Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
подг к экзамену, полная версия.doc
Скачиваний:
39
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
285.18 Кб
Скачать

7. Еўфрасіня Полацкая.

Ефрасіння Полацкая нарадзілася ў Полацку каля 1101 года (не пазней 1104 года). Паходзіла з роду полацкіх князёў з дынастыі Рурыкавічаў па мужчынскай лініі і з дынастыі Рагвалода па жаночай лініі: была нашчадкам вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча, хрысціцеля Русі, і полацкай князёўны Рагнеды ад іх старэйшага сына Ізяслава, якому прыходзілася прапраўнучкай. Дзедам Прадславы быў славуты полацкі (а некалі і кіеўскі) князь Усяслаў Чарадзей, а бацькам — яго малодшы сын Святаслаў (хрысціянскае імя Георгій). Маці, Сафія, была дачкой кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха. Прадслава атрымала параўнальна добрую для таго часу хатнюю адукацыю. У 12-гадовым узросце бацька намерыўся выдаць яе замуж. Князёўна, аднак, адмовілася ад шлюбу і ўвогуле ад свецкага жыцця, і патаемна прыняла пострыг у Полацкім манастыры. Прычыны такой пастановы невядомыя, але не выключана, што свой уплыў зрабіла даволі бяспраўнае становішча жонак тагачасных арыстакратаў.

Верагодна, у канцы 1110-х гг. Еўфрасіння прыняла і чын схімы. Праз пэўны час перасялілася у келлю пры полацкім Сафійскім саборы, пачала перапісваць кнігі ў скрыпторыі пры тамтэйшай бібліятэцы. Менавіта перапісванне кніг было, відаць, адным з яе схімных зарокаў. Звесткі пра пісанне Еўфрасінняй Полацкага летапісу, якія прыводзяцца, напр., у Борха і Ластоўскага — легендарныя, нічым не пацверджаныя.

Звестак пра жыццё Ефрасінні Полацкай мала. Адзінай гістарычнай крыніцай, у якой распавядаецца пра жыццё полацкай князёўны, з’яўляецца "Жыціе святой і найпадобнейшай Еўфрасінні", створанае ў канцы XII ст. Да гэтай дакументальнай крыніцы далучаюцца звесткі з летапісаў гэтага перыяду.

«Жыціе...» было напісана ў канцы XII — пачатку XIII ст. на царкоўнаславянскай мове. Аўтарам верагодна з’яўляўся манах давыд, які суправаджаў Еўфрасінню ў Іерусалім. Сюдэт твора ўключае Жыціі і прыгодніцкія элементы. Невядомы аўтар звярнуўся ў творы да мясцовага матэрыялу. Твор аб'ядноўвае ў жанравых адносінах біяграфічную аповесць («Жыціе Ефрасінні Полацкай» — адзіная вядомая сёння крыніца звестак пра асветніцу XII ст.), хаджэнне і пахвалу.

У адпаведнасці з канонамі агіяграфічнага жанру вобраз Ефрасінні (Прадславы) паўстае ідэалізаваным, пазбаўленым індывідуальных чалавечых рыс. Падкрэсліваецца апантанасць гераіні ў служэнні высокаму, духоўнаму. Аднак у творы параўнаўча няшмат цудадзейнага, незвычайнага, што было характэрным для гэтага жанру. Аўтар абапіраўся на рэальныя факты жыцця знакамітай святой.

Гераіня мае выключныя схільнасці да навукі, аб чым красамоўна сведчыць адзін з яе маналогаў, дзе яна прамаўляе: “Кнігамі суцяшаецца душа мая і сэрца весяліцца” Думкі яе светлыя, пачуцці – стрыманыя, розум – разважлівы. Апрача Еўфрасінні там прысутнічае яшчэ 16 персанажаў.

Пры адмалеўцы герояў пісьменнік характарызуе ўчынкі, справы, іх унутраны свет. Паказвае духоўныя пакуты і трывогі.

У тэксце твора шмат дыялогаў і маналогаў. Есць звароты да Бога (12) і 2 лямантавых плача. Важны кампанент паэтыкі твора – містычныя мікрасюжэты. Аўтар шырока ўжываў сімвалы і параўнанні. Еўфрасіння параўноўваецца з пчалой і сонцам.

Асветніцкая дзейнасць найпадобнейшай Ефрасінні была шматграннай. Адным з накірункаў яе дзейнасці было садзейніцтва пабудове храмаў. Па замове Ефрасінні вядомы полацкі дойлід Іаан, які быў манахам аднаго з полацкіх манастыроў, пабудаваў на месцы драўлянай царквы мураваны храм Святога Спаса. Пабудова храма адбылася за 30 тыдняў. Расійскі гісторык Леанід Аляксееў назваў будаўніцтва Спасаўскага сабора "найбуйнейшаю падзеяй у полацкай і ва ўсёй старажытнарускай архітэктуры". У Спаскай царкве размяшчаліся келлі Ефрасінні і яе сястры Еўдакіі. Спаская царква была багата ўпрыгожана фрэскамі, якія маюць вялікую гістарычную і мастацкую каштоўнасць. Размешчаны на беразе Палаты, гэты храм пакідае і цяпер уражанне завершанасці і адпаведнасці ландшафту. Заканчэнне будаўніцтва і асвячэнне храма полацкім епіскапам было адзначана святкаваннем княжацкай сям’і, баяраў, гараджан і сялян навакольных сёлаў.

Ёсць меркаванне, што дойлід Іаан пры заснаваным Ефрасінняй мужчынскім манастыры пабудаваў таксама царкву святой Багародзіцы, для якой ігумення вырашыла набыць у Канстанцінопалі абраз Багародзіцы Эфескай. Ефрасіння паслала ў Канстанцінопаль да візантыйскага імператара Мануіла Комніна слугу свайго Міхаіла з каштоўнымі дарамі. Імператар выканаў просьбы сваячкі. 3 Іерусаліма быў дастаўлены абраз. Канстанцінопальскі патрыярх Лука ў прысутнасці епіскапаў блаславіў абраз святой Багародзіцы Эфескай у Сафійскім саборы Канстанцінопаля і перадаў яго Міхаілу, які даставіў абраз Адзігітрыі (Пуцяводнай) Полацкай, як яе сталі называць, у Полацк. Цяпер гэты абраз знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу ў фондах Рускага музея.

Па заказе Ефрасінні полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 годзе быў зроблены настольны шасціканцовы крыж (даўжыня 51 сантыметр) для царквы Святога Спаса. Ён быў выраблены з кіпарысу. Да яго пярэдняй і адваротнай паверхняў прымацаваны залатыя, да бакавых сярэбраныя пласціны. Крыж быў аздоблены каштоўнымі каменнямі, упрыгожаны выявамі: на верхніх канцах крыжа размешчаны пагрудныя выявы Ісуса Хрыста, Іаана Прадцечы, маці Божай; у цэнтры ніжняга сяродкрыжжа — чатыры евангелісты; на канцах — архангелы Гаўрыіл і Міхаіл, унізе крыжа — выявы святых Ефрасінні, Софіі, Георгія (патронаў самой заказчыцы і яе бацькоў). У гістарычнай літаратуры ўсталявалася назва — крыж Ефрасінні Полацкай.

Заснаваныя Ефрасінняй Полацкай манастыры сталі асяродкам асветы ў Полацкім княстве. У іх знаходзіліся школы, дзе дзеці вучыліся чытанню, пісьму, "цыфры", царкоўным спевам і нотнай грамаце. У больш старэйшым узросце дзеці, акрамя царкоўнаславянскай мовы, вывучалі грэцкую мову, атрымлівалі звесткі з прыродазнаўства, медыцыны, рыторыкі і гісторыі, перш за ўсё гісторыі Полацкага княства. Да асветніцкай дзейнасці Ефрасінні Полацкай адносілася і адкрыццё бібліятэк са скрыпторыямі (дзе перапісваліся кнігі), іканапіснай і ювелірнай майстэрань. Ефрасіння Полацкая складала і запісвала малітвы і пропаведзі.

У канцы жыцця выправілася ў паломніцтва ў Іерусалім (1167). Магчыма, што пры гэтым выконвала і царкоўна-дыпламатычную місію, а на землях Русі, якія праяжджала — міратворчую місію. Сустракалася з імператарам Мануілам, верагодна, была ў Канстанцінопалі, у канцы красавіка дасягнула Іерусаліму, дзе захварэла і памерла. Еўфрасіння была пахаваная ў Феадосіевым Іерусалімскім манастыры. Існуе думка, што апошняй воляй Еўфрасінні магло быць пахаванне ў манастыры святога Феадосія, што і стала прычынай таго, што рака з астанкамі была пакінута ў Кіеве, а не вернута ў Полацк.

Сваёй культурна-асветніцкай дзейнасцю Ефрасіння Полацкая яшчэ ў пачатку нашай гісторыі, у яе полацкі перыяд, вызначыла важную ролю культуры ў жыцці народа і падала прыклад служэння ў галіне культуры. Яе постаць паказала таксама плённую творчую працу ў служэнні інтарэсам грамадства. Ефрасіння Полацкая стала сімвалам духоўнага служэння сваёй Радзіме, невычарпальнай крыніцай маральнай сілы і духоўнага адраджэння народа.

Ефрасіння Полацкая лічылася справядлівай суддзёй у грамадскіх і маральных справах, была прыхільніцай міру ў сваім і суседніх княствах. Асабліва важкім было яе слова ў спрэчках паміж полацкімі князямі.

Менавіта ў адносна спакойныя для Полацкага княства гады ігумення Ефрасіння Полацкая вырашыла здзейсніць духоўны чын — паломніцтва ў Святую Зямлю.

Духоўны свет раскрываецца праз пералічэнне подзвігаў. Антыпод- цётка раманава. Больш мудрая. Гарачая пропаведзь адукацыі, пісьменства, агульначалавечай маралі і самаахвярнасці ў служэнні хрэсціантскай ідэі спалучаюцца ў творы з не менш выразным матывам- ўслаўленнем Еўфрасінні як патронкі роднага краю, які не абмінула Божая ласка.