Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_ist_obsh_arh_Yegoreychenko.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
20.07.2019
Размер:
513.02 Кб
Скачать

Тэма 4: Бронзавы век

Бронзавы век наступае тады, калi людзi навучылiся атрымлiваць сплавы на меднай аснове.

Бронза атрымлiвалася ў вынiку сплаўкi медзi з цынкам цi олавам. Атрыманы сплаў валодаў шэрагам пераваг. Па-першае, бронза плавiцца пры больш нiзкай тэмпературы i яе можна пераплавiць практычна ўсюды, куды яна паступала. Па другое, бронза больш моцная, чым медзь. Усе гэта садзейнiчала таму, што лiцейная справа практыкавалася амаль на кожным паселiшчы. Вытворчасць бронзавых рэчаў валася з дапамогай лiцейных форм. Найбольш раннiмi былi паўаб’емныя вырабы. Iх атрымлiвалi шляхам адбiтка ў сырой глiне мадэлi цi гатовага вырабу. Лiцейную форму высушвалi, а потым у яе залiвалi расплаўлены метал. Атрыманыя рэчы мелi адзiн плоскi бок. Наступным крокам у бронзалiцейнай вытворчасцi было лiцце ў раздымных формах. Яны рабiлiся ў камню, складалiся з двух палоў, якiя дакладна адпавядалi адзiн аднаму. Падобныя формы дазвалялi атрымлiваць ужо аб’емныя рэчы. Палавiнкi звязвалi, праз адну адтулiну залiвалi метал, праз другую выходзiла паветра. Калi метал астываў, палавiнкi разнiмалi. Наканец, у познiм бронзавым веку далейшы прагрэс металургii прывеў да лiцця ў згубленай форме. У гэтым выпадку мадэль рэчы выраблялi з воску. Потым яе ў некалькi слаеў абмазвалi вадкай глiнай i пасля падсушкi абпальвалi. Пры гэтым расплаўлены воск выцякаў праз спецыяльную адтулiну, у якую потым залiвалi расплаўлены метал. Пасля яго зацвярдзення глiняную форму разбiвалi, а гатовы выраб падпарцоўвалi.

Бронза давала вялiкiя магчымасцi для стварэння новых форм прылад. Аднак людзi не адразу скарысталi гэтыя магчымасцi. Найбольш раннiя металiчныя прылады па сваей форме нагадвалi каменныя. Такiмi былi першыя медныя i бронзавыя сякеры.

Развiцце новых форм гаспадаркi выклiкала значны рост ваенных сутыкненняў памiж пляменамi за ўсе ў з’яўленнi невядомай раней зброi. Так, напрыклад, у энэалiтычную эпоху з’яўляецца меч. Удасканальваюцца формы дзiд, кiнжалаў, баявых сякер. Рэвалюцыянiзiруючы ролю ў ваеннай справе адыграла каляснiца, якая вядома ў Еўропе з сярэдзiны II тыс. да н.э.

У бронзавым веку памiж пляменамi розных тэрыторый яшчэ ў большай ступенi праявiлася эканамiчная няроўнасць, якая была абумоўлена цэлым шэрагам фактараў, у тым лiку i нераўнамерным распаўсюджаннем рудных месцанараджэнняў. У адных плямен была медзь, у iншых - олава цi цынк, у трэцццiх - нiчога. Гэта з аднаго боку паглыбляла працэс нераўнамернага развiцця грамадства, а з iншага - садзейнiчала развiццю абмену памiж насельнiцтвам асобных тэрыторый. Прыкладам таму могуць служыць вырабы з каўказкай мыш’яковiстай бронзы, якiя сустракаюцца не толькi на поўднi, але i дасягаюць тэрыторыi Беларусi. Былi ўдасканалены сродкi зносiн. Яшчэ ў энэалiце з’явiлiся павозкi на колавым хаду, а ў эпоху бронзы быў вынаходжаны парус, якi аблегчыў перамяшчэнне па вадзе.

Бронзаваму веку адпавядае сухi i адносна цеплы суббарыяльны клiмат, пры якiм пераважаў стэп з багатымi кармамi, што з’яўлялася стымулам для далейшага развiцця жывелагадоўлi.

У стэпавай зоне ў эпоху бронзы пражывалi плямены старажытнаямнай культурна-гiстарычнай супольнасцi, якая аказала моцны ўплыў на развiцце плямен Усходняй i часткова Цэнтральнай Еўропы. Датуецца старажытнаямная супольнасць сярэдзiнай III- пачаткам II тыс. да н.э. Яна займала вялiзную тэрыторыю ад Паўдневага Прыўралля на ўсходзе да Балкан на захадзе.

Старажытнаямная супольнасць вывучана ў асноўным па курганах. Пад вялiкiм земляным насыпам таiлася яма, у якой хавалi нябожчыка. (Рыс.). Ад гэтага абраду i атрымала назву супольнасць. Шкiлеты знаходзiлiся ў скурчаным становiшчы на баку галавой на ўсход. Раннiя пахаваннi звычайна пасыпаныя вохрай. Пахавальны iнвентар даволi сцiплы. Сустракаюцца крамяневыя стрэлы, нажы, скрабкi, касцяныя шылы, кручкi, гарпуны, булаўкi, пацеркi. Глiняны посуд мае кругладонную цi яйкападобную форму. Пераважае грабеньчаты цi шнутравы арнамент, якiя нанасiўся гарызантальнымi паясамi. (Рыс.). Медных вырабаў мала. Гэта - шылы, нажы.

Паселiшчы старажытнаямнай супольнасцi рэдкiя i сустракаюцца, у асноўным, на захадзе, там, дзе старажытнаямныя плямены сутыкалiся з земляробамi. Адным з добра вывучаных з’яўляецца Мiхайлаўскае паселiшча на Нiжнiм Дняпры. Паселiшча ранняга этапу (2400 - 2200 гг. да н.э.) было невялiкiм - 1500 кв.м. Яно займала высокi рачны мыс. Пабудовы размяшчалiся групамi. Пераважалi прадметы з крэмня (скрабкi, нажы), камня (зерняцеркi, сякеры, матыкi), косцi i рага (шылы, гарпуны, матыка). Вырабы з медзi рэдкiя. Гэта - шылы.

На познiм этапе (канец III - пачатак II тыс. да н.э.) паяўляюцца буйныя, часта моцна ўмацаваныя паселiшчы. Пабудова гэтага этапу двух тыпаў: глiнабiтныя паўзямлянкi i наземныя дамы. Апошнiя былi адна цi трохкамернымi. Iх цокаль на вынышю 1 м быў выкладзены з камянеў. Верхняя частка пабудоў - глiнабiтная. Як i раней пераважаюць прылады працы з камня i косцi, аднак лiк медных вырабаў павялiчваецца. Знойдзены нажы, шылы, цеслы i iнш.

Гаспадарка старажытных плямен была жывелагадоўчай. У стэпавых раенах у статку пераважалi конi i авечкi. На паселiшчах ямнай супольнасцi знойдзены матыкi, зерняцеркi, церачнiкi, крамяневыя сярпы, аднак земляробства ўступала па ўдзельнай вазе жывелагадоўлi. На познiм этапе плямены старажытнаямнай супольнасцi пачынаюць адцiскiваць сваiх суседзяў-земляробаў. На захадзе яны даходзяць да нiжняга Дуная, паўночна-усходняй Балгарыi i нават Венгрыi. Па ходу свайго рассялення старажытнаямныя плямены сутыкалiся з перадавымi цэнтрамi i садзейнiчалi распаўсюджанню найбольш важных дасягненняў.

На змену старажытнаямнай культурна-гiстарычнай супольнасцi прыйшла не менш буйная катакомбная культурна-густарычная супольнасць, якая датуецца 2000-1600 гг. да н.э. Яна займала значную тэрыторыю ад Дняпра да Волгi. Найбольш паўдневыя помнiкi вядомыя ў стэпавым Крыму, а паўночныя даходзяць да Курска i Ельца. Назву культуры далi сваеасаблiвыя могiльнiкi. Нябожчыкаў хавалi не проста ў ямах, як старажытнаямныя плямены, а ў спецыяльных адгалiнаваннях ад ям (катакомбах), якiя iшлi ў бок ад сценкi ямы. Дно катакомбы пакрывалi вохрай, фарбай, цi высцiлалi чаротам. Шкiлеты ляжалi ў скурчаным стане тварам да ўвахода. Сам уваход закладвалi камянiмi цi дрэвам. Разам з нябожчыкам клалi посуд, упрыгожваннi, прылады працы, зброю.

Паселiшчы катакомбнiкаў размяшчаюцца на рачных мысах цi ў пойме рэк. У паўдневых абласцях людзi пражывалi ў наземных мазанках. У больш паўночных раенах сустракаюцца невялiкiя паўзямлянкi з ачагамi ўнутры. Аснову гаспадаркi складала жывелагадоўля, прычым калi ў Падняпро’i разгадоўвалi пераважна кароў, то ў больш паўдневых раенах у статку пераважала авечка. Сустракаюцца таксама косцi каня. Земляробства пацвяржаецца знаходкамi зерняў проса, каменнымi матыкамi, крамяневымi сярпамi.

Большасць iнвентару выраблялiся з крэмню i камню. Гэта- старанна адрэтушаваныя наканечнiкi стрэл i дроцiкаў, скрабкi, нажы. Асабiста неабходна адзначыць выдатныя каменныя свiдраваннi сякеры, якiя маюць падабенства з цэнтральнаеўрапейскiмi. Шмат прадметаў з бронзы: лiстападобныя нажы, сякеры, шылы, упрыгожваннi. Лiцейная справа была мясцовай. (Рыс.).

Вельмi разнастайны посуд, сярод якога вылучаюцца гаршкi з плоскiм дном. У iх выпуклыя бакi i завужанае горла. Гаршкi - багата арнаментаваныя адбiткамi кручанай вяроўкi, грабеньчатым штампам, ямкамi, наколамi i г.д., якiя складаюць кампазiцыi ў выглядзе зiгзагаў, трохвугольнiкаў, аднак больш за ўсе былi папулярныя колы i спiралi. (Рыс.). Яны адлюстроўвалi касмiчныя ўяуленнi носiбiтаў катакомбнай культурна-гiстарычнай супольнасцi аб сонечным бажастве.

Трэццяя культурна-гiстарычная супольнасць, якая склалася ў стэпу ў другой палове II - пачатку I тыс. да н.э. - срубная. Яна сфармiравалася ў Паволж’i, аднак у апошняй чвэрцi II тыс. да н.э. яе носьбiты рассялялiся на вялiзнай тэрыторыi ад Урала на ўсходзе да Дняпра i Буга на захадзе. Лiчаць, што новая культурна-гiстарычная супольнасць была генетычна звязана са старажытнаямнымi пляменамi. Як i большасць качэўнiкаў, носьбiты зрубнай супольнасцi хавалi сваiх нябожыкаў у курганах, у якiх рабiлi зрубы вышыней у 1 -2 венца, перакрытых накатам. Адсюль i ўтварылася назва культуры. Нябожчыкаў хавалi ў скурчаным стане, а побач з iмi клалi глiняны посуд, а таксама бронзавыя i каменныя рэчы.

Паселiшчы зрубнай культуры сустракаюцца на берагах. Жыллем служылi доўгiя паўзямлянкi плошчай да 160 кв. м. Унутры пабудоў сустракаецца некалькi парных ачагоў, што дазваляе меркаваць аб наяўнасцi ў кожным такiм жыллi некалькiх парных сем’яў. Мяркуюць таксама, што частка пабудовы з’яўлялася нежылой i выкарыстоўвалася для зiмовага ўтрымання жывелы.

У носьбiтаў зрубнай супольнасцi былi распаўсюджаныя гаршкi. Сярод iх вылучаецца два вiда: вострарабрыстыя i слоiкавыя. Першыя ўпрыгожвалiся адбiткамi шнутра, палачкi цi грабенкi. Кампазiцыi на гаршках звычайна былi геаметрычныя: трохвугольнiкi, ромбы i г.д. (Рыс.). Адметнай рысай носьбiтаў зрубнай супольнасцi з’яўляецца высокая ступень развiцця ў i х каляровай металургii. Старажытныя металургi выкарытоўвалi метал, якi паступаў не толькi з Паўночнага Каўказа, але i з Казахстана i Урала.

Вiдавочна, у зрубнiкаў адбываўся працэс абасаблення бронзалiцейнай вытворчасцi, у рамках абшчынага рамяства. Аб гэтым можна меркаваць па пахаванню бронзалiцейшчыка ў в. Калiнаўкi Валгаградскай вобл., разам з якiм у магiлу былi пакладзены две глiняныя формы для сякер i 4 арнаментаваных сапла. Аб вылучэннi бранзалiценай вытворчасцi ў самастойную галiну сведчаць шматлiкiя скарбы бронзавых рэчаў. Сярод iх найбольш паказальным з’яўляецца скраб у в. Сасновая Маза паблiзу ад г. Хвалынска на Волзе. Большасць са знойдзеных тут рэчаў не былi апрацаваныя поўнасцю, на iх захавалiся лiцейныя швы i завусенiцы. Яшчэ адзiн скраб, Барадзiнскi, знойдзены ў Адэскай вобл., ен утрымлiваў каменныя палiраваныя сякеры, булаву, бронзавыя дзiды, срэбныя заколкi i кiнжал. Многiя рэчы, у прыватнасцi, кiнжал i заколка маюць аналогii i Трансiльванii, а булава - у Месапатамii i на Каўказе, што дае падставу датаваць яго XV - XIV стст. да н.э. Знаходкi падобных скарбаў сведчаць аб накапленнi значных багаццяў у адзельных асобаў i перш за ўсе ў пляменных павадыроў.

У зрубную эпоху значна павялiчваецца асартымент бронзавых рэчаў. Зброя прадстаўлена ўтулкавымi наканечнiкамi дзiд i кiнжаламi. З’яўляюцца сякеры-кельты, якiя адрознiваюцца ад звычайных тым, што маюць утулку ў абуховай частцы, таму яны мелi каленчатую рукаятку. З прыладаў працы цiкавыя таксама масiўныя вялiкiя нажы, якiя прымянялiся для высякання хмязняку. (Рыс.).

Гаспадарка носьбiтаў зрубнай супольнасцi была комплекснай. Яна ўключала ў сябе адгонную жывелагадоўлю i земляробства з дапамогай матыкi. У складзе статку пераважала буйная рагатая жывела... Сустракаюцца таксама косткi авечкi, свiннi i каня. А знаходка касцянога псалiя (дэталь конскай збруi) сведчыць аб выкарытоўваннi каня для перамяшчэння.

Аб вылучэннi родапляменнай знацi ў асяроддзi насельнiцтва зрубнай супольнасцi сведчаць не толькi скарбы, але i некаторыя пахаваннi.

Так, у кургане ля в. Ягаднай Куйбышэускай вобл. быў знойдзены ахвярнiк, якi быў акружаны двумя коламi пахаванняў. У пачэсным вонкавым коле знаходзiлася пахаванне павадыра i мужчын-воiнаў, а ва ўнутраным коле - пахаваннi жанчын i дзяцей.

У сярэдняй паласе Цэнтральнай i Усходняй Еўропы ў эпоху бронзы найбольш прыкметнымi былi тшынецкiя i лужыцкiя культуры. Першая iснавала на тэрыторыi, абмяжаванай на захадзе р. Вартай, на ўсходзе Дняпром. Яна датуецца 1450-1100 гг. да н.э. Культура атрымала назву па магiльнiку Тшынец у Польшчы. Паселiшчы тшынецкай культуры - неўмацаваныя, размяшчалiся па берагах вялiкiх i малых рэк. Пабудовы - двух тыпаў: паўзямлянкi i наземныя дамы слупавай канструкцыi. Двумя вiдамi прадстаўленыя i могiльнiкi. У арэалу культуры сустракаюцца як курганныя,(Рыс.) так i грунтовыя пахаваннi пераважна са скурчанымi шкiлетамi. Керамiка тшынецкай культуры разнастайная. Тут сустракаюцца вялiкiя цюльпанападобныя гаршкi, глыбокiя чашы з ножкамi, мiскi i г.д. Грашкi часта арнаментаваныя ў верхняй часцы каменнымi валiкамi i наразнымi лiнiямi. (Рыс.). У iнвентару ўсе яшчэ пераважаюць вырабы з крэмню, камня i косцi. Гэта свiдраваныя i клiнападобныя сякеры, наканечнiкi дзiд i стрэл, скрабкi, нажы, шпiлькi. Вырабы з бронзы яшчэ рэдкiя. Гэта - кiнжалы, шпiлькi, фiбулы са спiнкай з двух спiральных шчыткоў, бранзалеты са спiральнымi завiткамi на канцах, пярсценкi, шпiлькi, розныя падвескi. (Рыс.). Аснову гаспадаркi плямен тшынецкай культуры складалi земляробства i жывелагадоўля.

Вялiкi ўплыў на плямены Цэнтральнай i ўсходняй Еўропы аказала ў канцы эпохi бронзы i ў пачатку жалезнага веку лужыцкая культура, якая склалася ў памiжрэччы Эльбы i Вiслы каля 1200 г. да н.э. на падставе тшынецкай i лужыцкай культур. У далейшым яе арэал паступова пашыраўся, дасягнуў Беларускага Палесся i Валынi.

На раннiм этапе былi характэрныя пераважна неўмацаваныя паселiшчы. Жытлы былi наземнымi слупавай канструкцыi. У самым канцы эпохi бронзы, а галоўным чынам у пачатку жалезнага веку, у лужыцкiх пляменаў паяўляюцца гарадзiшчы, якiя размяшчалiся на мысах цi на пагорках-астанцах.

Найбольш поўна вывучана Бiскупiнскае гарадзiшча, якое датуецца 550 - 400 гг. да н.э. Яно размяшчалася на востраве, умацаваным па краях некалькiмi радамi нахiлена забiтых у дно возера бярвенцаў. Сама пляцоўка гарадзiшча была ўмацавана моцнай драўлянай сцяной. З вонкавага боку да сцяны прымыкала драўляная маставая, якая iшла па перыметру. Упоперак пляцоўкi размяшчалiся II паралельных вулiц. Уздоўж вулiц стаяла больш за 100 драўляных пабудоў, якiя мелi слупавую канструкцыю. Плошча дамоў - 70 кв. м. Кожны з iх дзялiўся на тры часкi: сенцы, вялiкую комнату з ачагом i спальню.

Могiльнiкi лужыцкай культуры, у асноўным, бескурганныя. Пераважаюць трупаспаленнi са змяшчэнням паралельных костак у спецыяльныя глiняныя пасудзiны-урны. Звычайна пахаваннi рабiлiся ў грунтовых ямах. Аднак часта сустракаюцца пахаваннi, у якiх ямы абкладзены камнямi, есць таксама пахаваннi ў каменных скрынях цi ў вялiкiх драўляных зрубах. Курганы ў лужыцкiм арэале рэдкiя. Адзiн з iх, княжаскi, раскапаны ў г. Седлiна. Яго вышыня дасягала 11 м. Унутры насыпа знаходзiлася круглая каменная камера, сцены якой былi ўпрыгожаныя размалеўкай. У бронзавай урне Iталiйскага паходжання былi пахаваны перапаленыя косткi 40-гадовага мужчыны. У двух iншых знаходзiлiся косткi двух маладых жанчын. Iнвентар прадстаўлены шматлiкiм бронзавым посудам i мячом гальштанскага тыпу, якi датуецца VIII ст. да н.э.

Глiняны посуд лужыцкай культуры адрознiваецца вялiкай разнастайнасцю формаў, стараннасцю апрацоўкi i багаццем арнаментацыi. Сярод iх характэрныя бiканiчныя i выпуклабокiя вазы, амфары, розныя кубкi, збаны, мiскi, цюльпанападобныя i яйкападобныя гаршкi. Шмат пасудзiн арнаментавана шышкападобнымi выступамi i баразенкамi. Пазней з’ўяляецца каляровая размалеўка, iнструкцыя, пакрыцце графiтам. (Рыс.).

Аснову гаспадарчага жыцця складалi земляроства i жывелагадоўля. На гарадзiшчы ў Бiскупiне былi знойдзены рэшткi двух драўляных рал. Вырошчвалi проса, пшанiцу, ячмень, жыта, гарох, лен, бабы... Сярод хатнiх жывел галоўнае месца займала буйная рагатая жывела, потым авечкi, свiннi, конi i сабакi. Важную ролю адыгрывала каляровая металургiя, якая грунтавалася на прывазной сыравiне. З бронзы рабiлi сякеры, сярпы, шылы, наканечнiкi дзiд i стрэл , шпiлькi, фiбулы, браналеты i г.д.

У самым канцы эпохi бронзы пачалi з’яўляцца i вырабы з жалеза, якiя iмпартавалiся з усходнеальпiйскiх абласцей. Пазней, ужо на апошнiх этапах iснавання культуры, жалезныя вырабы выраблялi ўжо на месцы.

Пытанне аб этнiчнай прыналежнасцi носьбiтаў лужыцкай культуры канчаткова не вырашана. Адiн час большасць польскiх даследчыкаў лiчыла яе праславянскай, аднак у апошнiя гады гэты пункт гледжання амаль нiкiм не падзяляецца.

У лясной паласе ўсходняй Еўропы i уў эпоху бронзы большай часткаю яшчэ захоўваецца неалiтычны ўклад, якi быў выклiканы адсутнасцю сыравiны для металургiчнай вытворчасцi i слабасцю кантактаў з перадавым поўднем. У самым пачатку эпохi бронзы ў Еўропе распаўсюджваюцца культуры шнуравой керамiкi цi, як iх яшчэ называюць, культуры баявых сякер. Першая назва ўзнiкла ад звычая арментаваць посуд адбiткам шнура, другая - па паўсюднаму распаўсюджанню каменных свiдраваных сякер лодкападобнай формы.

Адной з такiх культур у лясной паласе Усходняй Еўропы была фаццянаўская, якая атрымала назву па могiльнiку ў в. Фаццянава побач з Яраслаўем. Яна iснавала прыкладна з 1800 г. да н.э. да канца II тыс. да н.э. Яе арэал распаўсюджваўся ад Пскоўскага возера на захадзе да Камы на ўсходзе. У iм вылучаюць 5 лакальна-храналагiчных варыянтаў.

Асноўнай крынiцай па фаццянаўскай культуры з’яўляюцца могiльнiкi. Яны грунтовыя, размяшчаюцца на высокiх пагорках цi на берагавых схiлах. Сваiх нябожчыкаў фаццянаўцы хавалi ў могiльных ямах розных памераў. Амаль усе пахаваннi ляжаць у скурчаным стане на правым цi левым баку. (Рыс.). Пахавальны iнвентар прадстаўлены каменнымi, крамяневымi, касцянымi i металiчнымi прыладамi, гiлняным посудам i касцямi. Есць багатыя i бедныя пахаваннi, што сведчыць аб зачатках маемасцi цi сацыяльнай няроўнасцi.

Для фаццянаўскай культуры характэрны кругладонны посуд формаў: бомбападобныя, шарападобныя, рэпападобныя i iнш. Яны ўпрыгожвалiся арнаментам, якi складаўся з геаметрычных элементаў: ромбаў, трохвугольнiкаў, касой штрыхоўкi. (Рыс. 1,2). Вялiкае месца ў iнвентары фаццянаўцаў займалi баявыя свiдраваныя сякеры лодкападобных формаў. (Рыс.)., клiнападобныя крамяневыя сякеры з прышлiфаваным лязом, выдатна адрэтушаваныя наканечнiкi стрэл i дзiд (Рыс), каменныя булавы, касцяныя праколкi, матыкi i г.д. Вырабы з металу сустракаюцца рэдка. Гэта дзiды, нажы, шылы, бранзалеты, пярсценкi, пацеркi. (Рыс.). Спектральным аналiзам вырабаў, а таксама знаходкай пахавання металурга з лiцейнымi формамi даказана iснаванне ў фаццянаўскiх пляменаў уласнай каляровай металургii. Метал паступаў з Сярэдняга Паволжжа.

Фаццянаўскiя паселiшчы вядомы, у асноўным, на Сярэдняй Волзе, дзе яны займалi высокiя пагоркi. На даследаванных помнiках адкрыты чатырохкутныя паўзямлянкi.

Гаспадарка носьбiтаў фаццянаўскай культуры была комплекснаю. Яна ўключала ў сябе жывелагадоўлю, земляробства, паляванне, рыбалоўства i збiранне. Галоўную ролю iграла жывелагадоўля. Гадавалi свiней, авечак, кароў i каней. Жывелагадоўля была стойлавай i прыдомнай.

На рубяжы III i II тыс. да н.э. i ў першай чвэрцi II тыс. да н.э. на ўсей тэрыторыi ўсходняй Прыбалтыкi iснуе культура шнуравой керамiкi i лодкападобных сякер. Паселiшчы гэтай культуры неўмацаваныя, размяшчаюцца на розных пагорках. Пабудовы былi наземнымi слупавай канструкцыi агульнай плошчай да 50 кв. м. Яны складалiся з аднаго-двух памяшканняў з каменнымi ачагамi. Дахi былi двускатнымi.

Могiльнiкi культуры шнуравой керамiкi грунтовыя. Нябожчыкаў хавалi на баку ў скурчаным стане. Пахавальны iнвентар бедны. Сустракаюцца чарапкi шнуравога посуду, лодкападобныя сякеры, крамневыя i касцяныя вырабы, амулеты з зубаў жывел.

Глiняны посуд прадстаўлены рознымi формамi. Сустракаюцца кубкi, гаршкi з валiкамi, лейкападобныя пасудзiны, амфары з вушкамi, мiскi. Найбольш распаўсюджаныя вiды арнаменту - гарызантальныя адбiткi шнура i нарэзны елачны арнамент. (Рыс.) Крамяневы iнвентар характэрызуецца наканечнiкамi стрэл, скрабкамi, нажамi, клiнападобнымi сякерамi. Каменныя лодкападобныя сякеры прадстаўлены ў асноўным сякерамi еўрапейскага тыпу. (Рыс.) З камня выраблялi таксама ўпрыгожваннi. Шырока вядомыя бурштынавыя ўпрыгожваннi: падвескi, пацеркi, пярсценкi.

У гаспадарчай дзейнасцi вядучая роля адводзiлася жывелагадоўлi: на паселiшчах вядомы косцi буйнай рагатай жывелы i авечкi. Аб iснаваннi земляробства сведчаць знаходкi зерняў пшанiцы на паселiшчы Крэйчы (Усходняя Латвiя) i шматлiкiя церачнiкi на паселiшчы Абора I (Латвiя),

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]