- •9. Процесс работы над эпическим произведением на уроках литературного чтения в начальной школе.
- •11. Современный урок русского языка.
- •Подготовка учителя к уроку русского языка.
- •13.Методика работы по формированию словообразовательных понятий.
- •14. Изучение имени прилагательного и местоимения.
- •15.Методика чтения стихотворений
- •16. Работа по изучению орфографии: орфографические упражнения.
- •1.Содержание и система занятий по обучению чтению в подготовительный и основной периоды обучения грамоте
- •2. Методика изучения фонетики и графики в начальной школе.
- •Ознакомление с особенностями звуков и букв, гласными и согласными звуками.
- •2) Мягкие и твердые согласные.
- •3) Звонкие и глухие согласные и их обозначение на письме.
- •3.Методика работы над орфографическим правилом. Орфографическая задача.
- •3.Обогащение словаря младших школьников
- •5.Методика работы над грамматическим понятием.
- •6. Работа над предложением и словосочетанием.
- •7. Текст. Работа над текстом при изучении языка и речи.
- •8. Методика обучающей работы при подготовке к сочинениям в начальной школе.
- •1.Методыка навучання беларускай мове як навука. Прадмет і задачы курса методыкі беларускай мовы ў пачатковых класах. Прынцыпы і метады навучання беларускай мове ў пачатковай школе.
- •3. Арганізацыя і змест працы ў асноўны перыяд навучання грамаце.
- •6. Методыка чытання і аналізу апавяданняў. Асаблівасці чытання і аналізу твораў з навукова-гістарычным зместам.
- •8. Казка як жанр мастацкага твора. Прыёмы і формы працы з вобразнымі сродкамі, выяўленне лексічных і сінтаксічных асаблівасцей казкі.
- •9. Пазакласнае чытанне, яго мэты і задачы. Змест пазакласнага чытання. Пазакласная праца па літаратурным чытанні.
- •10. Напрамкі развіцця маўлення вучняў пачатковых класаў
- •11. Урокі беларускай мовы, іх тыпы і структурныя кампаненты…
- •12. Адукацыйнае і практычнае значэнне вывучэння фанетыкі і графікі. Методыка працы над гукамі.
- •13. Значэнне і задачы працы па вывучэнні марфемнага складу слова ў пачатковых класах. Значэнне словаўтваральнай працы ва ўзбагачэнні слоўнікавага запасу малодшых школьнікаў.
- •14. Сістэма вывучэння назоўніка і дзеяслова ў пачатковых класах, яе абгрунтаванне
- •15. Методыка навучання арфаграфіі. Асноўныя прыёмы працы з арфаграфічным правілам.
- •16. Пераказ як від працы па развіцці звязанага маўлення вучняў. Віды пераказаў. Асаблівасці працы над падрабязным пераказам.
- •7. Вусны пераказ або паўторнае чытанне тэксту настаўнікам.
- •2. Падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце, яго змест і задачы. Патрабаванні да ўрока чытання ў падрыхтоўчы перыяд, яго структура.
- •6. Уголок живой природы в школе и правила его организации.
- •3. Методика изучения нумерации чисел в пределах 100
- •6.Внетабличные случаи деления и умножения
- •5. Методика изучения табличных случаев умножения и деления.
- •4. Методика изучения устных приемов сложения и вычитания в пределах 100.
- •16.Методика знакомства учащихся с измерением длины и системой мер длины
- •17. Методика знакомства учащихся с измерением массы и системой мер массы.
- •14. Методика знакомства младших школьников с дробями
- •10. Методика обучения учащихся приёмам письменного деления.
- •Методика обучения учащихся приемам письменного сложения и вычитания
- •11.Методика работы над задачами, раскрывающий конкретный смысл арифметических действий
- •9. Методика обучения учащихся приемам письменного умножения.
- •19.Методика знакомства учащихся с измерением времени и системой мер времени
- •2.Методика изучения сложения и вычитания чисел в пределах десяти
- •15. Общие вопросы методики изучения алгебраического материала в начальных классах. Методика изучения числовых выражений и выражений с переменной.
- •Изучение математических выражений в одно действие.
- •Изучение математических выражений в два и более действий двух ступеней, скобки или несколько пар скобок.
- •1. Нумерация чисел первого десятка
- •12. Методика обучения учащихся общим приемам работы над текстовой задачей.
- •Подготовительная работа
- •Ознакомление с решением задач.
- •Ознакомление с содержанием
- •2. Поиск решения задачи
- •4. Оформление решения задачи
- •5. Проверка решения задачи
- •Закрепление умения решать задачи.
- •7. Нумерация в пределах 1000
- •3. Наблюдение как метод обучения
11. Урокі беларускай мовы, іх тыпы і структурныя кампаненты…
Вядучая роля ў павышэнні якасці навучання і выхавання вучняў адводзіцца ўроку, які з’яўляецца асноўнай формай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу. Асноўнымі распазнавальнымі прыметамі ўрока,: пастаянны састаў вучняў, заняткі па цвёрдаму раскладу, дакладнае вызначэнне мэты кожнага занятку.
Патрабаванні да сучаснага ўрока :
1.Свядомае ававлоданне глыбокімі і трывалымі ведамі,што з’яўляюцца асновай фарміравання светапогляду;
2.Набыццё трывалых навыкаў і ўменняў, якія садзейнічаюць падрыхтоўцы школьнікаў да актыўнага ўдзелу ў вытворчай, грамадска карыснай працы, да працоўнага жыцця;
3.Выхаваўчы эфект, накіраваны на фарміраванне асобы;
4.Усебаковае развіццё вучняў.
асноўныя структурныя кампанентаў урока:
А р г а н і з а ц ы й н ы м о м а н т, ці п а ч а т а к у р о к а, прызначаны для падрыхтоўкі рабочага настрою вучняў, хутчэйшаму ўключэнню іх у працу.
Праверка ведаў і уменняў вучняў – важны структурны кампанент урока. Туту вылучаюцца:
1.Спосабы праверкі дамашніх заданняў пісьмовага характару:
•Выбарачная праверка;•Узаемаправерка;•Самакантроль;
•Праверка тыпу кансультацыі;•Выкананнне ў класе работы, аналагічнай дамашняй;
•Праверка работ з дапамогай дыктоўкі
2.Формы праверкі якасці засваення тэарэтычнага матэрыялу:
•Індывідуальнае вуснае апытванне вучняў перад класам;
•Кантрольныя работы пісьмовага характару;
•Франтальнае апытванне.
Т л у м а ч э н н е н о в а г а м а т э р ы я л у – важнейшы стуктурны элемент урока, які, паводле М.Т. Баранава, уключае некалькі важных момантаў: 1) азнаямленне з новым моўным ці маўленчым матэрыялам; 2) успрыманне вучнямі вывучаемай з’явы; 3) усведамленне вучнямі істотных прыкмет вывучаемай з’явы; 4) знаёмства з тэрмінам для абазначэння з’явы, паняцця, якія вывучаюцца; 5) фарміраванне азначэння паняцця ці правіла.
Замацаванне ведаў, уменняў, навыкаў можа быць разнастайным: работа вучняў па падбору прыкладаў на правіла; выкананне практыкаванняў; работа з падручнікам, табліцамі. Вельмі важна, каб у час замацавання новага матэрыялу вучні выканалі пэўны аб’ём самастойнай работы.
Паўтарэнне пройдзенага матэрыялу. Асноўнае правіла арганізацые паўтарэння сфармулявана К.Дз. Ушынскім: “Тым, што вывучана, неабходна пастаянна карыстацца”.
Паўтарэнне, у працэсе якога новыя веды звязваюцца з набытымі раней, аблягчае разуменне ўнутранай сувязі паміж фактамі і з’явамі, дапамагае сістэматызаваць набытыя веды, а г. зн. – садзейнічае трываламу засваенню.
П а д в я д з е н н е в ы н і к а ў урока – гэта своеасаблівая ацэнка працы вучняў, давядзенне да іх ведама той новай “ступенькі” авалодвання беларускай мовай. Настаўнік павінен адзначыць станоўчыя моманты і, калі не вельмі задаволены, тактоўна выказаць. Важнай задачай настаўніка з’яўляецца стварэнне атмасферы станоўчых эмоцый.
Х а т н я е з а д а н н е адыгрывае важную ролю для індывідуальнага асэнсавання і засваення ведаў. Яно павінна быць невялікім па аб’ёму, пасільным для ўсіх, розныя практыкаванні паводле ступені цяжкасці ці розныя заданні да аднаго практыкавання
Выбар структурных кмпанентаў, іх колькасць і парадак, абавязковасць-неабавязковасць на ўроку залежаць ад многіх прычын: тэма ўрока, тып, аб’ём, матэрыял, месца гэтага ўрока ў сістэме ўрокаў.
Тыпалогія ўрокаў беларускай мовы.
І. Па асноўнай мэтавай устаноўцы і структуры ўрокі падзяляюцца на навучальныя і кантрольныя.
Да навучальных адносяцца:
1. Урокі паведамлення новага матэрыялу (вялікі аб’ём матэрыялу, складаная для ўспрымання тэма) могуць складацца з некалькіх структурных элементаў (праверка хатняга задання, псіхалагічная падрыхтоўка да ўспрымання новага, падвядзенне вынікаў, хатняе заданне і інш.), але галоўнымі з’яўляюцца тлумачэнне новага матэрыялу і першасная выпрацоўка ўменняў.
2. Урокі выпрацоўкі ўменняў і навыкаў звычайна праводзяцца пры ўмове адведзеных не менш як 2 гадз. на тэму. Тут адсутнічае тлумачэнне, а асноўным з’яўляецца выкананне сістэмы практыкаванняў, якія служаць не толькі выпрацоўцы навыкаў па вывучаемай тэме, але і па развіцці маўленчых навыкаў.
3. Урокі паўтарэння, якія служаць узнаўленню, замацаванню, сістэматызацыі і пашырэнню ведаў. Адрозніваюць ўрокі паўтарэння 1) у пачатку года з мэтай узнавіць і замацаваць веды, уменні, набытыя ў папярэднім класе; 2) у пачатку вывучэння новага раздзела, калі патрэбна ўзнавіць веды для атрымання новых, напрыклад, марфемны склад слова; 3) у канцы раздзела з мэтай замацавання вывучанага і яго сістэматызацыі.
4. Урокі працы над памылкамі вучняў у пісьмовай і вуснай формах з’яўляюцца абавязковымі, калі такія памылкі ёсць. У часе правядзення іх вучні вучацца выпраўляць і тлумачыць розныя тыпы памылак, у залежнасці ад чаго можна выдзеліць урокі: 1) над арфаграфічнымі памылкамі, 2) над пунктуацыйнымі памылкамі, 3) над памылкамі ў творчых працах вучняў – пераказах, перакладах, сачыненнях.
Да кантрольных урокаў адносяцца:
1.Урокі кантролю за арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасцю вучняў – кантрольныя дыктанты.
2.Урокі кантролю засваення ведаў і вучэбна-моўных уменняў – пісьмовыя адказы вучняў на пастаўленыя пытанні, якія патрабуюць параўнання, супастаўлення і вывадаў пра агульнае і адметнае пэўных моўных з’яў.
3.Камбінаваныя ўрокі, калі спалучаюцца элементы кантролю і навучання, што мэтазгодна пры наяўнасці двух урокаў на адну тэму, калі другі ўрок замацавання завяршаецца невялікай па аб’ёму кантрольнай работай.
ІІ. У залежнасці ад спосабу, формы правядзення ўрокі падзяляюцца на:
1)урок-лекцыя; 2) урок-гутарка; 3) урок-экскурсія; 4) кінаўрок; 5) урок самастойнай працы; 6) урок з рознымі відамі дзейнасці.
ІІІ. У залежнасці ад этапа вывучэння матэрыялу ўрокі падзяляюцца наступным чынам:
Урок т л у м а ч э н н я, ці першаснага засваення новага матэрыялу, прымяняецца найбольш часта з прычыны значнага аб’ёму праграмнага матэрыялу. Такія ўрокі абавязкова ўключаюць два найважнейшыя структурныя элементы – тлумачэнне і замацаванне, хаця асобныя ўрокі могуць быць прысвечаны толькі. Важна, каб набытыя веды не сталі баластам, не загружалі памяць вучняўСёння мала паведамляць веды ў гатовым выглядзе і прымяняць рэпрадуктыўную дзейнасць вучняў, неабходна развіваць самастойнасць, вучыць здабываць веды, творча падыходзіць да прымянення ведаў на практыцы.
З улікам характэрных асаблівасцей урокі тлумачэння могуць быць з наступнай структурай:
1.Паведамленне тэмы ўрока, пастаноўка мэты і матывацыя дзейнасці вучняў на ўроку.
2.Мэтанакіраванае паўтарэнне раней вывучанага матэрыялу як сродак падрыхтоўкі вучняў да ўспрымання новых ведаў.
3.Псіхалагічная падрыхтоўка вучняў да ўспрымання новага матэрыялу (стварэнне праблемнай сітуацыі, пастаноўка праблемных задач, пытанняў, займальных элементаў з мэтай выклікаць цікавасць да вывучэння новага, абудзіць творчасць).
4.Вывучэнне новага матэрыялу.
5.Першаснае замацаванне новага матэрыялу.
6.Хатняе заданне.
7.Падвядзенне вынікаў урока.
Урок з а м а ц а в а н н я в е д а ў і н а в ы к а ў, калі няма вывучэння новага матэрыялу, прысвечаны паглыбленню ведаў, атрыманых на папярэднім уроку за кошт узрастання складанасці выканання заданняў, практычнага прымянення атрыманых ведаў у новых умовах. Гэтыя ўрокі патрабуюць асаблівай падрыхтоўкі настаўніка: увага да падбору і складання сістэмы практыкаванняў і спосабаў іх прад’яўлення, улік рознай ступені падрыхтаванасці вучняў, наяўнасць элементаў гульні з дыферэнцыяцыяй заданняў , разнастайны раздатачны матэрыял і інш.
Урокі замацавання могуць уключаць такія структурныя кампаненты:
1.Узнаўленне засвоеных напярэдадні тэарэтычных ведаў, якія ляжаць у аснове практычных навыкаў.
2.Паўтарэнне матэрыялу, які лагічна звязаны з працай на ўроку.
3.Выкананне практыкаванняў з паступовым нарастаннем цяжкасці, выкарыстанне заданняў творчага характару.
4.Дыферэнцыяцыя практыкаванняў па ходу самастойнай працы вучняў.
5.Дыферэнцыяльны падыход настаўніка да хатняга задання.
Урокі п а ў т а р э н н я адрозніваюцца ад урокаў замацавання найперш сваім зместам: падбіраецца больш пашыраны матэрыял, паўтарэнне можа быць выбарачным, выкарыстоўваюцца характэрныя метады і прыёмы (галоўнымі, напрыклад, з’яўляюцца прыёмы супастаўлення і параўнання). Існуе паміж імі і шмат агульнага: адзінства задач, падабенства структуры.
