Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік Адамовіч.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
15.08.2019
Размер:
1.01 Mб
Скачать

§ 2. Шэкспір

«Наўрад ці выклікае здзіўленне той факт, што Вільям Шэкспір змешчаны на чале спісу самых выдатных літаратараў усіх часоў. На асноўным, самым элементарным узроўні літаратуры – узроўні стылю, формы і вобразаў – талент Шэкспіра не мае сабе роўных. Калі лічыць крытэрыем велічы аўтара стварэнне найвялікшага выдуманага свету, населенага праўдападобнымі персанажамі, і максімальна шырокае адлюстраванне чалавечага вопыту, безумоўна, Шэкспір адзінокі ў значнасці свайго поспеху», – сцвярджае Д.Берт у сваёй кнізе “100 лучших литераторов. Список самых выдающихся романистов, драматургов и поэтов всех времен» (рус.пер. з англ. 1999).

Шэкспіраўскае пытанне. Хто асабіста, чыё імя (або імёны) схаваны за імем “Шэкспір”пытанне і дагэтуль застаецца адкрытым. Сама “адкрытасць”, неакрэсленасць – выразны паказчык таго, што шэкспіраўскае пытанне, падобна гамераўскаму пытанню, – з шэрагу загадак сусветнай літаратуры, літаратуразнаўства ці культуралогіі. Падобнае існуе ў многіх навуках – недаказанымі застаюцца гіпотэза Пуанкарэ... У беларускай літаратуры – загадкавае аўтарства паэм “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”. Хоць даследаванні канца ХХ ст. пераконваюць у наяўнасці аўтараў гэтых паэм, але існаванне падобных загадак у Беларусі застаецца: няма ўпэўненасці ў даследчыкаў аб аўтарстве, напрыклад, паэмы “Сказ пра Лысую гару”...

Падобныя прыклады могуць быць адрасаваны не толькі тэкстолагам, але і тым, хто займаецца інтэрпрэтацыяй літаратурных фактаў, кампаратывістам, паколькі такія прыклады з’яўляюцца аб’ектам таксама параўнальнага вывучэння літаратуры.

Існуюць дзве версіі адносна аўтарства Шэкспіра: стрэдфардыянская і нестрэдфардыянская.

Стрэдфардыянская версія адсылае да Шэкспіра – ураджэнца г.Стрэдфард-на-Эйване. Гады жыцця: 1564 – 1616. Біяграфія гэтага Шэкспіра (даследчыкі ўдакладняюць: Шэкспера) добра вядомая, змяшчае шмат занатаваных у шматтысячных выданнях фактаў: нараджэнне ў сям’і рамесніка/гандляра, вучоба ў мясцовай камунальнай (бясплатнай) школе – 4 класы, уцёкі з роднага горада, заснаванне ў Лондане (разам з земляком Рычардам Бербеджам) тэатра “Глобус”, напісанне п’ес для спектакляў гэтага тэатра, а таксама праца ў ім: акцёрам, вартаўніком коней заможных гледачоў... Раптоўнае вяртанне ў 1612–13 гг. у Стрэдфард і смерць у дзень свайго нараджэння – 23 красавіка.

Прыхільнікі гэтай версіі – жыхары Стрэдфарда (быць радзімай паэта № 1 су усветнай літаратуры – выдатны бізнэс-праект), афіцыйна яна была пануючай ў СССР, такой часткова застаецца і на постсавецкай прасторы, дзе наяўнасць у якасці паэта № 1 чалавека, які “выйшаў” з народа, разглядаецца як яшчэ адзін доказ на карысць ідэі пра магутны творчы патэнцыял чалавека з народа і пра неабмежаваныя магчымасці для яго самаадукацыі і самарэалізацыі.

Нестрэдфардыянская версія налічвае ўжо некалькі стагоддзяў і пэўную колькасць імёнаў.

Паміж гэтымі версіямі пералічым некалькі праблемных пытанняў, якія можна сцісла пазначыць словам “Але”.

Але:

  • слоўнік Шэкспіра налічвае прыблізна 22 – 30 тысяч слоў (30 тысяч – слоўнік А.С.Пушкіна, заснавальніка рускай літаратурнай мовы). Дагэтуль творы Шэкспіра вывучаюцца ў школьным курсе англамоўных краін, што дазваляе акрамя іншага фарміраваць слоўнікавае багацце навучэнцаў. З другога боку, слоўнік студэнта Оксфардскага універсітэта налічвае 5-7 тысяч слоў, слоўнік прафесара Оксфардскага універсітэта – прыблізна 15 тысяч слоў, слоўнік Элачкі Людаедкі – 30 слоў, не кажучы пра сучасныя “Я знаю три слова...”, або тыя адно-два словы, якімі звычайна карыстаюцца ў нефармальных зносінах людзі абмежаваных разумовых магчымасцей...

  • выдатнае веданне моў (і свабоднае выкарыстанне) – класічных (латыні і старажытнагрэчаскай), тагачасных еўрапейскіх – французскай, нямецкай, іспанскай....

  • універсалізм у выкарыстанні звестак з розных навук і мастацтваў (Энгельс: гуманісты Адраджэння – “тытаны ... па шматбаковасці і вучонасці”). Напрыклад, у санетах пададзены звесткі (тэрміны) з 18 навук, мастацтваў, рамёстваў (паляванне, мараплаванне, юрыспрудэнцыя, ваенная справа, мастацтвазнаўства, біялогія, анатомія...)...

  • знаёмства з іншымі краінамі... Увядзенне ў тэкст тагачасных рэалій з жыцця, напрыклад, Даніі (у “Гамлеце”)...

  • з 37 п’ес Шэкспіра 36 напісаны на вядомыя сюжэты: узровень адукацыі (або самаадукацыі) дазволіў “зазірнуць” у гісторыю, фальклор, літаратуру, мастацтва іншых народаў і надаць вядомаму раней сюжэту неверагодную па свайму маштабнаму ўвасабленню вышыню, як і глыбіню метафарычнай вобразнасці...

  • ...

Нестрэдфардыянская версія заканамерна з прычыны шматлікіх “але...”. Самым “знакавым” у гэтым пераліку з’яўляецца імя Роджэра Мэнерса, графа Рэтленда. Яго гісторыя і гісторыя яго жонкі Лізаветы Сідні, графіні Рэтленд, перастворана ў паэме Шэкспіра “Фенікс і Голуб”, зашыфравана ў Чэстэравым зборніку, пераканальна раскрываецца ў працах І.Гілілава, вучонага сакратара Шэкспіраўскай камісіі Расійскай Акадэміі навук і ў іншых мастацкіх і навуковых працах. Больш падрабязна нестрэдфардыянская версія даследуецца ў нашай кнізе – Г.Я.Адамовіч “З крыніц сусветнай літаратуры” (Мн., 1998).