Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік Адамовіч.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
15.08.2019
Размер:
1.01 Mб
Скачать

Асноўныя літаратурныя эпохі, склад літаратуры / кірункі

Старажытнасць

Уласна літаратурныя роды. жанры: эпас, лірыка, драма;

Гістарыяграфія

Красамоўства

Філасофія

Прыродазнаўства

Сярэднявечча і Адраджэнне

Старажытныя (на тэр.Еўропы акрамя ст. Грэцыі і Рыма) + сярэднявечныя: клерыкальная (царкоўна-рэліг.) л-ра, рыцарская л-ра, гарадская л-ра. Народна-эпічная л-ра (2 перыяды)

Адраджэнне: гуманістычная канцэпцыя чалавека і свету; новыя жанры ў л-ры. Рэнесансны рэалізм

17 і 18 стст.

17 ст.: барока, класіцызм

18 ст.: эпоха Асветніцтва: асветніцкі класіцызм, асветніцкі рэалізм. сентыменталізм

Класіка 19 ст.

Рамантызм і рэалізм

Апошняя трэць

19 – пач. 20 ст.

Рэалізм (класічны / крытычны рэалізм, сацыялістычная, пралетарская л-ра)

Нерэалістычныя кірункі: натуралізм, л-ра дэкадансу (сімвалізм, імпрэсіянізм, эстэтызм)

1-я пал. 20 ст.

Рэалізм

Мадэрнізм / авангардызм: дадаізм, кубізм, экспрэсіянізм, імажынізм, футурызм, сюррэалізм, л-ра “плыні свядомасці”

2-я пал. 20 ст.– пач. 21 ст.

Постмадэрнізм і мадэрнізм (неаавангардызм)

Немадэрнісцкая л-ра

2.1. Антычнасць

Межы антычнай літаратуры – стагоддзі вуснай народнай творчасці – да ІУ–У ст.н.э., прычым, старарымская літаратура з’яўляецца толькі з ІІІ ст.да н.э. Траянская вайна (як называлі адзін з вялікіх паходаў на Трою) была каля 1200 г. да н.э. А пранікненне ахейцаў (плямёны ахейцаў і данайцаў адпавядаюць назве “грэкі” ў гамераўскім эпасе) на землі стараж.культуры пачалося яшчэ з 15 ст. да н.э. Гэтыя плямёны прыходзілі на землі з высокаразвітай культурай, якая атрымала назву “крытамікенскай”, паколькі в.Крыт быў буйным цэнтрам стараж.культуры (з дасканалымі на той час мараплаваннем і гандлярствам, дойлідствам і ганчарствам, мастацтвам і пісьменнасцю). Гэту культуру найперш перанялі і засвоілі ахейскія плямёны.

Антычная літаратура – літаратура рабаўладальніцкага грамадства. Гісторыя гэтага грамадства паўплывала на фармаванне і развіццё літаратуры. На першым этапе (пераходу ад першабытнаграмадскага ладу да рабаўладальніцкага) асн.помнікам, які адлюстраваў узровень тагачаснай матэрыяльнай і духоўнай культуры, быў эпас Гамера. Гэта архаічны або дакласічны перыяд, які завяршыўся ў УІІІ ст. да н.э.

УІІ—УІ стст. да н.э. звязаны з панаваннем класічнай формы рабаўладання. Гэта быў час гарадоў-дзяржаў (полісаў) з рэспубліканскай формай кіравання, з ураўнаважаннем працы рабоў і свабодных у гаспадарцы. Час росквіту старагрэцкай л-ры, калі пашырыліся яе асн. роды, віды, жанры – перыяд класікі, або элінскі (Элада – назва Грэцыі на грэч.мове).

З ІІІ ст. да н.э. па У ст.н.э. – паслякласічны перыяд, адметны тым, што да літаратуры Старажытнай Грэцыі далучаецца літаратура Старажытнага Рыма (з сяр. ІІІ ст. да н.э.). Ужо з канца ІУ ст. да н.э. з’явіліся манархічныя дзяржавы, якія сталі вызначаць палітыку. Яны ўтварыліся пры распадзе дзяржавы Аляксандра Македонскага. У ІІІ ст. да н.э. Рымская імперыя пачала захоп дзяржаў Міжземнамор’я.

У антычнай літаратуры адбылося зараджэнне і станаўленне трох літаратурных родаў: эпасу, лірыкі і драмы. Эпас прадстаўлены творамі старагрэцкага аэда Гамера (“Іліяда”, “Адысея”), старарымскага паэта Вергілія (“Энеіда”) і інш., паэмамі героіка-легендарнага зместу, заснаванымі (у рознай ступені) на міфах. У эпасе адлюстраваны важныя для тагачаснага чалавека гістарычныя падзеі, падрабязнасці лёсу герояў, жыццёвыя рэаліі, элементы побыту і інш. Антычная лірыка данесла да нашага часу найперш перажыванні стараж.грэка або рымляніна, асаблівасці яго духоўнага жыцця, грамадзянскую пазіцыю, пошукі адказаў на філасофскія, палітычныя, маральныя пытанні, роздум пра асабістае жыццё і навакольны свет. Драма таксама займала важнае месца ў жыцці грамадства, адлюстроўваючы складаныя моманты гістарычнага быцця народаў, пабудаваная на міфах. Яна звярталася не да невялікай колькасці грамадзян, як лірыка, але да шматлікай, шматтысячнай аўдыторыі.