Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dapamozhnik_pa_kursu_Bielaruskaia_mova._Prafies...doc
Скачиваний:
66
Добавлен:
19.11.2019
Размер:
697.34 Кб
Скачать

Асаблівасці ўжывання прыметнікаў у навуковых тэкстах

У навукова-тэхнічных тэкстах прыметнікі ў якасці асобных тэрмінаў у параўнанні з тэрмінамі-назоўнікамі сустракаюцца нячаста.

У асноўным яны выкарыстоўваюцца для абазначэння якасцей, уласцівасцей прадметаў, рэчываў.

Прыметнік — самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета: яго якасць, улавасцівасць (зялёны лес, змястоўная кніга), адносіны да іншых прадметаў (драўляная хата - хата з дрэва, жытнёвы палетак — палетак жыта), прыналежнасць асобе ці жывой істоце (баброва хатка, бацькаў наказ) і мае залежныя ад назоўніка-носьбіта прыметы — формы роду, ліку, склону.

Прыметнікі выкарыстоўваюцца пераважна як тэрмінаэлементы ў тэрміналагічных словазлучэннях: вада сырая, вадавод падводны, вадамер кальцавы, вадкасны заспакаяльнік, вонкавы заціскач, галоўны паветрапровад, гладкі асяродак, гліна тлустая, маланкавы разраднік, паветра свежае, паветраахаладжальнік мокры, падлогавы свяцільнік і інш. Але ў большасці такіх словазлучэнняў прыметнікі, узятыя асобна, не выражаюць спецыяльнага паняцця. Тэрміналагічнае значэнне мае словазлучэнне або назоўнік у складзе словазлучэння.

У тэхнічнай літаратуры тэрміны-прыметнікі прадстаўлены двума разрадамі: якаснымібясшумны, важкі, кіславаты, клейкі, коўкі, ломкі, моцны, трывалы, хісткі і інш.; адноснымівежавы, ветраны, дзверавы, кавалкавы, люстраны, паветраны, полымны, пясчаны, скураны, цагляны, чарвячны і інш. Прыналежныя прыметнікі ў тэхнічных тэкстах у якасці тэрмінаў амаль не ўжываюцца.

У тэхнічнай літаратуры сустракаюцца выпадкі ўжывання формаў вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прыметнікаў, якія ўспрымаюцца як устойлівыя тэрміналагічныя словазлучэнні. Перадачы ў трактароў бываюць рабочыя (асноўныя),транспартныя, запаволеныя; у аўтамабіляў — вышэйшыя і ніжэйшыя. Прасцейшы карбюратор пры розных рэжымах рухавіка не забяспечвае прыгатаванне гаручай сумесі належнага саставу. З вадзяной абалонкі блока вадкасць накіроўваецца праз каналы ў вадзяную абалонку галоўкі цыліндраў, дзе яна ахалоджвае перамычкі клапанных гнёздаў, схільных да найбольшага награвання. Прасцейшы трохфазны генератар мае ў статары тры аднолькавыя зрушаныя адна андносна другой у прасторы на 120º абмоткі.

У беларускай мове, у тым ліку і ў тэхнічных тэкстах, некаторыя прыметнікі набываюць прадметнае значэнне і нязменнасць роду, а часам і ліку. Напрыклад, назоўнікам мужчынскага роду са значэннем “спецыяліст па лясной гаспадарцы” стаў прыметнік ляснічы, назоўнікам ніякага роду са значэннем “замарожаная салодкая ежа з малочных прадуктаў” — прыметнік марожанае, множналікавым назоўнікам, які абазначае “пасевы, што зімуюць пад снегам,” — прыметнік азімыя.

Поўнасцю ў разрад назоўнікаў перайшлі, напрыклад, прыметнікі насякомыя, цытрусавыя, паляўнічы.

Спосабам субстантывацыі (пераходам прыметнікаў у назоўнікі) утвараюцца некаторыя тэрміны, напрыклад, прыродазнаўчыя і фізіка-матэматычныя: аднаклетачныя, злакавыя, прамая, датыкальная.

Пытанні і заданні

  1. Што такое прыметнік?

  2. Якімі разрадамі прадстаўлены прыметнікі ў тэхнічнай літаратуры? Прывядзіце прыклады.

  3. Якія асаблівасці ўжывання формаў вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання тэрмінаў-прыметнікаў у тэхнічных тэкстах?

  4. Якая роля адносных тэрмінаў-прыметнікаў у навуковых тэкстах?

  5. Што такое субстантываваныя прыметнікі?

Заданне 1. Прачытайце тэкст. Знайдзіце тэрміны-прыметнікі і вызначце іх разрады.

Расліны

У працэсе жыццядзейнасці расліна вылучае праз наземныя органы і карані вадкія, газападобныя і цвёрдыя актыўныя рэчывы, стварае вакол сябе канкрэтнае біяхімічнае асяроддзе. Актыўныя біяхімічныя рэчывы ў адных выпадках амаль не ўплываюць на рост суседніх раслін. Напрыклад, каранёвыя выдзяленні кармавога лубіну стымулююць рост злакаў, пустазелле стрымлівае рост многіх культурных раслін. Лятучыя выдзяленні зялёных раслін згубна дзейнічаюць на шкодныя чалавеку гніласныя бактэрыі. Такія ўласцівасці маюць усе расліны, асабліва цыбуля, часнок, хрэн, эўкаліпт. Іх выкарыстоўвае медыцына. Вывучэнне ўзаемадзеяння раслін паміж сабою і з мікрафлорай дае магчымасць чалавеку мэтанакіравана ўздзейнічаць на раслінны свет. (БелСЭ)

Заданне 2. Прачытайце тэкст. Знайдзіце субстантываваныя тэрміны-прыметнікі і дайце іх характарыстыку.

Дуб

Ціс, род двухдомных вечназялёных хвойных дрэў і кустоў сямейства цісавых, жыве тры-чатыры тысячы гадоў. Драўніна (“чырвонае дрэва”) шчыльная, трывалая да гніення, выкарыстоўваецца ў сталярнай справе, машынабудаванні. У Крыме, на Каўказе, Далекім Усходзе расце ціс еўрапейскі, або ягадны, ці нягной-дрэва, і ціс далёкаўсходні, або востраканцовы. Дрэвы (у дрэнных умовах росту — кусты) вышынёю дзесяць — трыццаць метраў з яйцападобнай кронаю і чырванаватай або бура-чырвонай карой. Ігліца лінейная, кароткачаранковая, размешчана спіральна або ў два рады. Семя з ярка-чырвоным прысяменнікам. Ігла, кара, драўніна ціса ядавітыя. (БелСЭ)

Заданне 3. Ад прыведзеных спалучэнняў слоў утварыце і запішыце складаныя тэрміны-прыметнікі.

Сельская гаспадарка, высокая якасць, здольны да бою, здабыча вугалю, рэдкі лес, торф і брыкет, светлы і ружовы, сто гадоў, тры вуглы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]