Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік Адамовіч.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
15.08.2019
Размер:
1.01 Mб
Скачать

Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

Г.Я.Адамовіч

Літаратурная класіка

ў параўнальным вывучэнні

Вучэбны дапаможнік

Рэкамендавана

Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Мінск 2007

ЗМЕСТ

Уступ

Тэма 1. Сусветная літаратура – множнасць і адзінства нацыянальных літаратур

Тэма 2. Крыніцы сусветнай літаратуры. Міфалогія. Фальклор

§ 1. Антычная міфалогія

§ 2. Хрысціянства як адна з крыніц літаратуры

§ 3. Казка ў сістэме фальклорных і літаратурных жанраў

Тэма 3. Склад літаратуры

§ 1. Літаратурны працэс

§ 2. Перыядызацыя

2.1. Антычнасць

2.2. Адраджэнне

Тэма 4. Роды, віды, жанры ў сістэме параўнальнага вывучэння літаратур

§ 1. Эпас як аповяд пра мінулае, гістарычнае і міфалагічнае

§ 2. Санет

Тэма 5. Сюжэт у сістэме “сусветная – нацыянальная літаратура”

§ 1. Вандроўныя сюжэты

§ 2. Сюжэты, якія распаўсюджваюцца шляхам кантактаў

Тэма 6. Сусветны пантэон. Праблема аўтара ў параўнальным вывучэнні

§ 1. Дантэ

§ 2. Шэкспір

§ 3. Сервантэс

Тэма 7. Твор як аб’ект сістэмнага аналіза

§ 1. “Боская камедыя”

§ 2. “Гамлет”

§ 3. “Дон Кіхот”

Тэма 8. Комплексны аналіз твора

§ 1. “Фаўст” Гётэ

Тэма 9. Літаратурныя рухі, кірункі, плыні як аб’ект параўнальнага аналізу

§ 1. Барока

§ 2. Асветніцтва

§ 3. Рамантызм: канцэпцыя чалавека і свету

§ 4. Сімвалізм, імпрэсіянізм у літаратуры: П.Верлен, М.Багдановіч

Заключэнне

Бібліяграфія

Уступ

“В современном обществе литература уже не занимает само собой разумеющегося места. Было время, когда значение литературы не ставилось под вопрос, но сегодня оно парадоксальным образом прямо пропорционально росту доступности книг. Очевидно, литература утратила некоторые функции, ранее свойственные ей в такой степени, что они и принимались собственно за литературу. Умерли определенные представления о литературе, но не сама литература»,– так пачынае сваё эсэ «Змена функцый літаратуры» адзін з вядомых даследчыкаў Вольфганг Ізер.

Пытанне пра месца і ролю літаратуры набывае асаблівую актуальнасць у пачатку ХХІ ст. у сувязі з карэннымі зменамі, якія адбываюцца ва ўсіх частках свету. Сёння гэтае пытанне набыло асаблівую вастрыню: функцыянаванне літаратуры ў тым звыклым выглядзе, у якім мы ўспрымаем літаратурны твор,– у выглядзе так ці інакш выдадзенай кнігі,– сёння выклікае спрэчкі само пытанне пра неабходнасць кнігі ў жыцці сучаснага чалавека.

Але паэт як быў, так і застаўся паэтам. Як ён успрымаў сябе ў часы “Фаўста” Гётэ, такім ён і ўспрымае сябе праз дзвесці год. Метафарычна гэта засведчыў на мяжы ХУІІІ – ХІХ стст. нямецкі паэт І.В.Гётэ ў адным з пралогаў да трагедыі “Фаўст”:

Калі прырода круціць калаўрот Хто буру выявіць у страсці апантанай:

І раўнадушна нітку вечнасці прадзе, А зладнасць дум – у сполахах зары?

Калі бязладны гурт жывых істот Хто кветкі пакладзе да ног каханай?

Рознагалоса навакол гудзе, Хто за каханне згіне без пары?

Хто ж у хаосе, у стыхійным моры Хто сімвалам геройскіх перамог

Парадак стройны навядзе, Зрабіў нязначных лаўраў вецце?

Каб загучалі ў маналітным хоры Хто аб’яднаць багоў Алімпа змог? –

Усе адзінкі сілаю з’яднанай? Паэт – пясняр вялікіх спраў у свеце!

Ва ўрыўку ёміста і лаканічна замацавана думка пра тое, што з’явы, якія адбываюцца ў прыродзе і ў грамадстве, могуць быць адмысловым чынам асэнсаваны і перададзены ў форме мастацкіх вобразаў. І гэтыя вобразы, як і паэзію (ды і літаратуру ўвогуле), немагчыма параўнаць ні з чым іншым у жыццядзейнасці чалавека, паколькі мастацкая творчасць нясе прынцыпова новыя веды і адчуванні, надае дадатковы сэнс штодзённаму існаванню чалавека і асвятляе новым святлом усё яго жыццё.

Вучэбны дапаможнік “Літаратурная класіка ў параўнальным вывучэнні” прызначаны паказаць, што беларуская літаратура, якая разглядаецца як частка сусветнай, і сусветная літаратура, якая мае ў сваім складзе творы беларускіх аўтараў, – багацейшая скарбніца назапашанага чалавецтвам за тысячагоддзі свайго існавання, таго, што ўзгадоўвалася на культурнай глебе нашых продкаў на працягу шматвекавой гісторыі. І гэта скарбніца падобна Сезамавай пячоры, толькі захоўваюцца ў ёй не залатыя сліткі і не каштоўныя камяні, а духоўныя багацці, якія здольныя наталіць духоўную смагу чалавека, асвятліць цудадзейным святлом яго паўсядзённасць, уліць сілы ў яго душу (або як пісаў М.Багдановіч: “і сілы ты ўліла ў слабеючыя жылы”), падмацаваць веру ў прыгажосць, значнасць, сэнс уласнага існавання.

У навучальных установах Беларусі дапаможнік можа быць выкарыстаны ў адукацыйна-выхаваўчым працэсе, яго асноўныя задачы:

  • напоўніць канкрэтным зместам канцэпцыю вывучэння беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай;

  • акрэсліць параметры той ці іншай літаратурнай з’явы, даць канкрэтныя прыклады з беларускай і іншанацыянальных літаратур;

  • выявіць узроўні ўзаемадзеяння беларускай літаратуры з іншанацыянальнымі;

  • знайсці прыклады падабенства паміж літаратурамі розных эпох і народаў, характарызаваць прычыны і ўмовы такіх сыходжанняў;

  • замацаваць думку пра існаванне пэўных заканамернасцей у развіцці сусветнай літаратуры і літаратур асобных народаў;

  • усвядоміць, наколькі багатай і разнастайнай з’яўляецца літаратурна-мастацкая спадчына чалавецтва і якія вялікія могуць быць страты, калі гэтая спадчына будзе незапатрабаванай;

  • нельга не прызнаць таго факта, што наяўнасць літаратуры як асобнай часткі жыццядзейнасці чалавека здольна духоўна ўзбагаціць, надаць новы сэнс і ўпрыгожыць звыклую будзённасць чалавечага існавання;

  • літаратурная спадчына ўсяго чалавецтва і асобнага народа мае незаменны выхаваўчы патэнцыял і для фарміравання патрыятычных пачуццяў, грамадзянскай пазіцыі асобы, і для набыцця ідэйна-маральных арыенціраў, і для эстэтычнага выхавання.

Таму звесткі, якія даюцца ў дапаможніку, могуць быць выкарыстаны пры вывучэнні гісторыі літаратуры (нацыянальнай і сусветнай), знаёмстве з тэорыяй і метадалогіяй літаратуры, асабліва ў пытаннях параўнальнага вывучэння літаратур, для атрымання навыкаў па літаратурнай крытыцы.

Тэкст дапаможніка шматузроўневы: асноўную частку складае тэкст, у якім аналізуюцца творы беларускай і іншанацыянальных літаратур у супастаўленні і проціпастаўленні; другі ўзровень складаюць тэарэтычныя паняцці, іх тлумачэнні і прыклады; трэці – графічныя ілюстрацыі, якія фармалізуюць прадмет выказвання, дазваляючы выявіць у ім наяўнасць пэўнага алгарытму, агульнае з немастацкімі вобразамі, што сведчыць пра існаванне пэўных заканамернасцей, якія ўласцівыя не толькі фізічным аб’ектам, але і мастацкаму тэксту як “другой рэчаіснасці”, і звязваюць іх паміж сабой.

У дапаможніку вызначэнне асноўных тэрмінаў і іх характарыстыка дзеля больш выразнай тэрміналагічнай акрэсленасці і сістэматызаванай тыпалогіі часткова бярэцца са спецыяльных даведачна-энцыклапедычных выданняў: “Краткая литературная энциклопедия” (у 9 тт., М., 1962-78; артыкулы В.Жырмунскага, Ю.Мана); “Лексикон загального та порівняльного літературознавства” (Чернівці, 2001; артыкулы А.Волкава, І.Зварыча, Б.Іванюка, М.Няфёдава, Ю.Папова); “Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі” (у 5 тт., 1984–87; артыкулы Л.Барага, К.Кабашнікава, В.А.Каваленкі, В.Рагойшы, Л.Салавей, А.Фядосіка).