Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
подг к экзамену, полная версия.doc
Скачиваний:
39
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
285.18 Кб
Скачать

9. Клімент Смаляціч і яго месца ў кантэксце літаратуры ранняга Сярэднявечча.

Клімент Cмаляціч (? – пасля 1164г.) паходзіў са Смаленскай зямлі, адкуль і мянушка Смаляціч; быў манахам (можа нават схімнікам) Зарубскага манастыра пад Кіевам, а пасля - мітрапалітам Кіеўскім. На мітрапалітаў пасад быў узведзены намаганнямі князя Ізяслава Мсціслававіча, нягледзячы на моцнае супраціўленне шэрага епіскапаў, якія былі супраць пастаўлення мітрапаліта без блаславення Канстанцінопальскага патрыярха. Клімент абапіраўся ў асноўным на дапамогу князя, таму пасля смерці Ізяслава прымушаны быў пакінуць кафедру. У перыяд з 1154 па 1156г. Клімент, шукаючы падтрымкі ў розных князеў, імкнуўся вярнуцца ў Кіеў, але ў 1156 новы мітрапаліт, грэк Канстанцін, “іспроверг Клімову службу” як незаконную. Разам з Кліментам быў анафемстваваны (выкляты царквою) і Ізяслаў. Гэтае анафемстваванне было неўзабаве скасавана.

Па словах летапісца (Іпацьеўскі летапіс), Клімент вызначаўся як такі кніжнік і філосаф, “якога на Рускай зямлі яшчэ не было, быў вельмі начытаны, меў дар вучыцельства і выдатныя веды, і склаўшы шмат твораў, запісаў іх.” Высокую на той час адукацыю ён, верагодна, атрымаў у Канстанцінопалі. Як прыхільнік развіцця ўсходнеславянскай культуры, змагар супраць засілля ў рускай царкве грэчаскага духавенства К.С. актыўна агітаваў за царкоўную аўтакефалію. Ён нястомна даказваў, што назначэнне мітрапалітаў для Кіеўскай Русі - унутраная справа рускага праваслаўя, і дыктат Візантыі ў гэтым пытанні пярэчыць інтарэсам народа, царквы, дзяржавы. Жыў ён у манастыры, але больш быў вучоным, чым манахам. У яго келлі побач з кнігамі Святога Пісання можна было знайсці і кнігі айцоў царквьі (так звалі багасловаў, якія сфармулявалі дагматыку, правілы богаслужэння, законы ўнутранага жыцця). 3 іх ён даведваўся пра антычньіх аўтараў: Гамера, Платона, Арыстоцеля. Паводле звестак, якія дайшлі да нас, Клімент быў вельмі працавітым аўтарам: ён напісаў шмат кніг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. Заснавальнік плыні “протарэнесансавых інтэлектуалаў. Бліжэйшым з вядомых паслядоўнікаў яе на Русі стане Феодар Растоўскі, які таксама быў анафемстваваны царквою.

З усіх твораў захаваўся толькі ліст да смаленскага свяшчэнніка Фамы, які абвінавачваў Клімента ў ганарлівасці і схільнасці да філасофствавання як метаду вытлумачэння Святога Пісьма, што на думку Фамы, было недапушчальна для праваслаўнага пісьменніка. Іранічна пярэчачы Фаме, Клімент – амаль што ў духу рэнесансавай плыні – дэманструе, нават трохі надакучліва і зусім непакорліва, як тое належала б схімніку, сваю выдатную адукаванасць і шырокую багаслоўскую эрудыцыю.

Пасланне да прасвітара Фамы” уключае уступ, 2 асноўныя часткі і заключэнне-падагульненне. Ва ўступе пісьменнік вызначыў міссію духоўных асобаў і інтэлектуалаў. Паводле яго слушнага меркавання, іх вызначэнне палягае ў пошуку ісціны. К.С. абгрунтоўваў неабходнасць двухузроўневага прачытання Бібліі – літаральнага і алігарычнага. У 2-ой частцы твора пісьменнік заклікаў да засваення досвіду і адкрыццяў зробленых людзьмі на працягу тысячагоддзяў. Вельмі каштоўнымі, на яго думку, з’яўляліся веды антычных мысліцеляў – Гамера, Арыстоцеля і Платона. У заключэнні К.С. даводзіў, што пазнанне прыроды, спалучанае з хрысціянскай верай – аснова дабрабыту і дасягнення вечнага жыцця.

Ніводны са спісаў уласна Кліментавага Паслання да нас не дайшоў. Захаваліся только спісы з яго пераробак. Так, дакладна вядома, што гэты твор быў у XIII ст перароблены і “пратлумачаны” нейкім манахам Афанасіем, звестак пра якога не захавалася. У якой ступені Афанасій перапрацаваў твор Клімента, невядома, але, як высветлена даследчыкамі, большасць з прывезеных у адрэгаваным ім тэксце тлумачэнняў Святога Пісьма запазычаны з твораў Грыгорыя Багаслова і тлумачэнняў да іх візантыйскага багаслова Нікіты Іераклійскага; лічыцца верагодным, што гэтыя устаўкі якраз і былі зроблены рукой “мниха Афонасия».

Гэта пасланне мае вялікую каштоўнасць, таму што яно сведчыдь пра накірунак думак Клімента і яго сучаснікаў. Мы бачым, што грамадства таго часу цікавілася навукова-рэлігійнымі пытаннямі Святога Пісання. Адны казалі, што разумець Біблію трэба так, як яна напісана, г. зн. літаральна, другія не задавальняліся такім тлумачэннем і даводзілі, што зразумець свяшчэнныя кнігі магчыма толькі з дапамогай свецкай навукі. Сам Клімент, як гэта бачна па накірунку яго думкі, прытрымліваўся апопшяга пункту гледжання.