Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік Адамовіч.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
15.08.2019
Размер:
1.01 Mб
Скачать

Тэма 2. Крыніцы сусветнай літаратуры. Міфалогія. Фальклор

Міфалогія – фальклор – літаратура прадстаўляюць формы (стадыі) грамадскай свядомасці, звязаныя між сабой генетычна. Літаратура вырастае як з міфа, так і з фальклора.

Міф

(з грэч. паданне)

Паданні пра аб’екты жывой і нежывой прыроды, чалавека і грамадства, якія ўзнікалі ў свядомасці людзей у першабытным грамадстве і несвядома-мастацкім спосабам адлюстроўвалі іх уяўленні пра навакольны свет у выглядзе багоў, герояў, дэманічных істот (Л.М.Салавей)

Утварэнні, у якіх у выглядзе канкрэтна-пачуццёвых персаніфікацый і адухоўленых істот паўстае абагульнена адлюстраваная першаснаю свядомасцю дзейнасць; пэўны комплекс уяўленняў, у тэрмінах і катэгорыях якога ўспрымаецца і апісваецца мадэль свету (І.Зварыч)

Траянскі цыкл міфаў,

міфы пра цара Эдыпа

Фальклор

(народная паэтычная творчасць)

Адзін з відаў мастацкай творчасці народа, што адлюстроўвае рэчаіснасць у вобразах, створаных паэтычным словам.

Віды: каляндарна-абрадавая і сямейна-абрадавая паэзія, пазаабрадаваня (любоўныя, сямейныя, антыпрыгонніцкія, рэкруцкія і інш. песні) паэзія.

Апавядальныя жанры – казка, паданні, легенды, загадкі, анекдоты, выслоўі, жарты і інш. (К.П.Кабашнікаў, А.С.Фядосік)

Казкі пра жывёл, чарадзейныя, сацыяльна-бытавыя казкі

Старажытныя грэкі (Фалес, Анаксімен, Геракліт і інш.) шукалі першапачатак свету і чалавека і сцвярджалі ў якасці асноўнай тую ці іншую прыродную стыхію: агонь, паветра, ваду. Такім першапачаткам хрысціяне назвалі Слова. У пэўным сэнсе слова стала крыніцай еўрапейскай цывілізацыі, калі “словам” назваць старажытную літаратуру, найперш літаратуру старажытных Грэцыі і Рыма. З антычнай літаратуры бярэ пачатак літаратура еўрапейскай цывілізацыі, якая ў сваю чаргу стала асновай цывілізацыі на амерыканскім кантыненце. Так антычная літаратура арганічна ўвайшла ў літаратуру сусветную як першапачатак-крыніца і ўзор прыгажосці і дасканаласці, стала яе класічным падмуркам.

На станаўленне і развіццё беларускай літаратуры зрабіла пэўны ўплыў як літаратура старажытных Грэцыі і Рыма, так і старажытная літаратура народаў Усходу, а таксама літаратура еўрапейскіх народаў у пазнейшыя часы. Пачатак беларускай літаратуры адносіцца да часоў Сярэднявечча, калі складваліся асноўныя культурныя зоны або рэгіёны: усходнееўрапейскі або візантыйскі, заходнееўрайскі, індыйскі, усходнеазіяцкі і блізкаўсходні. Знаходзячыся ў межах першага, нашы продкі пераймалі і культурныя каштоўнасці іншых рэгіёнаў. Таму вывучэнне беларускай літаратуры ў межах сусветнай набывае шматвектарны характар, дзе павінны быць улічаны ўсе складнікі ўзаемадзеянняў і ўплываў.

Крыніцаю старажытнагрэчаскай літаратуры як найбольш старажытнай на тэрыторыі Еўропы (яе першыя помнікі – паэмы Гамера – датуюцца ІХ–УІІІ ст. да н.э.), часткова старарымскай літаратуры (вядома з ІІІ ст.да н.э.) была вусная народная творчасць, найперш міфалогія. Міфалогія – сістэма паданняў, легенд, у якіх старажытныя людзі спасцігалі, разумелі, тлумачылі з’явы прыроднага свету і грамадскага жыцця.

1. Міфалогія выступае як сістэма ведаў першабытнага чалавека.

Міфы расказвалі пра паходжанне з’яў прыроды, родаў (этнасаў), сусвету, багоў (напр. міф пра паміраючага і ўваскрасаючага бога Азірыса – Адоніса – Дыёніса, затым у хрысціянскай міфалогіі пра Хрыста). Міфалогія падзяляецца на групы міфаў: касмаганічныя – пра ўзнікненне Сусвету, тэаганічныя – пра багоў; этыялагічныя – пра паходжанне аб’ектаў і з’яў прыроды, антропагенічныя – пра паходжанне чалавека, этнагенічныя – пра паходжанне роду або народа. Спачатку выявы багоў не былі іх партрэтамі, а сімваламі. Кожнаму з з багоў былі ўласцівыя свае прыкметы, у руках яны трымалі атрыбуты ўлады. З удасканальваннем мастацтваў грэкі надаюць багам чалавечае аблічча.

Першае пакаленне багоў: Уран і Гея. Ад іх нарадзіліся тытаны: Хронас (Час), Акіян (бацька рэчак), Атлас (увасабляе горы), Яфет (першапачынальнік чалавечага рода). Ад Хронаса (Сатурна) і Рэі нарадзіліся Зеўс (Юпітэр), Пасейдон (Нептун) і Аід (Плутон). Пасля перамогі тытанаў для чалавецтва наступілі стагоддзі спакою. Па паданнях грэкаў, гэтыя стагоддзі падзяляюцца на перыяды: 1) Залаты век (вечная вясна, малочныя рэчкі, сок дрэў як мёд, зямля нараджае плады і злакі, няма хвароб і старасці, у небыццё адыходзяць у сне), 2) Сярэбраны век (4 пары года, зямлю трэба апрацоўваць), 3) Медны век (людзі становяцца жорсткімі, ваююць паміж сабою, але няма злачынстваў), 4) Жалезны век (час агульнай сапсаванасці і грахоў), пра яго Авідзій пісаў: “Тогда пришлось поделить землю, которая до того времени была общим достоянием, как воздух и свет, и обозначить границы каждого участка. Люди стали рыться в недрах земли, ища в ней сокрытых сокровищ. Лишь только были добыты железо и золото, как тотчас же родилась Распря, и вскоре повсюду стало раздаваться бряцанье оружия».

У сувязі з развіццём цывілізацыі і культуры ўзнікаюць міфы пра Праметэя, са спробаю чалавека авалодаць прыродаю – міф пра Ікара і Дзедала, уступіць у барацьбу з ёю – міфы пра Геракла, Тэзея і інш. Вялікія гістарычныя падзеі выклікалі нараджэнне міфаў пра Траянскую вайну, паход арганаўтаў і інш. Міфы раскрываюць таксама і змены ў станаўленні грамадства: успаміны пра матрыярхат выявіліся ў міфах пра амазонак, пераход да патрыярхату знайшоў увасабленне ў міфах пра Арэста, станаўленне сям’і і барацьба з крэўна-сваяцкімі сувязямі – у міфе пра Эдыпа. Класавая няроўнасць, расслаенне грамадства на класы выклікала і падзел багоў на галоўных і другарадных.

2. Міфалогія мае асаблівую мастацкую каштоўнасць як шматмерная, шматзначная мадэль свету і чалавека ў ім.

Міфалагічны вобраз – плён калектыўнай свядомасці, творчай працы многіх пакаленняў. Наяўнасць міфалагічных вобразаў у літаратурных творах розных эпох і народаў дазваляе выявіць алгарытм іх фарміравання, гісторыю развіцця ў калектыўнай свядомасці, а таксама акрэсліць спецыфіку іх інтэрпрэтацыі ў мастацкім творы (гл. Тэму 4 § 1).

3.У сваю чаргу міфалогія выступае як крыніца мастацкай творчасці не толькі ў старажытным свеце, але і ў іншыя эпохі і ў іншых народаў. Так, старанямецкі сюжэт пра Сігурда, выкладзены ў рукапісе “Старэйшай Эды”, пераасэнсаваны ў нямецкім гераічным эпасе “Песня пра нібелунгаў”, стаў асноваю тэтралогіі “Пярсцёнак нібелунгаў” нямецкага кампазітара ХІХ ст. Рыхарда Вагнера .

З пранікненнем у літаратуру фактаў міфалагічнага паходжання звязана пашырэнне літаратуразнаўчай тэрміналогіі:

Міфа-паэтычныя матывы

Зварот да матываў і вобразаў, запазычаных з міфалагічнай спадчыы (усходнеславянскай і антычнай), выкліканы істотнымі эстэт. запатрабаваннямі мастацкай творчасці. Літ. міфалагізацыя выступае ў якасці абагульня-льнай метафары і сродку літ. паэтызацыі (В.А.Каваленка)

“Сон на кургане” Я.Купалы, міфалагічныя персанажы (вадзянікі, русалкі, змяіны цар) у паэзіі М.Багдановіча, “Сярэбраная табакерка” З.Бядулі

Міфема

Выкарыстанне ў творах імён, рэалій і фактаў міфалагічнага генезісу. Мэта – выклікаць пэўныя асацыяцыі-алюзіі (І.Зварыч)

у літаратуры класіцызму

Міфалагема

Выразная наяўнасць у літ.творы міфалагіч-нага агульнавядомага сюжэта, сюжэтнай схемы або матыву. Прысутнасць міфу ў творы, які структурыруе твор. Найбольш выразна перастварэннямі м. з’яўляюцца традыцыйныя сюжэты і вобразы (І.Зварыч)

падарожжы Адысея ў рамане “Уліс” Дж.Джойса, гісторыя Ісуса Хрыста ў “Майстры і Маргарыце” М.Булгакава, “І стаў той камень Хрыстом” М.Сільвы

Неаміфа-лагізм

Плынь у еўрапейскай культуры канца 19–20 ст.: выкарыстанне міфалаг.сюжэтаў і вобра-заў, іх трансфармацыя, стварэнне “аўтарскіх” міфаў, жанраў (“раман-міф”, “драма-міф”), развіццё магічнага рэалізму

“Уліс” Дж.Джойса, “Ёсіф і яго браты” Т.Мана, “Майстар і Маргарыта” М.Булгакава, “Кентаўр” Дж.Апдайка, “Касандра” К.Вольф