Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dapamozhnik_pa_kursu_Bielaruskaia_mova._Prafies...doc
Скачиваний:
66
Добавлен:
19.11.2019
Размер:
697.34 Кб
Скачать

Пытанні і заданні

  1. Што такое дзеяслоў? Што можа абазначаць дзеяслоў?

  2. Якія граматычныя катэгорыі дзеяслова? Прывядзіце прыклады.

  3. Якія існуюць запазычаныя тэрміны-дзеясловы і ўласнабеларускія? Як яны функцыянуюць у тэхнічных тэкстах?

  4. Якія асаблівасці ўжывання формаў часу тэрмінаў-дзеясловаў у навуковых тэкстах?

  5. Што абазначае граматычная катэгорыя ладу дзеяслова?

Заданне 1. Прачытайце тэкст. Знайдзіце ў ім дзеясловы. Вызначце іх час. Якія асаблівасці ўжывання форм часу ў дадзеных тэкстах?

Планіроўшчыкі

Землі, на якіх выконваюцца меліярацыйныя работы звычайна маюць натуральныя (прыродныя) няроўнасці і няроўнасці, што ўзніклі ў выніку выканання прадугледжаных тэхналогіяй землярыйных і папярэдніх культур — тэхнічных працэсаў. Няроўная паверхня глебы зніжае прадукцыйнасць сельскагаспадарчых машын і якасць іх работы, пагаршае раўнамернасць размеркавання ўгнаенняў і вады і, у рэшце рэшт, зніжае ўраджайнасць сельгаскультур і павышае затраты на іх вытворчасць. Грубае будаўнічае выраўноўванне (планіроўка) выконваецца бульдозерамі або іншымі землярыйна-транспартнымі машынамі. Для канчатковага або эксплуатацыйнага выраўноўвання зямельных плошчаў прызначаны спецыяльныя машыны-планіроўшчыкі. (А.М. Карташэвіч, Я.І. Мажугін)

Заданне 2. Перакладзіце наступныя дзеясловы на беларускую мову. Адзначце асаблівасці перакладу.

Бетонировать, вдумываться, впрыскивать, выращивать, надламывать, расходовать, связывать, ремонтировать, овладевать, демонстрировать, скармливать, откапывать, домысливать.

Заданне 3. З дапамогай суфіксаў -ва-, -ава- (-ява-) утварыце формы цяперашняга і прошлага часу дзеясловаў. Вызначце іх трыванне.

Прачытаць, апісаць, запаліць, падтрымаць, праламаць, разгарнуць, узброіць, вырасціць, разгубіцца, працаваць, абсмяяць

Заданне 4. Складзіце звязны навукова-тэхнічны тэкст, выкарыстоў­ваю­чы наступныя інфінітывы і інфінітыўныя канструкцыі.

Неабходна выканаць, працаваць, вырошчваць, забараняцца, рамантаваць, вызначаць, служыць, разбураць, патрэбна захаваць, зарадзіць, павінен змясціць, змяшчаць, вынікаць, павінен упарадкаваць, дакладна вызначыць, разлічваць

Заданне 5. Прачытайце сказы. Вызначце ў іх лад дзеяслова.

  1. Трактар ствараўся як сродак для замены коннай цягі пры рабоце з прасцейшымі сельскагаспадарчымі машынамі і прыладамі.

  2. Электрапрывод для мабільных машын прыцягвае бясшумнасцю, бясшкоднасцю і яшчэ многімі іншымі перавагамі, неўласцівымі цеплавым рухавікам.

  3. Эрганоміка ў сферы канструявання сельскагаспадарчых трактароў пачала сваё развіццё ў канцы шасцідзесятых гадоў і прайшла этап станаўлення і прызнання як важная навукова-прыкладная галіна стварэння машын.

  4. Целы, якія маюць зарады аднолькавага знака, адштурхоўваюцца, а працілеглага — ўзаемна прыцягваюцца.

  5. Дай, калі ласка, гэтыя дэталі. Убраць ураджай без страт.

  6. Давайце паспрабуем адрамантаваць гэтую машыну.

  7. Зрабіў бы ты, Сяргей, гэта сёння і не адкладваў бы на заўтра.

  8. Пры ўзнікненні ў правадніку электрычнага поля, яго свабодныя зарады пачынаюць рухацца, бо на кожны з іх дзейнічае сіла.

  9. Прыехалі былі рабочыя і адрамантавалі камбайн.

Заданне 6. Складзіце сказы з наступнымі тэрмінамі-дзеясловамі, ужываючы іх ва ўсіх трох ладах.

Высвятліць, накіроўваць, праводзіць, узнікаць, разлічваць, садзіць, даглядаць, замыкаць, чарціць, размяркоўваць, разглядаць, адштурхоўваць, устанаўліваць, злучаць, выключаць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]