
- •Спецыфіка прадмета “Асновы літаратурна-мастацкай творчасці”.
- •Агульнае паняцце пра персанажы ў мастацкім творы.
- •4.Тэкст як паняцце філалогіі, культуралогіі і семіотыкі.Тэкст у постмадэрнісцкай канцэпцыі
- •Знач. Т. Аўтар. Выяўленне творч.Энергіі аўт. Талент. Натхненне.
- •Мастацкі вобраз. Мастацкая выдумка і рэальнасць
- •Неаўтар. Слова: стыліз., пар-я, рэмінісцэнцыя. Інтэртэкстуальнаць
- •Непраднамеранае ў мастацтве
- •Дзяленне маст. На віды. Выяўленчыя і экспрэсіўныя мастацтвы
- •Літаратура і сінтэтычныя мастацтвы
- •Месца мастацкай літаратуры сярод іншых мастацтваў.
- •Літаратура і сродкі масавай камунікацыі
- •Тэматыка мастацтва. Культурна-гістарычны аспект тэматыкі
- •Віды тропаў. Спосаб утварэння. Асаблівасці выкарыстання
- •Выяўленчая ўстаноўка аўтара і яе роля ў мастацкім творы.
- •Сац. І нац. Афарбоўка слова. Дыял. І іх роля ў мастацкім тэксце.
- •Віды сувязяў паміж персанажам. Паняцце экспазіцыі персанажаў
- •Спец. Мовы бел.Маст. Літ. Лекс. Запас і спосабы яго пашырэння
- •Імя персанажа і прыёмы ўвядзення яго ў тэкст мастацкага твора.
- •Агульн. Пан. Пра план маст. Твора. Прыёмы падтр. Чыт. Зацік.
- •Аўтар. Суб'ект. У творы і аўтар як р. Асоба. Канц. Смерці аўтара
- •Значэнне тэрміна ідэя. Ідэйна-сэнсавы бок мастацтва.
- •Значэнне тэрміна кампазіцыя. Мантаж. Час. Арганізацыя тэкста.
- •Мастацтва як самапазнанне аўтара
- •Сюжэт і яго функцыі. Сюжэт і канфлікт
- •Фабула і яе складнікі
- •Размеркаванне фабульнага часу ў творы і яго віды.
- •Роля фабульнай прасторы ў сюжэце. Прыёмы апісання прасторы.
- •Сімвал і алегорыя ў сучаснай літаратуры.
- •Персанаж і яго вартасная арыентацыя
- •Свядомасць і самасвядомасць персанажа. Псіхалагізм
- •Партрэт і формы паводзін персанажа
- •Мова персанажа . Дыялогі і маналогі
- •Рэчыўны свет мастацкага твора
- •Дзяленне літаратуры на роды. Міжродавыя і пазародовыя формы.
- •Эпас. Драма. Лірыка. Агульная характарыстыка
- •Пан. Жанра. Жанр. Стр. І каноны. Жанр. Сістэмы, канфр. І трад.
- •Разуменне. Інтэрпрэтацыя. Сэнс мастацкага твора
- •Герменеўтыка. Дыял. Як паняцце герменеўтыкі. Нетрадыц. Герм.
- •Тэхніка верш-я. Класічны верш. Рыфма і асаблівасці яе ўжывання.
- •Драматычныя жанры. Асаблівасці сцэн. Часу і сцэнін. Прасторы.
- •Творчая лаб. Пісьменніка. Спец. Працы пісьменніка ў суч. Перыяд.
- •Чытач і аўтар. Прысутнасць чытача ў творы
- •Высокая літ. І літ. Масавая. Літ. Крытыка. Масавы чытач.
- •Прызначэнне мастацтва. Элітарная і антыэлітарная канцэпцыі.
- •Упл. Асаб. Біягр. На тв. Лёс мастака. М. І грам. – прабл. Ўзаемаадн.
- •Новыя літ. Накірункі. Хар-ка эстэтычна-выяўленчых платформ. Культурная традыцыя і яе значэнне для літаратуры.
Віды тропаў. Спосаб утварэння. Асаблівасці выкарыстання
Слова «троп» паходзіць з грэчаскага tropos(паварот, зварот, вобраз). Троп у сучаснай мове — гэта слова ці моўны выраз, ужытыя ў пераносным значэнні. Адрозніваюць тропы простыя: эпітэт, параўнанне.
І складаныя: метафара, метанімія, сінекдаха, гіпербала, літота, сімвал, алегорыя, іронія, гратэск, перыфраза.
Апрача таго, паводле значэння тропы падзяляюцца на два тыпы:
1. Канкрэтна-пачуццёвыя, якія ўлічваюць рэальнасць адзнак і могуць успрымацца з дапамогай асацыятыўных органаў пачуццяў — зроку, слыху і г. д. Напрыклад: месяца рожкі, зялёнае мора травы і г. д.
2. Умоўна-асацыятыўныя, якія вызначаюцца вялікай доляй умоўнасці і апелююць да лагічнага мыслення, інтэлекту і ведаў чалавека. Метафара — гэта збліжэнне слоў альбо замена аднаго слова іншым на падставе падабенства прадметаў, з'яў, на падставе супадзення іх некаторых прыкмет.
Гэта збліжэнне слоў альбо замена аднаго слова іншым на падставе сапраўднай сувязі паміж прадметамі, якія гэтымі словамі называюцца. Напрыклад, замест рэчыўнага слова ўжываецца слова абстрактнае «жабрацтва тут жыве», замест «жабракі тут жывуць». Сімвал - гэта асобны матыў альбо цэлы комплекс матываў у мастацкім творы, які з`яўляецца знакам глыбока прыхаванага і таямнічага зместу. ў алегорыі сувязь паміж прадстаўленай з`явай і схаваным сэнсам з`яўляецца адпаведна агульназразумелай і прадвызначанай, а ў сімвале гэтая сувязь мае характар аднаразовы і неакрэслены. . І, канешне, найбольш за ўсё сімвалізм — мастацкі накірунак, які ўзнік напрыканцы ХІХ ст. у Францыі. Пачынальнікам яго быў Морыс Метэрлінк. У беларускай літаратуры сімвалізм быў папулярны на пачатку ХХ ст. Сярод яго прыхільнікаў можна назваць Купалу, Змітрака Бядулю. Іронія — гэта ўласцівасць стылю, якая заключаецца ў супярэчнасці паміж даслоўным значэннем выказвання і яго сапраўдным значэннем, якое не выказваецца прама, але якое аўтар мае на мэце. Сігналам іранічнага выказвання выступаюць інтанацыя, міміка альбо кантэкст, апрача таго ўласцівае чытачу веданне рэальных спраў і людзей, на якое разлічвае аўтар і на якое спасылаецца. Іронія можа быць звернута творцам таксама і супраць самога сябе, сваіх творчых ініцыятыў. Тады яна называецца аўтаіронія.
Выяўленчая ўстаноўка аўтара і яе роля ў мастацкім творы.
Істотным момантам у абмалёўцы персанажаў з'яўляецца так званая выяўленчая ўстаноўка, гэта значыць, папярэдняе рашэнне аўтара адносна таго, што ён будзе адлюстроўваць.
Калі, напрыклад, аўтар робіць устаноўку на адлюстраванне побыту ў дадзены час і ў дадзеным сацыяльным асяроддзі, яму трэба абмалёўваць свае персанажы так, каб мы бачылі ў іх жывых людзей з усёй складанасцю іх чалавечай натуры і разам з тым так, каб бытавая праўда была адчувальная. У такіх выпадках ёсць неабходнасць гаварыць пра паходжанне, выхаванне, асаблівасці характару, пра тыя памкненні, якія з гэтага характару выцякаюць (напрыклад, “Вайна і мір” талстога, “Будэнброкі” Т.Мана , «На Ростанях» Якуба Коласа). Калі ж аўтар робіць устаноўку на выяўленне абвостраных, нязвыклых ці фантастычных сітуацый — тады неабходнасць дакладнай абмалёўкі персанажаў адпадае, як, напрыклад, у аповесці В. Ластоўскага «Лабірынты», Джодж Оруэлл “1984”.
Можа быць устаноўка на адлюстраванне нейкіх шырокамаштабных падзей-паўстанняў, масавых рухаў і г. д. — тады ў творы адсутнічае герой, персанажы ўвогуле з'яўляюцца дапаможнымі і ўводзяцца дзеля таго, каб звязваць паасобныя карціны. У такім разе аўтар прымушае персанаж рухацца, дзейнічаць, глядзець і слухаць, а ўсе карціны, якія трэба абмаляваць, перадае так, як быццам яны перажываюцца дадзеным звязваючым персанажам.
Часам устаноўка можа рабіцца на адлюстраванне той альбо іншай ідэі, носьбітам якой з`яўляецца дадзены персанаж, тады абмалёўка персанажа праводзіцца ў адпаведнасці з вызначанай ідэяй. Так у «Тутэйшых» Мікіта Зносак адлюстроўвае ідэю «тутэйшасці» — нацыянальнай нявызначасці беларусаў. Такая ўстаноўка называецца ідэаграфічнай. Яе выкарыстоўваў Гётэ ў «Фаўсце», Міцкевіч у «Дзядах», Пушкін у «Медным конніку». Выразна заўважаецца ідэаграфічная ўстаноўка ў апавяданні В. Ластоўскага «Прывід», у аповесці М. Гарэцкага «Дзве душы».
Аднак ідэаграфічная ўстаноўка патрабуе вялікага майстэрства. Выкарыстанне яе тоіць у сабе значную небяспеку. Нявопытны аўтар можа лёгка захапіцца перабольшваннем, і ў выніку атрымаецца не абагульненне, а фальш, не носьбіт адпаведнай ідэі, а хадульны персанаж.
Ідэаграфічнае перабольшванне трэба адрозніваць ад гратэску. Бо адпаведна існуе ўстаноўка на гратэск. Гэта адбываецца тады, калі фантастычна і перабольшана паказваюцца некаторыя з`явы рэчаіснасці, а персанажы падаюцца як смешныя альбо жахлівыя карыкатуры (напрыклад, «Пінская шляхта» В. Дунін-Марцінкевіч альбо «Хто смяецца апошнім» Кандрата Крапівы, “Запіскі Самсона Самасуя “Андрэя Мрыя).