Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
биб_зн_ист_ МЕТАДЫЧКА_09.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
08.12.2018
Размер:
437.76 Кб
Скачать

Тэма 17. Міжнароднае бібліятэчна-бібліяграфічнае супрацоўніцтва

Усталяванне прафесійных сувязей і кантактаў. Стварэнне Міжнароднага бібліяграфічнага інстытута і яго рэарганізацыя ў Міжнародную федэрацыю па дакументацыі (ФІД). Дзейнасць Ш. Р. Ранганатана. Заснаванне Міжнароднай федэрацыі бібліятэчных асацыяцый (ІФЛА). Асноўныя кірункі дзейнасці. Членства Беларусі. Роля ЮНЕСКА ў падтрымцы і развіцці бібліятэчнай справы. Праграма “Памяць свету”. Распрацоўка і рэалізацыя праграмы “Памяць Беларусі”. Асноўныя мэты дзейнасці Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі (ІСО). Нацыянальная арганізацыя па стандартызацыі ў Беларусі.

Буйнейшыя міжнародныя праекты ў галіне каардынацыі камплектавання і каталагізацыі (“Фармінгтонскі план”, “Скандыяплан”, РІСА, ЛІБНЕТ). Выкарыстанне міжнародных фарматаў аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў.

Дзейнасць бібліятэчных асацыяцый. Амерыканская бібліятэчная асацыяцы, Бібліятэчная асацыяцыя ў Вялікабрытаніі, Расійская бібліятэчная асацыяцыя.

Тэма 18. Сучасны стан развіцця бібліятэчнай справы ў Беларусі (пасля 1991 г.)

Новыя патрабаванні да зместу дзейнасці бібліятэк. Узнікненне бібліятэк грамадскіх арганізацый, аднаўленне царкоўных бібліятэк. Працэс рэарганізацыі і скарачэння дзяржаўных бібліятэк. Перагляд і змены ў агульнай сетцы бібліятэк краіны. Кіраванне бібліятэчнай справай. Праблемы камплектавання бібліятэчных фондаў. “Канцэпцыя развіцця бібліятэчнай справы ў Рэспубліцы Беларусь”. Закон “Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь”. Заснаванне Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі (ББА) і прафесійнага часопіса “Бібліятэчны свет”.

Прыярытэтныя кірункі мадэрнізацыі бібліятэк Беларусі. Фарміраванне адзінай інфармацыйнай прасторы ў краіне і роля бібліятэк. Стварэнне публічных цэнтраў прававой інфармацыі. Праграмы інфарматызацыі бібліятэк краіны (“Электронная Беларусь”).

Сучасная бібліятэчная сістэма Беларусі (публічныя і спецыяльныя бібліятэкі). Сетка бібліятэк Міністэрства культуры. Новыя арганізацыйныя бібліятэчныя структуры ў сельскай мясцовасці. Значэнне цэнтральных рэгіянальных бібліятэк у захаванні нацыянальнай спадчыны.

Дасягненні НББ і ЦНБ імя Я. Коласа НАНБ і іншых бібліятэк у галіне даследавання кнігі, бібліятэк і бібліятэчнай справы. Арганізацыя бібліятэчнай адукацыі ў краіне. Сучасны стан і перспектывы даследавання гісторыі бібліятэк, асноўныя працы па гісторыі бібліятэк Беларусі.

Семінар 6. Сучасны стан і перспектывы развіцця бібліятэк.

Інфармацыйная частка Літаратура

Асноўная

1. Владимиров, Л.И. Всеобщая история книги / Л.И. Владимиров. – Москва : Книга, 1988. – С. 73–75, 193–197, 256–281, 296–302.

2. Володин, Б.Ф. Всемирная история библиотек. – 2-е изд., доп. / В.Ф. Володин. – С.-Петербург : Профессия, 2004. – 432 с. : ил.

3. Маркова, Т.Б. Библиотека в истории культуры / Т.Б.Маркова. – С.-Петербург : Наука, 2008. – 327 с.

4. Покало, М.И. История библиотечного дела в БССР / М.И. Покало. – Минск : Выш. шк., 1986. – 200 с.

5. Талалакина, О.И. История библиотечного дела за рубежом / О.И. Талалакина. – Москва : Книга, 1982. – 272 с.

Дадатковая

1. Абрамов, К. И. История библиотечного дела в России / К. И. Абрамов. Ч.1-2. – Москва, 2001.

2. Библиотечная энциклопедия / РГБ. – Москва : Пашков дом, 2007. – 1300 с. : ил.

3. Довнар, Л. И. Библиотеки / Л. И. Довнар, И. М. Стрижонок // Республика Беларусь: энциклопедия. – Минск : БелЭн, 2006. – Т.2. – С.386-387.

4. Доўнар, Л. І. Бібліятэчная справа / Л. І.Доўнар // Памяць: Мінск: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : [у 5 кн.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Кн. 5, ч.2. – С. 400-436.

5. Нікалаеў, М. Палата кнігапісная. Рукапісная кніга на Беларусі ў Х–ХVІІІ стст. / М. Нікалаеў. – Мінск : Маст. літ., 1993. – С. 213–220.

6. Новицкая, Л. Библиотечное дело в Белоруссии (XVI в.–1917 г.): библиогр. указ. / Гос. б-ка БССР им. В. И. Ленина; сост. Л. Новицкая. – Минск, 1983. – С.32–68.

7. Шамурин, Е. И. Очерки по истории библиотечно-библиографической классификации / Е. И. Шамурин. Т.1-2. – Москва, 1955–1959.