
- •Уводзіны Ключавыя палажэнні
- •Развіццё моў камп’ютарнага праграміравання
- •Эвалюцыя мовы Pascal
- •Структурная метадалогія распрацоўкі праграм Алгарытм
- •Асноўныя этапы рашэння задач на эвм
- •Блок-схемы
- •Структураграмы
- •Тэсціраванне праграм
- •Адладка праграм
- •Структурнае праграміраванне і дакладнасць праграм
- •Асноўныя канструкцыі структур кіравання
- •Метады распрацоўкі праграм
- •Праграміраванне зверху ўніз (ад агульнага да асобнага)
- •Модульнае праграміраванне
- •Праграміраванне знізу ўверх
- •Структурнае кадзіраванне
- •Арыфметыка эвм Сістэмы злічэння
- •Пераклады лікаў з адной сістэмы злічэння ў другую
- •Пераклад цэлых дадатных лікаў з сістэмы злічэння з асновай «p» у сістэму злічэння з асновай «q»
- •Пераклад правільных дробаў з сістэмы злічэння з асновай «p» у сістэму злічэння з асновай «q»
- •Пераклад змешаных дробаў
- •Формы прадстаўлення даных
- •Формы прадстаўлення лікаў у персанальным камп’ютары
- •Захаванне лікаў з фіксаванай кропкай
- •Захаванне цэлых лікаў
- •Алгарытм прадстаўлення адмоўнага ліку ў адваротным кодзе
- •Прынцыпы захавання лікаў з плаваючай кропкай
- •Фарматы лікаў з плаваючай кропкай арыфметычнага супрацэсара ibm pc/aт 8087
- •Сродкі алгарытмічнай мовы Pascal Агульная характарыстыка алгарытмічных моў
- •Базавыя элементы мовы Pascal
- •Алфавіт
- •Лексічная структура мовы
- •Агульная структура Pascal-праграмы
- •Простыя даныя мовы Pascal і работа з імі Тыпы звестак
- •Канстанты і пераменныя
- •Абсалютныя пераменныя
- •Цэлалікавыя даныя
- •Бітавая арыфметыка
- •Дзеянні бітавай арыфметыкі
- •Сапраўдныя даныя
- •Аперацыі над сапраўднымі данымі
- •Выразы мовы
- •Літарныя даныя
- •Функцыі
- •Булеўскія даныя
- •Даныя адраснага тыпу
- •Даныя карыстальніцкага тыпу
- •Даныя пералічальнага тыпу
- •Даныя інтэрвальнага тыпу
- •Элементарныя сродкі па рабоце з данымі Наданне значэння даным
- •Найпрасцейшае вызначэнне працэдур і функцый
- •Параметры
- •Знаёмства з файлавай сістэмай
- •Файлавы тып
- •Тэкставыя стандартныя файлы
- •Увод даных розных тыпаў
- •Вывад даных розных тыпаў
- •Вывад сімвалаў
- •Вывад радковых даных
- •Вывад лагічных значэнняў
- •Вывад цэлалікавых значэнняў
- •Вывад даных сапраўднага тыпу
- •Базавыя аператары мовы і метады праграміравання Аператары
- •Простыя аператары
- •Аператар безумоўнага пераходу goto
- •Аператар выкліку працэдуры
- •Пусты аператар
- •Састаўны аператар
- •Аператары выбару
- •Умоўны аператар
- •Метады і прыёмы праграміравання
- •Аператар варыянта
- •Прыклады праграм
- •Аператары паўтарэння
- •Аператар паўтарэння for
- •Аператар паўтарэння repeat
- •Аператар паўтарэння while
- •Хуткая ступень
- •Ітэрацыйныя алгарытмы вышэйшай матэматыкі
- •Структуры даных і праца з імі сродкамі мовы Pascal Парадкавыя тыпы
- •Мноствы
- •Тыпізаваныя канстанты тыпу «мноства»
- •Дзеянні над масівамі
- •Дзеянні над элементамі масіву
- •Пераменныя тыпу «масіў» са стартавым значэннем, ці тыпізаваныя канстанты-масівы
- •Канстанты з тыпам «масіў»
- •Камбінаваны тып «запісы»
- •Змяненне (прывядзенне) тыпаў і значэнняў
- •Радкі сімвалаў
- •Наданне значэння радкам
- •Радковыя выразы
- •Рэдагаванне радкоў
- •Пераўтварэнне радкоў
- •Механізмы структуравання праграм Працэдуры і функцыі
- •Функцыі карыстальніка
- •Параметры
- •Параметры-значэнні
- •Параметры-пераменныя
- •Прынцып лакалізацыі
- •Пабочны эфект
- •Рэкурсія і ітэрацыі
- •Параметры без тыпу
- •Працэдуры і функцыі як параметры. Працэдурныя тыпы
- •Пераменныя – працэдуры і функцыі
- •Падпраграмы ў модулях
- •Выкарыстанне модуля
- •Стандартныя бібліятэчныя модулі
- •Працэдуры кіравання праграмай
- •Эфектыўнасць праграм
- •Аптымізацыя ў час кампілявання
- •Індэксацыя
- •Выкарыстанне цыклаў
- •Арганізацыя цыклаў
- •Аптымізацыя цыклаў
- •Літаратура
Г. А. Расолька, Ю. А. Крэмень
КУРС ЛЕКЦЫЙ. МЕТАДЫ
ПРАГРАМІРАВАННЯ.
ЧАСТКА 1.
МІНСК
БДУ
2007
Уводзіны Ключавыя палажэнні
У развіцці электронных камп’ютараў вылучаюць чатыры пакаленні, кожнае з якіх характарызуецца выкарыстаннем сваіх базавых фізічных кампанентаў, а іменна электронна-прамянёвых трубак, транзістараў, інтэгральных схем і мікрапрацэсараў.
Адпаведна памерам, магутнасці і кошту існуюць тры тыпы камп’ютараў: універсальныя машыны, міні-камп’ютары і мікракамп’ютары (персанальныя камп’ютары).
Развіццё моў камп’ютарнага праграміравання
Паколькі камп’ютар можа апрацоўваць толькі двайковую інфармацыю, то для першых камп’ютараў праграмістам прыходзілася пісаць праграмы ў двайковых кодах. Іх называлі праграмамі на машыннай мове. Далей, каб аблегчыць стварэнне праграм, была распрацавана мова Асэмблер. У мове Асэмблер машынныя каманды ўяўляліся мнеманічна-сімвальнымі інструкцыямі. Калі праграма напісана на мове Асэмблер, яе трэба пераўтварыць у праграму на машыннай мове. Стварылі спецыяльную праграму – транслятар Асэмблера, якая аўтаматычна выконвала такі пераклад. Кожнай камандзе мовы Асэмблер прыблізна адпавядае адна каманда машыннай мовы, таму яе называюць мовай нізкага ўзроўню.
У залежнасці ад парадку выканання праграм мовы высокага ўзроўню дзеляцца на кампілятыўныя і інтэрпрэтаваныя.
Кампілятар – гэта праграма, якая аўтаматычна пераўтварае (трансліруе, кампілюе) зыходны код мовы высокага ўзроўню ў машынны код і стварае такім чынам файл – аб’ектны код.
Інтэрпрэтатар – гэта праграма, якая пераўтварае зыходны код мовы высокага ўзроўню ў машынны код крок за крокам, г. зн. кожная каманда (аператар) зыходнай праграмы пераўтвараецца інтэрпрэтатарам і тут жа выконваецца камп’ютарам, і так датуль, пакуль не скончыцца зыходная праграма на мове высокага ўзроўню.
Эвалюцыя мовы Pascal
Мова праграміравання Pascal, створаная ў 1970-я гг. швейцарскім вучоным і выкладчыкам Ніклаўсам Віртам у Цюрыху (Швейцарыя) як вучэбная мова камп’ютарнага навучання праграміраванню, названа ў гонар вядомага французскага матэматыка Блёза Паскаля. Добрая структураванасць мовы дапамагае прывіць пачынаючым праграмістам правільныя навыкі праграміравання. У выніку мова Pascal хутка стала асноўнай вучэбнай мовай у многіх універсітэтах свету. Дзякуючы багатым функцыянальным магчымасцям, лёгкасці састаўлення праграм і высокай хуткасці кампіляцыі мова Pascal інтэнсіўна выкарыстоўваецца і для стварэння прыкладных праграм.
Кампаніяй «Borland» распрацавана папулярная версія мовы – Turbo Pascal. Па меры развіцця аперацыйных сістэм Windows і распаўсюджвання канцэпцыі аб’ектна-арыентаванага праграміравання мова Pascal была пашырана да Turbo Pascal для Windows і Object Pascal для Windows.
Наступным крокам было стварэнне Delphi – асяроддзя распрацоўкі праграм на Object Pascal. У сістэму Delphi уваходзяць кампілятар з Object Pascal, візуальнае асяроддзе распрацоўкі, інструменты ўзаемадзеяння з базамі даных і бібліятэка VCL (Visual Components Library – бібліятэка візуальных кампанентаў). Сістэма Delphi створана ў поўнай адпаведнасці з канцэпцыяй RAD (Rapid Application Development – хуткая распрацоўка дадаткаў), яе выкарыстанне значна павышае хуткасць распрацоўкі дадаткаў да Windows.