Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dapamozhnik_pa_kursu_Bielaruskaia_mova._Prafies...doc
Скачиваний:
66
Добавлен:
19.11.2019
Размер:
697.34 Кб
Скачать

Пытанні і заданні

  1. Якія гістарычныя фактары негатыўна паўплывалі на фарміраванне старабеларускай тэрміналогіі?

  2. Што ляжыць у аснове тэрміналагічнай лексікі старабеларускай мовы?

  3. Як паўплывала ўзнікненне і развіццё пісьменнасці на Беларусі на фарміраванне тэрміналагічнай лексікі?

  4. Якія фактары садзейнічалі фарміраванню старабеларускай тэрміналогіі ў ХІV — ХVІІ стагоддзях?

  5. Якія галіны тэрміналогіі ў ХІV — ХVІІ стагоддзях былі найбольш развітымі? Чаму?

  6. Якія тэрміналагічныя слоўнікі выйшлі ў 90-я гады ХХ стагоддзя?

  7. Якімі прычынамі абумоўлена актывізацыя работы ў галіне тэрміналогіі ў 90-я гады ХХ стагоддзях?

  8. Назавіце асноўныя прыёмы тэрмінатворчасці, якія выкарыстоўваюцца ў наш час? Абгрунтуйце свой адказ.

  9. Якімі, на вашу думку, прычынамі абумоўлена змяншэнне тэрмінаў на ўласнабеларускай аснове?

  10. Якія традыцыі тэрмінатворчасці 20 — 30-х гадоў ХХ ст. выкарыс­тоў­ваюц­ца ў наш час?

  11. Якую ролю адыграла ў распрацоўцы тэрміналогіі Навукова-тэрміналагічная камісія?

  12. Якія фактары ў пачатку 30-х гадоў ХХ стагоддзя паспрыялі фарміраванню тэхнічнай тэрміналогіі?

  13. Якія прынцыпы стварэння новых тэрмінаў былі распрацаваны Навукова-тэрміналагічнай камісіяй?

  14. Чым характарызуецца тэрміналогія, распрацаваная Навукова-тэрміналагічнай камісіяй?

  15. Які ўклад унеслі ў распрацоўку беларускай тэрміналогіі народныя пісьменнікі Якуб Колас і Янка Купала?

  16. Чым абумоўлена наяўнасць варыятыўнасці ў тэрміналогіі 50 — 70 га­доў ХХ ст.?

Заданне 1. Прааналізуйце тэрміны, якія былі прапанаваны Тэрміналагічнай камісіяй у пачатку 20-х гадоў ХХ ст. Чаму яны не замацаваліся ў тэрмінасістэмах?

Старчак — перпендыкуляр, ускосіна — дыяганаль, канцавоссе — полюс, выяданне — эрозія, таўкачык — песцік.

Заданне 2. Параўнайце значэнні слоў, ужытых у “Статуце Вялікага княства Літоўскага” 1529 года, з іх значэннямі ў сучаснай беларускай мове.

Вживати — карыстацца, выконваць свае абавязкі, вчынак — дзеянне, господар — вялікі князь літоўскі, госци — іназемныя купцы, дбати — клапаціцца, звяртаць увагу, згуба — страта, выдаткі, поведати — заявіць.

Заданне 3. Прааналізуйце вытрымкі з руска-беларускага слоўніка “Тэхнічная тэр­мі­налогія” (Вып. 1. Мінск, 1932) пад рэдакцыяй А. Гурло.

Оснастка — рыш­ту­­­­нак, петля — прарэшак, пог­­реш­ность — хі­ба, пот­­ре­би­тель — ужыт­коў­нік, рвань — лахманы, рызманы, ре­зерв — выз­­бытак, ры­чаг — пад­важнік, све­тильник — свя­ціль­ня, серьга — по­чап­ка, содер­жи­мое — змес­ці­ва, угар — чад.

Заданне 4. Выпішыце з тэксту тэрміны. Вызначце, да якой галіны навукі яны адносяцца.

Калійная соль

Калійныя солі — асадкавыя горныя пароды, складзеныя з лёгкарастваральных солей калію, звычайна разам з натрыем і магніем і інш. Асноўныя мінералы сільвін, карналіт, радзей каініт, лангбейніт, шэніт, палігаліт. Калійныя солі — асноўная сыравіна, з якой атрымліваюць калійныя ўгнаенні, металічны калій і яго злучэнні.

Утварэнне калійных солей адбываецца пры выпарэнні ці ахалоджванні расолаў, насычаных каліем, у ізаляваных бассейнах, дзе выпарэнне пераважае над паступленнем вады. Паклады калійнай солі звычайна прымеркаваны да верхніх частак разрэзаў галагенных фармацый… (БелСЭ)

Заданне 5. Выпішыце з тэксту тэхнічныя тэрміны. Карыстаючыся слоўнікам, растлумачце іх значэнне.

Друкарскі цэх

Гудзе друкарскі цэх.

Суцэльным гулам ракочуць вялізныя ратацыённыя машыны — камбайны друкарскай справы. Сіпяць і ляскаюць маладыя руплівыя “амерыканкі”. Да суму аднастайнымі раскатамі гудуць машыны, што называюцца плоскімі. Іх шум нагадвае марскі прыбой. Не толькі шум! Гледзячы ўздоўж лініі дзесятка гэтых машын на тое, як з-пад вальцаў узад ды наперад з мерным грукатам раскачваюцца талеры, — зрокам памяці бачыш, як кішыць на пяску пена, як неспакойна варушыцца галька, як пырскаюць угару ўсплёскі хваль, у бяссільнай злосці штурмуючы валуны…

Думы і вобразы заключаны ў маталёвыя радкі набора. Палосы — старонкі будучай кнігі — таксама строга і стройна заключаны ў форму. Па спускавой дошцы на барабан спаўзаюць белыя аркушы. Чорныя вальцы раз-пораз убіраюць пад сябе нагружаны наборам талер. З барабана на доўгія лучыны “пальцаў” сплываюць аддрукаваныя аркушы. Побач з машынай няспынна расце стапа паперы. (Я. Брыль)

Заданне 6. Прачытайце тэрміны, людзі якой прафесіі імі карыстаюцца?

Абзац, акустыка, азот, балада, баланс, бюджэт, вадарод, гіпатэнуза, гранкі, док, зодчы, ізумруд, ікс, іск, карэктура, карабін, кісларод, лакатар, мензурка, оптыка, прыстань, рампа, раман, суфікс, тарпеда, флюс, электрон, юнга, якар.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]