Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
подг к экзамену, полная версия.doc
Скачиваний:
38
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
285.18 Кб
Скачать

1.Старажытная беларуская літаратура: агульная панарама развіцця. Перыядызацыя. Эпохі. Стылі. Майстры.

Нашай літаратуры каля 1000 гадоў. Адзіным відам славеснага мастацтва ў старажытныя часы быў фальклор. Варта асабліва пад-крэсліць, што ў часы прыняцця хрысціянства вусная паэзія ва ўсходніх славян была адзінай формай выяўлення народнай самасвядомасці, але разам з тым цесна звязвалася з паганствам, і таму царква заўсёды выступала супраць фальклору як народжанага «бесовскімі» звычаямі язычнікаў. Падрыхтаваўшы глебу для зараджэння літаратуры, фальклор, такім чынам, не мог стаць яе набыткам, асабліва на першым этапе літаратурнага працэсу, хоць часам пісьменнікі-летапісцы і ўносілі ў свае творы элементы дру-жынных сказаў і гістарычных паданняў.

Уплецены ў пагадовае выкладанне вусны матэрыял спрыяў пераўтварэнню летапісу з гістарыяграфічнага, юрыдычна-дзелавога ў літаратурна-мастацкі твор. стварэннем у 862 г. балгарскімі братамі-асветнікамі Кірылам і Мяфодзіем азбукі, аснову якой быў пакладзены салунскі дыялект.

У Х ст. у Паддзвінні ўжо была высокаразвітая традыцыя апавяданняў і склалася сістэма слоўнага этыкету.Летапіс з цягам часу ператвараўся ў літаратурна-мастацкі твор. З’яўленне дзяржаўнасці супала з узнікненнем пісьменства(862). Перапісваліся кнігі. Царкоўныя кнігі (малітвы, словы, гімны). Шматмоўнасць.

Жанры:

Арыгінальная літаратура:

Рэлігійная (словы, казанні, малітвы, жыціі, хаджэнні)

Летапісы – зборы пагадовых запісаў (Полацкі – не захаваўся, Іпацьёўскі, Лаўрэнцьеўскі, Цвярскі, Галіцка-Валынскі)

Перакладная: (Біблія, Набажэнскія кнігі, Патрыстыка, Агіяграфіі, Патэрыкі, гістарычная проза, Апокрыфы, Варажбітныя, Зборнікі)

Бел. літ. развівалася ў адпаведнасці з агульнаеврапейскай парадыгмай. Эпохі:

  • Сярэднявечча

  • Барока

  • Асветніцтва

  • Класіцызм

  • Рэалізм

  • Мадэрнізм

  • Сац. рэалізм

  • Постмадэрнізм

Старабелар. літ-ра адна с мастацкіх з’яваў прыгожага пісьменства еўрапейскага сярэднявечча.

Старажытная літаратура:

Сярэневечча (Полацк. кн. ) (15-16 – Залаты век)

Ранняе (11-13)

Позняе (13-15)

Рэнесанс (ВКЛ)(16)

Барока (к.16-пп.18)

Асветніцтва (2ая п. 18)

Класічнае сярэднявечча – багатае (век усталявання феадалізму ў Еуропе, краса рускага слова во ўмовах Кіеўскай Русі, станаўленне ВКЛ, Рускага і Жамойцк.)

Стылі: З прыняццем Руссю ў 988г. хрысціянства ўзнікае на Русі прыгожае пісьменства, выяўляецца яго візантыйска-хрысціянскі пачатак. Усекіеускія мастацкія традыцыі – рускай, украінскай, беларускай (усходнеславянскія літуратуры). Уплыў Візантыі і Рыма, рамска-каталіцкі, праваслаўны, заходняя Рэфармацыя і г.д. Культавая мова стараславянская пазней трансфармавалася ў царкоўнаславянскую.

Майстры: Кірыла Тураўскі, Клімент Смаляціч, Серапіён Уладзімірскі.

2. Асноўныя асаблівасці старажытнай беларускай літаратуры.

дзелавы характар\ блізкасць да публіцыстыкі\ перавага прагматычнага аспекта над эстэтычным\ гістарызм (летапісы)\ рэлігійнасць\ патрыятызм\ строгі адбор фактаў\ абстрагаванасць\ тыпізацыя шляхам ідэалізацыі\ традыцыяналізм\ умоўнасць\

нарматыўнасць\ статычнасць вобразаў, дынамізм дзеяння\ сувязь з фальклорам\ жанравы сінкрэтызм (шматфункцыянальнасць)\ кананічнасць\ сімвалізм\ этыкетнасць\ трафарэтнасць\ манументальнасць стылю\ ананімнасць\ рухомасць тэстаў\ полілінгвізм.

Больш за ўсё у старажытнай беларускай літаратуры захапляе і трымае ў палоне гуманістычны пафас, пачуццё патрыятызму, чуццё Радзімы. I няхай палотны грэкаў значна даўжэйшыя, шырэйшыя па ахопу падзей, а таму і народнае і дзяржаўнае жыццё грунтоўней паказана ў іх, але мастацкае палатно ўсходніх славян выявіла найперш характар будучых нязломных духам народаў, якія нібы прадчувалі сваю трагедыйную наканаванасць. Прадчувалі і супроцьстаялі ёй. Дзякуй богу, што выжылі, выстаялі.Старажытная беларуская літаратура мае агульнаўсходнеславянскую і нацыянальную аснову. У першым выпадку — гэта перыяд 11—13 стагоддзяў, хоць ёсць і іншыя думкі на гэты конт. Пазнейшыя стагоддзі прайшлі пад знакам фарміравання беларускай народнасці, Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ), яго ўзлёту і заняпаду. Беларускі народ зведаў і аб'яднанне з Рэччу Паспалітай, і панаванне ўсякіх самадзержцаў. Забаранялі нашу мову пры паляках і вялікадзяржаўных шавіністах. Але жыў народ. Жыла самабытная нацыянальная культура. Жыло арыгінальнае і перакладное мастацтва слова. I тым больш развіваўся наш нацыянальны фальклор — аснова літаратурнай творчасці. Аўтар першай гісторыі беларускай літаратуры Максім Гарэцкі трапна выказаўся пра фальклор як пра моцнае жаданне людзей «выліць у песнях і казках багацце свайго сэрца і свайго розуму». Затым гэтае багацце пералівалася ў запісы, літаратурныя шэдэўры. Літаратура розных народаў пачыналася з гераічнага эпасу — такіх мастацкіх палотнаў, у якіх адлюстроўваецца лёс краіны ў цэлым, гераічная гісторыя, эпахальныя падзеі. Такімі былі «Іліяда» і «Адысея», «Калевала» (старажытны літаратурны помнік скандынаўскіх народаў). Старажытныя ўсходнія славяне выказалі сябе ў славутым помніку слоўнага мастацтва «Слова аб паходзе Ігаравым». Напісана яно было невядомым аўтарам (ёсць версія — Кірылам Тураўскім) у 1185—1187 гг., па меркаванню літаратуразнаўцаў. Твор гэты ўхваляе гераізм славянаў, што выступілі супроць полаўцаў, шукаючы сабе і Радзіме славы. I хай не перамаглі ў чарговы раз, хай князь Ігар апынуўся паланёным, ды затое вораг адчуў магутнасць клінка сыноў народа. I княжна Яраслаўна, і князь Святаслаў, і ўся прырода аплакваюць няўдачу ваяроў. А кіеўскі князь Святаслаў да таго ж асуджае Ігара і яго таварышаў па паходзе за няўзгодненасць дзеянняў, як зараз скажуць, сепаратызм, у сваім «залатым слове». Але духоўнасць твора надзвычай высокая. Калі чытаем яго, пераконваемся, што аўтар любіць сваю Радзіму, свята шануе яе сыноў, ганарыцца тым, што ён — сын рускай зямлі. Па паэме напісана опера «Князь Ігар». У сувязі з 800-годдзем з'яўлення твора была выдадзена энцыклапедыя «Слово о полку Игореве» пад рэдакцыяй М.Г.Булахава.