Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курс_лекций_Философия.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
12.11.2019
Размер:
1.04 Mб
Скачать

3. Цывілізацыйны і фармацыйны падыходы да гісторыі.

Сярод катэгарыяльных структур філасофіі гісторыі (грамадства, гісторыя, сэнс і мэта гісторыі, формы эвалюцыі, рухаючыя сілы, лінейнасць і нелінейнасць сацыяльнай дынамікі і інш.) есць вельмі праблемная – адзінства гісторыі. Гэта ідэйная структура з’яўляецца каштоўнай у разуменні анталогіі сацыяльнага быцця (чым і як ёсць грамаства) і дазваляе растлумачыць з’явы ўзнікнення і знікнення гісторыі, падабенства, адрозненне жыццядзейнасці розных краін і народаў. Вось паняцце “цывілізацыйнага працэсу”, ці яшчэ – “цывілізацыі” і характарызуе пэўны падыход, ці зрэз змянення грамадства. Зразумела, што гэта не адзіны падыход, досыць эўрыстычным есць фармацыйны падыход, актуалізуецца цяпер культуралагічны зрэз гісторыі, магчымыя і іншыя падыходы.

У аснове таго ці іншага разумення адзінства гісторыі знаходзіцца абаснаванне сістэмаўтваральнага крытэрыя, які сцягвае і рухаючую сацыяльную рэальнасть, і вызначае заканамерныя тэндэнцыі эвалюцыі грамадства. Мяркую, трэба праводзіць змястоўны камларатывісцкі аналіз адзначаных падыходаў. Фармацыйны аналіз ўсю дынаміку тлумачыць базісам, ці сукупнасцю вытворчых адносін, на аснове якога ўтвараецца тып грамадства, а змяненні апошняга - рух гісторыі. Грамадскі спосаб вытворчасці - аб’ектыўны крытэрый адзінства гісторыі, ён вядучы ў гістарычным матэрыялізме. Фармацыйны падыход мае і недахопы, асабліва метадалагічныя. Ён схематызуе і занадта аб’ектуе гісторыю. Невыпадкова, у філасофіі гісторыі вельмі пашыраны цывілізацыйны падыход, што змякчае, эмансіпіруе, суб’ектывіруе гістарычны працэс (суб’ ектывацыя гісторыі больш уласціва культуралагічнаму зрэзу, чым цывілізацыйнаму). Цывілізацыя-шматсемантычнае паняцце. У гэтай няпэўнасці ёсць свае мінусы і плюсы. Мінусы - праблемы з тлумачальнай логікай гісторыі, сацыяльная дынаміка не лінейная, а шматварыятыўная, гісторыя як бы рассеяна на шэраг асобных гісторый, праблемы , “сцежкі” ”скрэпаў ” дынамікі ў адзіны працэсс, праблемы сацыяльных ці грамадскіх адносін і г.д.. Плюсы (мнагапалярнасць гісторыі) трапляюць пад увагу этнасы, грамадская псіхалогія, дэмаграфія, экалогія і іншыя бакі і аспекты гісторыі, адзінства гісторыі не субстанцыйнае, а дынамічнае, гісторыя - гэта не штучная схема, а арганічныя змяненні тэхніка - тэхналагічных спосабаў дзейнасці, сацыяльных структур, духоўных каштоўнасцей і звычайных, не ідэалагічных паводзін чалавека, супольнасцей людзей і г.д.. Метадычна карысна вылучаць 3-4 асноўныя трактоўкі паняцця “цывілізацыя”:

а) сінонім культуры (А. Тоінбі, Н. Данілеўскі, П. Сарокін) г.з.

цывілізацыя -гэта культура.

б) дэградацыя, упадак культуры (А. Шпенглер, М. Бердзяеў) г.з.

амонім культуры.

в) узровень і ступень у развіцці чалавецтва, стан і працэссы ўласна

сацыяльнага, культурнага, духоўнага паходжання, што ідуць за

дзікасцю, варварствам (Морган, Ф. Энгельс, Тофлер) г.з.

этналакальнае разуменне цывілізацыі.

Абагульняючы, можна зрабіць сінтэзуючае вызначанне цывілізацыі як культурна- гістарычнага працэсса і супольнасці, у аснове якой - адзінства гістарычнага лёсу, цеснага сацыяльна- культурнага ўзаемадзеяння, высокі ўзровень інстытуцыянальных дзяржаў і механізмаў сацыяльнай арганізацыі , рэгуляцыі жыццяздольнасці грамадства. Гэта сацыяльная душа культуры. У параўнанні фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў трэба вызначыць як адрозненні, так і дапаўненні. У гэтым заключана задача, звышмэта цывілізацыйнага падыхода да гісторыі - быць формай, ідэяй мнагамернасці сацыяльнай дынамікі, выступаць яе “цывілізацыйнай”, сацыяльна- культурнай змястоўнасцю, тэхналогіяй узнаўлення грамадства ў адзінстве “сцежцы”, “скрэпцы”) матэрыяльных і духоўных, палітычных і экалагічных, псіхалагічных і этнічных, сацыяльных і асабаваных працэсаў.

Зразумела, што пабудаваць цывілізацыйныя тэхналогіі можна грунтуючы цывілізацыю на пэўнай яе структуры. Структурныя ж блокі ўтвараюць механізм цывілізацыйнага працэса, функцыянаванне якога абумоўлівае спосабы і асаблівасці характару гістарычных зрухаў у грамадстве. Агульнай тэндэнцыяй цывілізацыйнага працэсу з’яўляецца інтэграцыя структурных блокаў, а не іх жорсткая іерархія (як у фармацыях). Суб’ект і аб’ект гісторыі жорстка не падзяляюцца, а наадварот, канстытуізуюцца сацыяльна-культурным узаемадзеяннем. У рэальнай гісторыі дзейнічаюць розныя тыпы дэтэрмінацыі, але толькі адна вызначае іншыя. Адсюль падставы для шматлікіх канцептуальных пабудоў цывілізацыйнага працесу, канкрэтных тыпалогій грамадства (больш за 30 на сёняшні дзень). Актуальная ж тыпалогія цывілізацыйнага працесу характэрызуе паказчыкі ўзроўню, якасці жыцця і палітычнага жыцця чалавека ў грамадстве. Недастатковыя іх велічыні сведчаць аб крызісе цывілізацыі, калі згодна з А. Тойнбі, цывілізацыя не здольна адэкватаваць запатрабаванням працесу, а мінулыя сацыяльнакультурныя формы вычэрпваюцца. Паняцце цывілізацыйнага працесу надае новы сэнс сацыяльным рэвалюцыям і праблемам сучаснага грамадства.

З розных прадстаўленных у літаратуры тыпалагізацый, падаецца аптымальнай тыпалагізацыя В.С. Сцёпіна , у гісторыі грамадства ён вылучае два асноўных віда:

1) традыцыйнае;

2) тэхнагеннае.

Першы - характэрызуецца ўстойлівымі кансерватыўнымі тэндэнцыямі ўзмацнення сацыяльна-культурных адносін і дзейнасці. Стэрэатыпы кананізаваныя стылі, паўторы і адпаведныя культурныя каштоўнасці – рысы гэтай цывілізацыі.

Другі - характарызуецца інтэнсіфікацыяй, часовасцю, іннавацыйнасцю. Асновамі тут з’яўляюцца: а) аўтаномія асобы; б) культурная матрыца тэхніка-тэхналагічныя навуковыя іннавацыі; в) рэпрэсіўнасць у дачыненні традыцыйных культур; г) пастаянныя змяненні ўласных асноў – пераўтварэнне прыроды, грамадства і чалавека.

Сучаснае грамадства – гэта крызісны этап тэхнагеннай цывілізацыі, пераход, трансфармацыя ў новую цывілізацыю – інфармацыйную, постіндустрыяльную, антрапагенную, каэвалюцыйную і г.д. Сучасная цывілізацыя мае глабальны характар, увасабляе глабальныя інтэграцыйныя працесы. Зразумела, што сёння у сацыяльнай філасофіі асобна фармацыйны падыход не працуе, а больш акталізуецца яго сувязь з цывілізацыйным і культуралагічным падыходамі. Лёсавызначальнай з’яўляецца праблема ўключення ў сусветны цывілізацыйны працес не толькі краіны, этнасу, але найперш чалавека.

Таму ў тэмах, прысвечанных філасофіі тэхнікі ўлады, палітыкі, культуры, адукацыі і г.д. Метадалагічнае і светапогляднае значэнне паняцця “цывілізацыйны працэс” выступае дамінуючай ідэяй. Чалавекамернасць сацыяльных змяненняў, гуманізацыя і перспектывы чалавека – у гэтым сутнасць навуковага і гуманістычнага светабачання. Распрацоўка такога светапогляднага дыскурсу чалавека ёсць задачай філасофскага даследвання.

Литература:

Калмыков В.Н. Основы философии. – Мн., 2000. С.369-390.

Основы современной философии. – СПБ., 1999. гл.YIII, X, XII.

Реале Дж.,Антисери Д.Западная философия от истоков до наших дней. Т.4.-СПб.,1996.

Философские идеи нашего времени //Философия:Учебник\Под ред.Губина В.Д.-М.,2004

Эрш Ж. Філасофскае здумленне. -Мн.,1996.

Гайденко П.П. Проблема рациональности на исходе ХХ века // ВФ, 1991, № 6.

Гурина М. Философия: Учеб. пособие. -М., 1998. С. 358-389.

Углубляющее чтение:

Крапивенский С.Э. Социальная философия. – М., 1998.

Стёпин В.С. Философия ненасилия и будущее цивилизации // Мысль №2, 1999г.

Марков Б.В. Философская антропология: очерки истории и теории. –

СПБ., 1997.

Новикова Л.М. Цивилизация как идеал и как объединительный принцип исторического процесса // Цивилизация. Вып. 1. – М., 1992.

Жуков Н.И. Проблема сознания. -Мн.: Университетское, 1987.

Зинченко В.П. Миры сознания и структура сознания // Психология сознания. - СПб: Питер, 2001. С. 149-161.

Золотухина-Аболина. Страна философия. -Ростов-на-Дону.: «Феникс». 1995. С. 26-45, 508-528.

Основы современной философии. СПб.: Лань, 1999. ч. 4. С.188-260.

Проблема сознания в современной западной философии. М., 1989. С.5-14.

Рачков В.Л. Общая теория сознания. -М., 2000.

Сознание в социокультурном измерении. -М, 1990.

Стереотипы и динамика мышления. -Мн.: Наука и техника, 1993.