдныя мастацкія творы.

Формы:

  • Галоўным з’яўляецца ўрок – выдзяляецца з вучэбных гадзін, уключаецца ў расклад, фіксуецца ў журнале.

  • Індывід. работа з вучнямі

  • Масавыя пазакласныя мерапрыемствы (ранішнікі, віктарыны, выстаўкі, сустрэчы, літаратурныя экскурсіі)

  • Прапаганда кніг (афармленне кутка – змест урокаў П.ч., вывешваюцца спісы кніг, газеты,)

  • Сувязь з бібліятэкай

  • Улік прачытанага

  • Гутаркі з вучнямі пра кнігі, абмен думкамі, разгляд і абмеркаванне ілюстрацый, гутарка з бацькамі.

Пазакласная праца можа быць:

  • Пастаяннага дзеяння ( сцен. газеты, куток чытання)

  • Непастаяннага дзеяння (ввіктарыны, сустрэчы з пісьменнікамі).

Урокі пазакласнага чытання – асноўнае звяно у сістэме педагагічнага кіраўніцтва самастойным чытаннем дзяцей.

Пры падрыхтоўцы ўрокаў пазакласнага чытання неабходна забяспечыць паступовасць, паслядоўнасць і сістэматычнасць у засваенні вучнямі ведаў і ў выпрацоўцы ў іх уменняў і навыкаў. Урокі пазакласнага чытання павінны развіваць самастойнасць школьнікаў, выхоўваць у іх актыўнасць. Кожны ўрок – творчасць настаўніка і вучняў.

Да ўрокаў пазакласнага чытання прад’яўляюцца пэўныя патрабаванні. На кожным уроку праводзіцца ўлік таго, што вучні чыталі самастойна. Яны прыносяць у класс кнігі, якія прачыталі ці яшчэ чытаюць. У іх з’яўляецца жаданне падзяліцца з таварышамі сваімі думкамі аб прачытаным.

На кожным уроку маюць месца элементы аналізу твора ў форме гутаркі ці ў форме вольных выказванняў вучняў: Што вам асабліва спадабалася ў кніжцы? Што вы можаце сказаць пра гэтую кніжку? У працэсе аналізу твора выдзяляецца галоўная думка.

На ўроку вучні чытаюць апавяданні, казкі, вершы. Часцей чытаюць услых, часам выкарыстоўваецца і чытанне сам сабе, практыкуецца інсцэніраванне, чытанне па ролях, чытанне на памяць.

Слоўнікавая работа на ўроках пазакласнага чытання выконвае дапаможную ролю. Разбіраць усе словы, незразумелыя дзецям, на такім уроку не варта. Тлумачацца найбольш цяжкія, аналізуюцца найбольш яркія, якія вучням трэба запомніць. Для слоўнікавай работы дзеці вучацца выкарыстоўваць даведнікі, спасылкі.

Переказ прачытанага на ўроку пазакласнага чытання. Вучні перадаюць сюжэт кнігі (сцісла), пераказваюць тое, што спадабалася (выбарачны пераказ), пераказваюць прачытанае па ролях, інсцэніруюць асобныя эпізоды. Выкарыстоўваюцца творчыя віды работ: ілюстраванне прачытанага, выкарыстоўваюцца гуказапісы, малюнкі, рэпрадукцыі карцін, партрэты, дыяфільмы, сачыненнне, водзывы, заметкі аб прачытанай кнізе. На кожным уроку павінна быць 4-5 выступленняў аб прачытаным.

На кожным уроку вучні набываюць уменні: уменне з’арыентавацца ў кнізе па яе загалоўку, уменне знайсці звесткі пра пісьменніка, уменне пісаць водзыў на кнігу ці весці дзённік чытача, уменне падрыхтаваць выстаўку кніг на тэму ці кніг аднаго пісьменніка.

Гутарка на ўроках пазакласнага чытання праводзіцца на больш высокім узроўні, пытанні разлічаны на большую самастойнасць вучняў, патрабуюць разгорнутых адказаў і дадатковыз звестак з жыцця, з іншых кніг. Гутарка праводзіцца пры абмеркаванні кніг.

На кожны уроку рэкамендуюцца новыя кнігі.

Урокі пазакласнага чытання праводзяцца рэдка. Плануюцца яны адразу на паўгода ці на ўвесь год, што дазваляе прадугледзіць іх разнастайнасць, паслядоўнасць.

Для распрацоўкі сістэмы ўрокаў пазакласнага чытання выдзяляюць этапы. Першы этап – падрыхтоўчы. Ён ахоплівае першае паўгодзе 1 класа. Другі – пачатковы, займае другое паўгодзе 1 класа. Трэці этап – асноўны. Ён разлічаны на 2, 3 і 4 класы.

На падрыхтоўчым этапе спецыяльных ўрокаў пазакласнага чытання яшчэ няма. На ўроку навучання грамаце адводзіцца 15-20 мінут, на якіх чытаюцца першакласнікам даступныя творы. Школьнікі вучацца ўспрымаць на слых апавяданне, казку, даюць ацэнкі прачытанаму, суадносяць змест з загалоўкам, ствараюць вусныя малюнкі да прачытанага, знаёмяцца з асноўнымі правіламі гігіены чытання і карыстання кнігай.

На пачатковым этапе раз у тыдзень праводзяцца ўрокі пазакласнага чытання. Першакласнікі знаёмяцца з кнігай: вучацца знаходзіць прозвішча аўтара, загаловак кнігі, вучацца расказваць аб прачытаным, абмяркоўваюць яго і выражаюць да яго свае адносіны, рабіць простыя запісы пра тое, што чыталі.

У другім паўгоддзі першакласнікі могуць і павінны самі чытаць дзіцячыя кнігі.

У канцы першага года навучання навык чытання ў большасці вучняў адпавядае праграмным патрабаванням па тэмпе, правільнасці і свядомасці, начытанасць першакласнікаў і іх вопыт вучэбнай працы: яны прывучыліся ахвотна самастойна разглядаць і чытаць на ўроку дзіцячыя кнігі, могуць з’арынтавацца ў некалькіх кнігах, вызначыць іх прыкладны змест, умеюць правільна запісаць назву любой кнігі на картку, памятаюць кнігі 15-20 аўтараў.

На асноўным этапе ўрокі пазакласнага чытання становяцца формай кіраўніцтва самастойным чытаннем школьнікаў. Выстаўляюцца ацэнкі за пазакласнае чытанне.Улічваецца, наколькі веды, уменні і навыкі вучняў адпавядаюць патрабаванням праграмы па п.ч., уменні разабрацца ў прачытаным, выказацца аб ім, чытацкі светапогляд.

У канцы асноўнага этапа школьнікі павінны набыць уменні і навыкі, неабходныя актыўнаму чытачу: любіць чытаць і перачытваць кнігі, бо гэта прыносіць радасць, алавальненне і дапамагае пазнаць навакольны свет і самога сябе.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]