Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dapamozhnik_pa_kursu_Bielaruskaia_mova._Prafies...doc
Скачиваний:
66
Добавлен:
19.11.2019
Размер:
697.34 Кб
Скачать

Маўленчыя памылкі

У вусным ці пісьмовым маўленні мы часта дапускаем памылкі. Чаму гэта здараецца? Беларускія моваведы вылучаюць некалькі асноўных прычын:

● няведанне або слабое засваенне нормаў правільнасці маўлення;

● уплыў дыялектнай мовы на літаратурную;

● уплыў рускай (суседняй, блізкай) мовы на беларускую;

● уздзеянне арфаэпічных нормаў на арфаграфічныя і інш.

Сапраўды, калі мы дасканала і цвёрда не ведаем правілы той або іншай мовы, то не адрозніваем моўныя факты: род і лік назоўнікаў у беларускай і рускай мовах, вымаўленне гукаў і спалучэнняў, спецыфіку будовы словазлучэнняў і г. д. Дыялектная форма нацыянальнай мовы ўплывае на літаратурную, асабліва на яе вусны варыянт. У сучасных умовах білінгвізму (двухмоўя) складана пазбегнуць і ўздзеяння рускай мовы, дзякуючы гістарычнай блізкасці і падабенству гэтых усходнеславянскіх моў. Адна з прычын памылак — уплыў арфаэпіі на арфаграфію і наадварот. Часам вымаўляюць словы так, як пішуць: вітаешся замест вітае[с’а], насенне замест насе[н’э]. Або на пісьме з’яўляюцца памылкі пад уплывам вымаўлення: дзьве, сямнаццаць. Асабістымі прычынамі бязграматнасці могуць быць і няўважлівасць, і абыякавасць, і недастатковы моўны стаж.

Маўленне падзяляецца на наступныя тыпы: гаварэнне, пісьмо, чытанне і ўспрыняцце (разуменне, слуханне). Вуснае маўленне — гаварэнне — найчасцей насычаецца памылкамі, меней кантралюецца асобай. Але і на пісьме, і нават пры чытанні гатовага матэрыялу лёгка дапусціць памылкі, калі не сачыць за якасцю ўласнай мовы, не падвяргаць сваё асабістае маўленне жорсткай крытыцы.

Адрасуючы маўленне слухачам або чытачам, неабходна дэталёва прадумаць наступнае: ці будзе цікавым ваш выклад, наколькі неабходны ён аўдыторыі, ці адпавядае ён узроўню падрыхтаванасці суразмоўцаў, іх настрою і т. п. Будаваць маўленне патрэбна для канкрэтнага кантынгенту слухачоў, лексічны склад павінен уключаць знаёмыя словы і тэрміны. Як пры выкладзе звестак, так і пры іх успрыняцці важна ўяўляць структуру тэксту: уступную, асноўную і падагульняльную часткі.

Пісьмо як тып маўленчай дзейнасці набліжаецца да гаварэння, таму што інфармацыя выдаецца праз слова ў адным і ў другім выпадку. Адрозненне заключаецца ў канчатковым моўным афармленні: вусная мова пераважна больш простая, а пісьмовая ўскладнена рознымі элементамі. Пры выкладзе думак на пісьме ў нас ёсць час для абдумвання кожнага слова, тэрміна, словазлучэння, знака прыпынку, сказа.

Чытанне як тып маўленчай дзейнасці падобна да слухання: завучыць тэкст на памяць лягчэй, чытаючы яго ўслых, так як матэрыял успрымаецца і зрокава, і на слых. Выкарыстоўваць можна па-свойму разнастайныя віды чытання: хуткае, беглае, выбарачнае, запаволенае, удумлівае і інш. Выбар аднаго з відаў залежыць ад неабходнасці інфармацыі чытачу, яе цікавасці, важнасці, а таксама і іншых прычын, напрыклад, вольнага часу, ступені авалодання зместам. Чытанне — крапатлівы працэс над зместам: абдумванне, запамінанне, параўноўванне, абагульненне і г. д. Чытанне — гэта працэс пазнання новых звестак, лексічных адзінак.

Маўленне чалавека — рухомая і аб’ёмная з’ява, якая звязана не толькі з уменнем правільна і прыгожа гаварыць, але і з агульнай культурай асобы, яе паводзінамі, здольнасцю карыстацца багатымі маўленчымі сродкамі ў розных напрамках грамадскай дзейнасці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]