Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_litrabota (3).docx
Скачиваний:
35
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
274.79 Кб
Скачать

Кампазіцыя літаратурнага твора. Рубрыкацыя ў тэксце. Памылкі ў афармленні загалоўкаў.

Кампазіцыя(лац.”пабудова”). Аднапланавая – шматпланавая (некалькі галоўных герояў –цэнтраў). У публіц. – у аснове лагічнае размяшчэнне фактаў.

Рубрыкацыя – сыстэма ўзаемасув.і супадчанення рубрык выдання, якая выражаецца ва ўзаемасувязі і супадчаненні загалоўкаў гэтых рубрык. Згачэнне загалоўкаў:

  • Арганізуюць, напраўляюць чытанне;

  • Паглыбляюц разумкенне твора;

  • Чытачулягчэй знайсці неабходны матэрыял, выкарыстоўваць яго выбарачна.

2 бакі аналіза рэдактарам рубрыкацый: аналіз непасрэдна члянення тэкста – ці адпавядае складанасць рубрыкацыі падрыхтоўке чытача; аналіз дакладнасці рубрыкацыі(суаднесеннасць загалоўкаў, ці адпавядае наз-ва зместу і наадварот).

Аглаўленне – рэдаккцыйнае – першае, рабочае; офармленчае – канчатковае, выпраўленае пасля рэдакцыйнага аналіза і ацэнкі кампазіцыі і рубрыкацыі).

Колькасць ступеняў рубрыкацыі. Асноўныя палажэнні:1. чым больш ступеняў ў рубрыкацыі, тым складаней разабрацца ў сувязях і узаемазалежнасці рубрык; 2. Чым слабей падрыхтоўка чытача, тым пажаданей менш развітая рабрыкацыя.

Класіфікацыя рубрык: кніга-том-частка-раздзел-падраздзел-глава-параграфаф-падпараграф. Методыка праверка залежнасці рубрык: 1. Спачатку прачытваюць загалоўкі 1й ступені9напрыклад, глаў), супастаўляюць значымасць кожнай рубрыкі па яе загалоўку, яны павінны выключаць адзін аднаго. 2. Затым чытаюць загалоўкі наступнай ступені…5. Супастаўленне загалоўкаў са ўсімі загалоўкамі той жа ступенііншых главаў, каб не здарылся, што ў розных главах яны стаяць на розных ступенях, але зяўляюцца раўназначнымі.

  1. Ідэалагічны аспект рэдактарскай дзейнасці. Умовы, якія забяспечваюць ідэалагічны ўзровень выдання.

Ідэалагогія – (ад лац.ідэя і логія: думка і навука) сістэма палітычных, прававых, маральных, рэлігійных, эстэтычных і філасофскіх поглядаў і ідэй, у якіх асэнсоўваюцца і ацэньваюцца адносіны людзей да рэчаіснасці; светапогляд. Ідэалагічны аспект рэд.дз. – кантроль за выкананнем ідэалагічнай функцыі. Ідэалагічная ф. – прапаганда нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей і норм, маральных арыенціраў, палітычных і эканамічных асноў развіцця грамадства, прынцыпаў дэмакратыі і свабод. Ідэалагічны аспект рэд.дз. звязаны з цэнзурай і самацэнзурай: рэдактар вызначае магчымасць/немагчымасць выдання тэкстаў СМІ, асвятлення тэмы, сачыць за правільным вуглом апісання, назірае, каб матэрыял не супярэчыў законам і грамадскім устаноўкам. Умовы, якія забяспечваюць ідэалагічны ўзровень выдання: 1. адпаведнасць агульначалавечым нормам, забарона на антымаральныя выступленні; 2. адпаведнасць законам дзяржавы, забарона на антыдзяржаўныя і незаконныя лозунгі, звесткі, паведамленні і інш.; 3. адпаведнасць КІРУНКАМ і ПРЫАРЫТЭТАМ дзяржавы, грамадства; 4. адпаведнасць прынцыпам ДЭМАКРАТЫІ; 5. прапаганда НАЦЫЯНАЛЬНЫХ каштоўнасцей; 6. асвятленне вострых тэм і праблем з ракурсу нацыянальных прыарытэтаў, каштоўнасцей, законаў; падтрымка аднадумцаў, абыход “нежаданых” тэм.

Асноўным сувязным звяном паміж журналістыкай і ідэалагічнымі працэсамі з'яўляецца дзяржаўная палітыка ў сферы СМІ, якая рэгулюе: унутрыжурналісцкія адносіны (заснавальнік, выдавец - галоўны рэдактар - журналісты); адносіны паміж СМІ і крыніцамі інфармацыі; правы журналістаў на распаўсюджванне інфармацыі; адносіны паміж СМІ і аўдыторыяй; аб'ём і характар удзелу органаў дзяржаўнай улады ў масава-інфармацыйнай дзейнасці; ажыццяўленне кантролю за дзейнасцю СМІ у межах дзеючага заканадаўства.

З аднаго боку, у СМІ і дзяржавы з яго палітыкай і ідэалогіяй процілеглыя інтарэсы. Але, з іншага боку, яны імкнуцца да саюзу. Так, журналісты, СМІ чэрпаюць свае сюжэты ў палітычнай сферы, а прадстаўнікі дзяржаўнай улады маюць магчымасць праз СМІ упэўніць аўдыторыю ў правільнасці іх палітыкі і прынятых рашэнняў. Хоць на практыцы гэта нярэдка вядзе да таго, што СМІ, удзельнічаючы ў распаўсюджванні асноўных палажэнняў нацыянальнай ідэалогіі дзяржавы на шырокую аўдыторыю, непазбежна прыходзяць да фармавання "патрэбнай" грамадскай думкі.

СМІ павінны зыходзіць з таго, што палітычная ідэалогія - гэта неад'емны элемент структуры грамадства. Таму функцыянальную скіраванасць паведамленняў у СМІ з гледжання іх ідэалогіі можна разглядаць як: пабуджальныя (якія ўздзейнічаюць на масавую аўдыторыю), уласна інфарматыўныя (рэальныя або выдуманыя звесткі), фактычныя (звесткі і паведамленні, на якіх заснаваны кантакт паміж суб'ектамі палітыкі).

Разгляд СМІ як формы палітычнай камунікацыі дазваляе сцвярджаць, што ўсе функцыі журналістыкі ў той або іншай меры ўтрымліваюць ідэалагічную кампаненту: інфармацыйная - інфармаванне аб сацыяльна-палітычнай, эканамічнай і т.п. сітуацыі ў краіне і свеце; карэляцыйная - аналіз, тлумачэнне, каментаванне і інтэрпрэтацыя інфармацыі, першым чынам у інтарэсах афіцыйнай і легітымнай улады, зыходзячы з дамінуючых палітычных і ідэалагічных прынцыпаў і норм; палітычная сацыялізацыя; континуитивная - распаўсюджванне пануючай культуры; забаўляльная - падтрымка сродкаў рэлаксацыі, якія маюць канчатковай палітычнай мэтай - згладжванне сацыяльных супярэчнасцяў і паслабленне сацыяльна-палітычнай напружанасці ў грамадстве ; мабілізацыйная - арганізацыя і забеспячэнне правядзення кампаній палітычнага характару, у тым ліку з выкарыстаннем такіх форм палітычнай камунікацыі як агітацыя і прапаганда.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]