Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dapamozhnik_pa_kursu_Bielaruskaia_mova._Prafies...doc
Скачиваний:
66
Добавлен:
19.11.2019
Размер:
697.34 Кб
Скачать

Пытанні і заданні

  1. Як вызначаецца паняцце “тэрмін” у розных крыніцах?

  2. Што азначае слова “тэрміналогія”?

  3. Якія тэрміны адносяцца да агульнанавуковых, міжнавуковых і вузкаспецыяльных?

  4. Ахарактарызуйце асноўныя крытэрыі тэрміна?

  5. Якія прычыны парушаюць дакладнасць тэрміна?

  6. Якія лексіка-семантычныя працэсы парушаюць адназначнасць тэрміна?

  7. Якія словы называюцца прафесіяналізмамі?

  8. Чым адрозніваюцца тэрміны і прафесіяналізмы?

  9. Дайце тлумачэнне паняццю ”наменклатурная назва”?

Заданне 1. Прачытайце тэкст. Вызначце тэрміны і іх прыкметы.

Бульдозеры

Бульдозеры прызначаны для паслойнага зразання, планіравання і транспартавання грунту на адлегласць да 150 м. Пры большых адлегласцях з-за павелічэння страт перасоўваемага грунту выкарыстанне бульдозера робіцца эканамічна нявыгадным. Бульдозерамі можна выконваць грубую планіроўку, будаўніцтва вадасховішчаў, каналаў, плацін, дамб, дарог, засыпку каналаў і траншэй, разраўноўванне кавальераў, распрацоўку кар’ераў, штабялёўку сыпучых матэрыялаў і іншыя падобныя работы. Акрамя таго, пры неабходнасці можна рабіць зразанне і выдаленне хмызняку, выкарчоўванне і перамяшчэнне пнёў і камянёў, валку дрэў. (А.М.Карташэвіч, Я.І.Мажугін)

Заданне 2. У тэрміналагічных сістэмах якіх галін навукі могуць выкарыстоўвацца наступныя тэрміны? Што яны абазначаюць?

Бародка, вусы, губы, зубы, калена, ку­лак, нага, нос, палец, пята, рабро, шчака, язык.

Заданне 3. Прачытайце тэкст. Вызначце тэрміны і наменклатурныя назвы. Абгрунтуйце свой выбар.

Сістэмы аўтаматычнага кіравання

Да недахопаў сістэм аўтаматычнага кіравання (САК) “Профіль-1” і “Профіль-2” адносіцца тое, што яны не рэагуюць на бакавыя нахіленні бульдозера ці скрэпера, а таксама не карэкціруюць вышыню размяшчэння рабочага абсталявання ў тым выпадку, калі, напрыклад, адбываецца паніжэнне ці павышэнне машыны без яе падоўжнага нахілення. Больш дасканалымі з’яўляюцца САК, забяспечаныя лазернымі выпраменьвальнікамі. Да іх адносяцца “Комбіплан-10Л”, “Капірстабіплан-10”, “Профіль-30”. Сістэма “Комбіплан-10Л” прызначана для кіравання рабочым абсталяваннем бульдозера, “Капір-стабіплан-10” — скрэпера, “Профіль-30” — аўтагрэйдэра. Усе САК маюць падобны прынцып дзеяння. (А.М.Карташэвіч, Я.І.Мажугін)

Заданне 4. Карыстаючыся слоўнікам, вызначце значэнне прыведзеных тэрмінаў. Адзначце, да якіх тэрміналагічных сістэм яны належаць.

Антысептыка, буксір-штурхач, водачарпалка, дыспансэр, іонаабменнік, каталізатар, клеедрабілка, кома, неўроз, пандэмія, прафілактыка.

Заданне 5. Прачытайце тэкст, выпішыце тэрміны, а таксама словы і выразы, характэрныя для мовы лётчыкаў.

Палёты

Буксіроўшчык прайшоў па кругу і пайшоў у сваю зону. За ім узляцела звяно на стральбу. Работа на аэрадроме хутка разгортвалася, ішла хвіліна ў хвіліну па планавай табліцы.

Цыбнік падаваў каманды з пульта, ссоўваў з ілба на вочы светафільтравыя акуляры і, аглядаючы пілатажныя зоны, толькі пакручваў круглай галавою. Яму самому хацелася вылецець. Але па планавай табліцы яго палёт значыўся ў чатырнаццаць гадзін.

…Ліцвінаў, між тым, увайшоў у воблачнасць, якая насунулася з поўдня і плотнай сцяной спаткала звяно на пяці тысячах метраў, і выскачыў з яе значна вышэй.

Звяно ўвесь час ішло з наборам вышыні, Кучынскі быў … вядзёным лейтэнанта Рэзянкіна.

Праверыў вышыню па альтыметру, паклаў руку на сектар газу. (А. Алешка)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]