Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dapamozhnik_pa_kursu_Bielaruskaia_mova._Prafies...doc
Скачиваний:
66
Добавлен:
19.11.2019
Размер:
697.34 Кб
Скачать

Пытанні і заданні

  1. У чым заключаецца семантычны спосаб утварэння тэрмінаў?

  2. Якія асноўныя віды пераасэнсавання слоў літаратурнай мовы пры семантычным утварэнні? Абгрунтуйце свой адказ.

  3. На аснове чаго развіваецца другаснае значэнне слоў літаратурнай мовы пры метафарычным пераносе?

  4. Назавіце асноўныя мадэлі метанімічнага пераносу ў галіне тэхнічнай тэрміналогіі? Абгрунтуйце свой адказ.

Заданне 1. Вызначце асацыятыўныя сувязі паміж словамі літаратурнай мовы і тэрмінамі? Абгрунтуйце свой адказ.

Грабёнка, грэбень, касты­лёк, качалка, кішэнь, кружок, крыж, люль­ка, мяшок, паплавок, парог, пацерка, паясок, рукаў, саш­чэп­ка, свечка, столік, стрэлка, ручка, шпілька.

Заданне 2. Карыстаючыся тэрміналагічнымі слоўнікамі, запішыце па пяць тэрмінаў, утвораных на аснове метафарычнага і метанімічнага пераносаў. Абгрунтуйце свой выбар.

Заданне 3. Запішыце дзесяць тэрмінаў па сваёй спецыяльнасці, утвораных семантычным спосабам.

Словазлучэнне як спосаб утварэння тэрмінаў

У тэхнічнай тэрміналогіі шырока ўжываюцца шматлікія тэрміны-словазлучэнні. Тэрміны-словазлучэнні, якія выражаюць адзінае цэласнае паняцце, валодаюць рознай ступенню сэнсавай раскладальнасці, у цэлым больш устойлівыя ў параўнанні са свабоднымі словазлучэннямі літаратурнай мовы.

Тэрміны-словазлучэнні актыўна ўжываюцца ў тэхнічнай тэрміналогіі таму, што яны маюць магчымасць найбольш поўна і дакладна адлюстроўваць асаблівасці таго ці іншага тэрміналагічнага паняцця або прадмета. На сучасным этапе гэта адзін з самых высокапрадуктыўных спосабаў намінацыі ў тэхнічнай тэрміналогіі.

У залежнасці ад ступені ўнутранай сувязі паміж кампанентамі тэрміны-словазлучэнні падзяляюцца на тры тыпы:

свабодныя, у якіх кожны кампанент з’яўляецца тэрмінам і характарызуецца самастойнасцю: браджэнне гніласнае, водазабеспячэнне аба­рот­нае, водазабеспячэнне гарачае, водазабор берагавы, водазабор горны, вып­ра­баванне канчатковае, увядзенне задавальнае, уздзеянне кіравальнае, унут­ранае адлюстраванне і інш.;

несвабодныя, у якіх кожны кампанент сам па сабе не з’яўляецца тэрмінам: бетон лёгкі, бетон цяжкі, высакародныя металы, гліна тлус­тая, спакойная сталь, хвост хвалі, цвёрдыя раст­во­ры і інш.;

фразеалагічна звязаныя, якія рэдка выкарыстоўваюцца ў тэхнічнай тэр­мі­налогіі і адлюстроўваюць або толькі знешнія асаблівасці, або ўнутраныя якасці прад­мета ці з’явы: вавёрчына клетка, вадзяная рубашка, ластаўчын хвост і інш.

У залежнасці ад колькасці кампанентаў словазлучэнні падзяляюцца на прос­тыя (двухкампанентныя) і складаныя (больш двух паўназначных слоў).

Самую вялі­кую групу складаюць двухкампанентныя тэрміны-словазлучэнні: выпраменьвальнік цеплаты, вяршыня крывой, галоўка гуказдымальніка, галоўка запісу, галоўка ўзнаўлення, га­сіль­нік ваганняў, глы­біня пранікнення, дакладнасць вымярэння, мацаванне адводаў, націсканне шчотак і інш.

Складаныя тэрміны-словазлучэнні характа­рызуюцца невя­лі­кай прадуктыўнасцю: даў­жы­ня па­вет­­ра­на­га зазору, лямпа дзённага святла, паветравод адноль­ка­вага ся­чэн­ня, паветравод раўнамернай раздачы, рухавік адваротнай пе­ра­­мо­ткі, тры­маль­нік плаўкай устаўкі, час адва­ротнага хо­ду і інш.

Сярод складаных тэрмінаў-словазлучэнняў сустракаюцца і чатырох­кам­па­нент­ныя. Яны адзінкавыя: гашэнне зварот­нага ходу променя, збядненне гліністага раствору глінай.

Пераважная большасць тэрмінаў-словазлучэнняў “змешанага” тыпу: у склад та­­кога словазлучэння побач з уласнабеларускім тэр­мінаэлементам уваходзіць запа­зы­чаны: абса­лютнае слізганне, аварыйнае сілкаванне, аварыйны выключальнік, амплі­туднае скажэнне, аўтаматычнае зрушэнне, аўтаномная работа, высоканапорныя гідра­электра­станцыі, высо­ка­частотнае награванне, дыэлектрычнае награ­ван­­не і інш.

Тэрміны-словазлучэнні характарызуюцца прадуктыўнасцю. Перавага ва ўжыванні аддаецца двух­кам­панентным канструкцыям, што адпавядае ап­ты­мальнай даўжыні тэрміна.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]