Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
подг к экзамену, полная версия.doc
Скачиваний:
39
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
285.18 Кб
Скачать

5. Эпізоды гісторыі Полацкага княства ў люстэрку летапісання.

+ наплесці чаго-небудзь пра існаванне (форму, асаблівасці) летапісання на Беларусі з пытання 4

У “Аповесці мінулых гадоў” – звесткі пра першых полацкіх князёў: Рагвалода і Рагнеду, брачыслава і Усяслава. Канцэпція агульнасці паходжання гэтага твора садзейнічала зараджэнню летапісання на землях старажытнай нашай краіны.

У Кіеўскім летапісе змяшчаюцца звесткі ад 50-60 гг ХІІ ст – быццам фрагменты згубленага Полацкага летапісу. Ад 1159 г там размяшчаецца падрабязнае апавяданне пра паўстанне палачан супраць князя Расціслава Глебавіча і вяртанне ў Полацк пасля пяцігадовага выгнання князя Рагвалода Брачыслававіча.

У Галіцка-Валынскім летапісе змяшчаюцца звесткі пра станаўленне ВКЛ, пра жыццё і дзейнасць Міндоўга, Войшалка, інш князёў. Гэты летапіс быў шырока вядомы на Беларусі ў складзе Іпацьеўскага. Ён паслужыў узорам і крыніцай для “Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага” і “Хронікі Быхаўца”

Аповесць мінулых гадоў – выдатны помнік старажытнарускай літаратуры, каштоўная крыніца нашых ведаў пра жыцце продкаў рускага, беларускага, украінскага народаў, іх гістарыную мінуўшчыну. У гэтым творы шырока адлюстравана напруджаная, гераічная барацьба ўсходніх славян супраць качэўнікаў і Візантыйскай імперыі за сваю незалежнасць, гісторыя станаўлення хрысціянства на Русі, сацыяльная і рэлігійная барацьба ў Кіеўскай дзяржаве і інш. У гэтым зводзе захаваліся таксама ўнікальныя звесткі па гісторыі розных усходнеславянскіх гарадоў і зямель.У тым ліку Полацка, Полацкай зямлі, пра першых полацкіх князеў Рагвалода і яго дачку Рагнеду, Брачыслава і яго сына Усяслава чарадзея, апетага у “Слове пра паход Ігаравы”

Аповесць мінулых гадоў – твор глыбока патрыятычны, яркі сведка высокаразвітай гістарычнай самасвядомасці ўсходніх славян 11 – 12 ст. Летапісец зыходзіў з уяўлення аб агульнасці паходжання ўсіх славян і праводзіў ідэю гістарычнага адзінства і палітычнай незалежнасці усходнеславянскіх зямель.

Найбольш яркія ў літаратурна-мастацкіх адносінах яго апавяданні – найлепшыя старонкі старажытнарускай гістарычна-дакументальнай прозы.

Працягам Аповесці мінулых гадоў быў Кіеўскі летапіс, які складаўся на працягу 12 ст. Як помнік пачатку феадальнай раздробленнасці ен засведчыў звужэнне гістарычнага кругагляду летапісцаў таго часу, якія сталі выразнікамі мясцовых інтэрэсаў і поглядаў, іх увага сканцэнстравана амаль выключна на падзеях, што датычацца Кіева і Кіеўскай зямлі, а сам летапіс месцамі пераходзіць у сямейны дзеннік кіеўскага князя. Для беларускага чытача і даследчыка беларускай гісторыі Кіеўскі летапіс цікавы яшчэ тым, што ў ім захаваўся шэраг арыгінальных і вельмі каштоўных звестак па гісторыі Полацкага княства. Некаторыя з іх асобныя вучоныя лічаць полацкімі і сваім паходжаннем, бачаць у іх фрагменты згубленага Полацкага летапісу. Так, пад 1159 г. у Кіеўскім зводзе змешчана напісанае відавочцам падрабязнае апавяданне пра паўстанне палачан супраць князя Расціслава Глебавіча і вяртання ў Полацк пасля пяцігадовага выгнання князя Рагвалода Барысавіча.

+ сказаць пра тое, што тут упершыню згадваецца пра Полацк (862 год), Рагнеду (Гарыславу), Уладзіміра і сына іх Ізяслава, як захішчаў Ізяслаў маці ад бацькі, пра Яраслава Мудрага, пра Жыціе Еўфрасінні Полацкай і інш.

Полацкі летапіс – ствараўся на працягу 12 – п.п. 13 ст. Арыгінал не захаваўся. Твор чытаецца паводле Іпаціеўскага летапісу. Пачынаецца з апісання падзеі 1103 года. Галоўныя персанажы – сыны Усяслава Чарадзея – Давыд, Барыс, Глеб, Раман, Святаслаў, Расціслаў. Асабліва калатытна намаляваны вобраз Глеба, які валодаў Менскім княствам. Адлюстраваны падзеі, якія адбываюцца ў Смаленску, Полацку, мінску, Кіеве, Друцку. Структурна ен скаладаецца з 25 занатовак.