Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
подг к экзамену, полная версия.doc
Скачиваний:
39
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
285.18 Кб
Скачать

6.Кірыла Тураўскі.

Кiрыла Тураўскi (каля 1130 – 1182)

Сын заможных бацькоў, ён не любіў, аднак жа, Багацця і тленнай славы гэтага свету; але найперш стараўся спасцігнуць вучэнне боскіх кніг і добра напрактыкаваўся ў святых пісаннях”. Атрымаў добрае хатняе выхаванне, пазней спасціг вышэйшыя навукі і мастацтвы ад грэчаскіх настаўнікаў. Па-майстэрску валодаў народнай вобразнай і стараславянскай мовамі, глыбока ведаў візантыйскую культуру, асабліва паэзію і красамоўства. Рана стаў паслушнікам аднаго з тураўскіх манастыроў. Кірыла Тураўскі быў першым вядомым на Русі «стоўпнікам» (зачыніўся ў манастырскай вежы, каб поўнасцю аддацца роздуму і малітвам). Там ён не толькі сузіраў свет Божы і маліўся: у затвор малады паслушнік перанёс багатую на той час бібліятэку і напісаў там свае першыя творы. Творчая спадчына налічвае звыш 70 твораў. Першая група твораў – “Дыдактычныя парады і павучанні”. Важнейшыя з парадаў аб тым, каб не забывалі настаўнікаў сваіх. У гэтым творы пісьменнік шануе настаўнікаў. Другая група – урачыстыя казанні на царкоўныя свяы.

Стаўшы тураўскім епіскапам, асабліва праславіўся як прапаведнік, выдатны майстар так званага ўрачыстага царкоўнага красамоўства.

Пiсьменнiк-прапаведнiк, выдатны майстар аратарскай прозы, царкоўны дзеяч XII ст. Кiрыла Тураўскi быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу. Ён выдатна ведаў Святое Пiсанне, класiчную вiзантыйскую рыторыку i паэтыку, валодаў многiмi мовамi. Праведнае жыццё, адукаванасць, красамоўства зрабiлi iмя царкоўнага дзеяча вядомым яшчэ ў маладосцi. У творчай спадчыне асветнiка - аповесцi, малiтвы, "словы", павучаннi, пасланнi, каноны, якiя вызначаюцца ўзнёсласцю, лiрызмам, эмацыянальна вытанчанай мовай . Да нашых дзён захавалася 8 "слоў"- пропаведзей ("Слова на свята Вялiкдзень", "Слова на вербнiцу", "Слова на ўшэсце" i iнш.), некалькi аповесцей-прытчаў i казанняў ("Прытча пра чалавечую душу i цела", "Аповесць пра беларызца i манаства", "Казанне пра чарнарызскi чын"), два каноны, каля трох дзесяткаў вершаў i малiтваў. Важнейшыя з іх “Слова ў першую нядзелю пасля Пасхі”. У творы пісьменнік паказвае перавагі хрысціянства на язычнікам. Пашырэнне хрысціянства Кірыла Тураўскі параўноўвае з наступленнем вясны. Важны твор К.Т. на гістарычна-царкоўную тэму “Слова на сабор 318-і святых Айцоў”. У ім пісьменнік раскрыў падзеі славутага анікейскага сабора 325 года. Ен стварыў драматычную сцэну дыскусій пад час сабора, асуджэнне Арыі.

У творах К. Тураўскага адлюстроўваюцца багаслоўска-фiласофскiя i грамадска-этычныя погляды пiсьменнiка, тлумачыцца сiмволiка многiх бiблейскiх кнiг, уздымаюцца праблемы духоўнай дасканаласцi суайчыннiкаў. Праз бiблейскi змест прасочваюцца думкi не толькi аб радасцях чалавечага жыцця, харастве навакольнай прыроды, аўтар таксама задумваецца аб недахопах дзяржаўнага ладу. К. Тураўскi праяўляў асаблiвы клопат пра духоўную дасканаласць суайчыннiкаў. У "Прытчы пра чалавечую душу i цела" (цi "Слове пра сляпога i кульгавага") пiсьменнiк выкарыстоўвае ў якасцi сюжэта евангельскае апавяданне пра руплiвага гаспадара. Пасадзiўшы вiнаград, ён паставiў ля варот двух вартаўнiкоў: сляпога i кульгавага. "Калi хто з маiх ворагаў захоча абакрасцi вiнаграднiк, то кульгавы ўбачыць, а сляпы пачуе. Калi ж хто-небудзь з iх захоча ўвайсцi ў вiнаграднiк, то кульгавы, не маючы ног, не зможа прайсцi ўсярэдзiну; сляпы ж, калi i ўвойдзе, то, заблудзiўшыся, у прорве разаб'ецца", - так разважае гаспадар. На самой справе ўсё адбылося iнакш. Сляпы i кульгавы, аб'яднаўшы свае сiлы (сляпы нёс кульгавага, а кульгавы паказваў дарогу), самавольна трапiлi ў сад i прысвоiлi чужое дабро. Гаспадар, даведаўшыся пра здзейсненае, загадаў прагнаць "злачынцаў". К. Тураўскi ў вобразе сляпога паказаў чалавечую душу, у вобразе кульгавага - цела. Гаспадар - Бог, стваральнiк свету - карае сляпога i кульгавага, выганяючы iх з саду. Гэтым самым аўтар сцвярджае думку аб адказнасцi чалавека перад Богам i пакараннi за грахi. Высокамастацкiя аратарскiя творы К. Тураўскага склалi залаты фонд старажытнай лiтаратуры. Яны на працягу многiх стагоддзяў карысталiся вялiкай папулярнасцю, памнажалiся i разыходзiлiся ў сотнях рукапiсных спiсаў. Менавiта пагэтаму нашы продкi называлi асветнiка Златавустам, параўноўваючы яго са славутым аратарам i майстрам красамоўства IV ст. н. э.

Каб зрабіць больш зразумелымі абстрактныя біблейскія ісціны і высокія ідэі, пісьменнік выкарыстоўваў алегорыі-сімвалы, асацыятыўныя вобразы. Сярод моўна-выяўленчых сродкаў аўтара слоў і прытчаў шырока прадстаўлены эпітэты і метафары, воклічы і звароты, разгорнутыя параўнанні. У аснове твора – недасканаласць чалавека.

К.Т. – выдатны паэт. Ен напісаў каля 30-і малітваў Малітвы К.Т. – сапраўдныя шэдэўры cтарабеларускай духоўнай паэзіі. Лірычны герой малітваў адрозніваецца інтэлектуальнасцю і духоўнасцю. Ен усім сэрцам прагне дасканаласці і свабоды, гармоніі з прыродай, добрай славы, сэнсоўнага зямнога жыцця. Герой звяртаецца да Бога, Багародзіцы і святых. Ен просіць дараваць яму ўсе грахі, прагне вярнуцца да праведнага жыцця. У малітвах Тураўскага аб’емна і дакладна адлюстраваны духоўны свет чалавека 12 ст.

Для хрысціянскай культуры таго часу багаслоўская паэтычная, красамоўніцкая і асветніцкая творчасць Кірылы Тураўскага была сапраўдным адкрыццём красы і мастацкай выяўленчай сілы роднай мовы. Пісьменнік добра ведаў класічную візантыйскую рыторыку і паэтыку, творча выкарыстаў гэту багатую эстэтычную традыцыю, узбагаціўшы культуру і мову свайго народа. З пазнейшых беларускіх асветнікаў бадай што адзіны Сімяон Полацкі дасканала валодаў красамоўніцкім майстэрствам, хоць і ўступаў свайму выдатнаму папярэдніку ў сіле і прыгажосці лірычнага самавыяўлення.

Растоўскі епіскап Федарец- душа(сляпы)\скінулі\Багалюбскі- цела( кульгавы)\забілі

Тэалогія КТ:

- новы запавет важней за стары

Мінская духоўная акадэмія імя КТ