Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
подг к экзамену, полная версия.doc
Скачиваний:
39
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
285.18 Кб
Скачать

14. Пахвала Вітаўту.

Арыгінальны помнік беларускай старажытнай літар-туры ранняга перыяду — «Пахвала вялікаму князю Вітауту». Яна вылучаецца сярод іншых частак Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г. характарам зместу і выкладу, жанравай формай і стылем. Гэта не звычайнае апавяданне пра пэўныя гістарычныя падзеі, а ўсхваляванае лірычнае слова пра вялікага князя, урачысты апа-феоз велічяых вынікаў яго дзяржаўнай дзейнасці. Аўтар «Пахвалы Вітаўту» ўслаўляе князя як мудрага і ўсема-гутнага валадара, даносіць да чытача сваё ўяўленне пра яго веліч і славу. «Яко ж бы моіцно кому нспытатн высота небесная н глубнна морская, то ж бы моіцно нсповедатн снлу н храбрость того славного господаря», — красамоўна сцвярджае ён. Аўтар гаворыць пра агромністы палітычны ўплыў Вітаўта ў Еўропе, пра яго вялікі міжнародны аўтарытэт. Кіраўнікі шмат якіх дзяржаў і княстваў «во веллцей любвн жнвуіце» з ім, «крепко служахуть ему», а таксама «честь велнку н дары многн н данн прнношаху ему». Усемагутны Вітаўт, сцвярджае аўтар, узводзіў на трон і пазбаўляў улады татарскіх ханаў у грознай Залатой Ардзе і фактычна валодаў «усёй Рускай зямлёю».\\«Пахвала Вітаўту» — вельмі цікавы і каштоўны помнік літаратуры і грамадска-палітычнай думкі Беларусі першай паловы XV ст. У ёй у сціслай, скандэнсаванай форме выказана гістарычная канцэпцыя ўсяго Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г., яго асноўная ідэя. У гэтым летапісным зводзе сцвярджаецца погляд на Вялікае княства Літоўскае як на літоўска-славянскую дзяржаву, якая прызнаецца галоўным цэнтрам палітычнага аб'яднання ўсходнеславянскіх зямель. Гэтая канцэпцыя была ідэалагічным абагульненнем і абгрунтаваннем цэнтралізатарскай палітыкі літоўска-беларускіх князёў Альгерда і Вітаўта на Русі.\\ Была напісана напрыканцы жыцця Вітаўта кім-та з яго паплечнікаў(1429-1430). Пазіціаніруется как князь літвы і РУСІ.

Гэты помнік бел панегірычнай прозы 15 ст верагодней за ўсё, узнік у 1430 г. у Смаленску ў асяроддзі мясцовага епіскапа Герасіма, дзе складаўся і першы беларуска-літоўскі летапісны звод. Яна напісана ў той час, калі яе галоўны герой быў у зеніце славы і нават збіраўся прымераць каралеўскую карону.

15. Трансфармацыя жанру рыцарскага рамана. Трышчан.

РЫЦАРСКИЙ роман - эпический жанр средневековой куртуазной литературы, сменивший героический эпос (12-14 вв.). В центре индивидуализированный образ героя-рыцаря, его подвиги во имя собственной славы, любви, религиозно-нравственного совершенства.

У сваей сучаснай якасцi жанру мастацкай лiтаратуры аповесць з’яуляецца толькi у XVIII ст. Таму Biдавочна, што ужыванне тэрмiна «аповесць» у назвах творау дауняе лiтаратуры — безумоуна, жанравая дэфiнiцыя, але яна значна шырэйшая за сённяшняе разумение аповесi. Адрозна ад сучаснай, старажытная аповесць вар’iравалася ад малых жанравых формау (тыпу апавядання) да больш аб’ёмных (накшталт сучасных aповесцi i рамана). Разам з тым, асобныя повести паводле ix iдэaлaгiчнaй скiраванасi могуць быць аднесены да рыцарскага рамана, жанрава-вiвдавая дэфiнiцыя якога, зноу жа, не зyciм адпавядае сучаснаму разумению рамана. Да падобных творау у дауняй беларускай лиаратуры адносяццадва перакладныя рыцарскія раманы XVI ст. — «Аповесць пра Трышчана» i «Гiсторыя пра князя Гвiдона»

«Раман пра Трышчана» уяўляе з сябе найлепшы ўзор нашай перакладной літаратуры. Тут яскрава прасочваецца канфлікт паміж «тыраніяй» прызнанага жанру і арыгінальнай творчасцю аўтара, што дазваляе адрозніваць шэдэўр ад бясколернай копіі. Аўтар-перакладчык рамана вырашае гэты канфлікт гарманічным спалучэннем бурлескавай і ўзвышанай формаў аповеду. У творы гарманічна спалучаецца і філасофскі рэнесансавы змест (у сентэнцыях, што яскрава сведчаць пра ўкараненне канцэпцый гуманізму) з эліптычнай барокавай формай. Асаблівасцю беларускага сінтэзу Адраджэння і барока ёсць і выяўленчая сістэма твора, што таксама ўражвае не напышлівасцю, мудрагелістасцю, а глыбінёй філасофскага зместу, натуральнай прыгажосцю. Дзякуючы гэтаму сінтэзу паэтыкі барока і рацыянальна-натуралістычнага Адраджэння, перакладчыку ўдалося пазбегнуць барокавай бутафорнасці, а натуралістычная дэталь была больш сціплая. Рэнесансавай рысай «Рамана пра Трышчана» з’яўляецца таксама сінтэз двух тыпаў рамана: экстэнсіўнага (адкрытага) і вытанчанага, якім уласцівы мноства другасных герояў, залежнасць учынкаў героя ад абставінаў (шэраг бліскучых, упэўненых перамог Трышчана). Стылістычны аналіз твора зноў жа дазваляе сцвярждаць, што гэта не механічнае перапісванне.

У аповесци, як не раз зауважалi даследчыки, выразна прасочваецца неадназначнасць кампазицыйнай арганизацыи так званых першай i другой частак. I што характэрна — чым меншую ролю адыгрывае у творы рыцарская авантура, тым больш свабодны ён у кампазицыйным плане. Словам, рыцарская авантура прама уплывала на иншыя кампазицыйныя адзинки. Любоуная авантура, якая раней з’яулялася неад’емнаю часткаю рыцарскай авантуры, набывае самастойнае значэнне. На наш погляд, звязана гэта з тым, што, адрозна ад заходнееурапейскай верси «Трыстана», у беларуским перакладзе на першае месца выходзщь дзеянне, якое у дачыненни да рыцара выражаецца у авантуры. Аутара цікавіць менавіта дзеянне, паслядоунасць дзеянняу, ix апісанне i пералічэнне, а не ацэнка. Дзеянне звязана з самым папулярным героем — Трышчанам, таму учынки астатних персанажау асвятляюцца настольки, накольки яны суадносяцца з учынками Трышчана. Дзеянне разглядаецца як акт выражэння моцы або вяршэнства над суперникам ци ворагам, што легка пацвярджаецца наступным энизодам. Даведаушыся, што Паламидаж кахае 1жоту Трышчан таксама упершыню звяртае на яе увагу як на годную кахання жанчыну. Але дзеянне гэтае выкликана не любоуным пачуццём, а жаданнем Трышчана пераузысци, апярэдзиць Паламидажа у каханни, як хацелася яму, зрэшты, пераузысци яго i у рыцарским майстэрстве. Дасягненне адной мэты павинна было заканчвацца пастаноукай чарговай мэты. Рыцарская авантура, якая з’яуляецца выражэннем працэсу дасягнення мэты,аказваецца, таким чынам, перманентнай.

Любоуная авантура была у рыцарским рамане важнай кампазицыйнай адзинкай да таго часу пакуль рыцарскае каханне падзяляла «душу i цела». Як толью каханне начало разумецца як цялеснае, а у выпадку з творами пра Трыстана яно амаль заусёды таким i было, любоуная авантура становицца або другаснай, або вядучай. У першым выпадку любоуная авантура падпарадкоуваецца рыцарскай (што вызначае авантурны раман), у другим — падпарадкоувае сабе рыцарскую авантуру i разбурае структуру рыцарскага рамана (што вызначае любоуны раман). Аднак у абодвух выпадках падобныя творы у тэматычным i идэйным планах яшчэ могуць быць зaлiчaны да рыцарскай литаратуры. Выразнае вылучэнне рыцарскай авантуры на першы план дае нам падставы назваць «Аповесць пра Трышчана» адзиным ваусход-неславянских литаратурах i наогул.

Тэрмин «раман» у сярэднявечнай заходнееурапейскай культуры меу героика-эстэтычны характар, ён адлюстроувау светауспрыманне рыцарс­кага саслоуя. Беларуская шляхта з’яуляецца на гистарычнай арэне у той час, кали раман ужо страчвау патэнцыял свайго станаулення i идэалагичную аснову для далейшага развицця у выглядзе рыцарскага (куртуазнага) рамана (мяжа XIII–XIV стст.). Аднак паводле идэйна-эстэтычных i кампазицыйных асабливасцяу «Аповесць пра Трышчана» i «Аповесць пра Баву» без сумнення павинны быць заличаны да рыцарскага рамана. Таму выкарыстанне тэрмина «раман» у дачыненни да творау старабеларускай литаратуры будзе апрауданым, кали яго ужываць з канкрэтна-гистарычнага гледзишча — гледзишча сярэднявечнага чалавека — як комплексную литаратурна-мастацкую катэгорыю.