Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_ist_obsh_arh_Yegoreychenko.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
20.07.2019
Размер:
513.02 Кб
Скачать

Верхнi палеалiт

Каля 35 - 30 тыс. гадоў таму назад пачынаецца новы перыяд у гiсторыi чалавецтва, якi атрымаў назву верхняга цi позняга палеалiту. Ен цягнуўся да 10 тыс. гадоў таму.

У эпоху верхняга палеалiту чалавек жыў далей у ўмовах леднiковага перыяду. На гэты час прыпадаюць апошнiя фазы валдайскага (вюрмскага) абледзянення. Леднiковы шчыт у гэты час быў значна менш па сваiх памерах i на еўрапейскай часцы дасягаў вярхоў’яў Волгi. Нiжэй iшла зона прыледнiковай раслiннасцi, а яшчэ больш на поўдзень распаўсюджвалася зона стэпу, якую змяняла зона лiставых лясоў. Фауна верхняга палеалiту характарызуецца большай разнастайнасцю. Асноўным аб’етам палявання быў мамант, аднак паляванне вялося таксама на шарсцiстага насарога, пячорнага iльва, паўночнага аленя, дзiкага каня, быкоў i iнш. жывел.

У эпоху верхняга палеалiту адбываецца далейшае пашырэнне сферы засялення чалавека. Палеалiтычныя стаянкi гэтага часу знойдзены нават за палярным кругам. Лiчыцца, што ў верхнiм палеалiце праз Берынгаў пралiў была заселена Амерыка.

Пры пераходзе ад старажытнага да позняга палеалiту з неандэртальца ўзнiк чалавек сучаснага фiзiчнага тыпу, нэаантрап. Час узнiкнення чалавека сучаснага фiзiчнага тыпу з’яўляецца таксама i часам узнiкнення розных чалавечых рас.

У познiм палеалiце дыскападобны нуклеўс змянiўся добра аграненым ядрышкам прызматычных абрысаў. Ад яго сколвалi падоўжаныя пласцiны з правiльнай паралельнай агранкай. Пласцiны мелi вострыя прамыя краi, што дазваляла выкарыстоўваць iх без паўторнай апрацоўкi для рэзання i скраблення. Частка пласцiн з дапамогаю рэтушы i сколвання ператваралася ў разнастайныя, добра выражаныя вырабы. Шырокае распаўсюджанне атрымала адцiснутая рэтуш.

Адначасова з удасканаленнем тэхнiкi расколвання i апрацоўкi крэмню з’явiлася вялiкая колькасць разнастайных крэмневых прылад. Лiк тыпаў прылад перавысiў 100. Найважнейшымi з iх былi: разцы, якiя мелi на канцы лязо, якое нагадвала долата цi стамеску i якiя служылi для апрацоўкi косцi (Рыс.); скрабкi з паўкруглым дасканала адрэтушаваным лязом, прыстасаваным для скраблення скур; праколкi, якiя служылi для свiдравання дрэва i косцi, для праколвання скур. З крэмню ў гэты час выраблялi наканечнiкi дзiд i дроцiкаў, у тым лiку i салютрэйскiя цалкам апрацаваныя адцiснутай рэтушшу, а таксама наканечнiкi з чаранком i бакавой выемкай. (Рыс.)

У якасцi матэрыялу для творчасцi прылад неаантрапы шырока выкарыстоўвалi косцi жывел. Касцяныя прылады позняга палеалiту не менш разнастайныя, чым каменныя. Да iх датычацца шматлiкiя наканечнiкi дзiд i дроцiкаў, гарпуны, дзiда кiдалкi, наканечнiкi матык i кiрак, шылы, iголкi i г.д. Многiя касцяныя прадметы ўпрыгожаны гравiрованымi, а часам i скуранымi выявамi жывел, людзей i схематычнымi адзнакамi.

Стаянак позняга палеалiту вядома значна больш, чым папярэднiх эпох. Найбольш распаусюджаным тыпам жытла ў верхнiм палеалiце былi невялiкiя хацiны акруглай у плане формы дыяметрам да 6 см. Сустракаюцца наземныя жытлы i паглыбленыя ў глебу паўзямлянкi i зямлянкi. Найбольш важным канструктыўным элементам гэтых жылых пабудоў была вялiкая колькасць касцей i бiўняў маманта. У радзе выпадкаў каркас утваралi жэрдкi i пруты. Такiя пабудовы вядомы ў многiх краiнах Еўропы (Гагарына, Касценкi - Расiя; Мезiн, Мяжырычы - Украiна, (Рыс.), Мальта, Бурэць - Сiбiр, Спадзiста - Польшча, Арсi-сюр-Кюр - Францыя).

Апрача маленькiх хацiн у познiм палеалiце былi распаўсюджаны доўгiя жытлы. Яны складалiся як бы з некалькiх злiўшыхся акруглых хацiн цi буданаў. Па доўгай восi такога жытла размяшчаўся ланцужок вогнiшчаў. Рэшткi падобных пабудоў адкрыты ў Касценках (Расiя), Пушкарах (Украiна), Пенсеванi (Францыя). Вялiкiя пабудовы сведчаць аб абшчынай хатняй гаспадарцы. У такiх жытлах сялiлiся вялiкiя групы першабытных людзей, якiя разам працавалi, разам дзялiлi прадукты палявання i збiральнiцтва, падрыхтоўвалi i размяркоўвалi ежу. Вiдавочна, паселкi з невялiкiх хацiн у той час з’яўлялiся такiм жа гаспадарчым цэлым, як i доўгiя абшчынныя жытлы.

Як ужо адзначалася, аснову гаспадаркi неаантапаў складала паляванне. Аб яго прагрэсе сведчыць вялiкая колькасць касцей, якiя знойдзены пры раскопках. Так, на стаянцы Мальта (каля Iркуцка) знойдзены косцi 400 паўночных аленяў, у Мяжырычах каля Канева - 110 - мамантаў.

Акрамя маманта важным аб’етам палявання былi зубр, паўночны алень, дзiкi конь. Асаблiва многа давала верхнепалеалiтычнаму чалавеку паляванне на паўночнага аленя: мяса, скуры, косць i рогi, якiя служылi матэрыялам для вырабу зброi, прылад, а таксама сухажыллi i шэрсць, якiя выкарыстоўвалiся для атрымання нiтак i вяровак. Значную ролю ў гаспадарцы людзей верхняга палеалiта iграла паляванне на дробных жывел: зайцаў, суркоў i птушку. Яна вялася з дапамогай сiлкоў i петляў.

Iснавала i рыбалоўства, аднак яно яшчэ адыгрывала нязначную ролю. Адначасова з паляваннем дасягнула больш высокага ўзроўню i збiральнiцтва. Асаблiва вялiкая ягоная роля ў паўдневых раенах. Аднак i на познепалеалiтычных паселiшчах, якiя размешчаны далей на поўнач, часам знаходзяцца наканечнiкi матык, зерняцеркi, а таксама выразаныя на касцi малюнкi раслiн. Усе гэта сведкi- рэгулярнага збiрання раслiннай ежы.

Важную iнфармацыю аб познепалеалiтычнам чалавеку нясуць пахаваннi. Пахавальны абрад у гэтую эпоху значна складаней, чым у папярэднюю. Найбольш iнфарматыўнымi з’яўляюцца пахаваннi на стаянцы Сунгiр каля р. Уладзiмiра. Тут былi адкрыты пахаваннi старога-краманьенца i двух дзяцей. Дата гэтых пахаванняў - каля 25 тыс. гадоў таму назад. На дне магiл быў знойдзены вугаль, якi сiмвалiзаваў абрад ачышчэння агнем. У першым пахаваннi знаходзiўся шкiлет мужчыны 55 - 65 гадоў. На грудзях у яго была знойдзена свiдраваная падвеска з галькi, на руках больш за 20 бранзалетаў з бiўня маманта. Ад чэрапа на шкiлеце размяшчалiся да 35000 касцяных пацерак, якiя былi калiсьцi нашыты на адзенне. Iх размяшчэнне дазваляе рэканструяваць яе як касцюм, якi складаўся са скуранай цi замшавай кашулi тыпу малiцы, доўгiх скураных штаноў i абутку тыпу макасiнаў. На ягонай галаве была шапка, таксама ўпрыгожаная трыма радамi пацерак i пясцовымi iкламi.

На дне другой магiлы ляжалi шкiлеты падлеткаў, прыцiснутыя адзiн да другога галавамi. Гэта былi дзяўчынка 7-8 гадоў i хлопчык 12-13 гадоў. Побач з кожным шкiлетам ляжалi доўгiя (2,42 i 1,16 м) дзiды, зробленыя з рашчэпленых бiўняў маманта. Акрамя iх з дзяўчынкай былi пакладзены 8 касцяных дроцiкаў, 12 кiнжалаў, а з хлопчыкам - 3 дроцiкi i кiнжал. На руках пахаваных былi надзеты касцяныя бранзалеты.

Расшыўка вопраткi ў другой магiле была яшчэ багацей.

Цiкавае пахаванне дзiцяцi адкрыта на Гарадцоўскай стаянцы. Дзiця было пахавана ў сiдзячым становiшчы з падагнутымi да грудзей нагамi. Галаву дзiцяцi ўпрыгожваў убор са свiдраваных зубоў пясца. (Рыс.)

У адрозненне ад папярэдняй эпохi, у верхнiм палеалiце ўзнiкае своеасаблiвае мастацтва, прадстаўленае пячорным жывапiсам, скульптурай з косцi i каменю i гравiроўкай на касцяных пласцiнах. Да цяперашняга часу вядома каля 40 пячор з рэшткамi палеалiтычнага жывапiсу. Адной з самых вядомых з iх з’яўляецца пячора Альтамiра ў Iспанii, дзе яшчэ ў 1879 г. былi адкрыты намаляваныя вохрай фiгуры бiзонаў i каней. Падобныя малюнкi вядомы i на Урале, у Капавай пячоры. Тут яе скляпеннi былi пакрыты малюнкамi мамантаў, насарогаў i каней. Малюнкi жывел, прычым не усiх, а толькi тых, якiя прадстаўлялi каштоўнасць у якасцi аб’ектаў палявання, магчыма, звязаны з нараджэннем першабытнага культу звера i паляўнiчай магii. Нараджэнне гэтага культу было абумоўлена значэннем палявання як галоўнай крынiцы iснавання людзей.

У верхнiм палеалiце ўзнiкае i шырока распаўсюджваецца гравiроўка па касцi i каменю. Апрача таго шырока распаўсюджваюцца прадметы, упрыгожаныя елачным i меандравым арнаментам. (Рыс.)

Трэццiм вiдам палеалiтычнага мастацтва былi скульптурныя выявы. У большасцi выпадкаў яны перадаюць вобраз голай жанчыны, якая стаiць у рост са складзенымi на жываце рукамi. Скульптуры звычайна маленькiя, 5 - 12 см, яны выразаны з косцi i каменю. Фiгуркi вырзана распадаюцца на дзве групы: еўрапейскую i сiбiрскую. Еўрапейскiя скульптуры паказваюць цяжарных жанчын. (Рыс.) Сiбiрскiя фiгуркi больш выцянутыя, з завужанымi бедрамi i плячмi. Часам фiгуркi знаходзiлiся ў спецыяльных ямках-сховiшчах. Магчыма, кожная сям’я мела сваю выяву заступнiцы. (Рыс.)

Знаходкi гэтых фiгурак з’яўляюцца адным са сведчанняў iснавання неаантрапаў мацярынскай родавай абшчыны, якая змянiла родавы статак.

Пры пераходзе да верхняга палеалiту адбыўся грунтоўны зрух у першабытных рэлiгiйных вераваннях. Першабытная рэлiгiя канчаткова складваецца толькi ў познiм палеалiце. Адна з характэрных яе форм - анемiзм - вера ў душу, якую маюць чалавек i ўсе навакольныя жывелы, раслiны, вера ў замагiльнае жыцце душы. Аб анемiзме сведчаць пахаваннi. З’яўляюцца скурчаныя пахаваннi, якiя суправаджаюцца зброяй, прыладамi працы, прадметамi побыту i ўпрыгожваннямi. Гэты абрад быў звязаны з верай у замагiльнае жыцце нябожчыка i з жаданнем абясшкодзiць яго, пазбавiць магчымасцi шкодзiць жывым. Пакладзеныя ў пахаванне рэчы павiнны былi служыць нябожчыку ў замагiльным свеце.

Акрамя анемiзма ў познiм палеалiце распаўсюджваецца i татэмiзм.

Важным элементам першабытнай рэлiгii была магiя, помнiкамi якой з’яўляюцца выявы мамантаў, бiзонаў i iнш. жывел, пранiзаных дзiдамi i гарпунамi. Па прадстаўленню людзей яны павiнны былi садзейнiчаць паляванню.

У эпоху верхняга палеалiту насельнiцтва не было адзiным нi па сваей культуры, нi па паходжанню. Так, напрыклад, людзi, якiя жылi на тэрыторыi Рускай раўнiны, складалi адну вялiкую вобласць, унутры якой вылучаюцца мясцовыя археалагiчныя культуры: стралецкая, касценкаўская, гарадцоўская, малодаўская i iнш. Сярод iх найбольш вывучанай з’яўляецца касценкаўская, прадстаўленая помнiкамi Касценкi, Гагарына i Аўдзеева каля Курска. (Рыс.)

Тут вы можете оставить комментарий к выбранному абзацу или сообщить об ошибке.

Оставленные комментарии видны всем.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]