Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_ist_obsh_arh_Yegoreychenko.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
20.07.2019
Размер:
513.02 Кб
Скачать

Ноугарад

Другiм буйнейшым горадам на Русi быў Ноўгарад. Першы ўспамiн аб Ноўгарадзе ў летапiсу адносiцца да 859 г. Ноўгарад размяшчаўся на берагах Волхава. Ен падзяляўся на 5 канцоў: Людзiн, Нераўскi, Славенскi, Загародскi i Плотнiцкi. На думку некаторых даследчыкаў, Ноўгарад узнiк не як цэнтр толькi пляменнага саюза ноўгарадскiх славен, а як сталiца федэрацыi, якая складалася са славен (Славенскi канец), фiнна-угорскага племенi мера (нерава) - Нераўскi канец i крывiчоў (Людзiн канец).

Дзякуючы павышанай вiльготнасцi культурнага пласту, у Ноўгарадзе добра захавалiся вырабы з арганiкi. Гэта - рэшткi драўляных жытлаў, вулiчныя маставыя, шматлiкiя рэчы. Усе гэта дазволiла ахарэктыразаваць планiроўку i забудову горада, якая найбольш поўна прасочвала ў самым вялiкiм Нераўскiм раскопе. Тут выяўлены тры гiстарычныя вулiцы: Вялiкая, Халоп’я, Казмадзем’янская. Гэтыя вулiцы iснавалi на парцягу многiх стагоддзяў i праз кожныя 15 - 20 гадоў нанава масцiлася драўлянымi плахамi шырыней 3 - 5 м. У вынiку рамонтных работ насцiлы наслайвалiся адзiн на iншы i тым самым археолагi ў слаях X - XV стст. знайшлi 28 ярусаў маставых.

Толькi на Нераўскiм раскопе выяўлена каля 1500 пабудоў, у тым лiку 500 жытлаў. Сярод iх сядзiбы баяр Мiшынiчаў, якiя далi многiх ноўгарадскiх пасаднiкаў, вядомага палiтычнага i духоўнага дзеяча i мастака Алiсея Грэчына i iнш.

У Ноўгарадзе ўпершыню ва Усходняй Еўропе ўдалося стварыць дэндрахраналагiчную шкалу. Найбольш старажытныя ўзоры маюць дату сячэння 884 г., самыя познiя адносяцца да XV ст. Дэталевая дэндрахраналагiчная шкала дазволiла распрацаваць падрабязную храналогiю разнастайных знаходак з небывалай да таго часу дакладнасцю: некаторыя з iх датуюцца ў межах ад аднаго да дзесяцi гадоў.

Сваеасаблiвае палiтычнае ўпарадкаванне Ноўгарада. Ужо ў XI ст. мясцовае баярства ўступае ў барацьбу за абмежаванне ўлады кiеўскага князя. У XII ст. наўгародцы самастойна запрашаюць цi выганяюць князеў. Паступова Ноўгарад ператвараецца ў баярскую феадальную рэспублiку. У крынiцах выступае федэратыўнае ўпарадкаванне Ноўгарада, якi складаўся з пяцi канцоў. Кожны канец меў свае веча, царкву i манастыр. К дзяржаўным кiраваннi канцы прадстаўляў пасаднiк.

Свабоднае насельнiцтва горада аб’ядноўвалася ў 10 сотняў, якiя ўзначальвалi тысяцкi i 10 соцкiх. Вялiкую ролю ў дзяржаўных справах iграў архiепiскап.

Асноўным цэнтрам гандлева-эканамiчнага жыцця Ноўгарада быў рынак. Побач з рынкам знаходзiўся Нямецкi i Готскi гандлевыя рады. Розныя знаходкi адлюстроўваюць гандлевыя сувязi Ноўгарада з вельмi далекiмi краiнамi. Сярод iх касцяная ручка з Францыi, iконка з выявай Мацi Божай з Iталii, шкляныя пацеркi i посуд з мусульманскiх краiн Усходу i шмат iншых.

Адкрыцце ў 1951 г. першай берасцяной граматы, лiк якiх да сучаснага моманту перавышае за 800, стварыла ўмовы вывучэння сярэднявечнага горада. Берасцяныя граматы далi магчымасць меркаваць аб узроўне гарадской культуры. Найбольш старажытныя з грамат адносiцца да першай паловы XI ст., самая позняя - да сярэдзiны XV ст.

Тут вы можете оставить комментарий к выбранному абзацу или сообщить об ошибке.

Оставленные комментарии видны всем.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]