Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_ist_obsh_arh_Yegoreychenko.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
20.07.2019
Размер:
513.02 Кб
Скачать

Рамяство, гандаль, культура, дойлiдства.

У старажытнай Русi ўжо ў X - XI стст. iснавала рамяство з даволi высокай тэхналогiяй вырабу i значнай дыферэнтацыяй. Па гэтых паказчыках яно не ўступае рамеснай вытворчасцi краiн Заходняй Еуропы i Усходу. Разам з тым да 20 -30- х гг. XII ст. колькасць прадукцыi была абмежаванай, а самi вырабы яшчэ дарагiмi. Гэта перыяд вотчынага рамяства з працай на заказ.

Пасля першай трэцi XII ст. назiраецца рэзкае пашырэнне асартыменту прадукцыi. Наступае шырокая спецыялiзацыя рамяства ўнутры асобных галiн вытворчасцi. Колькасць спецыяльнасцей у канцы XII ст. у некаторых старажытнарускiх гарадах перавысiла 100.

Мангола-татарскае нашэсце спынiла развiцце рускага рамяства ў той момант, калi яно знаходзiлася ў стане высокага развiцця. У землях заходнiх i паўночных абласцей Русi (Ноўгарад, Пскоў, Смаленск, Полацк, Галiч) рамяство i культура працягвалi развiвацца.

Базавай галiной рамяства была чорная металургiя. Атрыманы метал паступаў на апрацоўку кавалям, якiя выраблялi з яго разнастайныя вырабы. Iнструментарыем каваля служылi гораны, кавалды, молаты i малаткi, клешчы, зубiлы. Найбольш складаным iнстурментам па апрацоўцы метала з’яўляецца напiльнiк. Ужо ў X ст. яго вырабляюць са сталi, падвяргалi тэрмiчнай апрацоўцы. У X-XI стст. напiльнiкi выраблялiся з адной прамой цi касой насечкай, а ў XII ст. яны набываюць сучасную форму i якасць.

Старажытнарускiя кавалi валодалi коўкай, зваркай жалеза са сталлю, цэментацыяй, тэрмiчнай апрацоўкай сталi, пакрыццем i iнкрустацыяй жалеза i сталi, каляровымi i высакароднымi металамi i г.д.

Кавалi навучылiся вырабляць вельмi складаныя вырабы. Да iх лiку, напрыклад, адносяцца замкi, кожны з якiх складаўся з 40 дэталеў. Высокая якасць старажытнарускiх спружаных замкоў i непаўторнасць ключоў да iх прывялi да таго, што яны выкарыстоўвалiся заслужанай славай не толькi ўнутры Русi, але i далека за яе межамi.

Шырокi попыт у Старажытнай Русi мела прадукцыя ювелiраў. Разам з традыцыйнамi формамi каляровай металаапрацоўкi такiмi, як лiцце, коўка, чаканка з’яўляюцца штампоўка, валачэнне, скань, зернь, чарненне, эмаль, iнкрустацыi. (Рыс.).

Скань яўляла сабой прыпой на залатую цi сярэбраную аснову з вельмi тонкага золата цi срэбнага дроту. Гэтая ж тэхнiка прымянялася i ў эмальерным мастацтве. Спачатку на аснову напайвалi тонкую стужачку з золата, срэбра цi бронзы - контур будучага малюнка. Потым кожная ячэйка запаўнялася эмалем. З золата з эмалем рабiлi медальены i колты - спецыяльныя скрыначкi, якiя складалi частку галоўнага ўбору жанчын. Зернь - ювелiрны прыем, пры якiм на залатую, срэбную, радзей бронзавую аснову напайвалiся вельмi маленькiя шарыкi з золата цi срэбра. (Рыс.). Рускiм майстрам было вядома i мастацтва чарчэння. На паверхнi срэбнай рэчы выразаўся малюнак, якi потым запаўняўся саставам цемна-матавага колеру. Гэты састаў атрымлiвалi з олава, срэбра, медзi i серы. (Рыс.).

На тэрыторыi Старажытнай Русi знойдзена шмат скарбаў, у якiх сустракаюцца высокамастацкiя ўпрыгожваннi: колты, бранзалеты, падвескi, медальены. Так, напрыклад, толькi ў Кiеве знойдзена 60 скарбаў, якiя датуюцца часам ад 1170 да 1240 гг. (Рыс.). Шмат скарбаў выяўлена i ў Разанi.

Вялiкiх поспехаў дасягло i шкларобства. Да XI ст. шкляныя вырабы паступалi на Русь з Вiзантыi i Бляжняга Усходу. У пачатку XI ст. з’яўляюцца ўласныя шкларобчыя майстэрнi. Асаблiва шырокае распаўсюджанне атрымлiваюць шкляныя пацеркi i бранзалеты. Апошнiя былi гладкiмi цi кручанымi, розных колераў. Вытворчасць шкляных бранзалетаў была налажана ў Кiеве, Ноўгарадзе, Смаленску, Полацку i iнш. гарадах.

Адно з цэнтральных месцаў сярод старажытнарускiх раместваў займала ганчараня справа. Пераход ад лепнога ганчарнага посуду да ганчарнага адбыўся ў канцы IX - пачатку X ст. На Русi паяўляецца i цэгла, якая мела квадратную форму памерамi 30х30 см i таўшчыней 2,5 см. У старажытнай Русi цэглу называлi плiнфа.

Раскопкi гарадоў далi багаты матэрыял па гiсторыi скураной i шавецкай справы. У X - XIII стст. гараджане насiлi туфлi, боты, паўботы i поршнi. (Рыс.),

Каменнае дойлiдства на Русi пачалося ў X ст. Найбольш старажытнай пабудовай з камня з’яўляецца Дзесяцiнная царква ў Кiеве, якая была пабудавана ў 989 - 996 гг. Аснову царквы складала пабудова з трымя апсiдамi (паўкруглымi выступамi, дзе ўстанаўлiваўся алтар). Унутры царквы была ўпрыгожана фрэскамi i палiўнымi рознакаляровымi плiткамi. Царква была пабудавана вiзантыйскiмi майстармi.

Найбольш вялiкаснай пабудовай “Яраслава горада” з’яўляецца Сафiйскi сабор. Гэта пяцiапсiдны храм, якi завяршаўся цэнтральным купалам. Вакол яго размяшчалiся яшчэ 12 больш маленькiх купалоў. У iнтэр’еры захаваўся цудоўны фрэскавы i мазаiчны жывапiс. (Рыс.). У 1045 - 1050 гг. быў пабудаваны таксама сафiйскi сабор у Ноўгарадзе, якi меў толькi тры апсiды i 5 купалаў. Няма сумненняў, што наўгародскую Сафiйскую царкву будавалi кiеўскiя майстры.

У пачатку XII ст. у кiеўскiм дойлiдстве пачалося будаўнiцтва царквей, якiя мелi выразную i прастую схему плана - гэта шасцiстоўпныя храмы з трыма апсiдамi. У сярэдзiне XII ст. на змену шасцiстоўпным храмам прыходзiць чатырохстоўпны варыянт.

Сваеасаблiва развiвалася дойлiдства Уладзiмiра-Суздальскай зямлi. Першыя каменныя пабудовы тут адчувалi ўплыў кiеўскай дойлiдскай школы. Аднак пазней складваецца самастойнае накiраванне. Тут храмы будавалi з белага камню. Аднак галоўнай адметнай рысай Уладзiмiрска-Суздальскiх храмаў з’яўляецца багатая арнаментацыя сцен. Сярод iх вылучаюцца сабор у Юр’еве-Пальском. Дзмiтрыеўскi храм быў упрыгожаны барэльефнымi выявамi цара Давiда, людзей, фантастычных жывел i птушак. Сцены Георгiескага сабора скрозь пакрыты арнаментаванай разьбой. Тут таксама маюцца выявы кентаўраў, грыфонаў, iльвоў, барсаў. Жамчужынай дойлiдства Уладзiмiра-Суздалськай зямлi лiчыцца царква Пакрова на р. Нерль. Гэта быў даволi просты, аднак надзвычайна прыгожы храм, якi стаяў у пойме на каменным п’едэстале. (Рыс.).

Вялiзнае месца ў жыццi гарадоў займаў гандаль. Сувязi памiж асобнымi землямi Русi i мiжнародны гандаль можна прасачыць на некаторых катэгорыях знаходак. Так, напрыклад, праселкi, якiя выраблялiся з ружовага шыферу ў Оўрычы на Валынi, разыходзiлiся не толькi па ўсей Русi, але i за яе межамi. З Кiева ў iншыя землi паступалi шкляныя бранзалеты, пацеркi, колты, крыжы-энкалпiюны.

З другой паловы IX ст. устанаўлiваюцца сувязi Старажытнай Русi з Вiзантыяй, якiя яшчэ больш умацавалiся пасля прыняцця хрысцiянства ў 988 г.

Першыя гандлевыя кантакты Русi з Заходняй Еўропай датуюцца X ст. , калi на Русь пачынаюць увозiць франкскiя мячы. Пасля спынення паступлення арабскага серабра на Русь з 20-х гг. XI ст. умацняецца прыток еўрапейскай манеты - дэнарыяў. Сустракаюцца таксама вырабы раманскага мастацкага рамяства: вадалеi, падсвечнiкi, апрвы кнiг, вырабы з разной косцi.

У X-XI стст. у трох гарадах: Кiеве, Ноўгарадзе i Цьмутараканi была арганiзавана чаканка ўласнай манеты. Большасць з iх прыналежыць Уладзiмiру Святаславiчу, радзей - iншым князям, аб чым сведчыць надпiс “Владимир на столе, а се его сребро”, “Ярославле сребро” i г.д. На вонкавым баку меўся выгляд князя цi святога, на абаротнай - радавы знак Рукавiча ў выглядзе двузубца цi трызубца. У XII-XIV стст. наступае так званы безманетны перыяд, якi быў выклiканы спыненнем паступлення арабскага серабра i адсутнасцю ўласнай сыравiнай базы. З XII ст. пачынаецца лiцце сярэбраных злiткаў - грывен. Вядомы дзве формы злiткаў - наўгародскi ў выглядзе доўгага бруска вагай каля 200 г i кiеўскi шасцiкутнай формы вагаю каля 160 г.

Разам з манетамi ў гарадах сустракаюцца свiнцовыя пячаткi, якiя падвешвалiся да дакументаў i прыналежылi розным асобам: князям, архiепiскапам, пасаднiкам i г.д. Гэта - важная крынiца iнфармацыi, паколькi яна дазваляе вызначыць канкэтную асобу, да якой прыналежыла пячатка, а таксама сувязi памiж асобнымi гарадамi i землямi.

Аб шырокiм распаўсюджаннi на Русi пiсьменнасцi сведчаць надпiсы на посуду, праселках, прадметах побыту i нават на сценках царквей, як напрыклад: “Якиме стоя усне...”. Аб шырокiм распаўсюджаннi пiсьменнасцi сведчаць i знаходкi берасцяных грамат, якiя знойдзены ў Ноўгарадзе, Пскове, Старой Русе, Смаленску, Цвяры, Маскве, Таржку, Вiцебску i Мсцiслаўлi. Важна падкрэслiць, што ў большасцi выпадкаў граматы напiсаны прастымi людзьмi. Iнструментам для пiсьма былi металiчныя, радзей касцяныя завостарыня стрыжнi з лапатачкай на аднiм з канцоў. Яны называюцца пiсалы. Апрача бярасты пiсалi таксама на спецыяльных дошачках (цэрах), якiя мелi з аднаго боку паглыбленне з воскам.

Паступовае развiцце Старажытнай Русi прыпынена нашэсцем татара-манголаў, якое нанесла цяжцi ўдар па эканомiцы. Аб тым, як абыходзiлiся татары з захопленымi гарадамi i сведчаць не толькi пiсьмовыя крынiцы, але i раскопкi.

У 1929 - 1947 гг. побач з Бердзiчавам у в. Райкi была раскопана невялiкая крэпасць, вядомая як Райкавецкае гарадзiшча. У 1241 г. яно было цалкам разбурана татарамi. Спаленыя жытлы, сотнi непахаваных трупаў насельнiкаў i татара-манголаў - усе застыла на месцы.

У 1957 - 1963 гг. М.К. Каргерам быў раскопаны старажытнарускi горад Iзяслаўль ля в. Гарадзiшча Шэпетоўскага р-на Хмяльнiцкай вобл. Ен таксама ў 1241 г. быў разбураны татарамi. Разгром быў такiм бязлiтасным, што некаму было пахаваць загiнуўшых. Па ўсей плошчы гарадзiшча былi знойдзены шматлiкiя шкiлеты людзей. Скрозь разбросана зброя: баявыя сякеры, булавы, кiсценi, мячы, шаблi, кальчугi, шлемы, стрэлы i дзiды. Шмат iншых рэчаў, якiя служылi iх гаспадарам: прылады працы i жаночыя ўпрыгожваннi. Таксама шмат выяўлена скарбаў сярэбраных вырабаў, якiя былi зарыты ў зямлю ў час небяспекi.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]