Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_ist_obsh_arh_Yegoreychenko.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
20.07.2019
Размер:
513.02 Кб
Скачать

Тэма 3: Энэалiт

Энэалiт (энэус - медзь, лiтас - камень) альбо меднакаменны век - гэта першая ступень эпохi металаў. Аднак сама назва гэтай ступенi падкрэслiвае, што камень не саступiў сваiх пазiцый i ў большасцi культур, негледзячы на з’яўленне металiчных вырабаў, працягваў заставацца сыравiнай для творчасцi i бытавых рэчаў.

Найбольш старажытныя металiчныя вырабы былi выраблены з чыстай медзi. Яны ўзнiклi ў вобласцi, якая ляжыць у Турцыi i Iране, i датуецца VIII - VII тыс. да н.э. Тут на паселiшчах Чатал-Уюк i Чэйюню-тэпесi знойдзены найбольш старажытныя вырабы з медзi: праколкi, шылы, пацеркi. У Еўропе першыя металiчныя рэчы з’яўляюцца звычайна пазней, на рубяжы V - IV тыс. да н.э. I звязаны з Балкана-Карпацкiм месцазнаходжаннем меднай руды. Iншыя месцазнаходжаннi медзi вядомы на Каўказе, Урале, Казахстане, Алтае.

Каляровая металургiя прайшла ў сваiм развiццi 4 этапы. Найбольш старажытны з iх звязаны з выкарыстоўваннем самароднай медзi, якую, напэўна, лiчылi камнем i адпаведна спрабавалi апрацаваць з дапамогаю абiўкi. Так з’явiлася халоднае каванне. Другi этап ужо звязаны з плаўкай медзi i адлiўкай з яе найпрасцейшых вырабаў адкрытых формах. Як узнiк працэс плаўкi медзi дакладна не вядома. Вучоныя схiляюцца да таго, што самародная медзь магла выпадкова трапiць у касцер, расплавiцца i пасля ахаладжэння прыняць новую форму. Трэццi этап у гiсторыi каляровай металургii характэрызуецца выплаўкай медзi з руды. Менавiта гэта падзея ў V тыс. да н.э. у гэты ж час з’яўляецца i лiцце ў раздымных двухбаковых формах. Апошнi чацверты этап супадае з бронзавым векам, калi з’яўляюцца сплавы на меднай аснове цi ўласна бронза.

Старажытныя выпрацоўкi медзi адкрыты зараз у шматлiкiх месцах. Яны вядомы на Каўказе, Урале, Балканах i у iнш. кропках.

Метал выплаўляўся з дробна раскрышанай руды, якую спачатку крашылi каменнымi малаткамi, а потым расцiралi ў каменных ступах. Выплаўка рабiлася ў спецыяльных ямах, а пазней у керамiчных гаршках i прымiтыўных печах. Яму загружалi паслойна дравесным вуглем i рудой, а потым распальвалi касцер. Выплаўлены метал ачышчалi пракоўкай, пасля чаго ен iшоў для творчасцi рэчаў.

У энэалiце адбываюцца далейшыя змены ў гаспадарчай дзейнасцi людзей. Вытвараючыя формы гаспадаркi атрымлiваюць шырокае распаўсюджанне. Удасканальваюцца земляробчыя прылады працы. Разам з матыкай iснуюць ужо запражныя ворныя прылады - ралы.

Далейшае развiцце яшчэ больш садзейнiчала пашырэнню мiжпляменннага абмену. Дастаткова сказаць, што найбольш старажытныя медныя вырабы часам знаходзяць на аддаленнi тысяч км ад месцаў здабычы медзi. Складаюцца вельмi працяглыя гандлевыя шляхi. Можа быць таму менавiта ў энэалiце адбываецца адно з найвялiкшых адкрыццяў чалавецтва - вынаходка кола. Грунтоўныя змены назiраюцца i ў грамадскiх адносiнах. Пачынаючы з энэалiту, надыходзiць час патрыярхату, якi быў абумоўлены аддзяленнем жывелагадоўлi. Жывелагадоўля знаходзiлася ў руках мужчын. Мужчына набывае ўсе большы ўплыў i паступова робiцца панам не толькi жывелы, аднак i ўсяе гаспадаркi i самой жанчыны... У земляробчых плямен пержыткi мацярынскага роду захоўвалiся значна даўжэй i становiшча было больш высокiм.

Развiцце вытворчых сiл выклiкала ў асобых паўдневых рэгiенах адноснае перасяленне, якое праводзiла да перамяшчэння плямен, што ў сваю чаргу прывяло да распаўсюджання найбольш новых тэхнiчных дасягненняў, удасканаленню грамадскай арганiзацыi, абумовiла ўзнiкненне пляменных сутыкненняў i воiнаў.

Звычайна ў энэалiце вылучаюць некалькi абласцей, якiя адрознiваюцца памiж сабою па дамiнуючай форме гаспадаркi: земляробчы энэалiт i энэалiт жывелаводаў.

Сярод земляробчых культур энэалiту адной з самых яскравых з’яўляецца трыпольская, якая атрымала назву ад с. Трыполле Кiеўскай вобл. Яна ахоплiвала вялiзную тэрыторыю, якая ўключала ў сябе Малдавiю, частку Румынii i Правабярэжную Украiну. Храналагiчныя рамкi трыпольскай культуры - канец V - трэць III тыс. да н.э. У яе развiццi вылучаюць тры этапы: раннi, сярэднi i познi.

На раннiм этапе (канец V - сярэдзiна IV тыс. да н.э.) трыпольскiя паселiшчы размяшчалiся па краях тэрасы рэк. Яны неўмацаваныя, аднак часам з напольнага боку баранiлiся iрвом. У сярэднiм паселкi займалi 1- 2 га i маглi налiчваць каля 10 пабудоў. Пабудовы былi двух тыпаў: зямлянкi i наземныя глiнабiтныя хаты. Паглыбленыя жытлы мелi авальную форму дыяметрам 3 - 6 м. Зямлянкi перакрывалiся нахiленным дахам, якi абапiраўся на слупы. Унутры паглыблення размяшчалiся гаспадарчыя ямы i ямы для ачага. Наземныя пабудовы мелi плошчу 30 -50 кв.м. Аснову сцен жытла складаў пляцень, якi быў абмазаны глiнай. Пабудовы складалiся з аднаго -двух памяшканняў, у якiх знаходзiлiся купальная печ цi адкрыты ачаг.

Характэрная рысай раннетрыпольскiх паселiшчаў з’яўляецца мноства прылад працы з крэмня, сланца, косцi i рога. Найбольш шматлiкую групу прылад працы з крэмня складаюць скрабкi. Часта сустракаюцца скоблi для апрацоўкi дрэва, сверлы i праколкi. Дастаткова распаўсюджаны ўкладышы сярпоў. Каменныя рэчы выраблялiся з сланца. Сланцавыя прылады выкарыстоўвалiя для працы па дрэву (сякеры, цесла, долаты, стамескi), а таксама пры сельскагаспадарчых працах у якасцi матык. Да прадметаў узбраення адносяцца лодкападобныя правушныя сякеры, радзей сустракаюцца баявыя молаты. З цвердых парод камня выраблялi клiнападобныя сякеры i цесла, баявыя сякеры, зернацеркi. Касцяныя вырабы прадстаўлены шыламi, гарпунамi, кручкамi, матыкамi. З косцi i рога, прасвiдраваных зубаў жывел i ракавiн выраблялi разнастайныя ўпрыгожваннi i амулеты: пацеркi, бляшкi, падвескi. Медныя вырабы нешматлiкiя. Гэта - прылады працы: шылы, рыбалоўныя кручкi, долаты, зубiлы; упрыгожваннi: пярсценак, пацерка, дзiцячы бранзалет. Рэзка вылучаецца толькi Карбунскi скарб, якi адносiцца да канцу ранняга Трыполля. Ен налiчваў 852 прадметы. У склад скарбаў уваходзiлi медныя сякеры, пацеркi, бранзалеты, падвескi, антрапаморфныя фiгуры. З каменных рэчаў скарбу цiкавыя мармуравая сякера, якая, верагодна, была параднай зброяй. Карбунскi скарб сведчыць аб накапленнi значных багаццяў у пляменных правадыроў.

Керамiка ранняга трыполля падраздзяляецца на тры групы: кухонную, сталовую i парадную. Кухонны посуд выкарыстоўваўся для захавання прыпасаў i падрыхтоўкi ежы. Гэта былi гаршкi, фруктоўнiцы - неглыбокiя прафiляваныя талеркi на паддоне, мiскi. Арнаментацыя гэтай керамiкi - бедная: адзiн-два рада пальцавых зашчыпаў, наколак цiнасечак. Сталовы посуд выраблены значна лепей. Сустракаюцца акруглыя цi баканiчныя гаршкi, вялiкiя збанападобныя пасудзiны, кубкi, чарпакi. Парадны посуд заўседы руплiва загладжаны, часта заглянцаваны. Значную частку пасудзiн гэтай групы складаюць фруктоўнiцы, грушападобныя гаршкi, радзей вазы. Большасць пасудзiн арнаментавана ўзорам у выглядзе стужак, пятлi цi спiралi. (Рыс.). З раннетыпольскiмi паселiшчамi звязана вялiкая колькасць жаночых глiняных статуэтак, якiя з’яўляюцца прадметамi культа. (Рыс.). У глiне фiгурак сустракаюцца зярняты, што звячайна для прадметаў, звязаных з культам уродлiвасцi.

Трыпольская культура ўжо на раннiм этапе з’яўляецца земляробчай. Землю апрацоўвалi з дапамогай матык. Вырошчвалi збожжавыя (пшанiца, ячмень, проса), бабовыя. Iстотную ролю iграла i жывелагадоўля. Разгадоўвалi кароў i свянняў.

У сярэднiм перыяду трыпольскай культуры (другая палова IV тыс. да н.э.) яе тэрыторыя значна пашыраецца. Было засвоена Буга-Днястроўскае мiжрэчча, а ў канцы IV тыс. трыпольцы даходзяць да Дняпра. Паселiшчы ў гэты перыяд часта размяшчаюцца на мысах i цяжкадаступных астанцах. Шмат iх умацоўвана землянымi валамi i рвамi. Пабудовы, як i раней, двух тыпаў: паўзямлянкi i наземныя. Наземныя жытлы больш буйныя, чым раней. Яны складаюцца з некалькiх камер з печамi i ўчасткамi для вытворчасцi прылад працы, а таксама спецыяльнымi культавымi месцамi. У апошнiя гады выказана меркаванне, што пабудовы ў некаторых рэгiенах былi двухпавярховымi. (Рыс.).

Жытлы на паселiшчах часта размяшчалiся канцэнтрычнымi коламi. Свабодная ў цэнтры плошча выкарытоўвалася ў якасцi загону для жывелы.

Як i раней, шмат крамяневага iнвентару: скрабкоў, нажэй; скоблей, укладышаў для сярпоў, сякер, наканечнiкаў стрэл i дроцiкаў. Значныя серыi складаюць прылады з розных парод камня: сякеры, матыкi, цесла. Масавымi з’яўляюцца i прылады з косцi: шылы, праколкi матыкi. Значна павялiчваецца колькасць знаходак з медзi. Гэта - сякеры, цесла, пярсценкi, шылы, пацеркi i г.д. У каляровай металургii назiраецца разам з халоднай коўкай i засваенне лiцейнай тэхнiкi з выкарытоўваннем адкрытых форм.

У гэты перыяд з’яўляецца керамiка, упрыгожаная размалеўкай, якая становiцца вядучай на познiм этапе. Размалеўка нанасiлася на сырой пасудзiне трыма фарбамi: белай (мел), чырвонай (вохра) i чорнай (сажа). Найбольш тыповым быў арнамент у выглядзе спiралей. Часам на пасудзiнах малявалi жывел, у прыватнасцi, коз. Цiкава, што яе хвост маляваўся ў выглядзе коласа пшанiцы, i гэты факт яшчэ раз падкрэслiвае значэнне земляробства. Размалеванная керамiка абпальвалася ў ганчарных горанах. Яны знойдзены на паселiшчы Вяселы Кут, Грабянi, Казiеуцы.

Пахаваннi, як i раней, адзiнкавыя, сустракаюцца на паселiшчах. Так, у паўзямлянцы ў Старым Архее (Малдавiя) знойдзена дзцячае пахаванне ў скурчаным стане.

На познiм этапе (пачатак - трэцяя чвэрць III тыс. да н.э.) адбываецца далейшае пашырэнне тэрыторыi культуры. Яна займае вобласць ад Малдаўскага Прыкарпацця на захадзе да Сярэдняга Дняпра на ўсходзе, ад Валынi на поўначы, да Чорнага мора на поўднi.

На гэтым этапе плошча паселiшч памяньшаецца. Працягваюць iснаваць як неўмацаваныя, дык i акружаныя валамi i рвамi паселiшчы з нерэгулярнай i рэгулярнай планiроўкай.

На познiм этапе з’яўляюцца грунтовыя могiльнiкi i курганы, якiя, вiдаць, былi запазычаны ў носьбiтаў стараямнай супольнасцi. Сумесна з iмi на паселiшчах сустракаюцца адзiнкавыя пахаваннi.

Крамяневы iнвентар асаблiва не змянiўся. Гэта - скрабкi, скоблi, сякеры... Шмат матык, праколак i iнш. прадметаў з косцi i рога. Далейшае развiцце атрымлiвае бранзалiцейная вытворчасць. Узнiкае металургiчная правiнцыя з двумя ачагамi металаапрацоўкi - в усатаўскiм i сафiеўскiм.

Размалеваная керамiка на познiм этапе амаль знiкае. З’яўляецца сюжэтная размалеўка, якая паказвае людзей i жывел.

На познiм этапе праяўляецца драбленне трыпольскай культуры. У гэты час складаюцца 8 варыянтаў, з якiх найбольш яскравымi былi вусаўскi (каля Адэсы) i гародскi (пад Жытомiрам). У познiм Трыполлi павялiчваецца роля жывелагадоўлi. Гэта асаблiва было характэрна для паўдневых варыянтаў культуры, у якiх выяўлены рост удзельнай вагi авечак i скарачэнне лiка свiнняў.

У познiм Трыполлi намячаецца сегментацыя патрыярхальнай сям’i i тэндэнцыя да абасаблення парных сямей. Невялiкiя паселiшчы, верагодна, належалi членам аднаго роду. Наяўнасць скарбаў металiчных рэчаў сведчыць аб пачатку накаплення багацця ў руках асобных сямей. (Рыс.). Працэс маемаснай дыферэнцыацыi i выдзяленне родапляменных вярхоў знайшоў адлюстраванне ў некропалях. У Вусатаве высокае сацыяльнае становiшча асобных прадстаўнiкоў рода цi племенi ажыццяўлена ў буйных памерах курганоў, у наяўнасцi ў iх асобных канструкцый, у большай колькасцi рэчаў i г.д. Разам з iмi есць менш складаныя курганы i грунтовыя могiльнiкi , якiя змяшчаюць пахаваннi радавых членаў i, магчыма, рабоў... Развiцце трыпольскага грамадства iшло па шляху разлажэння першабытнаабшчыннага ладу, аднак па прычыне шэрагу ўнутраных i вонкавых з’яў, якiя прывялi да разбурэння этнакультурнай супольнасцi, не магло дасягнуць ступенi распаду.

Тут вы можете оставить комментарий к выбранному абзацу или сообщить об ошибке.

Оставленные комментарии видны всем.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]