Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dapamozhnik_pa_kursu_Bielaruskaia_mova._Prafies...doc
Скачиваний:
66
Добавлен:
19.11.2019
Размер:
697.34 Кб
Скачать

Тэрміналогія беларускай мовы паводле паходжання

Сучасная беларуская тэрміналогія разнастайная паводле паходжання. На працягу ўсёй гісторыі фарміраванне яе адбывалася ва ўмовах кантактавання з іншымі мовамі, у тым ліку і неславянскімі.

Беларускую тэрміналагічную лексіку паводле паходжання можна падзяліць на дзве групы:

● уласнамоўныя тэрміны;

● іншамоўныя тэрміны.

Уласнамоўныя тэрміны таксама розныя па­вод­ле паходжання. Да іх адносяцца многія словы, якія ўзыходзяць да прас­ла­вянс­кіх і агуль­наўс­ход­не­славянскіх лексем (акно, бярвенамер, жабры, застаўка, падрашотка, пераходнік, цадзілка, чушка). Уласна­бела­рус­кімі лічацца таксама словы, якія ўзніклі ў перыяд самастойнага існавання мовы (буйны, галіна, паверх). Варта адносіць да ўласна­бела­рус­кіх даўнія запазычанні нашай мовы з польскай і літоўскай (або праз іх), якія поў­нас­цю асіміляваліся і не ўспрымаюцца як запазычаныя (адсмоктвальнік, валік, вяндлярня, загатоўка, падбэлька, перашкода, помпа, фарба). Беларускімі лексемамі новага пе­рыя­ду (ХІХ — ХХ  стагоддзяў) з’яўляецца вялікая колькасць слоў, утвораных паводле вядомых са ста­ра­жытных часоў словаўтваральных мадэлей з дапамогай беларускіх дэры­ва­цый­ных (словаўтваральных) сродкаў, і калькі, пераважна з рускай мовы (воданагравальнік, пераключальнік, пераўтваральнік, узмацняльнік).

Запазычаныя тэрміны складаюць значную частку тэрміналагічнага фонду беларускай мовы. Запазычанне з іншых моў — натуральны працэс, які характарызуе кожную развітую нацыянальную мову і мову навукі. Прычыны ўзрастання запазычанняў з іншых моў не бываюць ізаляванымі ад працэсаў развіцця грамадства ўцэлым, ад асаблівасцей развіцця навук і нацыянальнай мовы. У тых выпадках, калі тэрміны ўтвараюцца на базе грэка-лацінскіх моўных элементаў, яны лёгка становяцца інтэрнацыянальнымі, аднак у натуральным працэсе раўнапраўнага ўзаемадзеяння моў навукі нельга не бачыць і фактаў прамога “засілля” англіцызмаў у сучасных нацыянальных мовах навукі. Часткова гэта тлумачыцца шырокім распаўсюджаннем англійскай мовы і выпускам вялікай колькасці навуковай літаратуры на англійскай мове.

У складзе тэхнічнай тэрміналогіі выкарыстоўваюцца запазычанні з:

грэчаскай мовы: электранагравальнік, мікразаціскачка, фота­ас­вятляльнік, пнеўмазарадчык, аўтапаілка, гідраачыстка, тэрмапраяўленне і інш.;

лацінскай мовы: радыёназіранне, вібрамлын, турбапрывод, авіялінія, відэазапіс, мотавоз, ра­дыеўстой­лі­васць і інш.;

англійскай мовы: буфер, блок, фарсунка, барэтэр, стартэр і інш.;

нямецкай мовы: борт, вінт, дросель, гільза, штанга і інш.;

французскай мовы: бандаж, гарнісаж, бензін, бетон, карбюратар, салон, фара і інш.;

італьянскай мовы: гальванічны, кардан, аварыя, брута, каркас і інш.

Тэхнічная тэрміналогія ўяўляе своеасаблівую лексічную сістэму, якая прайш­ла доўгі шлях свайго развіцця. Нягледзячы на тое, што ў ёй запазычаная лексіка займае вельмі вялікае месца, тэрміны, утвораныя на ўласна­моў­ным матэрыяле, таксама прысутнічаюць. Гэты пласт лексікі параўнальна невялікі, аднак ён патрабуе пільнай увагі з боку тэрмінолагаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]