- •9. Утварэнне і працэс фарміравання вкл
- •10. Крэўская унія і яе наступствы
- •11. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •12. Гарады і гараджане ў вкл
- •13. Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста(валочная памера)
- •14. Фарміраванне беларускага этнасу
- •15. Францыск Скарына - першадрукар, асветнік, гуманіст
- •16. Барацьба за гегемонію ва Усходняй Еўропе ў хіv-хvi стст.
- •17. Люблiнская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай
- •18. Утварэнне уніяцкай царквы
- •19. Рэнесанс - цывілізацыйны скачок Еўропы
- •20. Рэфармацыя ў Еўропе і Беларусі
- •21. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •22. Сацыяльна-эканамічнае развіццё
- •23. Супрацьдзеянне Рэчы Паспалітай татарскай, шведскай і турэцкай агрэсіі
- •24. Канфрантацыя Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай
- •25. Вынікі Паўночнай вайны для беларусаў
- •26. Адукацыя і асвета ў Беларусі ў XVI-XVIII cтст.
- •27. Заняпад Рэчы Паспалітай і яе першы падзел
- •28. Спробы рэформ і другі падзел Рэчы Паспалітай
- •29. Паўстанне Тадэвуша Касцюшкі. Ліквідацыя Рэчы Паспалітай
- •IV. У складзе расійскай імперыі
- •30. Палітыка царызму на Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX стст.
- •31. Стан гаспадаркі Беларусі ў першай палове хіх ст.
- •32. Беларусь у вайне 1812 г.
- •33. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX ст.
- •34. Адукацыя і навука ў канцы XVIII - першай палове XIX стст.
- •35. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.
- •36. Паўстанне 1863-1864 гг. Пад кіраўніцтвам к. Каліноўскага на Беларусі
- •37. Асаблівасці развіцця эканомікі ў другой палове XIX ст. Прамысловы пераварот
- •38. Фарміраванне беларускай нацыі. Адраджэнне беларускай мовы і літаратуры
- •39. Утварэнне і дзейнасць палітычных партый і арганізацый у канцы хіх - пачатку хх стст.
- •40. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. І ўдзел у ёй насельніцтва Беларусі
- •41. Сацыяльна-эканамічнае жыццё беларускіх губерняў у 1900-1914 гг. Сталыпінская аграрная рэформа
- •42. Асвета, адукацыя і навука ў другой палове XIX - пачатку XX стст.
- •43. Першая сусветная вайна. Становішча на Беларусі
- •V. Расійскія рэвалюцыі і лёс беларусі
- •44. Лютаўская рэвалюцыя 1917 года і беларускі рух
- •45. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. У Расіі і ўстанаўленне Савецкай улады на Беларусі
- •46. Брэсцкі мір. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •47. Утварэнне бсср і Літоўска-Беларускай сср
- •48. Польска-савецкая вайна і праблемы беларускай дзяржаўнасці. Другое абвяшчэнне бсср
- •49. Беларусь на мяжы дзьвух антаганістычных сістэмаў
- •VI. Беларусь у міжваенны перыяд
- •50. Удзел бсср у стварэнні ссср. Павелічэнне тэрыторыі рэспублікі
- •51. Палітыка беларусізацыі
- •52. Новая эканамічная палітыка
- •53. Калектывізацыя ў Беларусі
- •54. Адметнасці індустрыялізацыі ў бсср
- •55. Дэфармацыі грамадска-палітычнага жыцця і ўсталяванне таталітарнага рэжыму
- •56. Развіццё адукацыі, навукі і літаратуры ў бсср
- •57. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы. Эканамічнае становішча
- •58. Грамадска-палітычнае жыццё ў Заходняй Беларусі
- •VII. Беларусь у гады другой сусветнай вайны
- •59. Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб'яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •60. Нападзенне Германіі на ссср. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі
- •61. Акупацыйны рэжым. Беларускі калабарацыянізм
- •62. Партызанскі рух і падполле
- •63. Вызваленне Беларусі. Завяршальны этап вайны
- •VIII. Бсср у другой палове хх ст.
- •64. Геапалітычныя вынікі Другой сусветнай вайны.Удзел бсср у дзейнасці аан
- •65. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі ў пасляваенны час
- •66. Грамадска-палітычнае жыццё бсср ва ўмовах "адлігі"
- •67. Асаблівасці эканамічнага развіцця ў 60-я гг. Гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі
- •68. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча бсср ў 1970 - першай палове 1980-х гг.
- •69. Развіццё адукацыі, навукі і літаратуры ў Беларусі ў 1950-1980-я гг.
- •70. Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы для Беларусі
- •71. Палітыка перабудовы ў ссср і нацыянальна-дэмакратычны рух на Беларусі
- •72. Крызіс ссср як унітарнай дзяржавы. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце бсср
- •73. Дасягненне незалежнасці Беларусі. Дэнансацыя саюзнага дагавора 1922 г. І ўтварэнне снд
- •74. Дзяржаўнае будаўніцтва. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь
33. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX ст.
Ліквідацыя дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай у цэлым і Вялікага княства Літоўскага ў прыватнасці, перадавыя французскія і ўвогуле заходнееўрапейскія ідэі, падзеі вайны 1812 г. аказалі вялікі ўплыў на развіццё грамадскай думкі Беларусі. Шляхецкая інтэлігенцыя, вучнёўская моладзь аб'ядноўваліся ў гурткі і таварыствы для выпрацоўкі і дасягнення сваіх сацыяльных і нацыянальных ідэалаў. Яны былі ідэйна і часта арганізацыйна звязаны з грамадскім рухам у Польшчы. А мэтай рэвалюцыйнага руху ў Польшчы было адраджэнне перш за ўсё польскай дзяржаўнасці, лёс Вялікага княства Літоўскага палякаў мала хваляваў. Больш таго, польскія рэвалюцыянеры марылі аб адраджэнні Польшчы не ў межах Каралеўства Польскага, а Рэчы Паспалітай.
У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта - Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота - было створана "Таварыства філаматаў" (аматараў навук), якое мела аддзяленні (філіялы) у Свіслацкай гімназіі, Полацкім піярскім вучылішчы і іншых навучальных установах. Яны прапагандавалі сярод навучэнцаў і насельніцтва ідэі роўнасці і свабоды. На Беларусі жылі і дзейнічалі ў складзе раскватараваных тут расійскіх войскаў многія дзекабрысты - М.М. Мураўёў, А.А. Бястужаў (Марлінскі), К.Г. Ігельстром, С.І. Трусаў і інш. У 1823 г. быў распрацаваны так званы бабруйскі план паўстання: арышт цара і яго світы ў час агляду войскаў у Бабруйскай крэпасці, але з-за непадрыхтаванасці і рознагалоссяў у кіраўніцтве дзекабрысцкімі арганізацыямі не быў ажыццёўлены. 24 снежня 1825 г. таварыства "Ваенныя сябры" сарвала цырымонію прысягі на вернасць Мікалаю І у Асобным літоўскім корпусе, размешчаным на Беласточчыне. У лютым 1826 г. дзекабрысты Палтаўскага палка спрабавалі захапіць Бабруйскую крэпасць. Гэтыя першыя рэвалюцыянеры хоць і спачувалі сялянам, але не лічылі іх рэальнай сілай і не абапіраліся на іх у сваёй дзейнасці.
У сярэдзіне 20-х гадоў тайныя таварыствы на Беларусі былі разгромлены.
Рэвалюцыя 1830 г. у Францыі ўскалыхнула Еўропу і нанесла моцны ўдар па сістэме Свяшчэннага Саюза, аплотам якога былі дзяржавы, што падзялілі Рэч Паспалітую. Мікалай I спрабаваў арганізаваць контррэвалюцыйную інтэрвенцыю спачатку ў Францыю, потым у Бельгію, якая дабілася незалежнасці ад Нідэрландскага каралеўства. Гэта падштурхнула да адкрытага выступлення польскіх шляхецкіх рэвалюцыянераў. У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося вызваленчае паўстанне, кіраўнікі якога ставілі галоўнай мэтай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Хутка яно ахапіла ўсё Царства Польскае.
Вясной 1831 г. у руках паўстаўшых аказаўся шэраг паветаў Заходняй Беларусі. Паўстанне развівалася тут у многім стыхійна, хоць і існаваў Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Сяляне і мяшчане мабілізоўваліся ў атрады пераважна пад прымусам і не былі зацікаўлены ваяваць без вырашэння сваіх сацыяльных праблем. У той жа час царскія ўлады абяцалі ім вызваленне ад паноў-паўстанцаў. Кульмінацыяй падзей стала бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г., у якой аб'яднаныя паўстанцкія сілы края разам з прысланым у дапамогу польскім корпусам не змаглі дасягнуць перамогі над царскімі войскамі. Усяго за зброю ўзяліся 15-19 тыс. чалавек. Легендай засталася ў гісторыі дзейнасць маладой шляхцянкі Эміліі Плятэр, якая ўзначаліла паўстанцкі атрад у некалькі тысяч ваяроў.
Летам 1831 г. асобныя выступленні адзначаліся ў паўднёвых паветах Беларусі, але ў цэлым паўстанне на беларускіх землях пайшло на спад і ў жніўні было задушана. Многія яго ўдзельнікі былі аддадзены пад суд. У шляхцічаў канфіскоўваліся маёнткі, асоб недваранскага паходжання аддавалі ў салдаты ці ссылалі ў Сібір.
Хто змог, эміграваў, пераважна ў Францыю. Адтуль паўстанцкая эміграцыя засылала сваіх эмісараў для працягу барацьбы.
Шляхецкія рэвалюцыянеры ўлічылі ўрокі паўстання. Іх рух, асабліва ў 40-я гады, дэмакратызаваўся і радыкалізаваўся, набываў аграрны характар. У ім удзельнічала ўсё больш прадстаўнікоў разначыннай інтэлігенцыі, якая імкнулася павесці за сабой сялянскія масы. Ідэі правадыра польскай дэмакратыі Іаахіма Лялевеля, які настойваў праз вызваленне сялян далучыць масы насельніцтва да рэвалюцыі, знаходзілі шмат паслядоўнікаў.
Студэнт Медыка-хірургічнай акадэміі ўраджэнец Піншчыны Франц Савіч (1815-1845) заснаваў у 1836 г. у Вільні "Дэмакратычнае таварыства", члены якога прапагандавалі ідэі дружбы народаў у барацьбе супраць самадзяржаўя, стаялі за вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёй. "Ліцвін, валынец, падайце ж мне рукі... Царам - на згубу, панам - для навукі", - заклікаў Савіч у сваім вершы "Дзе ж тое шчасце падзелася?.." Праз тры гады ўдзельнікі гэтага таварыства былі арыштаваны.
У 1846-1849 гг. у Вільні, Мінску, Гродне, Лідзе, Ашмянах і іншых гарадах існавала тайная арганізацыя "Братні саюз літоўскай моладзі" ("Саюз свабодных братоў"), якая налічвала каля 200 членаў. Вялася прапаганда сярод салдат і афіцэраў мінскага гарнізона, выраблялася зброя, завязваліся непасрэдныя кантакты з сялянамі аж да ўцягнення іх у арганізацыю.
1848 г. у Еўропе стаў годам буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый, накіраваных супраць феадальна-абсалютысцкіх рэжымаў, засілля вярхушкі буржуазіі, іншаземнага прыгнёту. 22-24 лютага пачалася рэвалюцыя ў Францыі, якая адразу ж знайшла водгук у германскіх дзяржавах. 13 сакавіка пакрыліся барыкадамі вуліцы Вены, за Венай паўстаў Будапешт, затым Прага. Рэвалюцыя ахапіла ўсю шматнацыянальную Аўстрыйскую імперыю. 18 сакавіка перамагло паўстанне ў Берліне. Моцным быў рух у Італіі, дзе патрыёты паспяхова змагаліся з войскамі аўстрыйскіх акупантаў. Супраць турэцкага іга падняліся малдаўскі і валашскі народы. Бурліла Іспанія, Швейцарыя, Бельгія. Рэвалюцыйная хваля змятала палітычныя рэжымы, троны, манархаў, міністраў. Рэвалюцыі сыгралі вялікую ролю ў аслабленні манархічных рэжымаў і феадальна-прыгонніцкіх парадкаў: знішчаны прыгонны стан сялян у Аўстрыйскай імперыі, уведзены некаторыя буржуазна-ліберальныя рэформы ў Германіі. Зменшыўся нацыянальны прыгнёт, замацаваліся палітычныя пазіцыі буржуазіі.
Рэвалюцыйная хваля спынілася ля граніц Расійскай імперыі: Мікалай I супрацьпаставіў ёй "бар'ер - са штыкоў". У заходнія губерні рушыў армейскі корпус у якасці паліцэйскага кардона ад "рэвалюцыйнай заразы". Генерал-губернатарам прадпісвалася прыняць "усе неабходныя для захавання грамадскай бяспекі меры" на выпадак актыўных дзеянняў шляхты супраць урада. Тут з'явіліся нелегальныя рукапісныя лістоўкі, адозвы, звароты, пісьмы пра рэвалюцыйную барацьбу народаў Еўропы, з заклікамі далучыцца да іх. Аднак напружанасць і вастрыня асобных падзей у масавыя выступленні ў Беларусі, як і ў суседнім Царстве Польскім, не перайшлі.
Ідэя адраджэння Вялікага княства Літоўскага паступова адыходзіла ў гісторыю, а беларуская нацыянальна-дзяржаўная ідэя ў грамадскім руху канца XVIII - першай паловы XIX стст. яшчэ не аформілася. Але калі дзекабрысты наогул ігнаравалі нацыянальныя правы беларускага і іншых народаў Расійскай імперыі, то ўдзельнікі гурткоў і арганізацый, створаных на мясцовай, хаця і моцна спаланізаванай, глебе, праяўлялі "літоўскі сепаратызм", любілі родны край, што пры збліжэнні іх з беларускай сялянскай масай стварала неабходныя перадумовы для фарміравання беларускай ідэі і выдзялення яе як самастойнай у недалёкай будучыні.
Пытанні для самакантролю
Што такое Царства Польскае?
Хто такая Эмілія Плятэр?