Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік Адамовіч.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
15.08.2019
Размер:
1.01 Mб
Скачать

§ 2. Асветніцтва

Асветніцтва – 1) ідэалогія буржуазіі ў перыяд першапачатковага накаплення капіталу; 2) культурны рух, які пашырыўся ў Еўропе ў ХУШ ст.; 3) комплекс ідэй, на аснове якіх узнікла спецыфічная мастацка-эстэтычная сістэма; 4) “у вузкім сэнсе слова – буржуазная ідэалогія, якія адмаўляе неабходнасць ужывання рэвалюцыйных метадаў для пераўтварэння аджылага сацыяльнага ладу” (ФЭС). Тэрмін упершыню скарыстаны Вальтэрам і Гердэрам. Ідэалогія Асветніцтва ўзнікла ў Англіі (Джон Лок). У Францыі (Ш.Л.Мантэкс’ё, Вальтэр) спрыяе выспяванню рэвалюцыйнага руху, а з 2-й пал. ХУШ і ў пач. ХІХ ст. пашыраецца ў Германіі (Г.Э.Лесінг, І.Кант), Расіі (А.Радзішчаў), на Беларусі (К.Нарбут, М.Пачобут-Адляніцкі; А.Снядэцкі, А.Доўгірд і інш.), дзе было звязана з французскім, рускім, польскім, літоўскім і украінскім асветніцтвам. У філасофіі – думкі пра неабходнасць буржуазна-дэмакратычных сацыяльных пераўтварэнняў (Вальтэр, Я.Снядэцкі); матэрыялізм (Д.Дзідро, А.Радзішчаў).

Тыпалогія Асветніцтва:

  1. Скіравана на знішчэнне рэшткаў феадальнай сістэмы і яе абмежаванняў.

  2. Культ Розуму і Навукі. Паводле Канта, розум неабходны для рэалізацыі сацыяльнага прагрэсу (у гэтым бачыў сутнасць А. як гіст.эпохі ў развіцці чалавецтва). З ХУІІ ст. ідэі навуковага спасціжэння свету і апоры на розум перайшлі ў практыку ХУШ ст.і пашырылі пры гэтым сферы свайго ўжытку. Разумным прызнавалася тое, што адпавядала інтарэсам свабоднага чалавека, г.зн. чалавека, не скутага старымі ўмоўнасцямі, феадальнымі ланцугамі, іерархічнымі сувязямі і залежнасцю ад сацыяльнага асяроддзя. Формула асветніцкіх ідэй – “Асвета з падамогай святла розуму”.

  3. Ідэя “свабоднага чалавека” (сінонімы: “прыродны”, “натуральны”, “дабрачынны”, “чысты”, “эмпірычны” чалавек і інш.) – чалавека, свабоднага ад усяго іншага, акрамя правоў, дадзеных яму самой прыродай. Гэтыя правы вызначаны яшчэ ў антычнасці: права на шчаслівае жыццё, ахову здароўя, самастойнае мысленне, прыватную ўласнасць і яе свабоднае выкарыстанне. Англійскі філосаф Джон Лок паўтараў: “Натуральны стан ёсць стан свабоды, але не свавольства, ён кіруе законамі прыроды, якім усякі павінен падпарадкоўвацца: розум, які адкрывае гэтыя законы, вучыць людзей, што ніхто не мае права шкодзіць жыццю, здароўю, свабодзе, маёмасці іншага”. Паколькі прырода “дае” ўсім роўныя правы, значыць, вылучалася ідэя “роўнасці” ўсіх людзей (у гады Вялікай французскай рэвалюцыі гэта ідэя прагучыць у лозунгу “Свабоды, роўнасці, братэрства!”).

  4. Асветнікі лічылі, што па сваёй прыродзе чалавек добры. Паводле англійскага філосафа Шэфтсберы, у чалавека закладзена “прыроджанае маральнае пачуццё” і ён імкнецца да дабра, ісціны, прыгажосці. Зло нараджаецца ў выніку ўплыву сацыяльнага асяроддзя. Таму асветнікі бачылі два шляхі змянення грамадства – гвалтоўны (рэвалюцыйны, шляхам народнай рэвалюцыі) і негвалтоўны.

  5. Асветнікі прапаноўвалі і вывучалі розныя шляхі негвалтоўнага пераўтварэння грамадства:

А) Стваральная праца. Гэта ідэя прагучала ў рамане Д.Дэфо “Рабінзон Круза”. У апошнім маналогу Фаўста з аднайменнай трагедыі Гётэ ўслаўляецца “свабодны люд і радасная праца”, якія “шчаслівым зробяць гэты ўбогі край”. Была пашырана “тэорыя малых спраў”: так, Кандыд, герой аднайменнай аповесці Вальтэра, сцвярджае: “Будзем апрацоўваць свой сад”.

Б) Чалавека выхоўвае і народнае асяроддзе. Гэты шлях выхавання праходзяць героі Д.Свіфта (“Падарожжы Гулівера”), Г.Філдзінга (з “Гісторыі Тома Джонса, знайдыша”), Л.Стэрна (пастар Ёрык з рамана “Сентыментальнае падарожжа”), Вальтэра (героі філасофскіх аповесцей Задзіг, Кандыд), Гётэ (Фаўст).

В) У праграме веймарскага класіцызму (праграме культурна-эстэтычнага выхавання і адукацыі), распрацаванай Гётэ і Шылерам, прагучала ідэя выхавання чалавека з дапамогай навукі, мастацтва.

Г) Ідэю выхавання маральнай пропаведдзю вылучалі англійскія сентыменталісты (Л.Стэрн, О.Голдсміт), французскія асветнікі (Вальтэр, Д.Дзідро, Ж.Ж.Русо).

Д) Ідэю выхавання ўладара, як шлях да рэалізацыі ідэі новага грамадства, абвяшчалі Шылер (у п’есе “Дон Карлас”), Д.Свіфт (у рамане “Падарожжы Гулівера”). У літаратуры Асветніцтва была пашырана і тэорыя “асветнага манарха”, “добрага цара”. Да яе звярталіся Д.Свіфт, Ш.Л.Мантэск’ё, Вальтэр, Ф.Шылер, Д.Фанвізін і інш.

  1. Асветнікі верылі ў прагрэс грамадства, цывілізацыі, у надыход царства розуму. Выразна “мечта о новом, лучшем государстве” прагучала ў п’есе “Дон Карлас” Шылера. З такімі прадбачаннямі звязаны і апошнія імгненні жыцця Фаўста, героя Гётэ.

Параметры паняцця “Асветніцтва”, замацаваныя ў ХУШ ст. і звязаныя з асноўнымі ідэямі эпохі, можна сістэматызаваць у выглядзе табліцы:

Сацыякультур-ны кантэкст

Барацьба супраць феадалізма, феадальна-царкоўнага светапогляду, прыгону, духоўнай дыктатуры, абсалютысцкай манархіі, рэлігіі і царквы, невуцтва і забабонаў, схаластыкі і цемрашальства; рост гандлю і прамысловасці, стварэнне нацыянальных дзяржаў, складванне асноў нацыянальнай культуры (на думку Гётэ, эпоха нараджэння сусветнай літаратуры), пашырэнне ўлады чалавека над прыродай (у т.л. над прыродай чалавека), навуковыя адкрыцці ў прыродазнаўстве, дасягненні гуманітарных навук; актывізацыя палітычнай барацьбы, панаванне буржуазна-дэмакратычнай ідэалогіі, «за» «асветніцкі абсалютызм», канстытуцыйную і парламенцкую манархію, «за» дэмакратычную рэспубліку.

Жанры

Прыземленыя побытавыя жанры, высокія жанры; трагедыя, мяшчанская драма, філасофская драма, камедыя нораваў, музычная камедыя; камічны эпас, раман -- выхавання, бытавы, сентыментальны; філасофская -- аповесць, казка, трактат, дыялог; нарыс, байка, лісты.

Паэтыка

Цікавасць да паўсядзённага побыту, да этнічных асаблівасцей, да нораваў грамадства, метады псіхалагічнага аналізу асветніцкага універсалізма; канфлікт паміж новым (гуманістычным) і старым (грамадствам, мысленнем), саслоўны характар канфлікту; сатыра, дыдактыка, філасофская праблематыка, публіцыстычнасць, тэндэнцыйнасць; асветніцкі рэалізм, асветніцкі класіцызм, сентыменталізм; сувязь літаратуры і філасофіі, сувязь літаратуры і эстэтыкі.

Пантэон пісьменнікаў-класікаў

Д.Дэфо, Дж.Свіфт, Л.Стэрн, С.Рычардсан, Дж.Лок, Шэфтсберы, Р.Б.Шэрыдан, Г.Філдынг, О.Голдсміт; Ш.Л.Мантэск’ё, Вальтэр, Д’Аламбер, Д.Дзідро, Ж.Ж.Русо; Вінкельман, І.Гердэр, Г.Э.Лесінг, І.В.Гётэ, Ф.Шылер; А.Радзішчаў, П.Новікаў, Я.Казельскі...

"Залаты фонд" помнікаў

"Рабінзон Круза", "Падарожжы Гулівера", "Падарожжа па Францыі і Італіі", "Персідскія лісты", "Пра дух законаў", "Энцыклапедыя", "Кандзід, або Аптымізм", "Магамет", "Жак-фаталіст", "Пляменнік Рамо", "Манахіня", "Споведзь", "Векфілдскі святар", "Пакуты маладога Вертэра", "Разбойнікі", "Падступствы і каханне”…