Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
подг к экзамену, полная версия.doc
Скачиваний:
39
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
285.18 Кб
Скачать

12. Беларуска-літоўскія хронікі. Эвалюцыя жанру. Апісанне дынастыйнай барацьбы ў вкл у “Летапісе вялікіх князеў літоўскіх”

- прыпадабненне падзей гісторыі з біблейскімі эпізодамі

- новая этыкетнасць

- больш псіхалагізму, вобразаў

У межах Беларуска-лiтоўскага летапiсу 1446 г. выдзяляюцца самастойныя "Пахвала вялiкаму князю Вiтаўту" i "Аповесць пра Падолле". У апошнiм творы абгрунтоўваецца iдэя аб'яднання ўсходнiх славян у адну дзяржаву - Вялiкае княства Лiтоўскае. Летапiс пачынаецца са звестак аб паходжаннi вялiкiх князёў. Згодна яму, на беларуска-лiтоўскiх землях князi з'явiлiся пасля таго, як рымскi iмператар Нерон выразаў у Рыме шмат патрыцыянскiх сем'яў. Такое тлумачэнне неабходна было для абгрунтавання высокага сацыяльнага паходжання князёў, а таксама для пацверджання таго тэзiсу, што, у адрозненне ад маскоўскiх, лiтоўскiя князi мелi рымскiя каранi. Сярод беларускiх летапiсаў у першую чаргу патрэбна вылучыць Беларуска-лiтоўскi летапiс 1446 г., "Летапiсец Вялiкiх князёў Лiтоўскiх" i Хронiку Быхаўца. Беларуска-лiтоўскi летапiс 1446 г., якi першапачаткова ўзнiк у Смаленску, храналагiчна ахоплiвае час ад сярэдзiны IX да сярэдзiны XV стагоддзя. Шмат увагi ў iм надаецца апiсанню гераiчнага змагання ўсходнеславянскiх плямёнаў з iншаземнымi заваёўнiкамi, а таксама вобразу князя Вiтаўта. "Летапiсец Вялiкiх князёў Лiтоўскiх" апавядае аб жыццi, подзвiгах i дзяржаўных справах вялiкiх князёў ад Мiндоўга да Вiтаўта. Найбольш пранiкнёнымi з'яўляюцца радкi, прысвечаныя князю Вiтаўту, апiсанню росквiту беларуска-лiтоўскай дзяржавы ў часы ягонага княжання. "Летапiсец" лiчыць Вiтаўта найвыдатнейшым i найслаўнейшым дзяржаўным дзеячам за ўсю гiсторыю Вялiкага княства Лiтоўскага.

У гэты ж летапiс уваходзiць i апавяданне аб падзеях, якiя адбывалiся ў Вялiкiм княстве напярэдаднi i пасля заключэння Крэўскай унii 1385 г.: прыгоднiцкая гiсторыя аб уцёках Вiтаўта ў землi Тэўтонскага ордэна пасля гвалтоўнай смерцi Кейстута, шлюб Ягайлы з польскай каралеўнай Ядвiгай, аб змаганнi Вiтаўта супраць Ягайлы пасля таго, як той прызначыў сваiм намеснiкам не яго, а Свiдрыгайлу. Тут жа змешчана i апавяданне пра знакамiтую Грунвальдскую бiтву 1410 года. У адрозненне ад вышэйзгаданых летапiсаў у Хронiцы Быхаўца гiсторыя дзяржавы выкладзена найбольш поўна. Пачынаецца Хронiка апiсаннем уцёкаў 500 знатных рымскiх сем'яў у Лiтву ад гневу Нерона, а заканчваецца апавяданнем аб разгроме татарскiх войскаў пад Клецкам у 1506 годзе. Акрамя пiсьмовых крынiц аўтар карыстаўся i вуснымi паведамленнямi сваiх сучаснiкаў. Аўтар iмкнецца ўзвялiчыць гiсторыю Бацькаўшчыны, паказаць найбольш светлыя моманты яе слаўнай мiнуўшчыны. Летапiсы, як вядома, нельга аднесцi да лiтаратуры ў сучасным яе разуменнi. Але яны спрыялi ўзнiкненню i развiццю ў беларускай лiтаратуры такiх жанраў, як апавяданне, аповесць i раман. Акрамя таго, у iх у сцiслай i займальнай форме адлюстравана гiсторыя беларускага i лiтоўскага народаў перыяду iх сумеснага жыцця. Таму летапiсы - гэта не толькi каштоўныя лiтаратурныя помнiкi, але i неацэнныя крынiцы пазнання шматвяковай гiсторыi нашай Айчыны, асэнсавання яе ролi i значэння ў гiсторыi еўрапейскiх народаў.

У новых культурна-гістарычных ўмовах, што склаліся на беларускіх землях пасля іх аб’яднання у адной дзяржаве, ВКЛ, узнікла агульнадзяржаўнае, беларуска-літоўскае летапісанне. Адзін з самых ранніх помнікаў гэтага жанру – “Летапіс вялікіх князеў літоўскіх”. Напісаны каля 1430г. у Смаленску на старабеларускай мове у форме гістарычнай аповесці-хронікі, ен стаў першай спробай стварэння кароткай гісторыі гэтай дзяржавы. Летапіс ахоплівае перыяд 40-90х.гг. 14ст., аднак у цэнтры ўвагі аповед пра падзеі пасля смерці вялікага князя Альгерда, апісанне паводзін і ўзаемаадносін галоўных герояў аповесці князеў Кейстута, Вітаўта, Ягайлы. \\“Летапіс” спалучае рысы дзелавога дакумента і твора свецкай апавядальнай прозы, вылучаецца лаканічнасцю і дынамічнасцю апісання падзей. \\У 15ст. беларускае летапісанне набыло новыя якасці і рысы. Узніклі агульнадзяржаўныя, беларуска-літоўскія паводле зместу і характару летапісы. У іх выявіліся погляды перадавых грамадскіх сіл Беларусі і Літвы першай паловы 15ст., якія стаялі на баку вялікакняжацкай улады, што змагалася супраць феадальнай раздробленнсаці.

“Летапіс” спалучае рысы дзелавога дакументы і твора свецкай апавядальнай прозы, вылучаецца лаканічнасцю і данмічнасцю апісання падзей. Ён стаў важным этапам у развіціі беларускай гістарычнай белетрыстыкі даўняй пары і беларуска-літоўскага летапісання. Карыстаўся вялікай папулярнасцю ў Беларусі, увайшоў ва ўсе беларуска-літоўскія летапісы і хронікі. Паслужыў адной з гістарычных крыніц для польскіх храністаў Длугаша і Стрыйкоўскага, быў таксама вядомы ў Расіі. Упершыню адкрыты і апублікаваны ў 1823 г. Даніловічам.

«Летапіс вялікіх князёў літоўскіх». Ён прысвечаны апісанню палітычнай гісторыі Літвы, Беларусі і Украіны XIV — пачатку XV ст., гісторыі напружанай барацьбы за ўладу паміж нашчадкамі князя Гедыміна, барацьбы за палітычнае аб'яднанне ўсходнеславянскіх зямель, чаго вымагалі гістарычныя абставіны. Твор напісаны не ў традыцыйнай пагадовай форме, а як звязная гістарычная аповесць. Асаблівай цэльнасцю і лагічнасцю выкладу, майстэрствам займальнага вострасюжэтнага апавядання вылучаецца першая частка «Летапісу».

У цэнтры ўвагі невядомага аўтара — жорсткая, бескампрамісная, поўная драматызму барацьба паміж князямі Ягайлам Альгердавічам, які пасля смерці ў 1377 г. свайго бацькі стаў вялікім князем літоўска-беларускім, і яго дзядзькам Кейстутам Гедымінавічам. Баючыся магутнага Кейстута, які меў вялікі ўплыў у дзяржаве і ў марах бачыў на вялікакняжацкім пасадзе ў Вільні свайго любімага сына Вітаўта, Ягайла вырашыў пазбавіцца ад небяспечнага дзядзькі. Шукаючы падтрымкі звонку, ён учыніў змову з нямецкімі крыжакамі. Мудры і рашучы Кейстут апярэдзіў пляменніка і захапіў сталіцу княства Вільню. Неўзабаве непакорлівы Ягайла вярнуў сабе вялікакняжацкі пасад. I вось праціўнікі сыходзяцца на рашучую бітву. Аднак у апошні момант, апавядае летапісец, Ягай-ла прысылае ганцоў з прапановай мірна ўладзіць дынастычную спрэчку і запрашае да сябе Кейстута з Вітаўтам для перагавораў. Пасля некаторых ваганняў князі пры-маюць прапанову і накіроўваюцца ў стан праціўніка, дзе былі здрадліва палонены і адвезены ў Крэўскі замак. Стары князь па загадзе Ягайлы быў задушаны, а яго сын паспеў выратавацца, пераапрануўшыся ў жаночае адзенне. Вітаўт уцёк у Прусію да крыжакоў.

Гісторыя барацьбы Кейстута з Ягайлам выкладзена ў «Летапісе» як бы на адным дыханні, ёмка, дакладна, дынамічна і выразна. Твор дадаткова ажыўляюць каларытныя дыялогі, простая мова герояў. Нягледзячы на знешні аб'ектывізм апавядання, сімпатыі аўтара цалкам на баку Кейстута і Вітаўта, якія намаляваны з яўным спачуваннем як сумленныя і высакародныя рыцары ў супрацьвагу здрадліваму, няўдзячнаму і бязлітаснаму Ягайлу.

Як паказваюць асобныя дэталі зместу, агульная накіраванасць, мова і стыль твора, першапачатковая частка «Летапісу» напісана ў свецкім асяроддзі, блізкім да князя Вітаўта, дзесьці ў канцы XIV ст. з мэтай гістарычна абгрунтаваць права гэтага князя на вялікакняжацкі па- сад у Вільні, апраўдаць яго паводзіны ў той міжусобнай спрэчцы і асудзіць перад гісторыяй Ягайлу, забойцу Кейстута. Працяг «Летапісу» не мае той арганічнай цэль-насці і завершанасці, як пачатак, а ўяўляе шэраг асобных гістарычных апавяданняў пра самыя розныя падзеі: пра жаніцьбу і каранацыю ў Кракаве князя Ягайлы, пра бітву літоўскіх князёў са смаленскімі пад Мсціславам, пра выдачу замуж дачкі князя Вітаўта Софіі за маскоўскага князя Васіля Дзімітравіча, пра загадкавую смерць у Кіеве князя Скіргайлы і інш. Галоўным героем твора становіцца Вітаўт. Апісанне яго настойлівых спроб дасягнуць запаветнай мэты — вялікакняжацкага трона ў Вільні, чаго ён, нарэшце, дамогся ў 1392 г., калі Ягайла, на той час ужо кароль Полыпчы, вымушаны быў аддаць яму вярхоўную ўладу ў Вялікім княстве Літоўскім, і бурнай дзейнасці ў першыя гады яго самастойнага панавання ў гэтай дзяржаве складае асноўны змест другой часткі «Летапісу». Вітаўт робіць паходы на Віцебск, Смаленск, Украіну, пазбаўляе ўлады непакорлівых мясцовых кня-зёў, далучае да Вялікага княства Літоўскага ўскраінныя беларускія і ўкраінскія землі, умацоўвае іх палітычнае адзінства. Як прадстаўнік перадавых грамадскіх сіл Літ-вы і Русі канца XIV — пачатку XV ст. беларускі летапісец апісвае і ацэньвае падзеі з агульнадзяржаўных пазіцый. Ён цалкам ухваляе збіральніцкую, цэнтралізатарскую палітыку гэтага князя, узвышэнню якога, сцвярджае аўтар, была рада «ўся зямля Літоўская і Руская». Другая частка «Летапісу» напісана кніжным стылем старабела-рускай літаратурнай мовы таго часу, верагодней за ўсё каля 1430 г. у Смаленску ў асяродцзі мясцовага права-слаўнага духавенства, якое падтрымлівала аб'яднальную палітыку літоўска-беларускіх князёў на Русі.

Заключная частка «Летапісу вялікіх князёў літоўскіх» — невялікая аповесць пра Падолле, у якой выкладзена палітычная гісторыя Падольскай зямлі за другую палову XIV — першую трэць XV ст. Асабліва падрабязна апавядаецца пра лёс чатырох сыноў Карыята Гедымінавіча, князя навагрудскага, пасланых на Падолле пасля вызвалення яго ад ардынскага іга вялікім князем Альгердам. Карыятавічы, сцвярджае аўтар, абаранялі гэтую ўкраінскую зямлю ад татар. У канцы XIV ст. яна была канчаткова далучана да Вялікага княства Літоўскага князем Вітаўтам. Пасля яго смерці ў 1430 г. Заходняе Падолле анексіравалі польскія феадалы.

У 20-я гг. XVI ст. у асяроддзі патрыятычна настроеных літоўскіх арыстакратаў была створана на беларускай мове «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», легендарная гісторыя Літвы ад міфічнага князя Палемона да Гедыміна. У гэтым творы, напісаным у форме гістарычнай аповесці, без датавання падзей, сцвярджаецца паходжанне літоўскіх князёў і шляхты ад рымскіх патрыцыяў. Яны, уцякаючы ад праследаванняў імператара-тырана Нерона, быццам бы апынуліся ў Прынёманскім краі і заснавалі тут першыя гарады і княствы. Ваяўнічыя літоўскія князі, гаворыцца ў хроніцы, аднавілі палітычнае і культурнае жыццё на разбуранай ардой Русі, абаранілі яе ад нападаў татара-манголаў і стварылі магутную дзяржаву. Гісторыя Вялікага княства Літоўскага даведзена ў гэтым творы да часоў Гедыміна ўключна.

Створаная літоўскім храністам велічная, ідэалізаваная гісторыя Літвы, поўная фактычных памылак, розных недакладнасцей і нават недарэчнасцей, нічога не мае агульнага з сапраўднасцю, хоць асобныя яе гістарычныя паданні (пра бітвы з татарамі, паходы Гедыміна на Украіну і інш.) маюць пад сабою рэальную аснову і ўяўляюць значную навукова-пазнавальную каштоўнасць. Падкрэсліваючы высакароднасць і старажытнасць свайго паходжання, паказваючы выключную ролю сваіх продкаў у гісторыі Вялікага княства Літоўскага, літоўскія феадалы імкнуліся сцвердзіць сваю перавагу над беларуска-ўкраінскімі і польскімі, абгрунтаваць сваё права на пануючае становішча ў гэтай дзяржаве. Нягледзячы на арыстакратычнае паходжанне і гістарычную несапраўднасць шмат якіх падзей і герояў, «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага» аказала станоўчы ўплыў на развіццё літоўскай гістарыяграфіі і грамадска-палітычнай думкі, садзейнічала росту нацыянальнай самасвядомасці ў літоўцаў. Яна ўвайшла ў склад розных хранаграфічных кампіляцый і шырока бытавала таксама на тэрыторыі Беларусі.

Сярод гістарычных паданняў паэтычнасцю вылучаецца ў хроніцы апавяданне пра заснаванне Вільні. Аднойчы князь Гедымін, апавядае храніст, паехаў на паляванне і забіў на гары ля ракі Віленкі вялікага тура. Час быў позні, і князю прыйшлося заначаваць. I ўбачыў ён прарочы сон, быццам на суседняй гары «стоить волк железный велики, а в нем ревет, как бы сто волков выло». Прачнуўшыся, паклікаў Гедымін свайго галоўнага варажбіта разгадаць сон. «Княже великий, — сказаў той, — волк железный знаменует, [што] город столечный тут будет, а што в нем унутри ревет, то слава его будет слынути на весь свет». Загадаў Гедымін пабудаваць на тым месцы горад, які назваў Вільняю і зрабіў сталіцай усёй дзяржавы. Вільня ўпершыню згадваецца ў старажытных дакументах пад 1323 г., якраз у часы княжання Гедыміна, таму прыпісванне яму заснавання гэтага горада мае рэальна-гістарычную аснову. Новая сталіца Літоўска-Беларускай дзяржавы (раней сталіцамі ў розны час былі Навагрудак, Кернава і Трокі) была пабудавана ў вельмі зручным месцы, ля сутоку рэк Віліі і Віленкі, у маляўнічай гарыстай мясцовасці. З часам народная фантазія надала гэтай падзеі незвычайны характар і стварыла паэтычнае паданне пра заснаванне князем Гедымінам Вільні, якое ў XVI ст. было літаратурна апрацавана і ўключана ў летапісы.

13.Гістарычныя, легендарныя і сямейна-побытавыя эпізоды ў беларуска-літоўскіх хроніках.

У першай палове 16 ст. быў укладзены другі беларуска-літоўскі летапісны звод – “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага” Гэтая Хроніка паслужыла найважнейшай крыніцай трэцяга і апошняга агульнадзяржаўнага летапіснага зводу, створанага ў Вялікім княстве Літоўскім, найбольш выдатнага помніка беларуска-літоўскага летапісання – “Хронікі Быхаўца”.

Годна пардставіць і ўвекавечыць свій бурны час ( канец 15 – пачатак 16 ст.), а таксама цікава расказаць пра найбольш значныя падзеі мінулага сваёй краіны, памяць пра якія яшчэ жыла сярод людзей, і гэтым самым захаваць іх для нашчадкаў было асноўнай яго задачай як пісьменніка і гістарыёграфа.

Любімай тэмай гэтага ананімнага храніста, які, несумненна, належыў да шляхецкага стану, была ваенна-патрыятычная. Яго глыбока хвалявалі ўспаміны пра найбольш яркія і слаўныя моманты гісторыі сваёй Радзімы, пра гераічныя ўчынкі продкаў. Найлепшыя старонкі свайго твора ён прысвяціў апісанню вялікіх паходаў і бітваў, ратных подзвігаў сваіх суайчыннікаў, іх рыцарскай доблесці і мужнасці. Сваім горача зацікаўленым, жывым і пераканаўчым апавяданнем храніст імкнуўся выклікаць у чытачоў пачуццё гонару за сваё мінулае, абудзіць у іх цікавасць да роднай гісторыі, узмацніць патрыятычныя пачуцці. Добра дасведчаны ў найважнейшых грамадска-палітычных падзеях таго часу, у гісторыі сваёй краіны, аўтар “Хронікі Быхаўца” ўзбагаціў яе новымі яркімі старонкамі, упершыню стварыў з пункту гледжання патрыятычна настроенага прадстаўніка пануючага класа, беларуска-літоўскай шляхты, такую шырокую паводле ахопу падзей і храналагічна такую глыбокую яе панарому.

Цікавым і паказальным прыкладам творай працы беларуска-літоўскіх храністаў 16 ст. з’яўляецца апісанне паходу князя Альгерд на Маскву. Як сведчаць рускія летапісы, гэты князь двойчы, у 1368 і 1370 гг., сапраўды стаяў ля самых сцен маскоўскага крамля. Выкарыстаўшы дакладны гістарычны факт, храніст стварыў арыгінальнае белетрыстычные апавяданне. Своеасаблівая завязка дзеяння. Маскоўскі князь Дзмітрый Іванавіч, апавядае ён, парушыўшы ранейншыя мірныя дамовы, прыслаў да Альгерда свайго пасла, праз якога перадаў яму агонь і шаблю. Альгерд адказаў не менш дасціпна, але быў больш хуткім і рашучым у сваіх дзеяннях. Ён выняў з крэсіва губку і крэмень, запаліў губку і перадаў паслу, даўшы гэтым зразумець, што ў Вялікім княстве ёсць свой агонь, а маскоўскаму князю перадаў: “ Я, дасть Бог, буду в него на Велик день а поцалую его красным яйцом – через шчыт сулицою”. Калі раніцой на Вялікдзень Альгерд нечакана з’явіўся на Паклоннай гары, то захоплены знянацку маскоўскі князь яўна быў не гатовы да сустрэчы з няпрошаным госцем і вымушаны быў прасіць міру. А іна развітанне Альгерд пад’ехаў на кані да крамлёўскай сцяны, дакрануўся да яе сваім кап’ём і прамовіў: “ Княже велики московски! Паметай то, што копие литовское стояло под Московию».

Храніст не ведаў дакладных дэталяў паходу гэтага літоўска-беларускага князя на Маскву, аднак апісанне характару яго дзеянняў у цэлым апавядае сапраўднасці.

Храністу важна было не столькі падаць дакументальна дакладна ў дэталях апісанне падзей гістарычнага мінулага, колькі дасягнуць максімальнай эфектыўнасці і дзейнасці свайго аповеду. Белетрызуючы гістарычнае апавяданне, ён імкнуйся яўна не парушаць логікі развіцця падзей, захаваць яго праўдападобнасць, зрабіць яго і гістарычна і мастацкі праўдзівым, хоць і не заўсёды гэта храністу ўдавалася. Там, у апавяданні пра Грунвальдскую бітву ён так падае падзеі, так апісвае ход бітвы, што яго вывад, быццам бы крыжакі былі разбітыя толькі войскамі Вялікагас княства Літоўскага, якія ўзначальваў Вітаўт, “ а войска ляцкие ничога им не памагали, только на то смотрели», лагічна вынікае са зместу гэтага апавядання і падаецца зусім праўдападобным, хоць і супярэчыць гістарычнавй праўдзе.

Гэтая своеасаблівая антыпольская тэндэнцыя даволі моцна адчуваецца і ў іншых месцах “Хронікі…” У творы катэгарычна сцвярджаецца, што шляхта Вялікага княства Літоўскага “ старшая и предняя, ниж ляхове». Апісваючы гісторыю падрыхтоўкі да каранацыі Вітаўта. Храніст абвінавачвае польскіх паноў у яе зрыве. З абурэннем і гневам ён расказвае пра падступную задуму апошніх у часы караля Казіміра усіх “пановы литовских порезать, а княство Литовске до Коруны прывлашчыть» ( г. зн далучыць)

У арыгінальнай жа часцы « Хроники …» дыстанцыя паміж назіральнікам і аб’ектам значна змяншаецца, нярэдка настолькі, што чытач становіцца як бы непасрэдным удзельнікам падзей. Прыкладам з’яўляецца апісанне бітвы літоўска-беларускіх войск з татарамі пад Клецкам 1506 г. Апісанне пра бітву пад Клецкам, несумненна, напісана непасрэдным удзельнікам тых падзей альбо са слорў відавочцы, што дапамагло храністу стварыць эфект прысутнасці.

Вельмі займальна падаецца ппаведамленне пра забойства ў 1440 у Троках князя Жыгімонта Кейстутавіча. Такіх даволі закончых і адносна самастойных апавяданняў, пабудаваных на больш-менш дакладным, сюжэтна разгорнутым і белетрызаваным, з жывым праўдзівымі дэталямі апісанні сапраўдных гістарычных падзей, нямала ў “Хроніцы …” І яны прысвечаны не толькі ваенна-патрыятычнай і грамадска-палітычнай тэматыцы, але часам і асабістым, нават інтымным бакам жыцця гістарычных асоб. Так, храніст запісаў цікавае паданнем пра гісторыю сватання ў Друцку старога караля Ягайлы да зусім юнай Соф’і Гальшанскай. Сватам тады выступаў сам вялікі князь Вітаўт. Хоць каралю прапаноўвалі спачатку яе старэйшую і больш прагожую сястру Васілісу, аднак ён прадбачліва і мудра адмовіўся: “ Сам то я знаю, иже сестра старшая есть цуднейшая, нижли маетус, а то знаменует, иж сестра старшая есть моцная, а я человик стары, не смею оное покуситися”. Дзякуючы шлюбу Ягайлы з Соф’яй была заснавана дынастыя Ягелонаў. Уключэнне гэтага апавядання ў агульнадзяржаўны летапісны звод сведчыла пра рост цікавасці тагачасных храністаў і чытачоў да падобнага роду тэматыкі.

У г.тым кантэксце яшчэ больш паказальнай з’яўляецца рамантычная гісторыя кахання Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл. Яна змешчана ў поўнай рэдакцыі “ Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага” пад 1545 – 1548 гг., але не папала ў “Хроніку …”, бо апошняя была завершана раней. Пасля смерці першай жонкі, ён пачаў наведваць Барбару Радзівіл. Прыгажуня Барбара так моцна паланіла маладога карля, што ён, нягледзячы на супрацьдзеянне правячых колаў ВКЛ і Польшчы, усё ж жаніўся на ёй. Жанчына была бясплодная, і на гэтым шлюбе перарвалася дынастыя.

У цэлым “Хроніка …” – звод тэматычна звязаных, прасякнутых пэўнай ідэяй, патрыятычна скіраваных гістарычных аповесцяў і апавяданняў.