Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
подг к экзамену, полная версия.doc
Скачиваний:
39
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
285.18 Кб
Скачать

10. “Слова пра паход Ігаравы” як помнік агульнаславянскай літаратуры. Беларускія матывы “Слова…”

“Слова пра паход Ігара” – выдатны помнік усходнеславянскай літаратуры 12ст. Створана найбольш верагодна ў Кіеве ў канцы 1185-1186г. аўтар невядомы. У аснове паэмы - лірычна-эпічны аповед пра няўдалы паход вясною 1185г. ноўгарад-северскага князя Ігара Святаслававіча са сваім братам Усеваладам на полаўцаў. Паэт услаўляе гераізм і рыцарскую доблесць старажытнарускіх воінаў. Апавядаючы галоўнага героя як храбрага і мужнага воіна, для якога вышэй за ўсе рыцарскі гонар і слава, аўтар “Слова” адначасова дакарае яго за паспешлівасць і самаўпэўненасць, за тое, што ен выступіў у паход, не параіўшыся з іншымі, больш моцнымі князямі, і без іх вайсковай падтрымкі. Усхваляваная размова пра гэты паход перарасла ў патрыятычнае слова пра сучаснае і мінулае русі, глыбокі роздум паэта пра яе няпросты лес. Змест твора сведчыць пра шырокі кругагляд аўтара, яго добрую дасведчанасць у гісторыі ўсходнеславянскіх зямель і княстваў, яго праўдзівасць і аб’ектыўнасць. Значная ўвага ў “Слове” аддадзена гісторыі Полацкай зямлі, Усяславу Чарадзею, які паўстае яркай асобай дзейным і мудрым валадаром і намаляваны ў духу народна-паэтычных традыцый. Мудрым і дзейным паказаны Усяслаў Чарадзей на вялікакняжацкім троне ў сталіцы Кіеўскай дзяржавы, на які ен быў узведзены воляю народа. Аўтар асуджае сучасных яму полацкіх князеў, але з вялікай сімпатыяй і са спачуваннем ставіцца да Усяслава Полацкага і падае яго вобраз у духу вусна-паэтычных традыцый, як легендарнага, авеянага ўсенароднай славай героя.

Твор вызначаецца мастацкай дасканаласцю, свецкім характарам, высокай ідэйнасцю і народнасцю. Паэтычныя вобразы “Слова” шырока адлюстроўваюць свет прыроды, працоўную дзейнасць чалавека, воінскі побыт. Мастацка-вобразная сістэма паэмы сваімі каранямі глыбока звязана з народнай вусна-паэтычнай творчасцю, насычана язычніцкай сімволікай, вобразамі славянскай міфалогіі.

Невядомы аўтар 12 ст. стварыў таксама надзвычай прывабны, вельмі паэтычны вобраз рускай жанчыны. У славутым плачы Яраслаўны з вялікай мастацкай сілаю, са здзіўляючай цеплынею і праўдзівасцю перададзены яе глыбокія перажыванні і пачуцці.

Час стварэння твора быў вельмі складаны і супярэчлівы, ішоў працэс палітычнага драблення і дэцэнтралізацыі Русі. Раздробленая на шматлікія землі-княствы Кіеўская дзяржава страціла сваю былую магутнасць. Як вынік - напады полаўцаў і іншых варварскіх плямен стэпавых качэўнікаў. Аднак аўтар адлюстроўваў свой час і мінулае не як летапісец, а як сапраўдны паэт. Яго твор – не храналагічна паслядоўны дакумент, а цэласная серыя яркіх малюнкаў. Яго апавяданне афарбавана эмацыянальна; дапоўнена разважаннямі пра мінулае і трывогамі за будучыню.

Увогуле “Слова” належыць усім усходнеславянскім літаратурам. Яго можна параўнаць з эпасам “Беавульф”, “Песня пра Раланда” (франц.), “Песня пра Нібелунга”(нем.) і г.д.

“Слова” было адкрыта ў канцы 1780-х гг. Рускім гісторыкам А. Мусіным-Пушкіным у рукапісе 16ст., які зберагаўся ў Яраслаўлі і загінуў у Маскве ў 1812г. Упершыню твор апублікаваны ў 1800г.

Беларускія матывы: Паэт згадвае полацкага князя Ізяслава Васількавіча, які “позвоні своімі острымі мечі о шеломы літовскія, прітрепа славу деду своему Всеславу, а сам под грьленымі ўіты на кроваве траве прітрепан літовскымі мечі.” \\Асаблівае месца займае вобраз нястомнага і непакорлівага Усяслава Чарадзея, які свае жыцце аддаў барацьбе за ўмацаванне палітычнай магутнасці і незалежнасці Полацкага княства. \\Узгадваецца фауна: тур, гепард, зязюля, воран, ваверка, гарнастай і г.д. \\Сярод міфалагічных багоў Дажбог, Сварог, Траян, Хорс, Дзіў.\\Узгадваюцца Мінскія землі, Няміга, Полацк, Гародня, Дудуткі. Узгадваюцца полаўцы, славяне, касыгі.

Паэма перакладзена на шматлікія мовы народаў свету. Першым у беларускай літаратуры да “Слова” звярнуўся Багдановіч,які ў 1910 г. пераклаў урывак пра полацкага князя Ізяслава. Поўныя пераклады паэмы на сучасную беларускую мову ўпершыню зрабілі Купала і Гарэцкі. Таленавіты ідакладны пераклад гэтага твора на беларускую мову зрабіў у 1984 г. Барадулін.