Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_litrabota (3).docx
Скачиваний:
35
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
274.79 Кб
Скачать

Роля смі у фарміраванні ідэялогіі беларускай дзяржавы.

«Идеология государства – это система, нацеленная на реализацию потребностей и запросов общества, выяснение его отношения к различным институтам власти.

У нас сформировалась социальная ориентированность идеологических предпочтений. В конституции РБ чётко указывается, что наша страна – социальное гос-во. Таким образом, белорусы ожидают социальных гарантий, устранения болевых точек, в первую очередь, в экономической и социальной сферах. Второй особенностью бел.идеологии является решение всего комплекса проблем, связанных с ликвидацией последствий на ЧАЭС.»

СМИ отражают мысли и взгляды населения и сами формируют как общественное мнение, так и общественно-политический курс государства. СМИ – это прямая и обратная связь народа и власти, наиважнейший инструмент формирования общественного сознания. СМИ – политический институт управления (бывают: социальные, политические, экономические).

Янка Купала – публіцыст (па Говіну)

Агульнае кіраўніцтва газетай “Беларусь” (21.10.1919 – 9.7.1920гг) ажыццяўляў Я.Лёсік, які да ўдзелу ў газеце прыцягнуў Я.Купалу, Я.Коласа, Ядвігіна Ш., М.Гарэцкага, У.Галубка і многіх іншых, тых, хто быў добра вядомы у нацыянальна-вызваленчым руху. Я.К. да гэтага паспеў папрацаваць і ў “Звоне” і ў “Беларускім жыцці”, а пасля стаў і рждактарам часопіса “Рунь”.

У газеце “Беларусь” Я.К. апублікаваў каля 30 вершаў, паэмы, пераклады, але самай яркай і змястоўнай стала яго публіцыстыка. Самае галоўнае, што рабіў Я.К. ў газеце – даваў беларусам надзею на тое, што шся пошасць, якая абрынулася на іх, адыйдзе, скончыцца, і беларускі народ зажыве свабодна і шчасліва.

Публіцыстычныя творы Я.К. з’яўляліся амаль штодня. Толькі па іх назвах можна меркаваць, якой разнастайнай была яго публіцыстыка: ад глыбіннай тэмы беларускай нацыянальнай ідэі да канкрэтных яе складнікай – ажыццяўлення аграрнага пытання, арганізацыі беларусага нацыянальнага войска, стварэння нацыянальнай сімволікі і г.д.

У артыкуле “Больш самачыннасці” Я.К. разважаў над вечным: хто мы, беларусы, які наш менталітэт? Я.К. сцвярджаў, што шмат стагоддзяў беларусаў ўсё нехта апекваў: маскоўскія цары, палякі, немцы, саветы. “Гэта ж не можа быть, каб нехта быў лепшым прыхільнікам да нас, як мы самі да сябе”. У артыкуле “Торжышча” Я.К. раскрыў механзм узаемаадносін паміж Захадам і Усходам. Артыкула “Незалежнасць”, “Незалежная дзяржава і яе народы”, агляд “Справа незалежнасці Беларусі за мінулы год” сталі асноўнымі ў распрацоўцы канцэпцыі незалежнай Беларусі, беларускай нацыянальнай ідэі. Напісаныя мовай, зразумелай нават малаадукаванаму чытачу, яны неслі ў сабе багатыя думкі аб тым, чым была, чым ёсць і чым павінна стаць наша родная Беларусь. Артыкула “Зямельная спекуляцыя”, “Беларускае войска”, “Беларускі сцяг уваскрос!”, “Дэмакратычная камедыя” і інш, у якіх распрацоўваліся канкрэтныя праблемы агульнай ідэалагічнай устаноўкі, арганічна ўпляталіся ў агульную канву нацыянальнай ідэі. У іх Я.К бліскуча праявіў сябе і як ідэолаг, і як палітык, і як дыпламат, бо. Пэўна ж гаротны стан жыцця суродзічаў прымусіў пісьменніка заняцца справай, якой ён да гэтага не займаўся.

“Моладзь ідзе”(1919) – аўтар разважае на тэму моладзі, яе ролі ў нацыянальным адраджэнскім працэсе, ён спасылаецца на нацыянальна-свядомую моладзь Слуцка, якая стварыла таварыства “Папараць кветка” і выдала некалькі нумароў газеты “Наша каляіна”

У 1919-1920 гг. шмат выступаў як публіцыст. У артыкулах гэтага перыяду выкладаў свае погляды наконт шляхоў беларускага народа да нацыянальнага самавызначэння, прапаведаваў ідэал нацыянальнай рэвалюцыі, якая дазволіла б кожнаму народу стаць гаспадаром свайго лёсу, і супрацьпастаўляў яе рэвалюцыі сацыяльнай. Погляды Купалы вызначаліся дэмакратызмам, адмаўленнем насілля, сцвярджэннем прыярытэту агульначалавечых духоўных каштоўнасцей.

Публіцыстыка Купалы 20-х гадоў — гэта злоснае выкрыццё пануючага духу нацыянальнага прыгнёту. Аднак творы старана хаваліся. Іх не пускалі ў друк. Пра гэта трэба было маўчаць. Не жадала савецкая ўлада чуць і пра тое, што так дорага было аўтару, — пра надзею на светлую будучыню, якая звязвалася з нацыянальнай незалежнасцю.

Абок мастацкіх абагульненьняў зьмястоўнай гісторыка-палітычнай фактурай насычаная Купалава публіцыстыка таго драматычнага, лёсавызначальнага часу. Артыкулы ўжо аднымі назвамі выразна сьведчаць аб палітычных поглядах, дзяржаўніцкай мэтанакіраванасьці й пераканальнасьці іх аўтара: “Беларускі сьцяг уваскрос!”, “Незалежнасьць”, “Незалежная дзяржава і яе народы”, “Беларускае войска”, “Справа беларускага нацыянальнага гімна”, “Торжышча”, “Моладзь ідзе”.

У Купалы выспела канцэпцыя не проста нацыянальнага самавызначэння, але незалежнага існаваня Беларускай дзяржавы, паэт піша пра нацыянальную сімволіку, беларускае войска, вырашэнне сацыяльных і нацыянальных праблем народа. Гэта ідэя праходзіць стрыжнем у артыкуле "Незалежнасць": "… Толькі адна поўная дзяржаўная незалежнасць можа даць і праўдзівую свабоду, і багатае існаванне, і добрую славу нашаму народу. Але наша незалежнасць соллю ўваччу для нашых суседак — Полынчы і Расіі, бо і адна, і другая хацелі б нашу незалежнасць утапіць у лыжцы вады сваёй... А Беларусь, як і кожная іншая дзяржава, мае права і даб'ецца раней ці пазней гэтага права стаць роўнай і вольнай дзяржавай паміж суседзямі”.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]