Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dapamozhnik_pa_kursu_Bielaruskaia_mova._Prafies...doc
Скачиваний:
66
Добавлен:
19.11.2019
Размер:
697.34 Кб
Скачать

Пытанні і заданні

  1. Што называецца стылем мовы? Чаму стылі называюцца функцыянальнымі?

  2. Якія з функцыянальных стыляў узаемазвязаны паміж сабой? Чаму?

  3. У якіх сітуацыях выкарыстоўваецца гутарковы стыль? Якія асаблівасці яго сінтаксісу і лексікі можаце назваць?

  4. Якія функцыі выконвае мастацкі стыль? Якія прыклады яго выкарыстання ў сучасны момант?

  5. Ці можна назваць публіцыстычны стыль універсальным? Якія функцыі ён выконвае ў грамадстве?

  6. Якія моўныя сродкі ўласцівы толькі афіцыйна-справавому стылю?

  7. Што называюць моўнымі штампамі або канцылярызмамі? Якія моўныя штампы прысутнічаюць у заяве, даручэнні, даведцы?

  8. Якім функцыянальным стылям уласцівы дыялектызмы, жарганізмы, фразеалагізмы? Ці сустракаюцца такія сродкі ў мове дакументаў?

  9. Што называецца дакументам? Чаму дакументы выконваюць камунікатыўную, культурную і сацыяльную функцыі?

  10. У якіх дакументах выкарыстоўваюцца ўласныя назоўнікі?

  11. Якая розніца ва ўжыванні лексікі і сінтаксісу ў афіцыйна-справавым і публіцыстычным стылях?

  12. Якія функцыі навуковага стылю? Дзе ён выкарыстоўваецца?

  13. Якія групы слоў складаюць лексіку навуковага тэксту? Ці адрозніваецца лексіка навукова-папулярнага стылю ад лексікі навукова-тэхнічнага?

  14. Які тып маўлення з’яўляецца асноўным у навуковым тэксце? Чаму?

  15. Якім навуковым тэкстам найбольш характэрны невербальныя сродкі? Якую ролю яны адыгрываюць у матэматыцы і інжынернай графіцы?

  16. Што называецца навуковым тэкстам? У чым адрозненне паміж пісьмовым і вусным навуковым тэкстам?

  17. Што называецца анатацыяй? Дзе выкарыстоўваецца рэзюме? У чым заключаецца адрозненне паміж рэфератам і дакладам?

Заданне 1. Прачытайце наступныя азначэнні стылю, якія падаюцца энцыклапедычнымі слоўнікамі, і ахарактарызуйце іх. У чым заключаецца адрозненне паміж імі?

  1. Сукупнасць прыкмет, якія характарызуюць мастацтва пэўнага часу і напрамку з боку ідэйнага зместу мастацкай формы. Гатычны стыль. Стылі ў жывапісе.

  2. Моўныя сродкі, характэрныя для якога-небудзь пісьменніка або літаратурнага твора, жанру, напрамку; сукупнасць прыёмаў выкарыстання такіх сродкаў. Стыль Коласа. Газетны стыль.

  3. Метад, характар якой-небудзь работы, дзейнасці. Стыль работы. Плаваць стылем “брас”.

  4. Манера паводзіць сябе, гаварыць, адзявацца і пад. Модны стыль. Спартыўны стыль. (ТСБМ)

Заданне 2. Прачытайце вершаваныя радкі, якія з’яўляюцца мараллю ў байках Кандрата Крапівы. Якія байкі аўтара заканчваюцца дадзенымі радкамі? Да якога стылю адносяцца байкі? Чым яны адрозніваюцца ад іншых вершаваных твораў?

1. Ва ўстановах часам ёсць

Вось такія ж “бабы”:

Здэцца, й робяць яны штось,

Але справы слабы.

Ды такая не ўцячэ!

Скажам ёй нарэшце:

Мо без вас было б лягчэй?

Паспрабуйце злезці!

2. Другі баран — ні “бэ”, ні “мя”,

А любіць гучнае імя.

3. У падхалімаў так вядзецца век-вяком!

Ці б’е начальства ў цэль, ці шле “за малаком”,

Ды знойдуцца заўсёды Івановы,

Што памахаць яму гатовы.

Заданне 3. Дзе і з якой мэтай могуць выкарыстоўвацца пералічаныя ўмоўныя скарачэнні? У тэкстах якіх стыляў яны сустракаюцца?

Гідраўл. — гідраўліка

дар. — дарожнае будаўніцтва

д. маш. — дэталі машын

зв. — зварка

кер. — кераміка

рлн — радыёэлектроніка

т. трыв. — тэорыя трываласці

харч. — харчовая прамысловасць

эл. — электратэхніка

шкл. — тэхналогія шкла

элн — электроніка

мех. — механіка

інф. — інфарматыка

выліч. — вылічальная тэхніка

аўт. — аўтаматыка

Заданне 4. Прачытайце наступныя паняцці. У якіх функцыянальных стылях яны выкарыстоўваюцца? Растлумачце адрозненне паміж значэннямі тэрмінаў.

Басейн глыбакаводны; басейн акумуліруючы; басейн артэзіянскі; басейн запасны; басейн каменнавугальны; басейн партовы; басейн прамывачны; басейн ахалоджвальны; басейн сартавальны; басейн суднарамонтны; басейн вугальны; басейн зборны; басейн фантана; басейн доследны гравітацыйны.

Заданне 5. Прачытайце тэксты, вызначце іх стыль. Ахарактарызуйце моўныя асаблівасці кожнага тэксту. Якія з тэкстаў можна аднесці да апісання, апавядання ці разважання?

  1. Маса — 1. Колькасць рэчыва ў якім-небудзь прадмеце, а таксама само рэчыва, з якога складаецца прадмет. 2. У фізіцы: велічыня, якой вымяраецца колькасць рэчыва ў целе. 3. Бясформеннае рэчыва, вадкая або паўвадкая сумесь. 4. Вялікая колькасць, мноства чаго-небудзь. 5. Шырокія слаі працоўных; народ. (А.Я. Баханькоў, І.М. Гайдукевіч, П.П. Шуба)

  1. Беларускія вучоныя

Беларускія вучоныя, дзеячы культуры ўнеслі свой уклад у развіццё многіх галін навукі, асабліва матэматыкі, фізікі, хіміі, геаграфіі, фізіка-тэхнічных навук і інш. Меліся дасягненні ў развіцці літаратуры і мастацтва. Перш за ўсё ў іх знайшло адлюстраванне духоўнае жыццё грамадства, звесткі аб якім складаюць важную каштоўнасць для гісторыі. У творах пісьменнікаў і мастакоў знайшлі адлюстраванне праўдзівыя старонкі жыцця грамадства, думкі і імкненні людзей. (паводле У.Н. Сідарцова)

  1. Загадваю:

    1. Адказным выканаўцам работ на аб’екце прызначыць прараба Кальчэўскага Л. І.

    2. ВТА забяспечыць аб’ект нарматыўна-тэхнічнай і іншай дакументацыяй, неабходнай для правядзення работ.

    3. Аддзелу забеспячэння, згодна з заяўкамі прараба, забяспечыць пастаўку матэрыялаў для бесперапыннага працэсу работ.

    4. Інжынеру па ахове працы Шумскаму А.Р. забяспечыць ахову працы і тэхніку бяспекі вядзення работ.

    5. За арганізацыю і своечасовае выкананне задання да 12 чэрвеня 2004г. прызначыць адказным галоўнага інжынера прадпрыемства Ганчарова А.П.

    6. Кантроль за выкананнем дадзенага загаду пакідаю за сабой. (З дакументаў)

Заданне 6. Прааналізуйце артыкул з газеты (на выбар). Якія сінтаксічныя канструкцыі тут пераважаюць? Якія сказы па мэце выказвання выкарыстоўваюцца? Ці прысутнічаюць устойлівыя спалучэнні?

Заданне 7. Што называецца анатацыяй? Дзе яна сустракаецца? Знайдзіце анатацыю ў падручніку, у мастацкай кнізе і зачытайце яе. Ці ўтрымлівае яна сціслы змест і яго характарыстыку? Ці дапамагае анатацыя чытачу?

Заданне 8. Прачытайце словы і растлумачце іх лексічнае значэнне. Ці з’яўляюцца яны мнагазначнымі? У якіх стылях выкарыстоўваюцца?

Кіпенне, ёмістасць, мембрана, карозія, ціск, кандэнсатар, апарат, злучэнне, сістэма, імпульс, гук, абмотка, працэнт, статыка, дуга, сектар, абарачальнасць, характарыстыка, сума.

Заданне 9. Прачытайце тэкст, вызначце яго стыль. Абгрунтуйце выбар стылю. Які тып тэксту тут выкарыстаны? Выявіце лексічныя і сінтаксічныя асаблівасці тэксту.

Выкарыстанне тэрмасейфа

Тэрмасейф ахоўвае акумулятар:

● ад перагрэву, які ўзнікае ад працуючага рухавіка летам;

● ад пераахалоджвання зімой;

● ад забруджвання паверхні батарэй, выключаючы магчымасць узнік­нення кароткага замыкання;

● ад забруджвання газаадводных адтулін, папярэджваючы вера­год­насць разбурэння АКБ ад вільгаці.

Выкарыстанне тэрмасейфа дазваляе:

● знізіць выпарэнне дыстыляванай вады з электраліту, дзякуючы аптымізацыі тэмпературных умоў эксплуатацыі АКБ;

● значна прадоўжыць тэрмін службы батарэі. (паводле І.Я. Шымановіча)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]