Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
подг к экзамену, полная версия.doc
Скачиваний:
39
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
285.18 Кб
Скачать

17. Творчасць м. Гусоускага

(1470- пасля 1533), бел. паэт-гуманіст і асветнік э. Адр, прадстаўнік новалацінскай усходнеэўр. школы, дзеяч славян культ. Нарадзіўся дзесьці ў Цэнтр Бел. Адукацыю атрымаў у Бел., паглыбляў веды ў Вільні, Польшчы, Італіі. У 1518 у складзе бел-польск. дыпл. місіі Г. трапіў у Рым, дзе стварыў свой лепшы твор, які ў 1528 быў выдадзены ў Кракаве: «Песня пра зубра» (напісана удалечыні ад радзімы па просьбе папы Льва Х, які хацеў пачуць праўдзівае паэтычнае слова пра паляванне на зуброў.). У творы Г. выступіў як выразнік перадавых грамад-паліт і эст. поглядаў таго часу і папулярызатар гісторыі і культуры Б. на сусветнай арэне, прадстаўнік рэнесансавага рэалізму. У паэме выразна прасочваецца патрыятыч. заклік да яднання і дружбы розных па веры і культуры эўрапейскіх народаў перад пагрозай турэцкага і татарскага нашэсця, услаўленне дзейнай, свабоднай, гарманічна развітай і мужнай асобы, ідэя патрыятызму і антываенны пафас, рэнесансава-утапічная канцэпцыя гарманічных узаемадзеянняў чалавека, грамадства і прыроды, міждзяржаўных адносін. Г. стварыў мастацка-гістарычны гімн прыгажосці сваёй зямлі. Вялікая яго заслуга ў пастаноўцы праблемы аховы прыроды, беражлівых адносін да яе, рацыянальнага выкарыстання і памнажэння прыр. багаццяў радзімы. Ён крытыкаваў сац.-класавую палітыку ВКЛі Поль., з абурэннем пісаў пра пакуты прост. народа. З мэтай маральна-этычнага ўдасканалення грамадства, павышэння яго адукаванасці Г. прапанаваў сістэму лацінскай эўрапейскай адукацыі («сем свабодных навук»). У войнах Г. бачыў адну з важнейшых прычын няшчасцяў чалавецтва, пакут радзімы і народа. Г. таксама аўтар паэм «Новая і славутая перамога над туркамі ў ліпені месяцы» (1524), «Жыццё і подзвігі святога Гіяцынта» (1525). Яго паэзія паўплывала прама ці апасродкавана на станаўленне гістарыяграфіі ВКЛ, росквіт лацінскай, уласнабел., польск-бел. Літаратур. творчасць яго аказала значны ўплыў не толькі на лацінамоўную літаратуру, але і на развіццё х целым такіх жанраў ва ўсходняй Еўропе, як ліра-эпічная, гістарычная і сатырычная паэма, эпіграма, элегія, палемічна-публіцыстычны трактат. Мікола Гусоўскі выступаі таксама не толькі як папулярызатар сваёй Радзімы ў Захаднім свеце, але і як выразнік перадавых грамадска-палітычных і эстэтычных поглядаў свайго часу.

Пераклады

На беларускай мове існуе тры перастварэньні «Песні пра зубра», якія належаць пяру Язэпа Семяжона, Уладзімера Шатона і Натальлі Арсеньневай. Акрамя беларускай яна перакладзеная на польскую, летувіскую, расейскую і ўкраінскую мовы.

У 1980 годзе ЮНЭСКА з нагоды 500-годзьдзя паэта ўключыла імя Міколы Гусоўскага ў каляндар міжнародных датаў выдатных дзеячоў.

Песня пра зубра

Паэма стваралася ў 1521 г., дапрацоўвалася ў 1522 г., а ў 1523 была апублікавана ў Кракаве з прадмовай, адрасаванай каралеве Боне. Спачатку твор быў прысвечаны Папу Льву X, у пазнейшым выданні (Кракаў, 1523) — каралеве Боне.

Галоўная праблема, закранутая аўтарам, праблема гуманізму. Аўтар любіць усё жывое на зямлі, выказвае да яго глыбокую пашану, заклікае берагчы і шанаваць яго. Аўтар захапляецца жыццём прыроды. I адначасова шануе, беражэ яе гарманічную цэласнасць. I гэта другая, ці не самая значная, праблема паэмы. Амаль пяць стагоддзяў назад мастак прадчуваў разбуральны працэс на зямлі. Бачыў, што ён адбываецца па віне чалавека. Таму і не выпадкова супрацьпастаўляе жыццё зубрынае (статак захоўвае ва ўсім парадак, кожны ведае свае правы і абавязкі, калі ратуюцца — то толькі разам, няма канфлікту паміж «бацькамі і дзецьмі», як няма небяспекі — поўная свабода ў паводзінах) і людское. Людское жыццё поўнае зайздрасці, узаемнага недаверу. Супольнасць распадаецца. Нават традыцыйнае паляванне, заўсёды ўдалае, і то не могуць наладзіць правадыры і іх світа. Гінуць ні ў чым і ні перад кім не вінаватыя смерды на палях бітваў. I нікому да гэтага няма справы.

Яшчэ адна праблема, закранутая ў паэме, — праблема спосабаў людскога сужыцця на зямлі. Адно сужыцце грунтуецца на дабрыні, захаванні традыцый, справядлівасці. Другое — на войнах, рабаўніцтве, узаемным недаверы, забыцці спрадвечных традыцый. У першым выпадку аўтар страсна падтрымлівае лад жыцця пры князю Вітаўту. Строгі да прыбліжаных і ўсіх падданых, князь гэты, на думку аўтара паэмы, быў справядлівы. Сурова адносіўся і да сябе самога.

Усе стагоддзі чалавецтва хвалявала праблема сацыяльнай няроўнасці людзей.

Культам свабоды, як гаранта гарманічнага супольнага жыцця, наскрозь прасякнута паэма Гусоўскага «Песня пра зубра».

Аўтар узнімае таксама вечныя праблемы вайны і міру, жыцця і смерці, сутнасці мастацкай творчасці. У апошнім пыпадку бароніць прынцыпы творчасці, блізкай да рэальчага жыцця, заснаванай на ідэях патрыятызму, любві да ларода і радзімы і іншае.

У цэлым “Песня пра зубра” Гусоўскага – гэта яшчэ адзін выдатны ўзор выявы рэнесансных жыццярадаснасці і адносінаў да навакольнага свету, пераконанасці ў гуманістычнай місіі паэзіі, паэта, культуры ўвогуле. У паэме ў цэлым паказана адкрытасць душы яе аўтара перад усім светам і людзьмі – таксама чыста рэнесансная рыса адносінаў да рэчаіснасці. Аўтар gf’vs разам з тым скрозь и ўсюды застаецца па-адраджэнску талерантным у адносінах да іншых вераў и культураў.

У паэме яскрава выражаны патрыятычны заклік да яднання і дружбы розных па веры і культуры еўрапейскіх народаў перад пагрозай турэцкага і татарскага нашэсця, услаўленне дзейснай, свабоднай, гарманічна развітой і мужнай асобы, ідэя патрыятызму і антываенны пафас, рэнесансава-утапічная канцэпцыя гарманічных узаемадачыненняў чалавека, грамадства і прыроды, міждзяржаўных адносін. Усе часткі твора аб'яднаны тэмай лесу радзімы, адданасці роднай зямлі. Мікола Гусоўскі стварыў мастацка-гістарычны гімн прыгажосці сваёй зямлі. Зубр у паэме — алегарычны вобраз роднага краю, сімвал яго былой магутнасці. Вялікая заслуга Міколы Гусоўскага у пастаноўцы ім праблемы аховы прыроды, беражлівых адносін да яе, рацыянальнага выкарыстання і памнажэння багаццяў радзімы. Для Міколы Гусоўскага прырода — усенародны здабытак і крыніца здароўя, радасці, выхавання высокіх патрыятычных і эстэтычных пачуццяў. "Песня пра зубра" напісана ім на класічнай латыні, але ў ёй ёсць прыкметы жывой беларускай мовы. Паэзія Міколы Гусоўскага паўплывала прама ці апасродкавана на станаўленне гістарыяграфіі Вялікага княства Літоўскага, росквіт лацінскай, уласнабеларускай і польскай літаратур, на развіццё такіх жанраў ва ўсходнееўрапейскай літаратуры, як лірыка-эпічная, гістарычная і сатырычная паэма, элегія, эпіграма.