Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_ist_obsh_arh_Yegoreychenko.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
20.07.2019
Размер:
513.02 Кб
Скачать

Раменская I боршаўская культуры

Гэтыя дзве культуры вельмi блiзкiя памiж сабой i доўгi час iх аб’ядноўвалi ў адну раменска-боршаўскую культуру. Iх арэал распаўсюджваўся на левабярэжжа Дняпра i басейн Дона. Для гэтых культур характэрны ўмацаваныя паселiшчы, якiя размяшчалiся на высокiх мысах. Найбольш вывучанымi з iх з’яўляюцца раменскае гарадзiшча Наватроiцкае i Боршаўскае гарадзiшча Тытчыха на Доне. На iх адкрыта шмат паўзямлянак зрубнай канструкцыi з глiнабiтнымi печамi. Посуд прадстаўлены ляпнымi гаршкамi, у форме якiх улоўлiваюцца яшчэ пражскiя традыцыi, аднак адметнай асаблiвасцю гэтай керамiкi з’яўляецца шнуравы арнамент. (Рыс.). На паселiшчах шырока распаўсюджаны земляробчы iнвентар: наральнiкi, сярпы. (Рыс.). Сустракаюцца таксама нажы, сякеры, цесла, наканечнiкi стрэл, бранзалеты, пярсценкi, скроневыя сямiпрамяневыя кольцы. У гаспадарцы пераважала ворнае земляробства. Вырошчвалi жыта, пшанiцу, ячмень, проса. Вялiкай была роля i прыдомнай жывелагадоўлi. Iснавалi таксама чорная i каляровая металургiя, апрацоўка косткi i дрэва, iншыя рамествы. У пахавальным абрадзе панавала трупаспаленне. (рыс.).

Што датычыцца адрозненняў гэтых двух культур, то яны прасочваюцца ў некаторых асаблiвасцях пахавальнага абраду, жытлаў, керамiкi i ўпрыгожванняў. Лiчаць, што на аснове роменскай культуры адбывалася фармiраванне севяран i радзiмiчаў, а боршаўская культура паслужыла асновай фармiравання данскiх славянаў i, магчыма, раннiх вяцiчаў.

У канцы X ст. боршаўскiя помнiкi спыняюць свае iснаванне пад пагрозай пакарэня печанегамi. Насельнiцтва паўдневых раенаў культуры пакiдаюць месцы пражывання i ўходзяць на поўнач, на верхнюю Аку, дзе пераважалi фiна-угры.

Паўночнымi суседзямi славянаў у другой палове I тыс. н.э. былi балты.

Тушэмлiнская культура

Найбольш яскравай культурай дняпроўскiх балтаў з’яўляецца тушэмлiнская культура, якая атрымала назву ад гарадзiшча ля в. Тушэмля. Час яе iснавання - V-VIII ст. Арэал гэтай культуры ахоплiваў, у асноўным, тэрыторыю папярэдняй днепра-двiнскай культуры: Смаленскае Падняпроў’е i Полацка-Вiцебскае Падзвiнне.

Найбольш шматлiкiя з паселiшчаў селiшчы. Жылыя пабудовы тут характэрызуюцца наземнымi слупавымi дамамi плошчай 15 - 20 кв.м. Яны ацяплялiся ачагамi, якiя былi зроблены з камянеў цi абкадзены глiнай.

Гарадзiшчы служылi ў якасцi сховiшчаў. Найбольш поўна вывучана гарадзiшча Тушэмля, якое змяшчалася ў вярхоў’ях Сожа. Гэта было невялiкае мысавае гарадзiшча, абароненае двумя зямлянымi валамi з драўлянымi частаколамi. Яшчэ тры такiя лiнii абарончых збудаванняў прыкрывалi напольны бок. Па перыметру пляцоўкi была выяўлена шматкамерная пабудова слупавай канструкцыi. Цiкавай асаблiвасцю тушэмлянскага гарадзiшча з’яўляецца ўладкаванне ў яго мысавай часцы паганскага свяцiлiшча. Яно ўяўляла сабой з маляваннем паганскiх багоў. Яшчэ адзiн слуп быў выяўлены ў цэнтарльнай часцы пляцоўкi. Магчыма, ен ўвасабляў сабой галоўнае бажаство.(Рыс.).

Пахавальныя помнiкi культуры прадстаўлены грунтовымi магiльнiкамi з трупаспаленнем. Iнвентар у пахаваннях сустракаецца вельмi рэдка. Гэта - аплаўленыя ўпрыгожваннi з бронзы, дэталi вопраткi i г.д.

Керамiка тушэмлянскай культуры характэрызуецца гаршкамi цюльпанападобнай, бiканiчнай i ўсечанаканiчнай формы, а таксама мiскамi. (Рыс.).

З гiлны выраблялi праселкi з шырокай адтулiнай, рыбалоўныя грузiлы i iнш. рэчы. Апрацоўкай жалеза займалiся на кожным паселiшчы, аб чым сведчаць адходы металургiчнай вытворчасцi. Жалезныя вырабы прадстаўлены сярпамi, сякерамi, шыламi, косамi, рыбалоўнымi кручкамi. Зброя складаецца з наканечнiкаў дзiд i стрэл. Сустракаецца таксама рыштунак каня i коннiка: цуглi, псалii, спражкi, шпоры. Сярод упрыгожванняў маюцца бронзавыя луннiцы, бранзалеты, скроневыя кольцы, шкляныя пацеркi.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]