Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік Адамовіч.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
15.08.2019
Размер:
1.01 Mб
Скачать

§ 1. Антычная міфалогія

У спадчыне старажытнагрэчаскай і старажытнай рымскай літаратур – творы, заснаваныя на міфалагічных сюжэтах і вобразах.

Гамер “ Іліяда”

У аснову паэмы пакладзены гераічныя паданні, якія склаліся на мяжы І тыс. да н.э. У іх аднаўляюцца гістарычныя падзеі, што адбываліся пад час паходу грэкаў на Трою (або Іліён – горад у Малай Азіі, вядомы з канца ІУ тыс. да н.э.). Прыблізна ў ІХ–УІІІ ст. да н.э. Гамер на матэрыяле вусных паданняў стварыў пісьмовы варыянт “Іліяды”. Гэты варыянт быў замацаваны ў УІ ст. да н.э. спецыяльнай камісіяй, якая адмежавала яго ад пашыраных вусных версій паэмы.

Траянскі цыкл міфаў. У ім адлюстраваны водгукі вайны паміж ахейскімі (грэчаскімі) плямёнамі і жыхарамі малаазійскага горада Троі (або Іліёна) прыблізна ў 1200 г. да н.э. Дзякуючы раскопкам нямецкага вучонага Шлімана ў 1870-х гг., а затым на в.Крыт, была пацверджана думка пра гістарычную аснову гэтых паданняў. У “Іліядзе” гісторыя мае міфалагічную інтэрпрэтацыю, а міф праступае праз аднаўленне гістарычных падзей (гл. эпас). За доўгія стагоддзі існавання ў вуснай форме аповяд пра ваенныя падзеі пад Трояй стаў набываць міфалагічную трактоўку, што стала асновай сюжэта. Згодна з міфам, Траянская вайна пачалася з выкрадання Парысам Алены Спартанскай.

Цар Пелей і марская багіня Фетыда (яны стануць бацькамі грэчаскага героя Ахіла) наладзілі вяселле, на якое былі запрошаны богі. На вяселле не была запрошана Эрыда, багіня распры, спрэчкі (прыгадаем падобны сюжэт у казцы “Спячая прыгажуня” Ш.Перо, дзе на народзіны каралеўны былі запрошаны ўсе феі, акрамя адной). Сарваўшы ў садах Гесперыд залаты яблык (яблык – сімвалічны першапачатак раздору, разбурэння гармоніі таксама ў “Кнізе Быцця” – адной з кніг Бібліі), багіня падкінула яго на вясельны стол, папярэдне надпісаўшы: “найпрыгажэйшай”. Тры багіні паспрачаліся за гэты яблык: Гера, жонка Зеўса і багіня шлюбу, Афіна, багіня мудрасці, і Афрадыта, багіня кахання. Спрэчку павінен быў вырашыць Парыс, сын траянскага цара Прыяма.

Задача, якую павінен вырашыць Парыс, – з найбольш складаных у філасофіі адносна вызначэння сутнасці чалавека. Гера паабяцала, калі Парыс вылучыць менавіта яе, узнагародзіць героя ўладаю над людзьмі (што можна патлумачыць як перавагу сацыяльнага пачатку). Афіна абяцае зрабіць Парыса самым дужым у свеце (г.зн. аддае перавагу фізічным, прыродным якасцям асобы). Афрадыта ў якасці найвышэйшай каштоўнасці прапаноўвае Парысу каханне самай прыгожай з жанчын (трэці пачатак, які філосафы вылучаюць у чалавеку, звязаны з яго псіхікай або светам пачуццяў).

Гэты старажытны міф асаблівым чынам ілюструе сучасны ўзровень ведаў пра чалавека. Так, філасофія, як і літаратура, на ўсім працягу свайго развіцця вырашае праблему, што такое чалавек. Прыярытэтны погляд на чалавека з вылучэннем яго сацыяльнага пачатку быў уласцівы літаратуры і мастацтву сацыялістычнага рэалізму. Прыроднае ў чалавеку – у цэнтры ўвагі пазітывістаў і пісьменнікаў-натуралістаў. Канцэпцыя чалавека як істоты біясацыяльнай набывае распаўсюджванне ў СССР, пачынаючы з 1960-х гг. Увага да псіхікі чалавека, яго ўнутранага, эмацыянальнага свету дазволіла аднавіць трохчасткавую пабудову асобы: чалавек – біяпсіхасацыяльны арганізм. Паглыблены псіхалагізм трывала ўвайшоў у літаратуру ў ХІХ ст., але менавіта літаратура ХХ ст. адкрыла яго самыя патаемныя глыбіні. Своеасаблівым чынам чалавек аказваецца “створаным па вобразу і падабенству” да Бога: у адзінстве і непадобнасці трох сваіх іпастасяў.

Парыс робіць “найсучасны” выбар: ён аддае яблык Афрадыце, сцвярджаючы ў якасці прыярытэтнага свет пачуццяў, эмоцый чалавека.

Прычынай Траянскай вайны, такім чынам, становіцца выкраданне Парысам прыгажэйшай з жанчын – Алены Спартанскай, жонкі цара Спарты Менелая. У старажытныя часы прыгажосць жанчыны вызначалася яе прыпадабненнем да багінь. “Дивно подобна она на бессмертных богов своим видом” – сказана пра прыгажосць Алены Спартанскай. Другая гераіня антычнага эпасу – Пенелопа з “Адысеі” Гамера, таксама набывае вышэйшую прыгажосць – прыгажосць багоў (“…и ей, усыпленной, // Все, чем пленяются очи мужей, даровала богиня: // Образ ее просиял той красой несказанной, какою // В пламенно-быстрой и в сладостно-томной с Харитами пляске // Образ Киприды, венком благовонным венчанной, сияет…»).

Спартанскі цар разам са сваім братам Агамемнанам, паводле міфа, сабралі войска і асадзілі Трою, патрабуючы вяртання Алены. Каб вярнуць Алену яе мужу, пачынаецца Траянская вайна, і яна цягнецца 10 год. У “Іліядзе” апісваецца 51 дзень апошняга, дзесятага года вайны.

Траянскі цыкл міфаў з’яўляецца крыніцай многіх сюжэтаў і вобразаў перш за ўсё антычнай літаратуры. Сувязь паміж міфам і паэзіяй ляжыць у аснове народнай творчасці. Таму міфы і сталі глебай, з якой вырасталі і ў межах якой афармляліся першыя дайшоўшыя да нас ўзоры старажытнагрэчаскай літаратуры. На працягу стагоддзяў адносіны да міфалогіі, з якой браліся сюжэты і вобразы, а напачатку і ўвесь вобразны строй твора, былі неаднолькавыя. Адны са старажытных аўтараў з пашанай называюць багоў, падкрэсліваючы, што ўчынкамі людзей і іх лёсам кіруюць найперш богі (Гамер). Другія ў больш позні час дазваляюць іранічнае стаўленне да багоў (Арыстафан, часткова Вергілій).

“Іліяда” Гамера мае непасрэдны ўплыў на творчасць беларускіх пісьменнікаў. “Іліяда” Гамера названа М.Багдановічам “велізарнейшай”. Урыўкі з яе ў перакладзе Б.Тарашкевіча друкаваліся ў газеце “Беларускі звон” (1922 г.) і часопісе “Полымя рэвалюцыі” (1935 г.). “Мая Іліяда” – называе адзін са сваіх твораў У.Караткевіч.