- •9. Утварэнне і працэс фарміравання вкл
- •10. Крэўская унія і яе наступствы
- •11. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •12. Гарады і гараджане ў вкл
- •13. Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста(валочная памера)
- •14. Фарміраванне беларускага этнасу
- •15. Францыск Скарына - першадрукар, асветнік, гуманіст
- •16. Барацьба за гегемонію ва Усходняй Еўропе ў хіv-хvi стст.
- •17. Люблiнская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай
- •18. Утварэнне уніяцкай царквы
- •19. Рэнесанс - цывілізацыйны скачок Еўропы
- •20. Рэфармацыя ў Еўропе і Беларусі
- •21. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •22. Сацыяльна-эканамічнае развіццё
- •23. Супрацьдзеянне Рэчы Паспалітай татарскай, шведскай і турэцкай агрэсіі
- •24. Канфрантацыя Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай
- •25. Вынікі Паўночнай вайны для беларусаў
- •26. Адукацыя і асвета ў Беларусі ў XVI-XVIII cтст.
- •27. Заняпад Рэчы Паспалітай і яе першы падзел
- •28. Спробы рэформ і другі падзел Рэчы Паспалітай
- •29. Паўстанне Тадэвуша Касцюшкі. Ліквідацыя Рэчы Паспалітай
- •IV. У складзе расійскай імперыі
- •30. Палітыка царызму на Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX стст.
- •31. Стан гаспадаркі Беларусі ў першай палове хіх ст.
- •32. Беларусь у вайне 1812 г.
- •33. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX ст.
- •34. Адукацыя і навука ў канцы XVIII - першай палове XIX стст.
- •35. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.
- •36. Паўстанне 1863-1864 гг. Пад кіраўніцтвам к. Каліноўскага на Беларусі
- •37. Асаблівасці развіцця эканомікі ў другой палове XIX ст. Прамысловы пераварот
- •38. Фарміраванне беларускай нацыі. Адраджэнне беларускай мовы і літаратуры
- •39. Утварэнне і дзейнасць палітычных партый і арганізацый у канцы хіх - пачатку хх стст.
- •40. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. І ўдзел у ёй насельніцтва Беларусі
- •41. Сацыяльна-эканамічнае жыццё беларускіх губерняў у 1900-1914 гг. Сталыпінская аграрная рэформа
- •42. Асвета, адукацыя і навука ў другой палове XIX - пачатку XX стст.
- •43. Першая сусветная вайна. Становішча на Беларусі
- •V. Расійскія рэвалюцыі і лёс беларусі
- •44. Лютаўская рэвалюцыя 1917 года і беларускі рух
- •45. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. У Расіі і ўстанаўленне Савецкай улады на Беларусі
- •46. Брэсцкі мір. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •47. Утварэнне бсср і Літоўска-Беларускай сср
- •48. Польска-савецкая вайна і праблемы беларускай дзяржаўнасці. Другое абвяшчэнне бсср
- •49. Беларусь на мяжы дзьвух антаганістычных сістэмаў
- •VI. Беларусь у міжваенны перыяд
- •50. Удзел бсср у стварэнні ссср. Павелічэнне тэрыторыі рэспублікі
- •51. Палітыка беларусізацыі
- •52. Новая эканамічная палітыка
- •53. Калектывізацыя ў Беларусі
- •54. Адметнасці індустрыялізацыі ў бсср
- •55. Дэфармацыі грамадска-палітычнага жыцця і ўсталяванне таталітарнага рэжыму
- •56. Развіццё адукацыі, навукі і літаратуры ў бсср
- •57. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы. Эканамічнае становішча
- •58. Грамадска-палітычнае жыццё ў Заходняй Беларусі
- •VII. Беларусь у гады другой сусветнай вайны
- •59. Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб'яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •60. Нападзенне Германіі на ссср. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі
- •61. Акупацыйны рэжым. Беларускі калабарацыянізм
- •62. Партызанскі рух і падполле
- •63. Вызваленне Беларусі. Завяршальны этап вайны
- •VIII. Бсср у другой палове хх ст.
- •64. Геапалітычныя вынікі Другой сусветнай вайны.Удзел бсср у дзейнасці аан
- •65. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі ў пасляваенны час
- •66. Грамадска-палітычнае жыццё бсср ва ўмовах "адлігі"
- •67. Асаблівасці эканамічнага развіцця ў 60-я гг. Гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі
- •68. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча бсср ў 1970 - першай палове 1980-х гг.
- •69. Развіццё адукацыі, навукі і літаратуры ў Беларусі ў 1950-1980-я гг.
- •70. Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы для Беларусі
- •71. Палітыка перабудовы ў ссср і нацыянальна-дэмакратычны рух на Беларусі
- •72. Крызіс ссср як унітарнай дзяржавы. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце бсср
- •73. Дасягненне незалежнасці Беларусі. Дэнансацыя саюзнага дагавора 1922 г. І ўтварэнне снд
- •74. Дзяржаўнае будаўніцтва. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь
34. Адукацыя і навука ў канцы XVIII - першай палове XIX стст.
Адукацыйны працэс на беларускіх землях у гэты час знаходзіўся пад моцным уплывам польскай і рускай традыцый, што тлумачыцца як аб'ектыўнымі ўмовамі знаходжання Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай, а пасля Расійскай імперыі. Пасля шляхецкага паўстання 1830-1831 гг. царскі ўрад распачаў выцясненне польскай мовы і культуры, укараненне праваслаўя і ідэі адзінай рускай народнасці. Паланізацыі супрацістаўлялася русіфікацыя, а на практыцы яна ўзмацняла паланізацыю. Бо тая частка шляхты, якая адмоўна ставілася да праваслаўя і палітыкі Расіі ўвогуле, была вымушана злівацца з польскім нацыянальным рухам, абвяшчаць сябе палякамі.
Яшчэ пры Кацярыне II былі зроблены першыя спробы арганізацыі народнай асветы на дзяржаўным узроўні ў Расіі. Паводле статута 1786 г. у кожным губернскім горадзе прадугледжвалася адкрыццё аднаго чатырохкласнага Галоўнага народнага вучылішча, а ў павятовым - аднаго двухкласнага Малога народнага вучылішча. Палажэнні статута рэалізоўваліся ў губернях усходняй Беларусі, далучанай да Расійскай імперыі у 1772 г. Аднак на практыцы рускія свецкія школы ўзніклі не ўсюды і прытым яны былі недаступныя для сялян. У канцы XVIII ст. працягвалі дзейнічаць манастырскія уніяцкія і каталіцкія навучальныя ўстановы, у тым ліку і езуіцкія. Сярод апошніх вылучалася Полацкая езуіцкая акадэмія (1812-1820 гг.), якая па ўзроўні адукацыі набліжалася да вышэйшай навучальнай установы. У цэлым сістэма асветы на беларускіх землях пакуль працягвала працаваць па-польску.
У адпаведнасці з рэформай асветы 1803-1804 гг. школы беларускіх губерняў былі ўключаны ў склад Віленскай навучальнай акругі. Сістэма адукацыі была саслоўнай, сяляне не маглі пайсці далей пачатковых (царкоўна-прыходскіх) школ, вышэйшая адукацыя існавала толькі для дваран. Цэнтрам адукацыі і навукі з'яўляўся Віленскі універсітэт, у якім выкладанне вялося на польскай мове, але заахвочвалася вывучэнне гісторыі і мясцовых традыцый, што садзейнічала выкрышталізацыі сярод студэнцтва ідэй беларускай нацыянальнай самасвядомасці. Пасля паўстання, у 1832 г., Віленскі універсітэт, як асяродак шляхецкага патрыятызму і вальнадумства, зачыняецца. Каталіцкія манастырскія вучылішчы пераўтвараюцца ў свецкія гімназіі і павятовыя вучылішчы, дзе выкладанне вялося на рускай мове. Асвета пачала будавацца на прынцыпах "праваслаўя, самадзяржаўя і народнасці". Да 60-х гадоў XIX ст. на Беларусі дзейнічала 576 навучальных устаноў усіх тыпаў, у якіх навучалася каля 17 тыс. чалавек, што складала 0,5% усяго насельніцтва.
Адукацыйная сістэма вымушана была адгукацца на запатрабаванні часу, рабіліся, хоць і непаслядоўна, захады для развіцця спецыяльнай адукацыі. З пачатку 20-х гг. пачалося распаўсюджванне ланкастэрскіх школ для небагатых вучняў. Гэтыя школы ўзніклі у канцы XVIII - першай палове XIX стст. у розных краінах у выніку грамадскага руху за танны і хуткі спосаб атрымання адукацыі. Паводле ланкастэрскай сістэмы (англійскія педагогі Дж. Ланкастэр і А. Бэл) адбывалася навучанне дзяцей і дарослых больш падрыхтаванымі вучнямі пад кіраўніцтвам настаўніка. Першая ў Ра-сійскай імперыі школа ўзаемнага навучання была адкрыта ў 1819 г. у Гомелі, у тагачасным маёнтку графа М. Румянцава. У 1840-я гг. сталі адкрывацца пачатковыя школы для дзяржаўных сялян, настаўнікамі ў якіх часцей за ўсё былі мясцовыя святары. У 1840 г. пачынае працаваць Горы-Горацкая земляробчая школа, пераўтвораная ў 1848 г. у земляробчы інстытут - першую ў Расіі вышэйшую агранамічную навучальную ўстанову. Праз пансіёны і інстытуты шляхетных дзяўчат з 1840-х гадоў арганізоўвалася жаночая асвета.
У галіне навукі еўрапейскую славу атрымаў Віленскі універсітэт. Значнага ўзроўню дасягнулі тут дакладныя навукі. Ян Снядэцкі, які працяглы час быў рэктарам, унёс выдатны ўклад у матэматыку і астраномію, яго падручнік па сферычнай трыганаметрыі лічыўся найлепшым у Еўропе. Брат Яна Андрэй Снядэцкі на аснове віленскіх лекцый стварыў першы універсітэцкі падручнік па хіміі, а ў працы "Тэорыя арганічных істот", перакладзенай на нямецкую і французскую мовы, адным з першых у Еўропе абгрунтаваў ідэю аб кругавароце элементаў у прыродзе. Вучоныя-грамадазнаўцы мелі поспехі ў даследаванні мінулага Вялікага княства Літоўскага, старажытнай беларускай культуры, што спрыяла ўзнікненню беларусазнаўства і абгрунтаванню беларускай нацыянальнай ідэі. Пры універсітэце дзейнічалі добра абсталяваная абсерваторыя, адзін з самых значных у Еўропе батанічных садоў, першы ў Расіі заалагічны музей, багацейшая бібліятэка, шмат кабінетаў. Усё гэта дазваляла атрымліваць вышэйшую адукацыю на ўзроўні, які не саступаў лепшым тагачасным універсітэтам Заходняй Еўропы.
У Горы-Горацкім інстытуце развіваліся аграбіялогія і іншыя сельскагаспадарчыя навукі. Тут працаваў адзін з пачынальнікаў хімічнай навукі на Беларусі К. Шміт, выкладаў таксама выдатны хімік і педагог І. Цютчаў. Разам са студэнтамі праводзілася работа па вывядзенні новых сартоў сельскагаспадарчых культур, высокапрадуктыўных парод жывёлы, стварэнні інвентару. Вялікія палі, конны завод, сельскагаспадарчыя машыны, у тым ліку і замежныя, уся "эканамічная наяўнасць" перададзенага інстытуту казённага маёнтка, забяспечвалі якаснае засваенне вучэбнага плана.
У асяроддзі інтэлігенцыі ўзмацняецца цікавасць да краязнаўства. Гэта абумоўлівалася як дэмакратызацыяй шляхецкага вызваленчага руху з яго пошукамі апоры ў сялянстве, так і тагачасным рамантызмам з яго культамі старадаўнасці і народнасці. Менавіта ў першай палове XIX ст. у свядомасці шляхты беларускіх зямель, што называла сябе "літвінскай", пачалі адбывацца велізарныя па сваёй значнасці зрухі, якія леглі ў аснову працэсу, які мы сёння называем пачаткам беларускага нацыянальнага адраджэння. Шляхта мясцовага паходжання вывучала гісторыю роднага краю, народную культуру, да якіх пачала ставіцца як да ўласных каранёў і здабыткаў. Выдзеліліся беларуская археалогія, этнаграфія, фалькларыстыка, дзе плённа працавалі І. Грыгаровіч, Т. Нарбут, браты Я. і К. Тышкевічы, Я. Чачот, А. Кіркор. Выяўляюцца і публікуюцца шматлікія матэрыялы і дакументы з беларускай мінуўшчыны, пішуцца абагульняючыя аналітычныя працы, складаюцца фальклорныя зборнікі. З ініцыятывы Яўстафія Тышкевіча ў 1855 г. быў заснаваны першы публічны ў Беларусі і Літве Віленскі музей старажытнасцей. Пры ім дзейнічала археалагічная камісія, якая займалася зборам, даследаваннем і папулярызацыяй гістарычнай і этнакультурнай спадчыны, арганізоўвала абмен інфармацыяй, кнігамі і сустрэчы з навуковымі арганізацыямі Англіі, Даніі, Расіі, Францыі, Швейцарыі, Швецыі і іншых краін. У пачатку 40-х гг. знакаміты чэшскі вучоны Павел Шафарык на этнаграфічнай карце Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ўпершыню паказаў этнічную тэрыторыю беларусаў; ён жа адзначыў 15 спецыфічных асаблівасцей беларускай мовы. Усё гэта сведчыла аб пачатку самапазнавання народа і яго сцвярджэння ў новай еўрапейскай і славянскай сям'і.
Пытанні для самакантролю
За што быў зачынены ў 1832 г. Віленскі ўніверсітэт?
Чым застаўся вядомы ў беларускай гісторыі Я. Тышкевіч?