Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_ist_obsh_arh_Yegoreychenko.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
20.07.2019
Размер:
513.02 Кб
Скачать

КУРС ЛЕКЦЫI ПА СПЕЦЫЯЛЬНАСЦI

АРХЕАЛОГIЯ”

ТЭМА I

Прадмет, крынiцы, задачы i метады археалогii

Археалогiя з’яўляецца адной з найбольш маладых гуманiтарных навук, хаця яе вытокi вядуць у глыбокае мiнулае. Сам тэрмiн “археалогiя” складаецца з двух грэчаскiх слоў: архайос (старажытны), логас (словы, веды). Упершыню гэта слова выкарыстаў грэчаскi фiлосаф Платон. Ен меў на ўвазе пад археалогiяй апавяданне пра ўсе падзеi далекага мiнулага. Прыкладна, такi жа сэнс укладвалi ў гэты тэрмiн i iншыя антычныя аўтары, як, напрыклад, Герадот, Дыядор Сiцылiйскi, Cтрабон. Аднак характарызаваць археалогiю як навуку аб старажытнасцi будзе не зусiм правiльна, паколькi гэты тэрмiн далека не поўнасцю адлюстроўвае гэтае ўяўленне. Археалогiя - раздзел гiстарычнай навукi, якая ставiць сваей мэтай вывучэнне развiцця чалавечага грамадства пераважна па рэчавых крынiцах. Адасабленне археалогii ў саматойнае адгалiнаваннне звязана з тым, што большая частка чалавечай гiсторыi была безпiсьмовай i адзiнай крынiцай для вывучэння гэтага перыяду з’яуляюцца рэшткi жыццядзейнасцi людзей. З iншага боку старажытныя пiсьмовыя крынiцы, як правiла, не даюць поўнага асвятлення розных бакоў чалавечай гiсторыi, i археалогiя здольна значна пашырыць сферу ведаў аб старажытных народах. У гэтым выпадку рэчавыя крынiцы павiнны вывучацца паралельна з пiсьмовымi крынiцамi адпаведных эпох. Звычайна верхнiм парогам вывучэння аб’ектаў археалогii з’яўляецца канец эпохi феадалiзма, XVIII ст., аднак гэта не гаварыць аб бясперспектыўнасцi археалагiчнага вывучэння больш позняга часу.

У сваiх даследваннях археалогiя часта кантактуе з iншымi навукамi: геалогiяй, этналогiяй, антрапалогiяй, лiнгвiстыкай i iнш. З iншага боку па меры развiцця археалогii з яе выдзялялiся такiя дапаможныя гiстарычныя дысцыплiны як нумiзматыка - навука аб манетах, сфрагiстыка - навука аб пячатках, эпiграфiка - навука аб надпiсах на камянях.

Аб’ектамi археалагiчнага вывучэння з’яўляюцца рэшткi жыццядзейнасцi людзей: паселiшчы, могiльнiкi, майстэрнi, рэшткi старажытных умацаванняў, архiтэктурныя збудаваннi, старажытныя шахты, наскальныя малюнкi, камянi з надпiсамi, свяцiлiшча, скарбы, асобныя знаходкi i гэтак далей.

Выявiць археалагiчныя рэчы можна толькi ў мясцiнах, якiя звязаны непасрэдна з жыццем цi пахаваннямi людзей у мiнулым. Так прысутнасць рэчаў у пахаваннях звязана з верай старажытнага чалавека ў замагiльнае жыцце. Людзi былi ўпэўнены ў тым, што рэчы, якiя былi пакладзены ў магiлу будуць служыць нябожчыку на тым свеце. Iншымi прычынамi тлумачыцца прысутнасць рэчаў на месцах старажытных паселiшчаў. Як правiла, зямля ў гэтых месцах мае чорнае адценне i складаецца з арганiчнага перагнiушага рэчыва, рэшткаў будаўнiчага i гаспадарчага смецця, якое змешана з пяском i глiнай. Гэты пласт зямлi на паселiшчах альбо на iншых археалагiчных помнiках называецца культурным пластам, паколькi ен захоўвае ў сябе рэшткi дзейнасцi чалавека, рэшткi ягонай культуры. Культурны пласт утвараецца павольна, на працягу вякоў i тысячагоддзяў, i яго магутнасць на паселiшчы залежыць ад працягласцi i iнтэнсiўнасцi жыцця на гэтым паселiшчы. Калi людзi прыходзяць на выбранае месца, яны пачынаюць будаваць жылле i гаспадарчыя збудаваннi. Пры гэтым трэска, кара, галле падаюць на зямлю i застаюцца на ей. У працэссе жыцця бытавое смецце, косткi, разбiты посуд, сапсаваныя рэчы выкiдалiся на вулiцу i пакрывалiся пылам, што прыводзiла да паступовага нарошчвання культурнага пласту. Праходзiла пэўная колькасць гадоў i пабудовы мелi патрэбу ў рамонце. Зноў падала на зямлю будаўнiчае смецце i, такiм чынам, адбывалася нарошчванне пласту. Праходзiлi гады. Хата разбуралася цi загiнула ад пажару, пасля якога застаецца праслойка вугалю i попелу. На гэтым месцы зноў будуецца хата, i ўсе пачынаецца спачатку. Рост культурнага пласта ў месцах сталага жыцця чалавека прывеў да з’яўлення шматлiкiх легенд аб скарбах, якiя знiклi ў зямлi, аб царквах, якiя правалiлiся, i гэтак далей. Аднак тлумачэнне гэтаму больш празаiчнае. Класiчным прыкладам царквы, якая правалiлася ў зямлю, з’яўляецца Сафiйскi сабор у Ноўгарадзе. Ен знаходзiцца ў цэнтры наўгародскага крамля. Тут збiралася народнае веча, сюды сцякалiся багамольцы, тут жа веўся гандаль. Храм час ад часу рамантаваўся, вакол яго будавалiся i разбуралiся пабудовы. Каб увайсцi ў сабор, трэба было падняцца па некалькiх прыступках. Прайшоў час, i нiжняя прыступка ўраўнавалася з зямлей. Потым гэта ж здарылася i з другой прыступкай, потым з трэццяй i ў рэшце рэшт лесвiца знiкла. Гэта не храм асеў у зямлю, гэта вакол яго рос культурны пласт. Прайшло яшчэ некалькi часу i багамольцы пры ўваходзе ў храм ужо не падымалiся па лесвiцы, а спускалiся. Падлога стала нiжэй паверхнi глебы. З часам прыходзiлася старую падлогу засыпаць i насцiлаць новую. Так рабiлi некалькi разоў, у вынiку чаго сучасная падлога храма на два метры вышэй першапачатковай.

Археалагiчныя помнiкi можна падзялiць на тры вялiкiя групы: 1) рэшткi старажытных паселiшчаў; 2) старадаўнiя пахаваннi; 3) асаблiвыя вiды помнiкаў (шахты, майстэрнi, рэшткi арашальных сiстэм, старажытныя шляхi i г.д.). Паселiшчы падраздзяляюцца на тры тыпы. Найбольш старажытнымi з iх з’яўляюцца стаянкi, якiя адносяцца да каменнага веку. Раней вучоныя лiчылi, што паселiшчы першабытных людзей былi кароткачасовымi, што групы людзей, як быццам, вандравалi ў пошуках ежы i затрымлiвалiся толькi на кароткi час. Аднак гэтая думка не апраўдалася: на некаторых стаянках людзi жылi некалькi тысяч гадоў. Меркаванне адпадала, а тэрмiн “стаянка” застаўся, хаця ў апошнi час яго ўсе часцей сталi замяняць больш унiверсальным словам “паселiшча”. Стаянкi альбо паселiшчы каменнага веку не маюць нiякiх вонкавых прыкмет. Больш таго, палеатычныя паселiшчы часта знаходзяцца пад шматмятровымi пластамi зямлi. Другiм тыпам паселiшчаў з’яўляюцца гарадзiшчы.Так называюцца паселiшчы, якiя мелi ўмацаваннi ў выглядзе земляных валоў цi мураваных сцен. (Рыс.) Умацаваныя паселiшчы ўзнiкаюць у канцы эпохi камня, а знiкаюць ужо ў перыяд позняга сярэднявечча. Трэцi тып паселiшча - селiшча - характэрны для розных эпох, пачынаючы з бронзавага веку. Яны таксама, як i стаянкi, звычайна не маюць нiякiх вонкавых прыкмет i для iх выяўлення патрэбна адпаведная падрыхтоўка. (Рыс.)

Старажытныя пахаваннi дзеляцца на два тыпы. Часта нябожчыкаў хавалi ў яме таксама як хаваюць цяпер, аднак без магiльнага пагорачка. Такi тып пахавальнага збудавання называюць магiлай, а вялiкую колькасць магiл - грунтовым могiльнiкам. Гэтыя могiльнiкi, звычайна не маюць вонкавых прыкмет, хаця ў старажытнасцi яны хутчэй за ўсе мелiся, аднак часам знiклi. (Рыс.) Гэта найбольш старажытны тып пахавальнага збудавання, якi з’явiўся яшчэ ў палеалiце.

Калi ж над нябожчыкам будавалi земляны насып, то яго называюць курганам. (Рыс.), а iх вялiкую колькасць - курганнай групай. (Рыс.). На Беларусi мясцовае насельнiцства часта называе курганы валатоўкамi, французкiмi цi шведскiмi магiламi. Для археолага пахаваннi вельмi каштоўная крынiца. Справа ў тым, што знаходкi, якiя трапляюцца на паселiшчах, амаль заўседы вельмi сапсаваныя. Пабудовы разбураныя або спаленыя, рэчы паламаныя. Час раскiдаў цi пераблытаў усе гэта. У пахаваннях жа пануе поўны парадак, калi яны былi пастаўлены ў час пахавання. Упрыгожваннi знаходзяцца на тых месцах, дзе iх звычайна насiлi: скроневыя кольцы - каля скронi чэрапа, пярсценкi i бранзалеты на пальцах i запясцях, пацеркi- на грудзях, гузiкi ляжаць у тым парадку, у якiм яны былi прышытыя. Няхай само адзенне струхлела, аднак калi рад гузiкаў даходзiць да кален шкiлета, дык можна ўжо з упэўненасцю меркаваць, што адзенне даходзiла да кален i нiжэй. Глiняны посуд захоўваў рэшткi ежы, i калi нават пасудзiна разрушана зямлей, то ўсе чарапкi засталiся на месцы i iх легка склеiць. Апрача таго, важнасць пахавальных помнiкаў заключаецца ў тым, што па iх у радзе выпадкаў можна вызначыць маемаснае i сацыяльнае адрозненне нябожчыкаў.

Пошук археалагiчных помнiкаў патрабуе спецыяльнай падрытоўкi i спалучаны з шэрагам цяжкасцяў. Перш за ўсе даследчык, якi вядзе археалагiчную разведку, павiнен ведаць тапаграфiчную заканамернасць размяшчэння помнiкаў. Гэтак, большасць з iх iмкнецца да водных крынiц, паколькi ў старажытнасцi рэкi з’уялялiся асноўнымi шляхамi зносiн, крынiцамi вады i папаўнення ежы. Разам з тым, помнiкi розных эпох таксама маюць свае тапаграфiчныя асаблiвасцi. Так, напрыклад, паселiшча эпохi палеалiту бяссэнсава шукаць у пойме рэк, паколькi яны хутчэй за ўсе знаходзяцца на I або II пойменнай церасе. Што датычыцца гарадзiшч, то яны звычайна займаюць мысы, якiя ўтвораны сутокай двух рэк альбо ярамi, а таксама асобныя пагоркi. Вельмi складаны пошук помнiкаў, якiя не маюць рэльефных прыкмет: адкрытых паселiшчаў i грунтовых магiльнiкаў. Адкрыць iх магчыма толькi па рэчах, якiя сустракаюцца на паверхнi зямлi ў вынiку ворыва, ветравай эрозii, розных будаўнiчых i гаспадарчых прац. Грунтоўную дапамогу ў выяуленнi помнiкаў археалогii можа аказаць апытанне мясцовых жыхароў, асаблiва пажылых людзей, якiя добра ведаюць месца знаходжання старажытных рэчаў, курганоў цi гарадзiшчаў, калi яны маюцца ў месцах iх пражывання.

Археолаг павiнен уважлiва глядзець на розныя сляды на паверхнi зямлi, якiя могуць падказаць размяшчэнне помнiкаў. Вось што расказвае вядомы англiйскi археолаг Леанард Вуллi: “У Вадзi Хальфа, у паўночным Судане, я веў з Мак Iверам раскопкi храма i часткi егiпецкага горада. Мы не маглi на працягу двухмесячных пошукаў у пустынi знайсцi сляды могiльнiка, якi павiнен быў знаходзiцца блiзка. Аднойчы вечарам мы паднялiся на невысокi пагорак, каб паглядзець на захад сонца над Нiлам. Мы скардзiлiся на няўдачы, калi раптам Мак Iвер паказаў на далiну, якая ляжала ўнiзе: яна ўся стракацела цемнымi коламi, якiх мы не заўважалi раней, хаця тапталiся на ей цэлымi днямi. Калi я спусцiўся ўнiз i падышоў блiжэй, колы знiклi, аднак кiруемы Мак Iверам, якi застаўся на пагорку, я зрабiў у цэнтры кожнага кальца невялiкiя насыпы са шчэбня. На наступны дзень нашы работнiкi арабы адкрылi пад кожным насыпам прамакутныя ўваходы ў магiлы, якiя былi высечаны ў камянi. Старажытныя землякопы высыпалi разбiтыя камянi вакол падрыхтоўваемых магiл, а калi засыпалi iх, частка камянеў засталася на паверхнi; па сканчаннi 400 гадоў немагчыма было ўжо заўважыць рознiцу памiж камянямi i шчэбнем, так падобны яны сталi памiж сабой. Аднак сонечныя праменi, якiя падалi на працягу 5 хвiлiн над вызначаным вуглом, зрабiлi бачнымi некалькi больш цемнае адценне камянеў, здабытых на пэўнай глыбiнi. Гэту з’яву можна была, аднак назiраць толькi з пагорка i, напэўна з аднаго месца”.

Многiя археалагiчныя помнiкi, небачныя з зямлi, робяцца прыкметнымi з вышынi, што дазваляе прымянiць для iх пошуку аэрафотаздымку i касмiчную фотаздымку. Пачатак скарыстання аэраздымкi для мэт археалогii адносiцца да апошнiх гадоў i сусветнай вайны. Сутнасць аэраздымкi заключаецца ў наступным. Па колеру глебы цi раслiннасцi, якi адбiваецца на фатаграфii зямной паверхнi , можна выявiць месцазнаходжанне магiл, паўзямлянак, рвоў, каналаў, каменных сцен, мяжы старажытных узараных зямель, старажытныя шляхi i г.д. Гэта звязана з многiмi прычынамi. У прыватнасцi, таму, што на старажытных рвах, канавах, якiя запоўнены перагноем, лепш развiваецца раслiннасць. Тут было больш вiльгацi. Сяўба i травы ў гэтых мясцiнах ярчэй i вышэй, а ў тых мясцiнах, дзе пад пластам узаранай глебы хаваюцца сцены альбо каменная кладка, жаўцей i нiжэй. Утоены помнiк можна выявiць i па ценях, якiя адкiдывае насып вала, калi на яго падаюць касыя прамянi. Так былi адкрыты старажытныя гарады i цытадэлi ў пустынях, якiя былi засыпаны пяском i практычна не бачны з зямлi. (Рыс.) Асаблiва удачнымi ў гэтым плане былi вынiкi Харэзмскай экспедыцыi, якая адкрыла не толькi сотнi новых помнiкаў, але i вывучыла гiсторыю арашэння зямель у пустынi i тое геаграфiчнае ассяродззе, у якiм жыў чалавек у старажытнасцi.

З паветра добра вiдаць старажытныя збудаваннi не толькi схаванныя пад зямлей, а i пад вадой, у прыватнасцi, затанулыя старажытныя пабудовы i часткi гарадоў. Гэтак, аэрафотаздымка дала магчымасць даследаваць партовыя збудаваннi фiнiкiйскага горада Цiра.

Сярод iншых прыроданавуковых метадаў пошуку археалагiчных помнiкаў вялiкае распаўсюджанне атрымалi геамагнiтная разведка i электраразведка. Першая заснавана на тым, што шэраг археалагiчных аб’ектаў валодае павышанай магнiтнай уласцiвасцю. З дапамогай спецыяльных прыбораў робяцца замеры напружанасцi магнiтнага поля Зямлi ў розных пунктах, якiя дазваляюць выявiць ганчарныя печы, глiнабiтныя пабудовы, жалезныя рэчы, старажытныя шляхi, рвы i нават ямы.

Метад электраразведкi заснаваны на рознай электраправоднасцi пластоў зямлi i аб’ектаў, якiя знаходзяцца ў зямлi. Так, напрыклад, каменная сцяна, схаваная ў глебе, будзе горш праводзiць электрахвалi, чым узараны пласт. Сiстэматычны вымяраючы спецыяльным прыборам электраправоднасць на выбранным участку, можна яшчэ да раскопак скласцi план старажытнага збудавання, якое знаходзiцца ў падглебе.

Пэўную каштоўнасць для ўстанаўлення межаў старажытных паселiшчаў маюць хiмiчныя аналiзы глебы. Людзi, якiя жылi ў старажытнасцi, выкiдвалi арганiчныя рэшткi i яны змянялi хiмiчны аналiз глебы. Нiтраты, як правiла, раствараюцца i выносяцца вадой, а фасфаты застаюцца. Вымярэнне колькасцi фасфатаў, якiя змяшчаюцца ў глебе, дапамагае вызначыць межы старажытнага паселiшча.

Наступным за разведкай этапам даследвання археалагiчнага помнiка з’яўляюцца ягоныя раскопкi. Гэта - найбольш адказная часка палявой працы, паколькi ў працэсе раскопак культурны пласт паселiшча цi пахавальны насып знiшчаюцца назаўседы. Калi неўдалы лабараторны дослед можна паўтарыць, то двойчы раскапаць адзiн i той жа культурны пласт нельга. Пры археалагiчных раскопках важна не толькi выявiць нейкую старажытную рэч, цi нават збудаванне, але i высветлiць характар культурнага пласту, паслядоўнасць залягання асобных праслоек, сувязь раскапаных збудаванняў з вызначанымi праслойкамi i г.д. Iншымi словамi, неабходна старанна прасачыць стратаграфiю помнiка (стратум - пласт, графо - пiшу).

Адкладанне культурнага пласту на паселiшчах адбывалася на працягу стагоддзяў, i нават тысячагоддзяў. Натуральна дапусцiць, што чым нiжэй залягаюць пласты, тым яны больш старажытныя. Паслядоўнае вывучэнне змены пластоў дазваляе выявiць адносную храналогiю помнiка. Гэта - вельмi складаная i марудная праца, якая патрабуе ад археолага максiмум уважлiвасцi, назiральнасцi i старанай фiксацыi ўсяго выяўленага. Вось чаму правядзенне археалагiчных раскопак асобам, якiя не маюць адпаведнай падрыхтоўкi, забараняецца. Для правядзення раскопак неабходна атрымаць дазвол, якi выдаецца Мiнiстэрствам культуры.

Археалагiчныя раскопкi вядуцца па азначанай методыцы. Так, напрыклад, на паселiшчах даследванне культурнага пласта праводзiцца шляхам закладвання раскопаў, памеры i колькасць якiх вызначаюцца агульнай плошчай усяго помнiка, пастаўленнымi задачамi, тэхнiчнымi магчымасцямi. Звычайна сярэдняя плошча раскопа складае 100 кв. м (Рыс.) Раскоп арыентуецца па баках свету i разбiваецца на квадраты (2х2, 1х1 м), якiя азначаюць забiтымi ў зямлю калкамi.

Раскопкi культурнага пласту праводзяцца толькi ўручную лапатамi, шпатэлямi альбо нажамi гарызантальнымi пластамi таўшчыней 10 -20 см, прычым на кожны пласт складаецца асобны пласт, на яком фiксуюцца ўсе знаходкi i пабудовы. Апрача таго археолаг павiнен весцi палявы дзеннiк, у якiм ен апiсвае склад культурнага пласту, яго змяненне ў асобных месцах раскопа, дае характарыстыку збудаванняў i знаходак. Культурны пласт старанна перабiраецца рукамi, каб не прапусцiць нi воднай находкi. Пасля выбiрання культурнага пласту да мацярыка старанна малююца вертыкальныя сценкi раскопа (так званыя профiлi) (Рыс.) i складаецца план мацярыковай паверхнi, на якiм фiксуюцца ўсе ямы i iншыя канструкцыi. (Рыс.)

Методыка раскопак курганаў мае свае асаблiвасцi. Земляны насып, якi ўтойвае пахаванне, павiнен быць цалкам зняты. Пры гэтым па цэнтру кургана пакiдаюць дзве перпендыкулярныя земляныя перамычкi, якiя неабходны для вывучэння i замалеўкi профiлеў, (Рыс.), i дапамагаюць аднавiць працэс насыпання кургана. Сам насып здымаецца тонкiмi пластамi аднолькавай таўшчынi. Пасля кожнага пласта паверхня павiнна быць зачышчана i замалевана. А пасля выйсця на пахаванне расчыстка шкiлета цi трупаспалення вядзецца з дапамогай нажа i пэндзеля, каб не зрушыць са свайго першапачатковага месца нi воднай косткi i рэчы. Пасля поўнай расчысткi пахаванне замалеўваюць, фатаграфуюць, а потым разбiраюць. Таксама, як i пры раскопках паселiшча, увесь працэс вывучэння кургана павiнен быць дасканальна апiсан у палявым дзеннiку. (Рыс.).

Сабраныя ў экспедыцыi матэрыялы апрацоўваюцца i даследваюцца. Пры гэтым выкарыстоўваюцца розныя лабараторныя метады. Перш за ўсе ўвесь матэрыял падвяргаецца камеральнай апрацоўке. У паняцце камеральная апрацоўка ўваходзiць кансервацыя i рэстаўрацыя знодзенных рэчаў.

Кансервацыяй называецца такая апрацоўка рэчаў, якая ахоўвае iх ад дэфармацыi i разбурэння. А рэстаўрацыя - гэта аднаўленне першапачатковага выгляду пашкоджанай рэчы. Спосабы рэстаўрацыi вельмi разнастайныя. Так, напрыклад, найбольш масавай катэгорыяй знаходак пры раскопках паселiшчаў з’яўляецца керамiка. Аднак цэлы посуд сустракаецца вельмi рэдка, у большасцi выпадкаў археолаг мае справу з чарапкамi. Каб атрымаць дакладнае ўяўленне аб формах старажытнага посуду, чарапкi з вялiкай дакладнасцю збiраюць, прыладжваюць адзiн да аднаго i склеiваюць. Калi ў рэстаўрыруемай пасудзiне не хапае кавалкаў, пустыя месцы запаўняюць гiпсам.

Асноўная праца, якую выконвае археолаг у лабараторыi, гэта- аналiз рэчаў. Перш за ўсе знойдзенныя рэчы павiнны быць размеркаваны па iх прызначэнню. Iншымi словамi па катэгорыях. Напрыклад, нажы, сярпы, дзiды, бранзалеты i г.д. Аднак, адна i тая ж рэч, напрыклад, наканечнiк дзiды, можа быць зроблена з косцi, крэмня, бронзы цi жалеза. Вось чаму ўнутры кожнай катэгорыi рэчы дадаткова размяркоўваюць па матэрыялу: касцяныя, каменныя, бронзавыя, жалезныя i гд А потым ужо рэчы аднаго назначэння, якiя зроблены з аднаго матэрыялу, размяркоўваюць па асаблiвасцях вонкавага выгляду на тыпы. Тыпы - гэта групы рэчаў аднолькавага прызначэння, якiя адрознiваюцца ад другой групы рэчаў асобнымi вонкавымi прыкметамi. Напрыклад, двушыпныя наканечнiкi дзiд, ромбападобныя, трохкутныя i г.д. Рэчы аднаго тыпу размяшчаюцца ў эвалюцыйна-тыпалагiчныя рады, дзе кожны тып рэчаў мае агульныя прыкметы як з папярэднiм, так з наступным тыпам. У канчатковым вынiку гэта дазваляе назначыць адносную храналогiю асобных тыпаў рэчаў. Iх сукупнасцi i розных комплексаў: магiл, жытлаў i г.д. У археалогii вылучаюць адкрытыя i закрытыя комплексы. Да першых напрыклад, адносiцца культурны пласт паселiшчаў. Адкрытыя компексы могуць фармiравацца доўгi час i адпаведна трымаць разначасовыя знаходкi. Адметнай рысай закрытых комплексаў з’яўляецца iх нязменнасць у часе i адначасовасць iх хавання. Да закрытых комлексаў адносяцца скарбы, несапсаваныя пахаваннi, жытлы i гаспадарчыя ямы. Закрытыя комплексы - вельмi важныя для датавання, паколькi састаўляючыя iх рэчы былi iзаляваны ад вонкавага ўздзеяння ў адзiн i той жа час. Наяўнасць у закрытым комплексу манеты цi нейкай iншай датаванай рэчы дазваляе вызначыць больш цi менш дакладна дату ўварэння гэтага комплексу.

Аднак чым далей ад нас адстае вывучаемы комплекс, тым больш складана вызначыць час яго iснавання. I тут на дапамогу археолагу прыходзяць дазеныя iншых навук. Так, напрыклад, прыблiзная дата паселiшча каменнага веку можа быць вызначана з дапамогай геалагiчнай перыядызацыi. Калi мы маем косткi старажытных жывел i пылок старажытных раслiн з проб грунта, якiя былi ўзяты на рознай глыбiнi, можна вызначыць храналогiю помнiка цi групы помнiкаў, ведаючы геалагiчны час iснавання тых цi iншых жывел i раслiн.

У апошнiя гады шырока пачалi выкарыстоўваць у архiалогii прыродазнаўчыя метады дацiроўкi. Адзiн з самых распаўсюджаных - радыекарбонны метад (С4), адкрыты амерыканскiм вучоным Лiббi. Гэты метад заснаваны на тым, што ў кожным жывым арганiзму збiраецца радыеактыўны iзатоп вуглярода з атамнай вагай 14. Ягоная велiчыня заўседы сталая, пакуль арганiзм жыве. Пасля ягонай смерцi новы ўглярод ужо не паступае, а той, што назбiраўся, пачынае распадацца. Колькасць яго праз 5800 гадоў скарацiцца ў два разы, праз 11600 гадоў - у чатыры разы i г.д. Недахопам гэтага метаду з’яўляецца тое, што ен прымянiмы ў асноўным для аддаленных (да 70000 гадоў) эпох.

Наступны метад - археамагнiтны - заснаваны на тым, што многiя рэчы асаблiва з абпаленай глiны захоўваюць астаткавы магнiтызм. Пры награваннi глiны да 670 градусаў яе намагнiчаннасць прападае, а пасля астужэння з’яўляецца зноў i адпавядае па вялiчынi накiравнню магнiтных лiнiй магнiтнага поля Зямлi, якое iснавала ў момант астужэння ўзора. Вызначана, што магнiтнае поле Зямлi заўседы мяняецца. Калi мы высвятлiм накiраванне магнiтных лiнiй у даследаванным прадмеце i будзем ведаць крывыя векавога ходу магнiтнага полю Зямлi, тады мы можам датаваць наш прадмет.

Для датыроўкi вельмi аддаленых ад нас эпох прымяняецца калiй-аргонавы метад, прынцып дзейнасцi якога падобны да радыекарбоннага. Ен таксама заснаваны на вымярэннi распаду iзатопаў калiя i аргона.

У сярэдневяковай археалогii актыўна выкарыстоўваецца дэндрахраналогiя, якая здольна даць дату з дакладнасцю да 1 года. Гэты метад быў распрацаваны амерыканскiм вучоным Дугласам i першапачаткова выкарыстоўваўся для вызначэння клiмату. У аснове яго ляжыць закон прыроды, адпаведна якому кожны год таўшчыня ствала дрэва павялiчваецца на адно гадавое кальцо, якое добра прагледжваецца на папярэчным зрэзе ствала. Калi год быў цеплым, сонечным i дастаткова вiльготным - гадавое кальцо будзе таўсцей, чым год халодны i засушлiвы. Натуральна, што рэакцыя дрэў, якiя растуць у аднiм рэгiене, будзе аднолькавай. Аднак адны дрэвы старэйшыя, iншыя - маладзейшыя. Калi ў аднаго дрэва засушлiвыя гады выпалi, напрыклад на 5, 10, 15 гады, то ў iншага дрэва, старэйшага за першае на 50 год, гэтыя гады будуць адзначаны 55, 60, 75 гадавымi кольцамi. Калi сумясцiць спектры гадавых калец на ўчастку iх супольнага жыцця, мы атрымаем дэндрашкалу пэунай даўжынi. А калi мы знойдзем участкi супадзення спектраў iншых дрэў з нейкiмi часткамi гэтай шкалы, мы можам нарошчваць яе ў абодвы бакi. У тым выпадку, калi такая дэндрашкала будзе хаця б у воднай кропцы прывязана да каляндарнай даты, тады мы атрымаем абсалютную шкалу. Напрыклад, дэндрашкала, дэндрахранагалiчная шкала Ноўгарада, Пскова, Полацка i некаторых iншых старажытных гарадоў мае працягласць ад 788 года да сучаснасцi.

Есць таксама некалькi на датыроўцы выкапневых костак, у якiх маецца фтор. Даказана, што чым больш старажытная костка, тым больш яна змяшчае фтору. Гэты метад аднак працуе толькi пры дзвух умовах: па-першае, каля вядома колькасць фтору ў глебе дадзенай мясцовасцi; па-другое, калi часовы разрыў памiж косткамi, якiя зраўноўваюцца, складаюць не меньш чым 10000 гадоў. Яшчэ адзiн спосаб датыроўкi костак грунтуецца на змяненнi хуткасцi распаўсюджання гуку ў костках памяньшаецца. Так, хуткасць гуку ў костках 500 гадовай даўнасцi складае палову ад хуткасцi гуку сучаснай косткi. Вызначэнне дат археалагiчных рэчаў цi комплексаў з’яўляецца адной з найбольш важных задач, якiя ставiць археолаг пры апрацоўке калекцый. Аднак гэтым аналiз крынiц не абмяжоўваецца.

Неабходна таксама высвятлiць дзе была выраблена рэч, тэхналогiю яе вытворчасцi i г.д. Да высвятлення першага пытання можна iсцi дзвумя шляхамi: чыста археалагiчнымi метадамi i з дапамогай тэхнiчных прыемаў. Так, напрыклад, картаграфаванне пэўных катэгорый знаходак дазваляе высвятлiць месца iх канцэнтрацыi i адпаведна ставiць пытанне аб iх вытворчасцi ў гэтым раене. Аднак гэты спосаб павiнен пераправярацца iншымi крынiцамi, паколькi магло мець месца звычайнае перамяшчэнне знаходак у вынiку гандлевых i iншых аперацый. Важнай прыкметай мясцовай вытворчасцi з’яўляюцца рэшткi бронзалiцейнай справы: тыглi, лiцейныя формы, вытворчы брак.

Другi шлях пытання аб месцы вытворчасцi старажытнай рэчы - скарыстанне прыродазнаўчых метадаў. Так, напрыклад, спектральны аналiз чорных i каляровых металаў, а таксама i шкала дазваляе вызначыць прымешкi, якiя змяшчаюцца ў метале. Напрыклад, у жалезе прысутнiчаюць у якасцi прымешак нiкель, хром, малiбдэн, цiтан, кобальт i iнш. На падставе масавага аналiзу старажытных жалезных вырабаў удаецца вызначыць, што пэўным раенам адпавядаюць пэўныя элементы: у пауночных раенах еўрапейскай часткi ў метале сустракаецца малiбдэн, у цэнтральных раенах - нiкель i г.д. Такi ж прынцып высвятлення крынiцы сыравiны цi месца вырабу прымяняецца ў адносiнах да каляровых металаў i шкала.

Прызначэнне рэчы вызначаецца па яе форме, па матэрыялу i слядах ад працы. Функцыi большасцi рэчаў, асаблiва пазнейшых эпох, легка вызначыць шляхам iх параўнання з сучаснымi вырабамi цi старажытнымi, аднак ужо вызначанымi. Так формы каменных сякер у пэўнай ступенi наблiжаюцца да сучасных. Аднак есць рэчы, прызначэнне якiх чыста вiзуальна вызначыць практычна немагчыма. У гэтым выпадку прыбягаюць да спецыяльных метадаў, напрыклад, трасалогii, якая была распрацавана С.А. Сяменавым. Гэты метад грунтуецца на вызначэннi функцый каменных i касцяных вырабаў па слядах ад працы. Вывучэнне гэтых слядоў дапамогло вызначыць функцыянальнае прызначэнне многiх вырабаў. Так, напрыклад, знодзены ў шэрагу палеалiтычных стаянак каменныя наканечнiкi з выемкай раней лiчылi наканечнiкамi дзiд. Мiкраскапiчнае вывучэнне, якое правеў Сяменаў, паказала памылковасць такога меркавання. Выявiлась, што на вастрыi наканечнiка мелася запалiроўка ад працяглай працы. Такiя сляды не маглi застацца на прыладзе, якое выконвае функцыi дзiды. Наканечнiк дзiды мог запалiравацца толькi ў тым выпадку, калi б iм былi забiты тысячы жывел, што практычна немагчыма, паколькi каменныя наканечнiкi хутка ламалiся аб косткi. Апрача таго, запалiроўка мелася i на выемцы. Гэта магло адбыцца ад шаравання аб дрэўка, паколькi калi б наканечнiк шараваўся аб дрэва, ен не быў бы замацоўваны iм намертва. Хутчэй за ўсе палiроўка на выемцы адбылася ад сутыкнення з рукой, якая трымала прыладу, а запалiроўка на вастрыi - ад рэзання скур жывел. Такiм чынам, больш напэўна, што прылада служыла не наканечнiкам дзiды, а нажом для апрацоўкi туш жывел. (Рыс.).

Аднiм з ключавых паняццяў у археалогii з’яўляецца тэрмiн “археалагiчная культура”. Справа у тым, што па меры збiрання археалагiчных крынiц стала праяўляцца падабенства помнiкаў, матэрыяльнай i духоўнай культуры на пэўных тэрыторыях. Такiя групы помнiкаў, якiя абмежаваны ў часе i ў прасторы i аб’яднаны падабенствам тыпам пабудоў, паселiшчаў, пахавальнага абраду, керамiкi, некаторых формаў прылад працы, зброi i ўпрыгожванняў называюцца археалагiчнымi культурамi. Пры вылучэннi падобных супольнасцей археолагi аднаўляюць у пэўнай ступенi гiсторыю асобных рэгiенаў, перамяшчэнне груп насельнiцтва, iх сувязi з суседнiмi i больш аддаленнымi пляменамi i г.д.

Важную ролю ў археалогii iграе праблема вывучэння этнiчных працэсаў. Вырашэнне пытанняў з дапамогай толькi археалагiчных крынiц часам заводзiць у тупiк. У гэтым выпадку дадзеныя археалогii карысна параўноўваць з вынiкамi iншых навук, у прыватнасцi, антрапалогii, лiнгвiстыкi, этналогii i iнш. Аналiз шкiлетаў з пахаванняў дае магчымасць вызначыць антрапалагiчны тып старажытнага насельнiцтва, прасачыць ягоныя мiграцыi, метыстацыю i г.д. Лiнгвiстычны аналiз гiдронiмаў - назваў рэк i азер - дае магчымасць вызначыць якой моўнай групы датычацца гэтыя назвы i цi адпавядаюць яны сучаснаму насельнiцтву. Калi назвы водных крынiц належаць iншай моўнай групе, значыць, у старажытнасцi мела месца змена аднаго насельнiцтва другiм. Значэнне археалогii як састаўной часткi гiстарычнай навукi цяжка пераацэнiць. Крапатлiвая праца многiх пакаленняў археолагаў дазволiла ў агульных рысах аднавiць старажытнае мiнулае чалавецтва, паказаць аб’ектыўныя заканамернасцi зараджэння i змены грамадска-эканамiчных фармацый.

Тэма 2: КАМЕННЫ ВЕК

ПАЛЕАЛIТ

Археалагiчная перыядызацыя падзяляе ўсю гiсторыю чалавецтва на тры вялiкiя эпохi: 1) каменны век; 2) бронзавы век; 3) жалезны век. Найбольш працяглым перыядам быў каменны век, аднак i ен складае толькi малую частку гiсторыi Зямлi, якая налiчвае 5 млрд. гадоў. Па геалагiчнай перыядызацыi гiсторыя Зямлi падраздзяляецца на рад эр: архейскую, палеазойскую, мезазойскую i кайназойскую, якiя ў сваю чаргу падраздзяляюцца на перыяды. Нас перш за ўсе цiкавiць апошняя з геалiгiчных эпох, кайназойская, якая пачалася 60-70 млн. гадоў таму назад. Кайназойская эра падзяляецца на тры эпохi: 1) палеаген; 2) неаген; 3) антрапален.

Апошняя антрапаген (антрапас - чалавек, генезiс - нараджэнне) звязана са з’яўленнем i развiццем чалавечага грамадства. Многiя вучоныя мяркуюць, што пачатак антрапагенезу трэба аднесцi да рубяжу 3 - 3,5 млн. гадоў таму. З пункту погляду геалогii антрапаген характэрызуецца паслядоўнымi наступамi i адступленнямi леднiка, якiя i вызначаюць ягоную геалагiчную перыядызацыю. Унутры антрапагена выдзяляюць эаплейстацэн (даледнiковая эпоха), плейстацэн (ленднiк) i галацэн (пасляледнiковая эпоха). На падставе вывучэння геалагiчных адкладаў у Альпах для плейстацэна Заходняй Еўропы былi выдзелены чатыры леднiковыя эпохi: гюнц (1000-700), мiндэль (475 - 425), рыс i вюрм, i тры межледнiковыя перыяды: гюнц-мiндэльскi, мiндэль-рыскi i рыс-вюрмскi.

Для нашай тэрыторыi iснуе свая перыядызацыя, якая карэлiзуецца з заходнееўрапейскай. Найбольш старажытным абледзяненнем Рускай раўнiны з’яўляецца окскае, якое можна параўнаць з мiндэльскiм (475 - 425 тысяч гадоў таму назад), якi пактрыў цэнтральныя раены еўрапейскай раўнiны. За дняпроўскiм ленднiком надышоў вельмi цеплы мiкулiнскi (рыс-вюрмскi) мiжледнiковы перыяд. Нарэшце, апошняе абледзяненне, валдайскае (вюрмскае - 125 - 15 тыс. гадоў таму назад) канчае эпоху плейстацэна , пасля чаго надыходзiць галацэн цi эпоха геалагiчнай сучаснасцi. Веданне ўсiх гэтых эпох вельмi важна для вывучэння антрапагенеза, паколькi леднiкi аказалi вельмi моцны ўплыў на прыроду i адпаведна на лес чалавецтва.

Працэс станаўлення чалавека быў працяглым. На многiх кантынентах, у прыватнасцi, у Афрыцы, на поўднi Еўропы i Азii, пачынаючы з канца неагена, жыло шмат вiдаў чалавекападобных малпаў: дрыапiтэкi, рамапiтэкi, удабнапiтэкi i аўстралапiтэкi. Аднак большасць з iх усе ж прадстаўляла тупiковую галiну эвалюцыi i толькi некаторыя аўстралапiтэкавыя, мусiць, засвоiлi звычкi, якiя характэрны для чалавека. Гэта перш за ўсе перамяшчэнне на двух нагах i здольнасць вырабляць самыя простыя прылады працы. Зыходзячы з малай вялiчынi i меркаванай формы ягонага мозгу, ен не валодаў мовай, аднак быў здольны вымаўляць разнастайныя гукi. Першыя знаходкi костак аўстралапiтэка былi зроблены ў 1924 годзе ў Паўдневай Афрыцы прафесарам анатомii Р. Дартам, якi i даў яму назву Аўстралапiтэкус афрыканус. Аднак першыя водгукi на адкрыцце Дартам гамiнiда цi продка чалавека былi скептычнымi, улiчваючы шматлiкiя памылкi ў вызначэннi ў той час акамянеласцей у якасцi костак гамiнiда i нават свядомых фальсiфiкацый, як гэта было з “пiлтдаўнскiм” чалавекам, адкрытым у 1912 годзе ля Лондана. Знаходка была незвычайная тым, што мазгавая каробка чэрапа нiчым не адрознiвалася ад сучаснай, а скiвiца напамiнала скiвiцу чалавекападобнай малпы. Пачалася мiжнародная навуковая спрэчка. Прыхiльнiкi старажытнасцi чэрапа вызначылi ягоны ўзрост ледзь не ў 1 млн. гадоў. Калi мiльен гадоў таму назад чалавек валодаў мозгам сучаснага чалавека, то, такiм чынам, ен такiм з’явiўся на зямлi i эвалюцыйная тэорыя Дарвiна няправiльная. Бянтэжыла некалькi скiвiца малпы, аднак гэта не мозг, i скiвiца магла зазнаць змены. Загадка была вырашана 23 лiстапада 1953 года, калi англiйскiя газеты паведамiлi, што даследчыкi Оксфарда i Брытанскага музея з дапамогай тэхнiчных сродкаў вызначылi сапраўдную прыналежнасць чарапной каробкi першабытнаму чалавеку, аднак узрост яго складаў не 1 млн. гадоў, а ўсяго толькi 5000 гадоў. Што датычыцца нiжняй скiвiцы, то яна належала сучаснаму шымпанзе i была свядома падробленай пад выкапневую...

Становiшча змянiлая толькi ў 1959 гаду, дзякуючы Луiсу i Мэры Лiкi, якiя праводзiлi даследваннi ў цяснiне Алдувай па поўначы Танзанii. Ужо пад заслону экспедыцыi, калi Луiс ляжаў з высокай тэмпературай, ягоная жонка адправiлася ў апошнi раз аглядзець цяснiну. Сонца хiлiлася да захаду, i яго прамянi высвецiлi частку тваравых костак з вялiкiмi зубамi. Гэты чэрап быў падобны на адзiн з двух тыпаў аўстарлапiтэка, якi быў знойдзены ў Паўдневай Афрыцы. Дзякуючы шчаслiвай акалiчнасцi, знаходку Лiкi ўладалася датаваць. Яго ўзрост складаў каля 1,75 млн. гадоў.

Там жа, у Алдуваi, у 1960 г. Луiс Лiкi адкрыў фрагмент чэрапа, нiжняй скiвiцы, ключыцы, косткi ступнi i кiсцi. Гэтыя рэшткi належалi чалавекападобнай iстоце, якая жыла каля 1,75 - 1,85 млн. гадоў таму назад. I атрымала назву Хомо хабiлiс (чалавек умелы). Многiя вучоныя мяркуюць, што чалавек умелы быў апошнiм з аўстралапiтэкавых. Аб’ем ягонага мозгу складаў 657 куб. см. Хомо хабiлiс перамяшчаўся на нагах, а пабудова костак рук сведчыла аб ягонай здольнасцi да сiлавога зацiску. Назва, якая дана гэтай iстоце Лiкi, была звязана з тым, што побач з iм былi знойдзены найбольш старажытныя каменныя прылады працы. Рэшткi падобных аўстарлапiтэкавых пазней былi знойдзены ў Вест-Гоне ў Эфiопii i датуюцца 2,8 млн. гадоў.

Аднак першым чалавекам у класiфiкацыйнай схеме лiчыцца Хомо эрэктус (чалавека прамахадзячы), iнакш яго яшчэ называюць архантрапам (старажытны чалавек). Ен паходзiў ад аўстралапiтэка каля 1 млн. гадоў таму назад. Упершыню рэшткi чалавека прамахадзячага знайшоў у 1891 г. на Яве галандскi ўрач Дзюбуа. Гэта былi чарапная каробка i бядровая костка, якая сведчыла аб прамаходжаннi. Сам Дзюбуа лiчыў, што адкрытыя iм рэшткi належылi пераходнаму тыпу, якi ен назваў пiтэкантрапам (чалавек-малпа), аднак Дзюбуа памыляўся, i большасць вучоных пасля доўгiх спрэчак прыйшла да думкi, што знойдзеныя рэшткi належаць найбольш старажытнаму тыпу людзей Хомо эрэктус. (Рыс.). Трошкi пазней, у 1907 г. скiвiца пiтэкантрапа была выяўлена ў Германii, i гэты архантрап атрымаў назву гейдэльбергскага чалавека. Аднак самыя значныя знаходкi былi зроблены ў Кiтаi, дзе на працягу 20-30-х гг. каля вескi Чжоўкоўдзянь было знодзена 5 цэлых чэрапаў i мноства фрагментаў. (Рыс.) Тут жа вучоныя выявiлi звыш 100 тысяч каменных прылад i iх асколкаў, а таксама 10 вогнiшчаў, якiя сведчылi аб тым, што сiнантрап (кiтайскi чалавк) выкарыстоўваў агонь на працягу доўгага часу. Дастаткова сказаць, што таўшчыня попелу ў вагнiшчах дасягала 6,5 м. Яшчэ пазней пiтэкантрапы былi знойдзены i ў Афрыцы, штосведчыць аб дастаткова шырокiм распаўсюджаннi першых людзей. Няма iх толькi ў Амерыцы i Аўстралii.

Гiсторыя чалавецтва падраздзяляецца на рад эпох. Самай доўгай з iх была эпоха каменю. Зыходзячы з тэхнiкi апрацоўкi каменю, яна ў сваю чаргу дзелiцца на рад працяглых перыядаў: 1) палеалiт (старажытны каменны век); 2) мезалiт (сярэднякаменны век); 3) неалiт (новы каменны век). Палеалiт цягнуўся каля 2 млн. гадоў: ад пачатку плейстацэна да галацэна. Вучоныя падраздзяляюць яго на нiжнi цi раннi i верхнi (познi).

Алдувайская эпоха (2 млн. - 700 тыс. Гадоў)

Гэта быў час панавання Хомо Хабiлiс. Найбольш старажытным помнiкам алдувайскай эпохi з’яўляецца стаянка Вест-Гона ў Эфiопii (2,8 - 2,4 млн. гадоў таму назад), а таксама Каобi-Фора ў Кенii (2 млн. гадоў). Для гэтага перыяду была характэрна невялiкая колькасць вiдаў каменных прылад i iх прымiтыўнасць. Пакуль вядома ўсяго толькi тры вiды прылад: 1) мнагаграннiк цi сфероiд. Гэта - груба адбiтыя камянi з многiмi гранямi, якiя выкарытоўвалiся ў якасцi ўдарнай прылады для апрацоўкi раслiннай i жывельнай ежы. 2) прылады з адшчэпаў з падпраўленным рабочым краем, якiя прымянялiся для разроблiвання туш жывел. 3) чоперы i чопiнгi. Чоперы - гэта галечныя прылады для сячэння. У iх рабочы край утвароны адбiўкай з адной паверхнi. Чопiнгi - таксама прылады для сячэння, рабочы край якiх сфармiраваны грубымi сколамi з дзьвух паверхняў. (Рыс.). Характэрнай знаходкай на помнiках алдувайскай эпохi з’яўляецца таксама нуклеўс - камень, падрыхтаваны для наступнага ператварэння з дапамогай спецыяльных прыемаў у самастойную прыладу цi для сколвання з iх пласцiн i адшчэпаў. У цэлым жа прылады працы ў гэты час былi яшчэ невялiкiмi i не перавышалi 8 - 10 см. Знаходкi на алдувайскiх помнiках костак жывел сведчаць аб важнай ролi ў жыццi калектыва палявання. На некаторых костках прасочваюцца сляды ўдараў i заточвання, што дазваляе лiчыць пачатак апрацоўкi косцi.

Прамых доказаў аб наяўнасцi на паселiшчах жытлаў няма. Аднак у Алдувайскай цяснiне на адной са стаянак пры раскопках было выяўлена чатырохметровае кола з бальзату, якое, як мяркуюць, магло служыць падмуркам для прымiтыўнага жытла ў выглядзе шалаша.

Усе выяўленыя алдувайскiя помнiкi знаходзяцца ў зоне з цеплым клiматам, мяжа якой праходзiла значна далей на поўнач. Так, у алдувайскую эпоху нават у Еўропе вадзiлiся цеплалюбiвая жывела: бегемоты, насарогi i iнш. Знаходкi на поўднi Еўропы рэдкiх алдувайскiх прылад дазваляюць лiчыць, што гэта тэрыторыя магла ўваходзiць у зону рассялення чалавека, аднак дастатковых доказаў пакуль што няма. На поўнач ад зоны субтропiкаў чалавек у гэты час не мог iснаваць, паколькi агонь яму яшчэ быў недаступны, i ен маль ва ўсiм залежаў ад сiл прыроды.

Найбольш старажытныя людзi першапачаткова жылi статкам, займалiся паляваннем, збiральнiцтвам пладоў, ягад, карэнняў, клубняў i iнш. Iх прадуктовыя запасы былi абмежаваны i схiльны да сезонных ваганняў. Без узаемадапамогi гэтыя людзi не маглi iснаваць. Якраз такой ж статкавы спосаб жыцця вядуць i найблiжайшыя сваякi чалавека: гарылы i шымпанзе. Аднак адрозненне чалавечага статку ад жывельнага заключаецца ў тым, што найбольш старажытныя людзi маглi вырабляць прылады працы, а таксама накоплiваць i перадаваць нашчадкам грамадскi вопыт.

Ашэльская эпоха (700 - 150/120 тыс. Гадоў назад)

Ашэльская эпоха, якая названа па адметнай стаянцы ва Францыi, звязана, у асноўным, з пiтэкантрапамi, хоць на познiм этапе з’яўляецца ўжо палеантрапам цi неандэрталец. У старажытнаашэльскiх месцазнаходжаннях таксама, як i ў алдувайскiх, сустракаюцца чоперы, чопiнгi i сфероiды, аднак у той жа час для гэтай эпохi характэрна з’яўленне новых прылад, у прыватнасцi, ручнога рубiла i клiвера цi калуна. Ручное рубiла - гэта валун цi кавалак каменю, аббiтага з двух бакоў моцнымi ўдарамi, у вынiку чаго атрымалi клiнападобную прыладу даўжыней 10 - 20 см. Выкарыстоўвалася яно хутчэй за ўсе ў якасцi многафункцыянальнай прылады для нанясення ўдару, рэзання, скраблення i г.д. (Рыс.). Рубiлам маглi дабiць параненую жывелу, разчляняць ягоную тушу, зняць скуру, раскалоць арэхi. Iншая характэрная прылада ашэльскай эпохi - клiвер. Ен вырабляўся з масiўнага адшчэпа, часам з кавалка каменю i меў трохвугольную, трапецыяпадобную цi прамавугольную форму з паралельнымi краямi. Клiвер меў прамое цi злегку выпуклае сякучае лязо, якое атрымлiвалi з дапамогай аднаго цi двух сколаў. Сваiмi абрысамi клiверы напамiнаюць неалiтычныя сякеры. (Рыс.). Разам з тым рубiла i клiверы не з’яўлялiся пануючымi прыладамi працы ў ашельскую эпоху. 90 працэнтаў усiх знаходак складалi розныя адшчэпы, якiя служылi прыладамi, якiя рэжуць, скрабуць, праколваюць. У сярэднiм i познiм ашэлi рубiлы становяцца больш тонкiмi.

Найбольш яскрава тэхнiчны прагрэс у гты час праявiўся ў левалуаскай тэхнiцы апрацоўкi каменю. Тэхнiка левалуа ўзнiкла ў сярэднiм ашэлi i заключалася ў стараннай папярэдняй аббiўцы з усiх бакоў нуклеўса. З дапамогай падобных дзеянняў нуклеўсам дадавалiся правiльныя ўстойлiвыя абрысы, якiя часта напамiнаюць панцыр чарапахi. Падобнае сколванне прадвызначала правiльную форму авальных, прамавугольных цi трохвугольных левалуаскiх адшчэпаў i пласцiн, што зрабiла магчымым масавы серыйны выраб стэрэатыпных нарыхтовак для прылад. Распаўсюджанне прылад працы, удасканальванне майстэрства людзей па вырабу гэтых прылад працы азначала якасны зрух у развiццi прадукцыйных сiл.

Дзякуючы шчаслiваму збегу абставiн, на некаторых стаянках ашэлю захавалiся драўляныя вырабы. Так, на стаянках Таральба (Iспанiя) знойдзены абломкi дзiд i палак-капалак. На поўднi Англii знойдзена вастрые дзiды даўжыней 40 см. Яшчэ адна дзiда выяўлена пры раскопках познеашэльскай стаянкi Лерынген (ФРГ). Дзiда тырчала памiж рэбраў забiтага слана.

У ашэльскую эпоху пачынаецца шырокае распаўсюджанне агню i штучных пабудоў. Так, на стаянцы Тэра-Аматэ (Францыя) жытло было авальным даўжыней 8 - 15 м. Уздоуж сцен размяшчалiся камянi, якiя ўмацоўвалi iх падмурак. На падлозе былi расчышчаны ямкi ад слупаў i калоў, якiя падпiралi дах. У цэнтры кожнай пабудовы на падмурку з галькi гарэў агонь.

У ашэлi ужо прасочваюцца розныя тыпы паселiшчаў. Адны з iх былi майстэрнямi па здабычы i апрацоўцы камяню, iншыя з’яўлялiся караткачасовымi паляўнiчымi лагерамi цi нават даўгачасовымi паляўнiчымi стойбiшчамi.

Вядучай формай гаспадаркi ў ашэлi было паляванне на буйных жывел. Паляванне давала мяса, стымулявала развiцце прылад i калектыўных форм працы. Аднак адно паляванне не магло забяспечыць дастатковую колькасць ежы. Вось чаму важную ролю iграла збiральнiцтва.

Менавiта ў ашэльскую эпоху з’яўляюцца ўмовы для рассялення людзей у Еўропе, у прыватнасцi, у Закаўказзi, Малдавii, Прыкарпаццi. Гэтаму садзейнiчаў цеплы i сухi клiмат, якi панаваў у сярэднiм ашэлi. Найбольш вывучанымi помнiкамi гэтага часу з’яўляюцца стаянкi ў Закаўказзi. Да лiку ранейшых адносяцца комплексы каўказскiх пячор: Кударо 1 i III, Азыхская, Цона. У пячоры Кударо 1 у сярэднiм ашэлi iснавала доўгачасовае стойбiшча, у культурным пласце якога знойдзены дзесяткi ручных рубiл, мноства нуклеўсаў i адшчэпаў ад рачных валуноў. (Рыс.). Асноўным заняткам насельнiкаў пячоры было паляванне, што можна мяркаваць па амаль 100 тыс. разбiтых костак жывел. Паляванне вялося на пячорнага мядзведзя, iльва, насарога, зубра, высакароднага аленя, горнага барана i нават на макаку. Самай вялiкай з палеалiтычных пячор Каўказа з’яўляецца Цона. Лiчыцца, што гэта было часавое стойбiшча ў час палявання жывел. Аб гэтым сведчыць сваеасаблiвы каменны iнвентар, якi паляўнiчыя бралi з сабой. Гэта - рубiла. скрэбла, востраканечнiкi. Усе яны мелi сляды працяглага выкарыстоўвання. У той жа час прыметы вырабу ў пячоры каменных прылад адсутнiчаюць.

Астатнiя ашэльскiя помнiкi Каўказа прадстаўляюць сабой месцазнаходжаннi. Адным з найбольш вядомых помнiкаў гэтага тыпу з’яўляецца Сатанi-Дар (бугор д’ябла) у Арменii. Тут распаўсюджаны вулканiчныя пароды i першабытныя насельнiкi на працягу ўсяго каменнага веку выкарыстоўвалi для творчасцi прылад абсiдыян, якi амаль не ўступае па сваей тэхнiчнай якасцi крэмню. Старажытнаашэльскi комплекс Сатанi-Дара складаецца з грубых, прымiтыўных ручных рубiл, тоўстых адшчэпаў. Есць таксама чоперы, чоплiнгi i нуклеўсы.

Выразным познеашэльскiм помнiкам Рускай раўнiны з’яўляецца Жытомiрскае месцазнаходжанне, датуемае канцом рыскага (дняпроўскага) абледзянення. Тут сярод iнвентару маюцца старанна апрацаваныя невялiкiя рубiлы, а таксама нуклеўсы, скрэблы, вастрыi, якiя выраблены з тонкiх адшчэпаў. (Рыс.).

Аседласць, якая так выразна прасочваецца на ашэльскiх помнiках, з’явiлася адным з асноўных фактараў, якiя садзейнiчалi падзелу працы на мужчынскi i жаночы. Мужчыны вялiкую частку часу праводзiлi на паляваннi. Выраблялi прылады працы, а жанчыны тым часам падтрымлiвалi агонь, нарыхтоўвалi палiва, займалiся збiральнiцтвам i вахаваннем падлеткаў. Вучоныя мяркуюць, што ў ашэльскую эпоху ўзнiкаюць абшчыны, якiя прадстаўлялi сабой больш высокую ступень чалавечай арганiзацыi, чым чалавечы алдувайскай эпохi.

Мусцье

За ашэльскай эпохай надыходзiць мусцьерскi перыяд, якi ў асноўным супадае з канцом рыс-вюрма i з першымi фазамi абледзянення. Храналагiчныя межы мусцье - 150/125 - 30 тыс. гадоў таму. У канцы ашэлю i пры пераходзе да мусцье адбывалiся грунтоўныя змены ў фiзiчнай пабудове чалавека. Архантрапы трансфармiравалiся ў палеантрапаў цi неандэртальцаў. Яны атрымалi сваю назву па месцу Неандэрталь каля Дзюсельдорфа, дзе ў 1856 г. пры здабычы вапняку былi знойдзены часткi шкiлету. У той жа час гэтая знаходка вучоным светам не была сур’езна ўспрынята. Нiхто не згаджаўся прыняць неандэртальца за продка чалавека. Па агульнаму меркаванню, гэтыя рэшткi належылi звычайнаму чалавеку, а iх асаблiвасцi тлумачылiся хваробай цi iншымi прычынамi. Адзiн нямецкi анатам заўважыў легкую выгнутасць ног i зрабiў вывад, што косткi належылi чалавеку, якi праводзiў шмат часу на канi. На яго думку, гэта мог быць казак-мангол, якi служыў у рускай кавалерыi. У 1814 годзе казак дэзэрцiраваў, схаваўся ў пячоры Неандэрталя i там памер. Другi анатам, якi вывучаў чарапную накрыўку, заявiў, што яна належала лядашчаму галандцу. Аднак зараз ужо нiхто не мае сумненняў, што палеантапы прадстаўлялi сабой апошнюю галiну старажытных людзей, за якiмi ўжо iдуць сучасныя людзi. Спрэчныя моманты ў даследаваннi палеантрапаў заключаецца ў iншым. Iснаванне розных груп палеантрапаў трактуецца расавымi адрозненнямi, а таксама наяўнасцю тупiковых i прагрэсiўных галiн.

Фiзiчная пабудова неандэртальца была больш дасканалай, чым у архантрапа, аднак у яго захоўвалiся яшчэ шмат прымiтыўных рыс. Для неандэртальца характэрны надвочнiчны валiк i дасутнасць падбародачнага ўступа. Сярэднi аб’ем мозгу - 1350 см3, што значна вышэй, чым у архантрапа.

Асаблiвае развiцце атрымала тая вобласць мозгу, якая звязана з прасторна-кардынацыйнымi функцыямi, неабходнымi пры працоўных аперацыях i пры вуснай мове. (Рыс.).

У мусцьерскую эпоху адбываюцца перамены не толькi ў фiзiчнай будове чалавека, але i ў ягонай тэхнiцы, гаспадарцы, спосабе жыцця. Перш за ўсе дасягнула больш высокага ўзроўню развiцця тэхнiка расколвання i паўторнай апрацоўкi каменю. Левалуазская тэхнiка пачала дамiнаваць. У мусцьерскую эпоху атрымлiваюць распаўсюджанне дыскападобныя нуклеўсы, якiя дазвалялi вырабляць больш правiльныя адшчэпы. (Рыс.). Важнае значэнне ў гэты час набывае паўторная апрацоўка адшчэпаў. Шляхам падчэсвання альбо рэтушы прыладам прыдавалася задуманая форма, а само з’яўленне паўторнай апрацоўкi сведчыла аб больш высокай гнуткасцi чалавечай рукi.

Характэрнымi прыладамi працы мусцьерскай эпохi з’яўлялiся востраканечнiкi, скрэблы i маленькiя рубiльцы познеашэльскага тыпу. Востраканечнiкi мелi трохвугольную форму, часам з рэтушшу па краях. Яны маглi прымяняцца ў якасцi нажоў для рэзання мяса, скуры, дрэва, у якасцi кiнжалаў i наканечнiкаў дзiд.

Не менш характэрны для мусцье розныя тыпы скрэблаў. Яны прадстаўляюць сабою авальныя, трохвугольныя цi прамавугольныя адшчэпы, апрацаваныя з аднаго цi некалькiх краеў рэтушшу. Скрэблы выкарыстоўвалiся пры апрацоўцы туш жывел, пры апрацоўцы скур i дрэва.

Прыметнае месца ў мусцьерскай тэхнiцы займалi маленькiя двухбаковыя апрацаваныя рубiльцы розных формаў. Яны - меньшыя за ашэльскiя, зроблены з адшчэпаў i кускоў каменю. Аднак гэтымi трамя формамi набор мусцьерскiх прылад не абмяжоўваецца. Зараз даказана наяўнасць у мусцье больш 60 тыпаў вырабаў.

Важным дасягненнем гэтай эпохi з’яўляецца адцiснутая рэтуш, якая дазваляла вырабiць больш дасканалыя прылады. Яна выконвалася з дапамогай касцянога адцiскальнiка, якi адзяляў ад рэчы маленькую лускавiнку. Часам апрацоўку рэтушшу рабiлi не толькi на рабочых краях, але i на ўсiм прадмеце. Прымяненне падобнай аперацыi патрабавала вялiкай асцярогi i ўмельства, паколькi трэснутыя прылады, як правiла, не маглi ў далейшым выкарыстоўвацца. Прымянялася ў мусцье i контрударная рэтуш. Яе сэнс заключаецца ў тым, што вырабляемы прадмет клаўся на касцяную апору. Па прадмету нанасiўся удар, а лускавiнка адслойвалася знiзу.

У мусцьерскую эпоху апрацоўка косцi яшчэ была развiта слаба. Тым не менш на некаторых паселiшчах выяўляюць прымiтыўныя вастрыi, шылы, наканечнiкi. Iснавала i апрацоўка дрэва, хоць яе сляды выяўляюць яшчэ радзей.

Аснову гаспадарчай дзейнасцi мусцьерцаў, як i раней, складала паляванне. Адным з асноўных аб’ектаў палявання быў мамант. Паляванне на маманта было паспяховым толькi ў тым выпадку, калi яно вялося калектыўна. Маманты як халадалюбныя жывелы былi распаўсюджаны ў канцы сярэдняга i ў верхнiм плейстацэне толькi ў Еуропе i ў Сiбiры. На поднi Азii i ў Афрыцы iх месца займалi цеплалюбныя вiды сланоў, насарогаў, антылопаў, буйвалоў i iнш. Адным з характэрных аб’ектаў палявання быў пячорны мядзведзь. Многiя чэрапы мядзведзя, якiя знаходзяць у палеалiтычных пячорах, праломаны, напэўна, у вынiку таго, што людзi звальвалi зверху на голавы жывел каменныя глыбы.

Пры паляваннi на зубраў, паўночных аленяў, дзiкiх каней немалую ролю адыгрывала i сама зброя. Так, напрыклад, пры раскопках мусцьерскай стаянкi Ла Кiна ў Францыi было знойдзена некалькi касцей з асколкамi крэмню, якiя належалi наканечнiкам дзiд.

У мусцьерскую эпоху практыкавалiся таксама паляванне на птушак i лоўля рыбы. Так, на стаянцы Кударо i было знойдзена звыш 4 тыс. пазванкоў ласося. Мяркуючы па знаходках церак i таўкачоў у мусцьерскую эпоху iснавала расцiранне зерня дзiкарослых збожжавых на спецыяльных зерняцерках.

Некаторыя групы людзей у асобных выпадках прыбягалi i да людаедства. Аб гэтым сведчаць знаходкi ў Югаславii вялiкай колькасцi раздробленых i перамешаных з касцямi выкапневых жывел касцей неандэртальцаў.

У мусцьерскую эпоху людзi працягвалi як i раней, рабiць свае становiшчы на адкрытым паветры па берагах рэк, аднак значна часцей яны пачалi засяляць павецi пад скаламi, гроты i пячоры. Сярод мусцьерскiх помнiкаў сустракаюцца паселiшчы розных тыпаў: даўгачасовыя i караткачасовыя паляўнiчыя лагеры, стаянкi-майстэрнi i г.д. Для майстэрань характэрна вялiкая колькасць расколатага камня i нязначная колькасць касцей жывел. Караткачасовыя паляўнiчыя лагеры ўтрымлiваюць мала культурных рэшткаў, звычайна сустракаюцца косткi жывел. Доўгачасовыя паляўнiчыя паселiшчы характэрызуюцца моцным культурным пластам з вялiкаю колькасцю каменных прылад i фаўнiстычных рэшткаў, а таксама добра выяўленнымi ачагамi.

У мусцьерскую эпоху значна пашыраецца асяроддзе пражывання чалавека. На поўначы палеантрапы дасягаюць вярхоўяў Акi i Дзясны. Сярод гэтых помнiкаў найбольш важнымi з’яўляюцца месцапаходжанне Хотылева каля Бранска. (Рыс.) Прылады працы тут прадстаўлены скрэбламi, востраканечнiкамi, бiфасамi, лiстападобнымi наканечнiкамi дзiд, дыскападобнымi нуклеўсамi. (Рыс.) Насельнiкi вялi паляванне на маманта, зубра, высакароднага i паўночнага аленя, каня.

Аднак па-ранейшаму вялiкая частка мусцьерскiх паселiшчаў сканцэнтравана ў больш паўдневых раенах. Сярод днястроўскiх паселiшчаў выдзяляецца стаянка Малодава 1, дзе ўпершыню былi адкрыты рэшткi доўгачасовага мусцьерскага жытла. Гэта была авальная выкладка буйных касцей маманта памерамi 10х7 м. Унутры пояса з касцей была сканцэнтравана асноўная маса культурных рэшткаў i сляды 15 вогнiшчаў. Жытло напамiнала сабой будан, каркас якога будаваўся з буфных жэрдак i накрываўся скурамi маманта. Жыхары малодаўскага жылля апрача маманта вялi паляванне на шарсцiстага насарога, лася, мядзведзя, зубра i iнш. жывел. Крамневы iнвентар, прадстаўлены скрэбламi, востраканечнiкамi, зубчатымi выемчатымi прыладамi. (Рыс.)

Як i раней, мусцьерскiя помнiкi шырока прадстаўлены ў Крыме i на Каўказе. Сусветную вядомасць атрымалi стаянкi Кiiк-Каба i Стараселле, якiя размешчаны ў Крыме. Кiiк-Каба прадстаўляе сабой неглубокую павець пад скаламi. У гроце знойдзены два культурныя слоi. У нiжнiм былi знойдзены косцi воўка, гiганцкага аленя, анцiлопы-сайгi, асла, каня. Тут жа выяўлены грубыя крэмневыя прылады, якiя датуюцца пачаткам мусцье. У верхнiм пласце знаходкi незвычайна адрознiваюцца. Тут сустракаюцца скрэблы, востраканечнiкi розных тыпаў, дыскападобныя нуклеўсы. Косцi жывел прыналежалi маманту, шарсцiстаму насарогу, зубру, каню.

Грот Стараселле знаходзiцца недалека ад Бахчысарая. Мусцьерскiя насельнiкi Стараселля вялi паляванне, у асноўным, на аслоў, вельмi асцярожных i хуткiх жывел. Хутчэй за ўсе для палявання яны выкарыстоўвалi вузкiя яры са стромкiмi абрывамi, дзе можна было зрабiць засаду, засланiць усе шляхi статку, а потым знiшчыць яго. Для крэмневых прылад Стараселля характэрна спалучэнне левалуаскай тэхнiкi з шырокiм распаўсюджаннем прылад, апрацаваных з дзьвух паверхняў-бiфасаў. (Рыс.)

Да мусцьерскага часу адносяцца першыя вядомыя пахаваннi чалавека, што звычайна звязваюць са з’яўленнем рэлiгiйных уяўленняў. У гроце Кiiк-Каба неандэртальскае пахаванне знаходзiлася ў спецыяльна выдзеўбанай яме. Нябожчык ляжаў на правым баку са злегку падагнутымi нагамi. Аднак найбольш вядомым неандэртальскiм пахаваннем лiчыцца пахаванне хлопчыка 8-9 гадоў з грота Цешык-Таш ва Узбекiстане. (Рыс.). Размяшчэнне i захаванасць чалавечых касцей сведчаць аб тым, што труп старажытныя насельнiкi грота не пакiнулi, а старанна засыпалi зямлей. Ля касцей размяшчалiся некалькi пар буйных казлiных рагоў, якiя стваралi кола, што сiмвалiзавала зараджэнне пахавальна культу. У другiм выпадку, у Шанiдары (Iран) на нябожчыку знаходзiлiся кветкi, што было вызначана па аналiзу пылку. Тут жа было знойдзена пахаванне аднарукага неандэртальца, iснаванне якога было немагчыма без патрымкi родавага калектыву. Прадстаўляюць iнтарэс i некаторыя пахаваннi, якiя знойдзены ў Францыi, дзе адкрыты каменныя скрынi. У адной з iх знаходзiлася пахаванне чалавека, у другой - мядзведзя. Гэта сведчыць, вiдаць, аб зараджэннi не толькi культу памершых, але i жывел.

Разам з рэлiгiйнымi прадстаўленнямi ў мусцьерскую эпоху з’яўляюцца i слабыя пачаткi мастацтва. Ва ўсякiм разе так трактуюць некаторыя даследчыкi, знойдзеныя на прадметах рытмiчныя ямкi i крыжыкi, альбо знаходкi на помнiках плям охры.

Вiдаць, у мусцьерскую эпоху намячаецца пераход да чалавека сучаснага тыпу. Аб гэтым можна мяркаваць па познемусцьерскiм чэрапе дзiцяцi з Стараселля. Рад даследчыкаў зблiжае старасельца з асобнымi прадстаўнiкамi прагрэсiўных палесцiнскiх палеантрапаў, якiя з’яўляюцца пераходным тыпам ад неандэртальца да Хомо сапiенс.

Пры падвядзеннi вынiкаў трэба адзначыць наступнае. У эпоху мусцье з’яўляюцца больш удасканальная тэхнiка творчасцi прылад, пашыраецца кола вырабаў. Шырока распаўсюджваецца жытло, якое разлiчана на вялiкi калектыў людзей. Да канца эпохi мусцье ў сiлу рада прычын адбываецца паступовы пераход ад палеантрапаў да чалавека сучаснага тыпу. З’яўляюцца зародкi рэлiгiйных вераванняў i мастацтва. Назiраюцца лакальныя адрозненнi ў культуры палеантрапаў. Чалавечыя калектывы знаходзяцца на больш высокiм узроўнi арганiзацыi.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]